- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
Кавячынскі
Мацей
(канец 1520-х гадоў — 1572)
Кнігавыдавец, перакладчык, рэфарма-цыйны дзеяч. У 1540-я гады вучыўся ў Ві-тэнбергскім універсітэце, з канца 1550-х гадоў жыў на Беларусі. Нясвіжскі намеснік(«справца всех замков и дворов») М.Радзівіла Чорнага. Заснаваў порт на р. Узда, паперню ў Нясвіжы. Удзельнічаў у кальвінісцкім, пазней у арыянскім руху на Беларусі, у Літве i Польшчы. У 1561—-62 з СБудным i Л.Крышкоўскім заснаваў друкарню ў Нясвіжы, дзе ў 1562 выдадзены першыя на тэрыторыі Беларусі выдан ні на беларускай мове — «Катэхізіс» 1562 i «Апраўданне грэшнага челавека перад богам» С.Буднага. Аўтар некаторых прадмоў да нясвіжскіх выданняў. У пачатку сваёй кнігавыдавецкай дзейнасці пад значным уплывам Буднага намагаўся распаўсюджваць выданні сярод «русского» (беларускага i ўкраінскага) насельніцтва. Большасць кніг друкарні выходзіла ў афармленні, падобнымда скарынінскага. Паводле рускіх бібліёграфаў В.Сопікава i I.Каратаева, К. пры дапамозе падскарбія земскага літоўскага А.Валовічаперавёз з Вільні ў Нясвіж кірыліцкія шрыфты Ф.Скарыны (тыпаметрычны аналіз не пацвярджае гэтай гіпотэзы). Пасля смерці К. маёмасць перайшла яго братам, а друкарню купіў Я.Кішка. Г.Я.Галенчанка.
Каганец
Карусь (Будзімір, К.Шашаль; сапр. Кастравіцкі Казімір Карлавіч; 10.2.1868—10.5.1918)
Празаік, паэт, драматург, мастак, гра-мадскі дзеяч. Нарадзіўся ў г. Табольск. Па-ходзіў са старадаўняга беларускага шляхец-кага роду, даводзіўся сваяком Міхалу Апа-лінару Кастравіцкаму, дзеду французскага паэта Гіёма Апалінэра. Бацька пісьменніка Карл Самуілавіч Кастравіцкі (1813—73) ва-лодаў невялікім спадчынным маёнткам На-васёлкі на Койданаўшчыне, меў агранаміч-ную адукацыю, любіў музыку. Маці, Юлія, паходзіла з вядомага на Беларусі шляхецка-га роду Свентарэцкіх (з-пад Стоўбцаў), скончыла інстытут у Вільні. За ўдзел у паў-станні 1863—64 бацьку (быў членам-рэфе-рэнтам паўстанцкай арганізацыі на Мін-шчыне) саслалі ў Табольск, а маёнтак кан-фіскавалі. У Табольску з ім жыла i сям'я, тут i нарадзіўся будучы пісьменнік. У 1870 сям'і Кастравіцкіх дазволена было перася-ліцца ў Казанскую губ. (2 гады жылі ў г. Цывільск), a ў 1872 — вярнуцца на радзі-му. Пасля вяртання жылі ў в. Засулле (ця-пер Стаўбцоўскі р-н), a з 1880 у в. Юцкі (Прымагілле) каля Койданава. Пачатковую
193
адукацыю К. атрымаў дома, пасля вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы. Імкнучыся авалодаць жывапісным i скульптурным майстэрствам, у 1890-я гады паступіў у Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры i дойлідства. Ёсць звесткі, што К. ву-чыўся таксама ў Пецярбургу. Аднак адукацыю не завяршыў з-за адсутнасці сродкаў і, вярнуўшыся ў Прымагілле, заняўся ся-лянскай працай. У 1899 К. ажаніўся i асеў на сталае жыхарства ва ўрочышчы Лісіныя Норы (Прымагілле).
Зямля была малаўрадлівая, таму, каб ут-рымаць сям'ю, у якой было чацвёра дзя-цей, ён вымушаны быў шукаць дадатковы заробак — працаваў у чайнай у Мінску, у мастацкай майстэрні ў Рызе, Мінскім тава-рыстве дабрачыннасці, потым служыў дзе-сятнікам у Лідзе на будаўніцтве чыгункі Балагое-Седльцы. К. — актыўны ўдзельнік i ідэолаг нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, адзін з заснавальнікаў i кіраў-нікоў Беларускай рэвалюцыйнай грамады i Беларускай сацыялістычнай фамады, удзельнічаў у ix з'ездах, распрацоўваў пра-екты праграм i рэзалюцый. У 1904 i 1905 без выніку звяртаўся ў Галоўнае ўпраўлен-не па справах друку аб выданні ў Мінску беларускай газеты «Палессе» (рэдактарам меўся быць Ц.Бохан). Актьгўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905—07. За агі-тацыю сярод сялян Койданаўшчыны 19.12.1905 арыштаваны i да 16.5.1906 зня-волены ў мінскую турму. Выпушчаны з турмы да суда, жыў выпадковымі заробка-мі. Вясной 1910 Віленская судовая палата на пасяджэнні ў Мінску прыгаварыла К. да 1 года зняволення ў мінскай турме. За ту-рэмнымі сценамі многа пісаў, маляваў, зрабіў ілюстрацыі да твораў Я.Коласа, які знаходзіўся там жа (малюнкі не захаваліся). Пасля выхаду на волю доўга не мог знайсці работы. Толькі ў пачатку 1912 удалося ат-рымаць пасаду аканома ў фальварку Жор-тай (цяпер Барысаўскі р-н) у пана Копаця, дзе працаваў да вясны 1918. Старшынства-ваў на з'ездзе беларускіх нацыянальных ар-ганізацый (Мінск, 25—27.3.1917). Абвас-трэнне даўняй хваробы — туберкулёзу лёг-кіх — вымусіла пераехаць да брата ў Пры-магілле, дзе i памёр. Пахаваны ў в. Нава-сёлкі каля Койданава (Дзяржынск).
Літаратурную дзейнасць К. пачаў у кан-цы 19 ст. Самыя раннія з яго твораў, што дайшлі да нас, датуюцца 1893. Артыкулы, апрацоўкі народных легенд друкаваў у газетах «Минкий листок» i «Северо-Западный край», потым супрацоўнічаў з «Нашай ні-вай». Пры жыцці асобным вьщаннем вый-шлі «Беларускі лемантар» (1906) i вадэвіль «Модны шляхцюк» (1910). Яго творчая спадчына жанрава разнастайная: проза, па-эзія, драматургія, публіцыстыка. Боль-шасць яго апавяданняў маюць легендарны каларыт, асаблівую рытмічна-сказавую стылёвую манеру. У ix аснове ляжаць мяс-цовыя легенды, народныя паданні. Ад-штурхоўваючыся ад фальклорнай асновы, К. ярка i дынамічна перадае сюжэт, напаў-няе творы трапнымі мастацкімі дэталямі. Заўважаецца моцны ўплыў гутарковай мо-вы. Ёсць у пісьменніка апавяданні, напіса-ныя на сучасным яму матэрыяле, якія выз-начаюіша рэалістычнасцю малюнкаў з по-быту плытнікаў i леснікоў, завостранасцю матываў сацыяльнай няроўнасці. Пісаў на-вукова-папулярныя нарысы для дзяцей, якія ўвайшлі ў школьную чытанку, заказа-ную К. выдавецтвам «Загляне сонца i ў наша аконца» (па невядомых прычынах кніга не выйшла). У публіцыстычных артыкулах К. ставяцца праблемы беларускага нацыя-нальнага адраджэння, пытанні культуры, мовы, асветы. Паэзія К. пераважна публі-цыстычная, у ідэйным плане яна пераклі-каецца з творамі Ф.Багушэвіча i Цёткі. Ужо ў першым вядомым вершы «Наш сымболь» (1893) заклікаў: «За родную краі-ну, звычай i мову, за гонар груддзю ставай-це!» У паэзіі таксама актыўна карыстаўся фальклорнай вобразнасцю, паэтыкай. Гэту яго асаблівасць заўважыў i станоўча ацаніў М.Богдановы. Значнае месца ў яго творчас-ці займала драматургія: вадэвіль «Модны шляхцюк» (карыстаўся вялікай папуляр-насцю як адзін з першых твораў нацыя-нальнага тэатральнага рэпертуару), быта-выя драмы «У іншым шчасці няшчасце схавана» i «Двойчы прапілі», няскончаныя гістарычныя драмы «Старажавы курган» i «Сын Даніла». К. вёў таксама актыўную ас-ветніцкую дзейнасць, выступаў як вучоны-мовазнавец, фалькларыст i этнограф, збіраў матэрыялы да слоўніка роднай мовы, скла-даў беларускую граматыку. Ён быў талена-вітым жывапісцам, графікам, скульптарам, займаўся разьбой па дрэве i слановай кос-ці, рабіў паіітычныя карыкатуры, упры-гожваў пейзажамі i арнаментам бытавыя рэчы, аформіў вокладку кнігі Я.Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пб., 1909). Захаваліся яго цікавыя графіч
194
ныя малюнкі тушшу i алоўкам: «Маці», «За сахой», «На ростаньках», «Буслы». М.Баг-дановіч прысвяціў К. верш, у якім высока ацаніў яго літаратурную i грамадскую дзей-насць. Л.Рагоўскі паклаў на музыку яго верш «О Божэ, Спасе наш». Частка рука-піснай спадчыны К. пасля яго смерці тра-піла да Я.Лёсіка, які публікаваў яе ў газеце «Беларусь» (1919) i ў часопісе «Вольны сцяг» (1921). Рукапісы К. захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, асобныя аўтографы i творы мас-тацтва — у Беларускім Дзяржаўным архі-ве-музеі літаратуры i мастацтва, Цэнтраль-най бібліятэцы АН Літвы ў Вільнюсе. У 1988 на магіле пісьменніка ў Навасёлках пастаўлены помнік.
Тв:. Творы. Мн., 1979.
Літ:. Каспяровіч М. Карусь Кагане u // Маладняк. 1928. №10; Л о й к a A. Гісторыя бе-ларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. 2-е вьщ. Мн., 1989. Ч. 2. С. 375—-379.3.П.Мелъшкава.
КАЖЫНСКІ (Każyński)
Мацей (1767—29.3.1823)
Спявак, акцёр, рэжысёр i антрэпрэнёр; стваральнік першага пастаяннага тэатра ў Мінску (на польскай мове). Акцёрскую дзейнасць пачаў у трупах В.Багуслаўскага ў Любліне (1786, выступаў з СДэшнер). 3 1793 працаваў у Гродне, Мінску i Вільні, як акцёр выконваў камедыйныя ролі ў п'е-сах Мальера, Багуслаўскага, Ф.Багамольца-ва i інш. У 1797—1801, 1802—05 антрэпрэнёр, рэжысёр i акцёр Мінскага, у 1801—Ш, 1805—16 Віленскага тэатраў. Гастраліраваў з Мінскім тэатрам у Полацку, Віцебску, Бешанковічах (1805) i ў Маскве (1797, 1805), з Віленскім тэатрам — у Мінску i ў Пецярбургу (1807).
Літ.\ Музыкальный театр Белоруссии. Мн., 1990. С. 252—258.
КАЗІМІР IV,
Ягелончык (30.11.1427—7.6.1492)
Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (з 1440), кароль Польшчы (з чэрвеня 1447). Малодшы сын Ягайлы i князёўны Соф'і Гальшанскай (з Друцка). Выбраны вялікім князем Беларуска-Літоўскай дзяржавы, К. доўгі час не згаджаўся быць каралём Польшчы, a калі пад уплывам маці даў на тэта згоду, то яго доўга не адпускала шлях-та, якая не жадала аб'яднання з Польшчай.
Прысягаючы на вернасць сваей дзяржаве, ён абяцаў не аддаваць Валынь, Падолле i Кіеў, якіх дамагалася Полыича, i стрымаў прысягу. Польшчы ён прысягнуў толькі ў 1453. У знешняй палітыцы К. імкнуўся да захавання цэласнасці тэрыторыі Княства. У 1444 ён вярнуў у склад Беларуска-Літоў-скай дзяржавы Дарапчынскую зямлю, ра-ней захопленую Польшчай. Да польскай дзяржавы далучыў былыя самастойныя Ас-вяцімскае i Мазавецкае княствы. У выніку 13-гадовай вайны з крыжакамі (1454—66) i Таруньскага дагавора 1466 Польшча вярну-ла свае паморскія землі i Заходнюю Пру-сію, a Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць ад Польшчы. К. давялося адбі-ваць амаль штогод татарскія набегі (пазней ix замянілі туркі, якія, заснаваўшы Асман-скую імперыю, пастаянна парушалі паў-днёвыя фанійы дзяржавы).
Ba ўнутранай палітыцы намаганні К. былі скіраваны на ўмацаванне велікак-няжацкай улады. Аднак гэтага ён не дамог-ся, а, наадварот, вымушаны быў пастаянна пашыраць правы феадалаў i шляхты. У 1441 ён задушыў паўстанне смаленскіх га-раджан, у 1490—92 — украінскіх i малдаў-скіх сялян.
Выдадзены ім у 1447 заканадаўчы акт, вядомы ў гісторыі як Казіміраў прывілей, расшыраў правы феадалаў Беларусі, Літвы i Украіны, гарантаваў права ўласнасці на зямлю, свабоду выезду за мяжу, права су-дзіць залежных ад ix людзей, найперш — сялян. 3 мэтай не дапусціць пранікнення ў Княства польскіх феадалаў i захаваць яго самастойнасць у прывілеі прадугледжвалася палажэнне, паводле якога зямлю, дзяржаў
195
ныя пасады, ганаровыя званні i чыны ў Вялікім княстве Літоўскім маглі атрымлі-ваць толькі мясцовыя феадалы, грамадзяне Княства. Гэты прывілей забараняў пры-маць да сябе «чужых» сялян, што фактычна было пачаткам афармлення прыгоннай за-лежнасці сялян ад феадалаў (у Польшчы аналагічны акт, паводле якога сяляне стра-цілі асабістую свабоду i права ўласнасці на зямлю, прыняты ў 1496 пры каралю Яне-Альбрэхту)- Пры К. вырасла роля дарадчага органа — паноў-рады i ўзмацніўся яе ўплыў на вялікага князя. Выданнем Ня-шаўскага статута К. фактычна зацвердзіў палітычнае панаванне ў Полыпчы шляхец-кага саслоўя. У 1468 ён выдаў беларускі су-дзебнік, вядомы ў гісторыі як Статут Казі-міра, у якім вызначаны адзіныя віды, спо-сабы i меры пакарання за злачынствы суп-раць уласнасці, зменены існаваўшы раней парадак судаводства. Гэта была першая спроба кадыфікаваць крымінальнае i пра-цэсуальнае права Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Дбаючы пра асвету сваёй дзяр-жавы, ён выдаў у 1457 акт, якім заахвочваў беларускую i літоўскую моладзь да наву-чання ў заходніх універсітэтах: «Також прызваляем, абы княжата, рыцары, баяры дабравольна мелі бы мои выехаці з нашых зямель Княства вялікага для лепшага шчас-ця набыцця, альбо ўчынкаў рыцарскіх да каждых зямель, старой, толькі выменяючы непрыяцельскае». Князь не скупіўся і на матэрыяльную дапамогу студэнтам з дзяр-жаўнага скарбу.
У працэсе цэнтралізацыі ўлады ў 1471 канчаткова ліквідаваны ўдзельныя княс-твы, у т.л. Кіеўскае (пераўтворана ў ваявод-ства). Праваслаўныя князі (праўнукі Аль-герда) Трубяцкія, Гальшанскія, Бельскія, Алелькавічы, a таксама Адоеўскія i Bapa-тынскія, незадаволеныя перавагамі, якія мелі феадалы-католікі, у 1480-я гады арга-нізавалі змову супраць К. з намерам заха-піць уладу ў Княстве, а ў выніку няўдачы далучыць частку зямель (пераважна на Се-вершчыне) да Маскоўскай дзяржавы. Змо-ва была выкрыта i задушана, але частка зямель адышла да Маскоўскай дзяржавы. Няўдалымі былі i намеры наўгародскіх ба-яр на чале з Марфай Барэцкай (Пасадні-цай) далучыцца да Вялікага княства Літоў-скага — Іван III пасля доўгай асады заха-піў Ноўгарад i жорстка расправіўся з баярамі. Памёр К. на 43-м годзе княжання i 36-м годзе каралявання. У часы яго праўлення Вялікае княства Літоўскае фактычна пача-ло ператварацца ў рэспубліку. Палякі ўвесь час раўніва ставіліся да К. за яго вялікую прыхільнасць да Беларуска-Літоўскай дзяржавы; буйныя феадалы паважалі яго за да-дзеныя ім вялікія правы, але папракалі за ўступкі на карысць маламаёмнай шляхты. Ён меў 6 сыноў: Уладзіслаў (з 1471 кароль чэшскі), Казімір (быў выбраны каралём Венфыі), Ян-Альбрэхт (з 1490 кароль Вен-грыі, з 1492 кароль Польшчы), Мяксандр, Жыгімонт I, Фрыдэрык (епіскап кракаўскі, кардынал). Так скл&тася, што тры яго сыны адначасова правілі ў 4 суседніх дзяржа-вах: Аляксандр — у Вялікім княстве Літоў-скім, Ян-Альбрэхт — у Польшчы i Вен-фыі, Уладзіслаў —у Чэхіі. І.П.Хаўратовіч.
КАЗЛОЎСКІ
Ігнат Ігнатавіч (1846—1.12.1889)
Філолаг, мовазнавец-славіст. Нарадзіўся ў г. Гродна. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Маскоўскім універсітэце. Даследаваў пра-блемы параўнальна-гістарычнага, славян-скага i ўсходнеславянскага мовазнаўства. Аўтар прац «Лёс народнай мовы ў Літве i на Жмудзі» (1869), «Аб палеаграфічных асаблівасцях загінуўшага рукапісу «Слова аб палку Ігаравым» (1889), «Аб родным склоне на «я» (1887), «Дзве сінтаксічныя асаблівасці рускай мовы» (абедзве на ня-мецкай мове, 1889) i інш.
КАЙГАРОДАЎ
Дзмітрый Нічыпаравіч (12.9.1846—11.2.1924)
Біёлаг, фенолаг, арнітолаг, папулярыза-тар прыродазнаўства, педагог. Брат М.Н. i Н.Н.Кайгародавых. Нарадзіўся ў Полацку. У 1856—63 вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе, у 1863—65 — у ваенных вучылі-шчах. У 1867—73 служыў афіцэрам на па-рахавым заводзе ў Пецярбургу. Але з ран-няга дзяцінства адчуваў вялікую цягу да прыроды, жаданне сур'ёзна заняцца пры-родазнаўствам. У 1868 ён паступіў вольным слухачом на лясны факультэт Пецярбур-гскага земляробчага (пазней ляснога) ін-стытута, які скончыў у 1871 i з 1875 загад-ваў там кафедрай лясной тэхналогіі і ляснога інжынернага мастацтва, выкладаў гэ-тыя дысцыпліны студэнтам. У 1882—1905 прафесар Пецярбургскага ляснога інстыту
196
та. Для азнаямлення з пастаноўкай лясной навукі ездзіў у Германію, Аўстрыю, Швей-царыю, Францыю, Швецыю. Алошнія гады жыцця працаваў у Лясным аддзеле Дзяр-жаўнага інстытута доследнай аграноміі над разборам матэрыялаў па феналогіі.
К. увайшоў у гісторыю айчыннага пры-родазнаўства як таленавіты папулярызатар-мастак прыродазнаўства, як аўтар навуко-ва-папулярных кніг, што неаднаразова пе-равыдаваліся: «Гутаркі пра рускі лес» (2 се-рыі, 1880—81), «3 зялёнага царства» (1888), «Збіральнік грыбоў» (1888, 1891), «Нашы веснавыя кветкі» (1910), «Нашы летнія кветкі» (1912) i інш. Яго кнігі, адметныя маляўнічым апісаннем прыроды, садзейні-чалі развіццю цікавасці да заняткаў прыро-дазнаўствам, выхаванню беражлівых адно-сін да прыроды, яе раішянальнага выка-рыстання. Ен — адзін з заснавальнікаў у краіне школьнай экскурсійнай справы i феналогіі. Яго назвалі бацькам рускай фе-налогіі. К. правёў вялікую колькасць пры-родазнаўча-гістарычных экскурсій з вык-ладчыкамі прыродазнаўства. 3 1871 i да са-май смерці ён вёў феналагічныя запісы ў наваколлях Пецярбурга. К. першы ў дарэ-валюцыйнай Расіі стварыў феналагічную сетку яе Еўрапейскай часткі, што паслужы-ла асновай яе біякліматычнага раянавання. Склаў ён i серыю феналагічных карт весна-вога прылёту птушак «3 птушынага царства» (1892).
Те.: Русский толковый лесотоварный словарь. СПб., 1883; О школьных фенологических наблюдениях. Вологда, 1920.