Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Сердзюкоў

Іван Іванавіч (12.11.1803—14.10.1886)

Эканаміст, этнограф, фалькларыст. На-радзіўся на Палтаўшчыне. Вучыўся ў Кана-топскім вучылішчы i Чарнігаўскай гімназіі, быў вольным слухачом Харкаўскага універ-сітэта. Служыў у канцылярыі ваеннага гу-бернатара. У 1842 пераехаў у жончын маён-так Кудрычы на Мсціслаўшчыне (Магілёў-ская губ.), дзе заняўся ўпарадкаваннем гас-падаркі. Шмат увагі аддаваў увядзенню но-вага паляводства, паляпшэнню ворнай зямлі, выкарыстоўваючы мінеральныя i ap-ганічныя ўгнаенні, праводзячы меліяра-цыйныя работы; разводзіў прадукцыйныя пароды жывёлы. 3 прыхільнасцю ставіўся да прыгонных сялян, клапаціўся аб паляп-шэнні ўмоў ix жыцця, заахвочваў пашы-раць гаспадарку, дапамагаў матэрыяльна, імкнуўся выправіііь маральна. У сярэдзіне 1840-х гадоў пачаў змяшчаць у пецярбург-скім перыядычным друку артыкулы экана-мічна-гаспадарчага характару, у якіх дзяліўся вопытам па гадоўлі жывёлы, апрацоўцы i ўгнойванні глебы, уборцы збожжавых культур, доглядзе пчол, вырабе палатна. Вёў актыўную перапіску з такімі ж, як сам, дапытлівымі гаспадарамі ў розных кутках Беларусі i Pacii. Запісваў народныя прык-меты. Пакінуў цікавыя звесткі пра тагачас-нае жыццё i гаспадарчыя заняткі. Напа-чатку 1850-х гадоў паступіў аканомам у ка-лужскія маёнткі князёў Качубеяў. Шмат зрабіў па ўпарадкаванні спраў i пашырэнні княжацкіх уладанняў, але неўзабаве выму-шаны быў пакінуць службу. Вярнуўшыся ў вёску, аддаўся гаспадарчым i грамадскім справам. Пісаў артыкулы аб паляпшэнні гаспадарак, народнага дабрабыту, крытыка-ваў несправядлівасць, хабарніцтва, прапа-ноўваў скасаваць прыгон i дазволіць усім, хто жадае, набываць памешчыцкія маёнткі. Свае прапановы дасылаў у рэдакцыі часо-пісаў, у Вольнае эканамічнае таварыства, міністру фінансаў, у асобую заканадаўчую камісію. Многія яго праекты былі ажыц-цёўлены. Пасля адмены прыгоннага права першы на Мсціслаўшчыне склаў з сялянамі дагавор, выдзеліў ім па 5 дзесяцін зямлі на душу (замест чатырох, вызначаных пала-жэннем). Магілёўскі губернатар прызначыў яго міравым пасрэднікам у павеце.

На гэтай пасадзе ён настойліва абараняў інтарэсы сялян, дамагаўся ад памешчыкаў уступак, пераадольваў ix упартасць. У арты-куле «Сялянскае жыццё i звычаі ў Мсці-слаўскім павеце» С паказаў глыбокае ве-данне сялянскага жыцця i побыту: дэталёва апісаў жыллё i яго начынне, гаспадарчыя будынкі, ежу, вопратку, прылады працы, грунтоўна расказаў пра збожжавыя культу­ры, бульбу, ix догляд i ўборку, асаблівасці жывёлагадоўлі. Падрабязна апісаў сялян-скую сямейную абраднасць — вяселле, ра-дзіны, хрэсьбіны, пахаванне, памінкі, пры-вёў фальклорныя тэксты. У апошнія гады працаваў над складаннем маларускага слоўніка (праца засталася ў рукапісе). У маладосці С пісаў вершы, аповесці, каме-дыі. Ён быў чалавекам бескарыслівым, вы­сока цаніў незалежнасць, з годнасцю ад-стойваў уласныя погляды на жьщцё. Паха-ваны на кудрыцкіх могілках.

Те.: О хлебокошении // Земледельческая газ. № 51—52; Хозяйственные расчёты и цен­ ность произведений // Там жа. N° 99—100; Ис­порченное и поправленное хозяйство // Там жа.

№ 8—9; Климатология Мстиславского уез­ да Могилевской губернии // Там жа. 1850. № 65; Очерки хозяйства моего // Тр. имп. Вольного

377

экономического о-ва. 1850. № 4; Хозяйство в имении Кудричи // Эконом. 1850. № 11—18; Автобиографическая записка И.И.Сердюкова // Киевская старина. 1896. № 11—12.

Літ:. Юрчанка Г. Асветнік з Кудрыч // Полымя. 1990. № 6.