Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Пачобут-адляніцкі

Марцін (30.10.1728—20.2.1810)

Беларускі асветнік, астраном. Нарадзіў-ся ў в. Саломенка Гродзенскага пав. Ву-чыўся ў Гродзенскім езуіцкім калегіуме (1740—43). У 1745 насуперак волі бацькоў уступіў у ордэн езуітаў i адбываў у Вільні

323

практыкай, а для ўстанаўлення сапраўднай прычыны руху Сонечнай сістэмы адносна іншых сусветаў патрэбны сістэматычныя i працяглыя назіранні. Нягледзячы на адсут-насць у яго працах канкрэтных выказван-няў наконт вучэння М.Каперніка, П.-А. фактычна лічыў правільнай распрацаваную ім гсліяцэнтрычную сістэму будовы Сусве-ту, прымаючы адначасова ўдзел у дыскусіях па вызначэнні паняцця «Бог».

Вынікі даследаванняў, якія праводзіліся ў Віленскай абсерваторыі, адлюстроўваліся ў спепыяльных рукапісных журналах назі-ранняў, якія сведчаць аб велізарнай пра-цаздольнасці П.-А., яго навуковым фана-тызме i адданасці выбранай справе. Што-дзённа ў гэтых журналах ён i яго памочнікі фіксавалі становішча планет Сонечнай сіс-тэмы, Месяца, удакладнялі элементы руху нябесных цел, становішча сузор'яў, аналі-завалі даныя комплексных даследаванняў многіх праблем (напр., адначасовае вызна-чэнне рознымі назіральнікамі каардынат Вільні, Гродна, Кракава). Пасля наведван-ня ў 1768—69 абсерваторый Англіі, Даніі, Германіі, Галандыі i Францыі П.-А. аргані-заваў даследаванні сонечных плям, спраба-ваў вызначыць дакладную адлегласць ад Зямлі i Сонца, выкарыстаўшы надзвычай рэдкую з'яву — праходжанне Венеры пауз Сонца (гэтаму перашкодзіла дрэннае над-вор'е). Ен вёў назіранні сонечных i месяч­ных зацьменняў, даследаваў перамяшчэнне камет, вывучаў зацьменні кольцаў Сатурна i спадарожнікаў іншых планет, значную ўвагу надаваў вывучэнню сузор'яў Быка i Скарпіёна, а таксама астэроідаў, працягваў працу па вызначэнні i ўдакладненні геагра-фічных каардынат розных мясцін. Най-большы вынік далі яго спробы вызначыць размяшчэнне Меркурыя: яно было ўста-ноўлена вельмі дакладна, i гэта паслужыла вядомаму французскаму астраному Ж.Ж.Лаланду матэрыялам для складання новых астранамічных табліц. Пра навуко-вую каштоўнасць даследаванняў Астрана-мічнай школы П.-A. французскі вучоны напісаў у сваёй кнізе «Астранамічная біблія-графія разам з гісторыяй астраноміі, ад 1781 да 1802» (1803), дзе, у прыватнасці, адзначыў адкрыццё П.-А. новага сузор'я — Цяльца Панятоўскіх. 9.8.1773 П.-А. разам з Ю.Міцкевічам i А.Стжэцкім зафіксавалі адкрыццё новай зорнай асацыяцыі. Паве-дамляючы пра дзесятак новых, «дастаткова прыгожых зорак», яны пісалі ў сваім «Журнале назіранняў»: «Шчыт Сабескага, які ззяе побач з іншымі зоркамі, абуджае ў нас жаданне па прыкладзе вялікага польскага астранома аддаць належнае славе нашага гасудара» (адсюль i назва першай зоркі но­вага сузор'я — Цялец Каралеўскі). Ад­крыццё П.-A. i яго аднадумцаў было зац-верджана Парыжскай акадэміяй навук i ў 1878 уключана ў вядомы каталог Фламстэ-да. У 1793 П.-А. ўдзельнічаў у комплек­сным даследаванні сонечнага зацьмення, якое праводзілася адначасова ў некалькіх пунктах зямнога шара, у т.л. ў Вільні, Гродне, Варшаве i Кракаве. Ён напісаў спецыяльныя працы, у якіх тлумачыў со-нечныя зацьменні, рух планет, расказваў пра выкарыстанне матэматычных метадаў у астраноміі, шмат увагі надаваў практычна-му выкарыстанню дасягненняў навукі. П.-А. займаўся таксама картафафіяй, геадэзі-яй i інш. У 1778 ён выбраны членам-карэс-пандэнтам Французскай акадэміі навук.

Прыкметны уклад зрабіў П.-А. ў развіц-цё асветы ў родным краі, у папулярызацыю астранамічных і матэматычных ведаў. Як рэктар Віленскага універсітэта, ён прымаў удзел у дзейнасці Камісіі народнай адука-цыі (Адукацыйнай камісіі) па Беларусі і Літве, у ажыццяўленні мер па ўдасканален-ні навучальнага працэсу i выхавання наву-чэнцаў, дамогся перамогі над прыхільніка-мі рэарганізацыі Віленскага універсітэта ў народны ліцэй (з прычыны доўгай адсут-насці медыцынскага факультэта i невялікіх кафедраў), арганізаваў ва універсітэце 2 ад-дзяленні — фізічнае (з факультэтамі матэ-матыкі, фізікі i медыцыны) i маральнае (з факультэтамі логікі i права), адкрыў 4-га-довую школу падрыхтоўкі настаўнікаў. У 1773 П.-A. распрацаваў праект заснавання ў Вільні спецыяльнага таварыства (нак-шталт акадэміі навук), які прадугледжваў развіццё як фундаментальных тэарэтычных канцэпцый, так i канкрэтных ведаў у галі-не геаметрыі, механікі, земляробства, ана-томіі i інш. навук. 3 мэтай пашырэння на-вуковых ведаў сярод насельніцтва i больш эфектыўнага кантролю за выдавецкай дзей-насцю ён узначальваў універсітэцкую дру-карню, якая ў 1775 была набыта падскарбі-ем надворным літоўскім, кнігавьшаўцом А.Тызенгаўзам. Па яго прапанове на вык-ладчыцкую працу былі запрошаны вядо-мыя вучоныя Я.Жылібер, І.Страйноўскі, П.Галанскі, І.Багуслаўскі i інш

324

Шт.: Дорошевич Э.К. «Cahiers des observations» Мартина Почобута и его школы // История и методология естествознания. М., 1966; Очерки истории философской и социоло­гической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 235—239; Baliński M. Dawna Akademia Wileńska. Petersburg, 1862. S. 225—294.

М.Я.Рыбко.