Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Міцкевіч

Юзаф (1744—1817)

Фізік, асветнік. Нарадзіўся ў Гродзен-скім пав. Больш за 20 гадоў працаваў пра-фесарам Віленскай акадэміі, а потым у Га-лоўнай школе Вялікага княства Літоўскага. Навуковых прац пасля сябе не пакінуў, але, нягледзячы на гэта, яго лічаць «баць-кам фізікі ў Літве» за заслугі ў падрыхтоў-цы кадраў i ўкараненне дасягненняў фізіч-най навукі ў прамысловасць, будаўніцтва i рамяство. Курс фізікі, якую выкладаў М., уключаў асноўныя палажэнні ньютанаў-скай механікі. Значную ўвагу ён звяртаў на праблемы выкарыстання фізікі ў гаспадар-ча-эканамічным i штодзённым жыцці, што адрознівала яго лекцыі ад лекцый іншых выкладчыкаў Віленскай акадэміі сярэдзіны 18 ст., у якіх курсы фізікі мелі абстрактны характар. М. падзяляў як моцныя, так i слабыя пазііші поглядаў паслядоўных пры-хільнікаў Ньютана ў фізіцы. 3 аднаго боку, ён выступаў за навуковае пазнанне прыро-ды, якое грунтавалася на вопыце i прыно-сіла непасрэдную карысць, з другога — М. не парываў з рэлігіяй, бачыў у навуцы сродак умацавання веры ў Бога, называў фізіку навукай, якая непаерэдна вяла чала-века да пазнання Бога.

Літ.: Bieliński I. Universytet Wileński (1579—1831). T. 1—3. Kraków, 1899—1900; Б и -рало А.А. Философские проблемы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и Литве. Мн., 1979. С. 36—37.

Міцкевіч

Юльян Аляксандравіч (ахрышчаны 23.8.1801—16.11.1871)

Псторык права. Нарадзіўся ў г. Нава-грудку. Брат паэта К.Міцкевіча. Скончыў павятовую школу ў Навагрудку. У 1819 паступіў у Віленскі універсітэт. У 1822 ат-рымаў другое месца за конкурсную працу «Які ўплыў магло меиь заканадаўства рым-скае на заканадаўства польскае і літоў-скае?» (апублікавана з заўвагамі \.Лялевеля ў 1825 у час. «Дзённік варшаўскі»). Актыў-на дзейнічаў у таварыстве філарэтаў, з 1822 у таварыстве філадэльфістаў. Арыштаваны па справе філарэтаў, у ліст. 1823 — крас. 1924 быў зняволены ў кляштары францые-канцаў. У 1826 узнагароджаны як найлеп-шы студэнт права. У 1825 або 1826 атрымаў ступень магістра абодвух правоў. 3 1828 выкладаў права ў Крамянецкім ліцэі, пасля яго закрыцця ў 1835 пераведзены ў Кіеў, прафесар рымскага права універсітэта св. Уладзіміра і Харкаўскага універсітэта (з 1840). Пасля выхаду ў адстаўку каля 1859 вярнуўся ў Беларусь, купіў на Палессі не-вялікі маёнтак Губерня (цяпер у Драгічын-скім р-не), дзе напісаў свае творы «Энцык-лапедыя права» i «Курс рымскага права» (не выдадзены). У 1863 дапамагаў паўстан-цкаму атраду Р.Траўгута.

МЛОЦКІ

Тадэуш

Філосаф-асветнік 2-й паловы 18 ст. Бі-яфафічных звестак пра яго не захавалася. Вядома толькі, што ў 1799 ён выдаў у Віль-ні кнігу «Пасведчанне з вытокаў натураль-нага права». У прадмове да гэтага твора М. паведамляў чытачам, што сабраў у ім думкі мудрых вучоных, якія найбольш грунтоўна пісалі пра дзяржаву i натураль-нае права. Але «Пасведчанне...» не проста змяшчала вытрымкі з твораў розных філо-сафаў і прававедаў, а было самастойнай працай, у якой даваліся ацэпкі выкаэван няў і каментарыі да ix. У 1-й частцы кнігі «Аб пачатках натуральнага права» разгляда-юцца пытанні аб прыродзе чалавека з пун­кту погляду права, сутнасці натуральнага права, як яно ўзнікла і да т.п. Натураль

295

ным правам, сцвярджаў М., з'яўляецца ўсё тое, што чалавечы розум прадпісвае лю-дзям для надзейнага i ўпэўненага ix руху да мэты, якую яны сабе ставяць або павінны ставіць, г. зн. да сапраўднага шчасця. На-вука пра натуральнае права ўключае ў сябе захаванне i функцыяніраванне добрых, найлепшых парадкаў у ірамадстве. Таму «права народаў», грамадскае права, царкоў-нае права — усё гэта натуральнае права». М. падкрэсліваў, што па сваёй сутнасці на­туральнае права адносіцца да чалавека та­му, што яно кіруе яго справамі i накіроўвае яго да мэты, а зыходзячы з гэтага «кожны можа сабе ўсвядоміць, што пачатак гэтага права выводзіцца з самой прыроды i стану людзей».

Светапогляд М. дуалістычны, аднак ча­сам ён пагаджаецца з палажэннямі матэры-ялістычнага сенсуалізму. Паводле яго вы-значэння, чалавек, «узяты ў сваёй цэлас-насці, з'яўляецца разумнай жывой істотай, якая складаецца з матэрыяльнага цела i бессмяротнага духа». Апісваючы здольнасці людзей, аўтар падкрэслівае, што ўсе ўра-жанні чалавек атрымлівае з навакольнага свету праз органы пачуццяў з дапамогай мозга, гаворыць «аб вобразах, якія адлюс-траваны ў мозгу». М. імкнецца знайсці крытэрый справядлівасці ў прававых адно-сінах, хоць гэтыя спробы давалі абстракт-ныя i далёкія ад канкрэтна-гістарычнага аналізу рэчаіснасці вынікі. Такім крытэры-ем, на яго думку, з'яўляецца прынцып шчасця большасці. Свой крытэрый ён раз-гортвае ў палеміцы з іншымі філосафамі. Так, М. крытыкуе як памылковы i шкодны тэзіс Т.Гобса, што крыніцай панавання і права з'яўляецца перавага сілы, якой нель-га процістаяць. Логіка пярэчання М. зво-дзіцца да наступнага: не ўсё тое, што пры-мушае людзей рабіць перавагай сілы, па-вінна быць імі ўсвядомлена; калі яны i вы-мушаны часова падпарадкавацца знешняй сіле, то ў ix застаецца права вызваліцца ад ярма, калі ўзнікнуць адпаведныя акалічнас-ці. У такім падыходзе выяўляецца ўплыў тэорыі «фамадскага дагавору» Ж.Ж.Русо, хоць аўтар не акцэнтуе ўвагі на «праве на­рода на паўстанне супраць самаўладдзя», якое з'яўляецца адным з асноўных пала-жэнняў гэтага філосафа.

Шт.: Идеи гуманизма в общественно-поли­тической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977.

Р.Н.Дожджыкава.

Адзін з усходнеславянскіх першадрука-роў і фавёраў 16 ст. Нарадзіўся ў г. Мсціс-лаў. Адукацыю атрымаў у Пустынскім або Тупічаўскім праваслаўных манастырах. Ра-месніцкую вывучку набыў на радзіме. 3 друкаванай кнігай i друкарскай справай пазнаёміўся на Беларусі, дзе раней праца-ваў i вьщавау кнігі беларускі гуманіст i пер-шадрукар Ф.Скарына. Верагодна, М. быў знаёмы i з кнігамі, выдадзенымі кірыліцай у Кракаве Ш.Фіёлем. У Маскве ён апынуў-ся дзякуючы сталым сувязям Мсціслава з Масквой. У Маскве жьгў князь Ф.М.Мсціс-лаўскі i яго чэлядзь. Верагодна, праз ix i былі наладжаны дзелавыя сувязі, якія пры-вялі ў Маскву да І.Фёдарава М. Тут яны па даручэнні цара Івана IV Грознага i мітрапа-літа Макарыя стварылі друкарню. Пра гэта паведамляюць пасляслоўе да выдадзенага імі ў 1564 «Апостала», a таксама i два «Ска-занія... о воображении книг печатного де­ла» 1630—40, у якіх адзначана высокае майстэрства кнігадрукароў: «Іван Грозны i мітрапаліт Макарый начаша изысковати мастерства печатных книг кто бы смыслен и розумен к такому делу обрелся: и обрете-ся некто смыслен и розумен к такому ору­дию, Николы Чудотворца Гостунского... диекон был званием Иоанн Федоров сын, да другий клеврет его Петр Тимофеев сын Мстиславец, искусни бяху и смыслени к такому хитрому делу». 3 19.4.1563 да 1.3.1564 Фёдараў і М. друкавалі ў Маскве першую ў расійскай дзяржаве дакладна да

296

таваную кнігу «Апостал» на царкоўнасла-вянскай мове ў рускай рэдакцыі. Пра вялі-кую тэксталагічную i рэдакцыйную працу над гэтай кнігай сведчыць С.Будны ў прад-мове да Новага запавету (Лоск, 1574). Тэкст «Апостала» быў удакладнены i звера-ны з артадаксальным рукапісным арыгіна-лам. бо нават нязначныя адхіленні ад кано­на Свяшчэннага пісання ім не даравала б маскоўскае духавенства. У 1565 з ix друкар-ні выйшла i кніга «Часоўнік», якая выка-рыстоўвалася для навучання чалавека ў ду­ху хрысціянскай маралі. Аднак у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі (кансерватыўнае духавенства i апазіцыйныя колы свецкай знаці выступілі супраць друкароў) яны вы-мушаны былі пакінуць Маскву i шукаць прытулку на Беларусі ў гетмана Вялікага княства Літоўскага Р.Хадкевіча, які ў 1566 запрасіў Фёдарава i М. ў сваё мястэчка Заблудаў. Тут яны стварылі новую друкар-ню, выкарыстаўшы свой вопыт, прылады i матэрыялы, прывезеныя з Масквы. Хадке-віч прапанаваў ім выдаць кнігу «Евангелле вучыцельнае» на простай беларускай мове. У прадмове да «Евангелля...», надрукавана-га ад імя Хадкевіча, так пераказана гэта жаданне: «Помыслил же был есми и се, иже бы сихо книгу выразумения ради про­стых людзей преложити на простую мову и имел есми о том попечении великое». Ад­нак пад націскам артадаксальнага духавен­ства друкары вымушаны былі выдаць яе на царкоўнаславянскай мове. Мяркуюць, што да гэтай справы меў дачыненне і князь А.Курбскі сярод праваслаўнага насельніцтва Беларусі, Украіны і Літвы. У гэтай кнізе друкары прадоўжылі пошук новых шляхоў удасканалення сваей працы, выкарыстаў-шы дасягненні кніжнай культуры Беларусі, Заходняй Еўропы і Польшчы. «Евангелле вучыцельнае» мае тытульны ліст, гераль-дычную фавюру мецэната гетмана Вялікага княства Літоўскага Р.Хадкевіча, фаліяйыю, канцоўкі (зроблены з драўляных дошак ксілаграфіяй).

У двух маскоўскіх выданнях («Апостал» i «Часоўнік») i ў заблудаўскім «Евангеллі ву-чьшельным» прозвішчы кнігадрукароў Фё­дарава i М. стаяць побач як выканаўцаў гэ­тай складанай справы — выдання духоў-ных кніг, што распаўсюджвалі дабрачын-насць, асвету, хрысціянскую марадь, чала-вечуто годнасць. У прадмовах i пасляслоўях друкары прасілі ў чытачоў прабачэння за магчымыя памылкі i недахопы ў выдадзе-ных імі кнігах.

Кнігавыдавецкая дзейнасць М. i Фёда­рава набыла шырокую вядомасць на зем­лях Вялікага княства Літоўскага i за яго межамі. Калі віленскія купцы Мамонічы вырашылі распачаць выданне кніг, яны запрасілі М. ў Вільню для заснавання тут друкарні. У вялікім горадзе было больш магчымасцей для стварэння лепшай дру-карні i пашырэння друкаваных кніг. Гэта акалічнасць, як i тое, што пасля Люблін-скай уніі 1569 Хадкевіч ужо не мог сваім аўтарытэтам падтрымліваць друкароў пра-васлаўных кніг, прымусіла М. прыняць запрашэнне. 16.1.1576 М. у друкарні Ма-монічаў выдаў кнігу «Псалтыр». У пасля-слоўі да гэтага выдання М. адзначаў i ролю віленскіх заможных праваслаўных гараджан у стварэнні друкарні: «умышлением и про-мышлением его милости пана скарбнага, старосты упицкага, Ивана Семеновича За-рецкого, и брата его пана Зенона, бурмис­тра места виленского». Названыя асобы сапраўды садзейнічалі стварэнню друкарні, а ix гурток, у які, верагодна, уваходзіў i M., павёў барацьбу з езуітамі. «Псалтыр» пры-значаўся для пачатковага навучання грама-це i выхавання навучэнца ў духу хрысціян-скай маралі, што спрыяла пашырэнню ас-веты сярод праваслаўнага насельніцтва Бе-ларусі, Украіны і Літвы. 30.3.1575 намаган-нямі М. вьщадзена «Евангелле». У пасля-слоўі да гэтага выдання М. зноў выказваў удзячнасць за матэрыяльную падтрымку мецэнатам братам Зарэцкім i братам Ма-монічам: «пану Иоанну и пану Зеновию, таже и Козме и Лоукашу Мамоничам, с благоволением нас приемляющим и почи­ном в дому их, сие дело строих...». Даслед-чыкі лічаць, што ў гэтай друкарні М. выдаў i «Часоўнік». Гэта выданне фігуруе ў матэ-рыялах Віленскага гарадскога суда, які раз-глядаў у 1576 справу аб раздзеле маёмасці друкарні паміж М. і віленскім мешчанінам К. Мамонічам i пастанавіў перадаць М. ўсе друкарскія прылады i яшчэ 30 коп грошай, a Мамонічу — усе наяўныя экземпляры кніг «Евангелля», «Псалтыроў» i «Часоўні-каў». У 1577 гэту цяжбу разглядалі i ў Ві-ленскай ратушы паны бурмістры. Іншых звестак пра жыццё i дзейнасць М. не заха-валася. Выданні М. аказалі значны ўпльгў на кнігадрукаванне ў Вялікім княстве Лі-тоўскім. Яны распаўсюджваліся на Белару-сі, Украіне, у Маскоўскай Русі i адыфалі вялікую ролю ў развіцці асветы. Вядома,

297

што выдадзенае М. «Евангелле» пазней ка-піравалі ў друкарнях Мамонічаў i В.Гара-бурды i што Віленская Святадухаўская брацкая i Астрожская друкарні выка-рыстоўвалі яго друкарскія матэрыялы.

Шт.: 3 е р н о в а АС. Первопечатник Пётр Тимофеев Мстиславец // Книга: Исслед. и мате­риалы. М., 1964. Сб. 9; Я л у г и н Э.В. Мсти-славцев посох... Мн., 1971; Иван Фёдоров и вос­точнославянское книгопечатание. Мн., 1984; Iljaszewicz Т. Drukarnia domu Mamoniczdw w Wilnie (1575—1622). Wilno, 1938.

М.Б.Батвіннік.