Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Радзівіл

Альбрыхт Станіслаў (1.7.1593—12.11.1656)

Прадстаўнік найбуйнейшага магнацкага роду на Беларусі, гісторык, аўтар мемуараў. Нарадзіўся ў Алыцы — адным з радавых маёнткаў. Ардынат алыцкі. 3 1612 быў пас-лом ад ваяводы валынскага. У 1619—23 падканцлер літоўскі, з 1623 канцлер вялікі літоўскі, староста віленскі, пінскі, аканом кобрынскі. У маладосці падарожнічаў па Заходняй Еўропе. Быў жанаты з Кацяры-най з роду Любамірскіх. Карыстаўся аўта-рытэтам сярод магнатаў, заступніцтвам ка-раля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы, хоць быў паслядоўны абаронца прывілеяў Вялікага княства Літоўскага i адстойваў яго роўнасць з Польшчай. Заснаваў касцёл у Алыцы i езуіцкі калегіум у Пінску. Р. — аўтар многіх твораў, напісаных на латыні, частка з якіх выдадзена ў Вільні i перавы-дадзена ў Варшаве. Найважнейшыя з ix: «Мемуары пра галоўныя падзеі, якія адбы-ліся ў Польшчы пасля смерці Жыгімонта III, г. зн. з 1632 па 1652» (пераклад Рачын-скага, Познань, 1839), «Набожны дыспут, сабраны з некалькіх слоў пра ўслаўленне прасвятой дзевы Марыі» (Вільня, 1635, 4-е выд., 1812), «Гісторыя пакут Хрыстовых» (3-е выд., Варшава, 1655; Вільня, 1831). Пі-саў пра дзяржаўную міжнародную, рэлігій-ную, сацыяльную палітыку правячых колаў Рэчы Паспалітай, пра культуру, звычаі, по-быт i жыццё шляхты i вышэйшых саслоўяў.

Літ:. Pamiętnik o dziejach w Polsce. Т. 1—3. Warszawa, 1980. М.К.Багадзяж.

Радзівіл

Людвіка Караліна (27.2.1667—23.3.1695)

Асветніца i мецэнатка. Нарадзілася ў сям'і аднаго з найбуйнейшых магнатаў так званай «біржайскай лініі» роду Радзівілаў — Багуслава. Людвіка расла сіратой: яе маці памерла пры родах, а праз 2 гады памёр i бацька. Маленькую князёўну на выхаванне забралі родзічы ў сям'ю брандэнбургскага курфюрста ў Берлін. Там яна выйшла за­муж за маркграфа, але хутка аўдавела. Дру-гім яе мужам быў пфальцграф нейбургскі Карл Піліп. Жывучы ў Германіі, Людвіка ніколі не забывала пра сваю радзіму: вяла пастаянную перапіску з эканомамі сваіх маёнткаў, клапацілася пра сваіх падданых, жыхароў Слуцка, Копыся, Капыля, Люб-чы, Біржы, Койданава, Смалявіч, Невеля, Себежа. Час ад часу сама наведвалася ў свае беларускія ўладанні. Шмат увагі яна надавала справе асветы i адукацыі, вельмі блізка да сэрца прымала патрэбы аднавер-цаў-кальвіністаў, дапамагала i праваслаў-ным. Як i яе папярэдніца Соф'я Радзівіл-Алелька, Людвіка ахвяравала вялікія сродкі на слуцкія праваслаўныя царкву i манас-тыр. У 1690 яна дамаглася пацвярджэння прывілеяў, здабытых для праваслаўнага на-сельніцтва Случчыны намаганнямі Соф'і Алелькавіч. Прыхільнікі уніі, якія неадна-разова спрабавалі ўвесці сваё веравызнанне ў Слуцку i Капылі, не мелі падтрымкі з бо­ку Людвікі, за што ад імя ўсіх праваслаў-ных Слуцка дзякаваў ёй архімандрыт Сера-піён Волхаўскі. Усімі сіламі i сродкамі яна падтрымлівала рэфармацыйны рух на Бела-русі, выступала апякункай кальвінісцкіх збораў Слуцка, Мінска i Койданава. Яна лічыла неабходным, каб яе землякі мелі магчымасць карыстацца паслугамі шырока-адукаваных пастыраў-кальвіністаў i каб тыя былі не з чужаземцаў. На яе сродкі (12 стыпендый) беларускія кальвіністы атры-малі магчымасць накіроўваць для навучан-ня ў Кёнігсбергскі універсітэт тых, хто лі-чыў сваім прызваннем несці святло веры людзям. Каб павялічыць колькасць высокаа-дукаваных людзей са сваіх беларускіх пад­даных, Людвіка пасылала здольным да на-вук юнакам — выпускнікам Слуцкай каль-вінісцкай гімназіі — грашовую дапамогу, на якую тыя працягвалі вучобу на больш высокім узроўні ў Оксфардзе, Берліне, Франкфурце-на-Одэры.

Літ.: Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985; Марцінкевіч А. Ля Ка- менкі бруістай. Мн., 1992; Родчанка Р. Слуцкая старасветчына: (факты i разважанні). Мн., 1991. І.А.Масяяніцына.