Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Ачапоўскі

Міхаіл Мікалаевіч (11.5.1788 —21.1.1854)

Вучоны-аграном, глебазнавец, асветнік. Нарадзіўся ў маёнтку Пацейкі на Навагруд-чыне ў сям'і святара мясцовай грэка-ката-ліцкай царквы. Пасля заканчэння ў 1808 школы ў Нясвіжы паступіў на фізіка-матэ-матычны факультэт Віленскага універсітэ-та, які скончыў у 1810, a ў 1812 абараніў дысертацыю на тэму «Пра глебы» i атры-маў ступень доктара філасофіі. У 1812—19 працаваў адміністратарам у маёнтках баро­на А.Рэнэ на тэрыторыі заходняй Літвы і паўночнай Польшчы, дзе ўкараняў прагрэ-сіўныя метады вядзення сельскай гаспадар-кі. Быў праціўнікам прыгонніцтва, пан-шчыны. У 1819—22 вандраваў па Заходняй Еўропе і вывучаў сістэмы гаспадарання ў Англіі, Галандыі, Германіі, Францыі, Швейцарыі. Пасля вяртання з-за мяжы (у 1822—23) прызначаны прафесарам сельс­кай гаспадаркі ў Віленскі універсітэт. У 1828 — візітатар (інспектар) школ у Вільні, у 1829 — цэнзар. Выконваў гэтыя абавязкі да закрыцця Віленскага універсітэта. Член навуковага камітэта пры Міністэрстве дзяржаўных маёмасцей у Пецярбургу, пра-мысловага савета, савета народнай асветы, навуковага таварыства пры Горы-Горацкім

31

земляробчым інстытуце i інш. Апошнія га­ды жыцця правёў у Варшаве, дзе быў дырэктарам Марымонцкага інстытута сельскай гаспадаркі i лесаводства (1834—59). Аўтар шэрага навуковых прац, падрыхтаваных у асноўным на матэрыялах Беларусі i Літвы, сярод якіх «Пра глебу, яе апрацоўку i вырошчванне раслін» (першы i адзіны падручнік у школах Беларусі i Літвы да 1901), «Спосаб класіфікацыі глеб» (абедзве выдадзены ў Вільні ў 1825), «Погляд на су- часны стан гаспадарання ў паўночным клімаце» (т. 1—2, 1828—30), «Сельская гаспадарка» (т. 1—10, 1834—44; 2 выд. 1848—49) i дадатак да яе — «Навука аб эканоміі або кіраванні гаспадаркай» (т. 11, выдадзе­ ны пасмяротна ў 1856). М.І.Дарошка.

БАБОЛЯ

Андрэй (1591—16.5.1657)

Езуіцкі манах, прапаведнік. Актыўна прапагандаваў каталіцтва ў Бабруйску i Пінску, за што празваны «пінскім апоста-

Беларускі славіст i арыентачіст. Нара-дзіўся ў в. Вулька Бельскага пав. (цяпер Польшча). Доктар тэалогіі (1823). Член Ар-хеалагічнай акадэміі ў Рыме, Парыжскага i Лонданскага азіяцкіх навуковых таварыс-тваў, Таварыства гісторыі i старажытнасцей расійскіх пры Маскоўскім універсітэце. Паходзіў з даўняга беларускага шляхецкага роду, баиька — уніяцкі святар. Вучыўся ў Драгічынскім вучылішчы піяраў, скончыў Беластоцкую гімназію (1806), Галоўную ду-хоўную семінарыю пры Віленскім універсі-тэце (1812). 3 1817 брэсцкі канонік. У 1817—22 у замежнай навуковай камандзі-роўцы ад Віленскага універсітэта. У 1822— 24, 1826—33 прафесар экзегетыкі i герме-неўтыкі Віленскага універсітэта, у 1824—26 у ссылцы ў базыльянскім манастыры ў Жыровічах на Слонімшчыне. 3 1833 жыў у мяст. Шарашова Пружанскага пав., дзе ат-рымаў прыход. Памёр ад хачеры.

Юнаком пачаў вывучаць старажытныя славянскія рукапісы i старадрукі ў цэрквах i манастырах. Яшчэ гімназістам зацікавіўся архівам i бібліятэкай Супрасльскага манас-тыра, дзе ў 1822 адкрыў Супрасльскі рука-піс. Даследаваў гісторыю славянскага кні-гадрукавання, збіраў матэрыялы пра дзей-

32

насць Ш. Фіёля, Ф.Скарыны, Х.Фёдарава, П.Мсціслаўца. У час замежнай камандзіроў-кі ўдасканальваў веды ў галіне славянскіх, усходніх i старажытных моў, археалогіі, гіс-торыі, літаратуры, сабраў вялікі навуковы матэрыял, вывучыў i апісаў многія славян-скія старажытнасці. Зрабіў навуковае апі-санне старажытных кірылічных i глагаліч-ных літаратурных помнікаў Ватыканскай бібліятэкі (надрукавана яе галоўным ха-вальнікам А.Маі ў 1831). Увёў у навуковы ўжытак шэраг найважнейшых помнікаў гіс-торыі i культуры, у т.л. першую глагаліч-ную друкаваную кнігу «Місал па закону Рымскага двара» (Служэбнік, 1483), што захоўвалася ў Ватыканскай бібліятэцы. Справаздачы, якія ён дасылаў на імя рэкта-ра Віленскага універсітэта (частка ix захоў-ваецца ў Аддзеле рукапісаў Навуковай біб-ліятэкі Вільнюскага універсітэта), дазваля-юць меркаваць пра яго навуковую дзей-насць у Аўстрыі, Італіі, Францыі, на землях заходніх i паўднёвых славян, лужыцкіх сер-баў. Сябраваў з вядомымі славістамі Б.Ка-пітарам, І.Добраўскім, В.Ганкаю i інш. Ёсць падставы сцвярджаць, што Б. — адзін з першых беларускіх скарыназнаўцаў. Яго знаёмства з кнігамі Скарыны адбылося ў сугірасльскім кнігазборы. Дасягнуўшы, як i Скарына, найвышэйшых вучоных ступе-няў, ён прысвяціў сябе вывучэнню стара-жытнай культуры беларусаў i ўсяго славян­ства. Яго працы i дзейнасць сталі пачаткам сусветнага славяназнаўства. Як ніхто іншы, Б. спрыяў узнікненню асобнага кірунку ў гуманітарных навуках — беларусазнаўства, абуджэнню сярод еўрапейскіх навукоўцаў цікавасці да гістарычнага лесу яго роднага народа. Разам з І.Даніловічам быў адным з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэння. Менавіта Б. нанава адкрыў для беларускай i еўрапейскай навукі імя i справу Скарыны, звесткі пра якога даслед-чык збіраў усё сваё жыццё i ўключыў у «Гісторыю славянскіх друкарняў у Літве» («Историю славянских книгопечатен в Литве»), што так i не была надрукавана. Пра гэтую працу сярод навукоўцаў хадзілі легенды. Першым у друку ў 1870 яе згадаў польскі бібліёграф К.Эстрайхер. Вучоны-патрыёт, Б. адчуў тое сапраўды нацыяналь-нае, a галоўнае стратэгічна адпаведнае для паспяховага развіцця роднай культуры, што пакінуў у спадчыну Скарына, які на досвітку Адраджэння абвясціў старабела-рускую мову i беларускі народ цалкам раўнапраўным сярод іншых еўрапейскіх моў і народаў. Б. сабраў багатую бібліятэку. Яна стала першым спецыяльным зборам помні-каў беларускай старадрукаванай літаратуры. Асобныя кнігі з яго калекцыі зберагаюцца ў сховішчах Вільні, Масквы, Санкт-Пецяр-бурга. Пры жыцці Б. ўдалося надрукаваць толькі некалькі сваіх прац. Частка рукапіс-най спадчыны знікла адразу пасля яго смерці, другая трапіла да бібліяфіла Ф.Транбіцкага, а потым разышлася па роз­ных сховішчах. Большасць яе загінула ў га­ды 2-й сусветнай вайны. Уцалелі толькі асобныя яго лісты, нататкі, матэрыялы, прызначаныя іншым асобам, якія зберага­юцца ў зборах Вільні, Кракава, Варшавы, Масквы, Санкт-Пецярбурга i інш.

Літ.: Бобровский П.О. М.К.Бобров­ский (1785—1848), учёный славист-ориенталист. СПб., 1889; Яго ж. К биографии М.К.Бобров­ского (славянского филолога-ориенталиста). СПб., 1890; Францев В.А. Польское славя­новедение конца XVIII и первой четверти XIX ст. Прага, 1906; Станкевіч A. Магнушэўскі; Паўлюк Багрым; Баброўскі: (Да вытокаў бел. ад­ раджэння). Вільня, 1937; Лабынцев Ю.А.Михаил Бобровский — первый исследователь болгарского «Абагара» 1651 г. // Русско-болгар­ские связи в области книжного дела. М., 1981; Яго ж. Первая книга, напечатанная глаголи­цей, и ее исследователь Михаил Бобровский: (К 500-летию начала книгопечатания глаголичес­ким шрифтом) // Сов. славяноведение. 1983. №4; Яго ж. Пачатае Скарынам. Мн., 1990; Улащик Н.Н. Введение в изучение белорус­ско-литовского летописания. М., 1985. С. 38,40—44. Ю.А.Лабынцаў.

БАБРОЎСКІ

Павел Восіпавіч (2.4.1832—16.2.1905)

Псторык i этнограф. Нарадзіўся ў маён-тку Вака каля Вільні. Пачатковую адука-цыю атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзя-дзькі М.К.Баброўскага. Вучыўся ў Пружан-скім дваранскім вучылішчы i Полацкім ка-дэцкім корпусе (1844—49). Скончыў Два-ранскі полк (Канстанцінаўскае ваеннае ву-чылішча, 1851), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (1857). У 1853—54 удзельнічаў у вайне з Турцыяй, у 1869—75 на штабных пасадах, у 1875—97 начальнік Ваенна-юрыдычнай акадэміі; генерал ад ін-фантэрыі. 3 1859 кіраваў групай афіцэраў Генеральнага штаба, якая падрыхтавала i

33

выдала «Матэрыялы для геаграфіі і статыс-тыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральна-га штаба. Гродзенская губерня» (ч. 1—2 i дадаткі ў 2 т., 1863). У гэтай працы прыве-дзены звесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асвеие, пра гарады i найбольш значныя мястэчкі губерні. Багаты гісторыка-этна-графічны і геаграфічны матэрыял з'яўляец-ца важнай крыніцай па гісторыі Беларусі. Даследаваў гісторыю летапісаў («Лёс Суп-расльскага рукапісу...», 1887; «Яшчэ натат-ка пра Супрасльскі рукапіс», 1888), уніяц-кай царквы («Руская грэка-уніяцкая царква ў цараванне імператара Аляксандра I», 1890), жыццё i навуковую дзейнасць свайго дзядзькі М.К.Баброўскага. Аўтар гісторы-ка-краязнаўчых нарысаў пра Гродна, Сло-нім, Зэльву i інш. Архіў Б. захоўваецца ў Дзярж. публ. б-цы імя Салтыкова-Шчад-рына ў Санкт-Пецярбургу.

Те.: Историко-статистический очерк города Гродны // Памятная книжка Гродненской гу­бернии на 1860 год. Гродно, 1860; Законы дви­жения народонаселения Гродненской губернии в 15-летний период // Тамсама; Несколько слов о Зельвенской ярмарке // Виленский вестн. 1860. №85, 86; Историческая монография города Гродны // Вестн. Западной России. 1866. Т. 3., №7; Г. Слоним и примечательные места Сло­нимского уезда // Там жа. №12; Упразднение Супрасльской греко-униатской епархии и вос­становление Виленской митрополичьей епархии. Вильна, 1890.

Jlim.: Венгеров С.А. Критико-биографи-ческий словарь русских писателей и учёных... Т. 4. СПб., 1895; Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964.

В.Ф.Шалькевіч.