- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Навадворскі
Вітольд Уладзіміравіч (14.6.1861—24.11.1923)
Псторык, педагог. Нарадзіўся ў маёнтку Лемна Ігуменскім павеце (цяпер Чэрвеньс-кі р-н) Мінскай губ. Скончыў Полацкую ваенную гімназію (1878) i гістарычна-філа-лагічны факультэт Пецярбургскага універ-сітэта (1885). Выкладчык гісторыі ў 1-м ка-дэцкім корпусе (з 1885), прыват-дацэнт Пецярбургскага універсітэта (1904—06), экстраардынарны прафесар па кафедры ўсеагульнай гісторыі Нежынскага гістарыч-на-філалагічнага інстытута князя Безбарод-кі (з 1906), прыват-дацэнт Кіеўскага уні-версітэта (з 1908), прафесар Кіеўскага ка-мерцыйнага інстытута (з 1909) i Віленскага універсітэта (1921—23). Спецыялізаваўся па гісторыі Польшчы 16 ст. i польска-расійскіх адносін. Пісаў на польскай i pyc-кай мовах. Яго асноўная праца «Барацьба за Лівонію паміж Масквой i Рэччу Паспа-літай (1570—1582)» была надрукавана ў Пецярбургу ў 1904. Аўтар манаграфій, ар-тыкулаў, рэцэнзій, а таксама артыкулаў пра князёў Друцкага-Любецкага i А. Чартарый-скага для «Рускага біяфафічнага слоўніка» (т. 6, 22), пра Царства Польскае, Чатырох-гадовы сойм i пра шляхту для «Энцыклапе
303
дычнага слоўніка» Ф.А.Бракгаўза i І.А.Эф-рона. Належаў да ліберальна-буржуазнага кірунку ў рускай гістарыяграфіі.
Нагумовіч
Леў Якаўлевіч (1792—1853)
Вучоны-медык, асветнік. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Магілёўскае езуіцкае вучылішча, Віленскі універсітэт. Доктар медыцыны (1812). Служыў у Фанагарый-скім фэнадзёрскім палку, удзельнічаў у Айчыннай вайне 1812 у бітвах пры Барадзі-не, Малым Яраслаўцы, пад Люцэнам, Кульмам, Лейпцыгам, у 1814 разам з пал-ком уступ іў у Парыж. У Парыжскай меды-цынскай акадэміі прачытаў сваю працу «Аб выкарыстанні фосфару пры лячэнні пера-межнай гарачкі», за якую выбраны членам-карэспандэнтам гэтай акадэміі i ўзнагаро-джаны сярэбраным медалём. 3 1818 арды-натар Беларуска-Магілёўскага ваеннага шпіталя. Як ваенны медык прымаў удзел у турэцкай (1828), польскай (1831) i венгер-скай (1848) кампаніях. У 1830 працаваў у камісіі па барацьбе з халерай у Саратаве. У 1852 паводле прашэння звольнены з арміі i неўзабаве прызначаны ганаровым членам Ваенна-медыцынскага навуковага камітэта. Быў таксама вядомы як актыўны папуля-рызатар медыцынскіх ведаў. Заслугоўвае ўвагі яго праца «Настаўленне для лячэння агнястрэльных ран па правілах, якія прапа-нуюць славутыя хірургі ў Еўропе» (1822). Яму належаць 1, 7, 8-ы раздзелы «Трактата аб павальнай заразнай хваробе, якая назы-ваецца халера» (1831). Супрацоўнічаў у ча-сопісах «Военно-медицинский журнал», «Друг здравия» i інш.
НАРВУТ
Казімір (3.1.1738—17.3.1807)
Мысліцель-асветнік, прадстаўнік эклек-тычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асвет-ніцтва на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся ў маёнтку Яшнец у Лідскім павеце. Спачатку вучыўся ў піярскай школе ў г. Шчучын, потым у Любяшоўскім навіцыяце i ў піяр-скім калегіуме ў Дубровіцы. 3 1759 удаска-нальваў свае веды па філасофіі i прырода-знаўчых навуках у піярскім калегіуме ў Вільні, каля 4 гадоў — у піярскім вучылі-шчы ў Рыме. Пасля вяртання на радзіму ў 1764 Н. прызначаны прафесарам i прэфек-там піярскага калегіума ў Дубровіцы. Праз некалькі гадоў запрошаны ў Вільню, дзе чытаў лекцыі па філасофіі ў піярскім канвікце i быў прэфектам піярскай друкарні. 3 1773 Н. разам з сынамі падскарбія М. Бжастоўскага знаходзіўся ў Германіі i Францыі. У 1769 выдаў у Вільні падручнік па логіцы («Логіка, або Навука разважання i разумнай размовы», на польскай мове). Аўтар курса «Эклектычнай філасофіі» i py-капісаў на лацінскай мове.
У «Логіцы...» Н. з гуманістычна-асвет-ніцкіх пазіцый выказваўся за свабоду філа-софствавання, звязваючы яго з пошукам ісціны i крытычных адносін да выказвання ўсіх мысліцеляў незалежна ад аўтарытэту. Ён больш паслядоўна, чым яго папярэдні-кі, выступаў супраць схаластаў, разумеючы, што схаластычная філасофія з'яўляецца пе-рашкодай на шляху развіцця навукі i зай-маецца праблемамі, адарванымі ад пра-ктычнага жыцця чалавека i грамадства. Прызначэнне вучоных i філосафаў Н. ба-чыў у служэнні грамадству, у развіцці тых навук, што вымагала практыка жыцця. Фі-ласофію ён лічыў найважнейшай дысцып-лінай, добра асэнсоўваючы тое становішча, якое яна займала ў сярэднявеччы i наступ-ных стагоддзях, калі была на паслугах у тэ-алогіі, радаваўся, што філасофія пачала скідань з сябе гэтыя ланцугі. Асновай паз-нання ён лічыў дакладнасць i відавочнасць ідэй, прытрымліваўся тых метадалагічных правіл адшукання ісціны, што i рацыяна-ліст Р.Дэкарт. Для ўстанаўлення ісціны Н. патрабаваў усебаковага i разнастайнага падыходу ў даследаванні з'яў. Верыў, што чалавек здольны спасцігнуць ісйіну. Вера ў чалавека i яго розум — характерная рыса гуманістычных поглядаў Н.
У прадмове да кнігі «Ваенная навука прускага караля для яго генералаў», якую Н. пераклаў з французскай мовы на польскую (Вільня, 1771), Н., закранаючы розныя грамадскія праблемы, выказаў сваё захап-ленне грамадскімі мерапрыемствамі, што ажыццяўляліся ў тагачаснай Беларусі, у прыватнасці будаўніцтвам пінскага канала, які спрыяў зносінам паміж багатымі пра-вінцыямі. У гэтым ён бачыў вялікую ка-рысць для грамадства. Адначасова Н. пад-крэсліваў, што разумныя i гуманныя тыя мерапрыемствы i тая палітыка, што накіра-ваны на карысць усіх людзей, спрыяюць развіццю мануфактур, горнай справы, удасканаленню сельскай гаспадаркі, развіц-цю ўнутранага рынка, зберажэнню сродкаў у краіне.
304
Думкі аб грамадскай прыродзе чалавека выказаны ў працах Н. пачатку 1770-х гадоў. Чалавек створаны для жыцця ў грамадстве — гэта ўласцівасць чалавечай прыроды (ідэя, блізкая да ідэй Г.Гроцыя i Д.Лока). 3 такіх пазіцый мысліцель імкнуўся паказаць i вярхоўную ўладу (дзяржаву) як арганіза-цыю, што ўзнікае ў інтарэсах усіх i кожнага паасобку i служыць на агульную карысць. На яго думку, вярхоўная ўлада існуе не вечна, a ўзнікае на пэўнай ступені развіцця грамадства. Аднак людзі пры гэтым захоў-ваюць свае прыродныя правы, якія ім i га-рантуе вярхоўная ўлада. У грамадстве, як i ў любой суполцы, намаганні ўсіх павінны бьшь скіраваны на дасягненне ўсеагульнага шчасця, таму ў краіне неабходны законы, на якіх бы грунтавалася цэласнасць, бяспе-ка, а разам з тым i шчасце грамадзян. Усё гэта Н. ускладаў на вярхоўную ўладу, якой адводзіў вельмі важную ролю: клапаціцца аб непарушнасці законаў, справядлівасці, роўнасці, свабодзе асобы.
Н. адстойваў думку пра неабходнасць шырокай свецкай адукацыі, сам, як член Адукацыйнай камісіі, непасрэдна займаўся рэформай школьнага навучання на Белару-сі i ў Літве. Ён выступаў супраць такіх ме-тадаў у практыцы навучання i выхавання маладога пак&лення, як цялесныя пакаран-ні вучняў. Член «Таварыства па складанні элементарных кніг», Н. напісаў 2 раздзелы для школьнага «Статута парафіяльных школ» i настаўленне «Аб інспектаванні (ві-зітацыі) школ», дзе патрабаваў, каб у школах Адукацыйнай камісіі навучалі неабход-ным практычным навыкам i ведам, якія былі б карысныя для чалавека капіталіс-тычнага грамадства, што толькі нараджала-ся. Асаблівую ўвагу звяртаў на неабходнасць памяркоўнага i гуманнага абыхо-джання настаўнікаў з вучнямі з бедных сем'яў, якія складалі асноўны кантынгент парафіяльных школ, на павагу да ix асабіс-тай годнасці. Крытыкуючы саслоўную сіс-тэму навучання i выхавання, асабліва сістэ-му адукацыі ў акадэміях i калегіумах ордэ-на езуітаў, ён выступаў за свецкую сістэму адукацыі, за адзіныя метады навучання, за школу, якая была б звязана з практыкай эканамічнага i сацыяльнага жыцця. Як ас-ветнік-гуманіст ён клапаціўся аб фарміра-ванні ў вучню асобы, чалавека, цесна звя-занага з практычнымі патрэбамі грамадства i часу. Н. імкнуўся ўвесці ў курс навучання свецкую этыку (не залежную ад рэлігіі), якая, на яго думку, з'яўлялася навукай ма-ральнасці. Лічыў, што неабходна выкры-ваць i паказваць не толькі маральныя зага-ны чалавека, але i грамадства, бяспраўнае становішча сялян.
Літ.: Дубровский В.В. Казимир Нар-бут. Мн„ 1979. Г.А.Маыыка.
НАРБУТ
Тэадор (Фёдар Яўхімавіч; 8.11.1784—26.11.1864)
Думкі аб грамадскай прыродзе чалавека выказаны ў працах Н. пачатку 1770-х гадоў. Чалавек створаны для жыцця ў грамадстве — гэта ўласцівасць чалавечай прыроды (ідэя, блізкая да ідэй Г.Гроцыя i Д.Лока). 3 такіх пазіцый мысліцель імкнуўся паказаць i вярхоўную ўладу (дзяржаву) як арганіза-цыю, што ўзнікае ў інтарэсах усіх i кожнага паасобку i служыць на агульную карысць. На яго думку, вярхоўная ўлада існуе не вечна, a ўзнікае на пэўнай ступені развіцця грамадства. Аднак людзі пры гэтым захоў-ваюць свае прыродныя правы, якія ім i га-рантуе вярхоўная ўлада. У грамадстве, як i ў любой суполцы, намаганні ўсіх павінны бьшь скіраваны на дасягненне ўсеагульнага шчасця, таму ў краіне неабходны законы, на якіх бы грунтавалася цэласнасць, бяспе-ка, а разам з тым i шчасце грамадзян. Усё гэта Н. ускладаў на вярхоўную ўладу, якой адводзіў вельмі важную ролю: клапаціцца аб непарушнасці законаў, справядлівасці, роўнасці, свабодзе асобы.
Н. адстойваў думку пра неабходнасць шырокай свецкай адукацыі, сам, як член Адукацыйнай камісіі, непасрэдна займаўся рэформай школьнага навучання на Белару-сі i ў Літве. Ён выступаў супраць такіх ме-тадаў у практыцы навучання i выхавання маладога пак&лення, як цялесныя пакаран-ні вучняў. Член «Таварыства па складанні элементарных кніг», Н. напісаў 2 раздзелы для школьнага «Статута парафіяльных школ» i настаўленне «Аб інспектаванні (ві-зітацыі) школ», дзе патрабаваў, каб у школах Адукацыйнай камісіі навучалі неабход-ным практычным навыкам i ведам, якія былі б карысныя для чалавека капіталіс-тычнага грамадства, што толькі нараджала-ся. Асаблівую ўвагу звяртаў на неабходнасць памяркоўнага i гуманнага абыхо-джання настаўнікаў з вучнямі з бедных сем'яў, якія складалі асноўны кантынгент парафіяльных школ, на павагу да ix асабіс-тай годнасці. Крытыкуючы саслоўную сіс-тэму навучання i выхавання, асабліва сістэ-му адукацыі ў акадэміях i калегіумах ордэ-на езуітаў, ён выступаў за свецкую сістэму адукацыі, за адзіныя метады навучання, за школу, якая была б звязана з практыкай эканамічнага i сацыяльнага жыцця. Як ас-ветнік-гуманіст ён клапаціўся аб фарміра-ванні ў вучню асобы, чалавека, цесна звя-занага з практычнымі патрэбамі грамадства i часу. Н. імкнуўся ўвесці ў курс навучання свецкую этыку (не залежную ад рэлігіі), якая, на яго думку, з'яўлялася навукай ма-ральнасці. Лічыў, што неабходна выкры-ваць i паказваць не толькі маральныя зага-ны чалавека, але i грамадства, бяспраўнае становішча сялян.
Літ.: Дубровский В.В. Казимир Нарбут. Мн„ 1979. Г.А.Маыыка.
НАРБУТ
Тэадор (Фёдар Яўхімавіч; 8.11.1784—26.11.1864)
Гісторык і археолаг. Нарадзіўся ў маён-тку Шаўры Лідскага павета (цяпер Вора-наўскі р-н). Скончыў Віленскі універсітэт (1803) i ў тым жа годзе прыняты ў Пецяр-бургскі корпус кадэтаў. У 1804 удзельнічаў у рабоце камісіі па распрацоўцы праекта рэгуляцыі Нёмана. Удзельнік руска-пруска-французскай (1806—07) i руска-шведскай (1808—09) войнаў (капітан рускай арміі i ваенны інжынер). Мяркуюць, што Н. аўтар праекта Бабруйскай крэпасці i ўдзельнік яе будаўніцтва. 3 1812 жыў у сваім маёнтку i займаўся даследаваннем гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Адзін з першых на Бе-ларусі вызначыў, што курганы — месцы старажытных пахаванняў. Вёў раскопкі ў Падняпроўі, пазней — на радзіме. У 1820 адкрыў ямнае пахаванне недалёка ад в. Шаў-ры Лідскага павета. Апісаў руіны крэпасці на Немане каля в. Лыскава Гродзенскага павета. Сцвярджаў, што дрыгавічы невядо-мага паходжання жылі каля Кіева. Памыл-кова адносіў яцвягаў да скіфскіх плямён. Геральдыку Беларусі не лічыў вельмі стара-жытнай, паколькі аналагічная была i ў су-седніх народаў. Даследаваў Лідскі замак i
305
выказаў меркаванне аб прызначэнні яго пакояў. Збіраў i вывучаў помнікі археагра-фіі. Адшукаў у Старым Быхаве адну з пер-шых хронік 16 ст. i зрабіў з яе выпіскі пра пахавальны абрад. На яго думку, багатым насыпалі болып высокія курганы, а бедным i, паводле хронікі, злым i скупым — меншыя. Аўтар «Псторыі літоўскага народа» (т. 1—9, 1835—41; апісаў падзеі да 1569), якая напісана з феадальна-манархіч-ных пазіцый. Вялікае княства Літоўскае 16 ст. лічыў залатым векам у гісторыі Беларусі i Літвы. Адмоўна ставіўся да палітыкі поль-скіх феадалаў у Вялікім княстве Літоўскім, але адводзіў вялікую ролю каталіцкай цар-кве i польскай культуры ў жыцці Беларусі i Літвы. Апублікаваў шэраг гістарычных крыніц, у тым ліку «Хроніку Быхаўца» (1846). Меў багатую калекцыю археалагіч-ных матэрыялаў. Аўтар артыкулаў у перыя-дычным друку пра Ліду, Навагрудак i інш. Займаўся пытаннямі старажытнай міфало-гіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі.
Літ: Каханоўскі Г.А. Археалогія i гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI —XIX стст. Мн., 1984. Г.А.Каханоўскі.
НАРБУТ
Юстын (каля 1773—25.9.1845)
Псторык. Паходзіў з Беларусі. Сваяк Казіміра Нарбута. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. У час паўстання А.Т. Касцюшкі камандаваў у яго войску палком пяхоты. У баі пад Соламі (25.6.1794) яго палку про-цістаялі намнога большыя сілы царскага вайсковага злучэння пад камандаваннем Л.Бенігсена. Даследчыкі яго біяграфіі лі-чаць, што менавіта ён быў тым Нарбутам, які, прадстаўлены Якубам Ясінскім, атры-маў 27.8.1794 патэнт на званне палкоўніка міліцыі Лідскага павета. Пасля задушэння паўстання Н. пастаянна жыў у Лідскім па-веце ў спадчынным маёнтку, у 1820 быў членам межавога суда ў павеце. Апошнія гады жыцця прысвяціў вывучэнню гісторыі краю. У 1818 у Гродне надрукавана яго першая праца «Нарысы каранёў народу лі-тоўскага», якая ўключала гістарычныя звес-ткі i мясцовую міфалогію. Невялікі тыраж гэтай кнігі хутка разышоўся, i ў 1820 пад той жа назвай выйшла яе 2-е выданне. У Вільні надрукавана яго праца «Псторыя ўнутраная літоўскага народа з часоў Яна Сабескага i Аўгуста II...» (т. 1—2, 1843). Ёсць меркаванне, што яна падрыхтавана ім на заказ прадстаўнікоў роду Сапегаў, таму што амаль палкам прысвечана псторыі за-цятай барацьбы паміж біскупам Канстанці-нам Бжастоўскім i гетманам Казімірам Са-пегам (1693—1701). У рэцэнзіі на гэтую кнігу Ю.І. Крашэўскі абвінавачваў аўтара ў невыкарыстанні важных гістарычных кры-ніц i тэндэнцыйнасці, таму вобраз Сапегі атрымаўся залішне станоўчы, a Бжастоў-скага — адмоўны. Памёр Н. у Вільні, дзе i пахаваны.