- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Цытовіч
Іосіф Парфір'евіч (1811 ?—7.8.1870)
Публіцыст i педагог. Скончыў Магілёў-скую духоўную семінарыю. 3 1835 працаваў настаўнікам моў у Віцебскім i Полаіікім духоўных вучылішчах, з 1844 — у дваран-скім вучылішчы i гімназіі, наглядчык павя-товага вучьшішча ў Панявежы (Літва). У 1843 апублікаваў у пецярбургскім часопісе «Маяк» артыкул «Словы два пра мову i пісьменнасць Белай Русі», у якім ставіў пы-танне пра неабходнасць развіцця беларускай літаратуры i ў якасці прыкладу «гнуткасці i паслухмянасці» беларускай мовы прывёў верш «Чалом, чалом, ацец, татулька!..». У на-рысе «Адзін дзень у Беларусі» (1845) даводзіў старажытнасць беларускай мовы, яе каштоў-насць для навукі, заклікаў да вывучэння гіс-торыі i фальклору Беларусі. Аўтар працы «Некалькі слоў адносна развіцця рускай мовы ў Жмудзі, або Самагітыі» (1851, рукапіс зберагаецца ў архіве Рускага геаграфічнага таварыства, Санкт-Пецярбург).
Літ:. К i с я л ё ў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн„ 1977. С. 8—12.
Цэраскі
Вітольд Карлавіч (9.5.1849—29.5.1925)
Астраном, педагог. Нарадзіўся ў Слуцку ў сям'і настаўніка геаграфіі. Бацька яго па-мёр, пакінуўшы сям'ю ў складаным матэ-рыяльным становішчы. Дзякуючы намаган-ням маці Ц. пасля сканчэння Слуцкай гім-назіі, дзе ён паказаў выдатныя вынікі i схільнасць да дакладных i прыродазнаўчых навук, асабліва да астраноміі, паступіў на вучобу ў Маскоўскі універсітэт. Ужо з 2-га семестра ён працаваў ва універсітэцкай аб-серваторыі назіральнікам. Скончыў універ-сітэт у 1871 i быў залічаны на пасаду па-заштатнага асістэнта, a з 1878 — астранома абсерваторыі. У 1882 Ц. абараніў дысерта-цыю на ступень магістра астраноміі i пачаў выкладаць гэты прадмет у Маскоўскім уні-версітэце. У 1883 практыкаваўся ў абсерва-торыях Германіі, слухаў лекцыі нямецкага прыродазнаўца Гельмгольца i іншых вучо-ных. У 1887 абараніў у Пецярбургскім уні-версітэце ступень доктара астраноміі, a ў 1889 стаў прафесарам. Праз год Ц. прызна-чаны дырэктарам астранамічнай абсервато-рыі Маскоўскага універсітэта i працаваў на гэтай пасадзе да 1916. Член-карэспандэнт Расійскай АН (1914) i член многіх астрана-мічных таварыстваў Расіі. 3-за пагаршэння здароўя Ц. пакінуў работу ў абсерваторыі i пераехаў у Крым, дзе яго i застала Кас-трычніцкая рэвалюцыя. Не маючы пад-трымкі з боку ўлад, Ц. апынуўся ў вялікай нястачы i існаваў выключна за кошт невя-лікіх дапамог ад сяброў з-за мяжы. У 1922 яму назначылі дзяржаўную пенсію. У 1923 ён пераехаў да сына ў Падмаскоўе. У маі 1924 навуковая грамадскасць Расіі шырока адзначыла 75-годдзе Ц., які да апошніх сваіх дзён не спыняў навуковай дзейнасці.
Ц. быў адным з пачынальнікаў інстру-ментальнай фотаметрыі i заснавальнікам маскоўскай школы фотаметрыстаў, ён рас-працаваў методыку фотаметрычных назі-ранняў i дамогся высокай для свайго часу дакладнасці вызначэння бляску зорак. На працягу 1875-1903 ён дакладна вымераў бляск больш як 500 зорак, адным з першых вызначыў у 1903 зорную велічыню Сонца. У 1885 ён адкрыў існаванне т.зв. серабрыс-тых воблакаў, якія свецяцца, i сумесна з А.А.Белапольскім устанавіў, што яны зна-ходзяцца на вялікай вышыні над Зямлёй (каля 80 км). Па яго ініцыятыве з 1895 рас
461
пачата сістэматычнае фатаграфаванне неба з мэтай адшукання i даследавання пера-менных зорак на атрыманых фотаздымках. У 1895 на аснове доследаў з плаўленнем металаў у фокусе ўвагнутага люстэрка ІД. ўпершыню ўстанавіў ніжнюю мяжу тэм-пературы Сонца 3500 °С. Цікавіўся гісто-рыяй астраноміі, асабліва 16 i 17 ст., спе-цыяльна наведаў мясйіны, дзе жылі i пра-цавалі М.Капернік (апублікаваў пра яго ар-тыкул) i Ц.Браге. Лекцыі Ц. як вучонага i педагога вызначаліся высокім прафесіяна-лізмам i даходлівасцю. Ён па-бацькоўску ставіўся да сваіх вучняў, быў спагадлівым да людзей.
Те:. Избранные работы по астрономии. М., 1953.
ЦЯПІНСКІ (Амельяновіч)
Васіль Мікалаевіч (каля 1540—1603 ?)
Беларускі гуманіст-асветнік, пісьменнік i кнігавыдавец. Нарадзіўся ў сям'і дробнага гаспадарскага баярына Полацкага пав. Мі-калая Амельяновіча. Імя Васіля ІД. разам з братамі Жданам i Іванам Войнамі ўпершы-ню ўпамінаецца ў дакументальных крыні-цах 1560-х гадоў (завяшчанне маці 1563, працэс 1564 з Ю.Осцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Ц. — Свіраны). Жонка Ц. Соф'я Данілаўна паходзіла з роду кня-зёў Жыжэмскіх. Ц. меў родавы маёнтак Цяпіна (каля Лепеля), спадчынныя i набы-тыя ўладанні ў Мінскім, Лідскім, Ашмянскім, Віленскім пав. У 1567 служыў малод-шым афіцэрам коннай роты аршанскага старосты Ф.Кміты-Чарнабыльскага. Пры-маў удзел у Лівонскай вайне 1558—63. Служыў у падканцлера Вялікага княства Літоўскага Астафія Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую i асветніцкую дзейнасць на Беларусі i ў Літве. Некаторыя даследчы-кі лічаць, што ў пачатку 1570-х ён жыў на Валыні. У канцы жыцця Ц., відаць, не за-хаваў за сабой усіх маёнткаў, бо ў студзені 1604 Полацкі гродскі суд разглядаў справу паміж яго сынамі i жонкай пра падзел толькі Цяпіна. Астатнія маёнткі, магчыма, былі прададзены ім на пакрыццё выдаткаў, звязаных з кнігадрукаваннем.
Ц. прадоўжыў гуманістычныя i культур-на-асветніпкія традыцыі Ф.Скарыны, быў асабіста i ідэйна звязаны з СБудным, па-дзяляў яго грамадска-палітычныя i рэлігій-ныя погляды. Як i С.Будны, ён прыйшоў ад кальвінізму да антытрынітарызму. У кні-зе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысці-янскай веры» С.Будны паведамляў, што ў 1574 у доме «брата мілага Васіля Цяпінска-га» адбыўся сінод антытрынітарыяў. У другой сваёй кнізе ён пісаў пра сінод 1578, на якім ІД. адстойваў пазіцыю, што валодаць маёнткамі i зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсняў i пагрозы тыраніі — гэта не грэх i не супя-рэчыць Бібліі, як даводзілі крайне левыя ' антытрынітарыі. Такія погляды Ц. супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстан-цкага руху. У 1570-я гады Ц. на свае сродкі арганізаваў друкарню (знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на бе-ларускай мове. У яго была неблагая біблія-тэка, неабходная яму для выдавецкай дзей-насці. Наважыўшыся надрукаваць Евангел-ле на дзвюх мовах — царкоўнаславянскай і старажытнарускай (беларускай), Ц. распа-чаў цяжкую i складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Зараз вядома толькі адно яго выданне — Евангелле, якое вый-шла каля 1570 i змяшчае евангеллі ад Матфея, Марка i часткова ад Лукі (захоўваецца ў Расійскай найыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу). Гэта частка выдання выяўлена ў 19 ст. ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя арку-шы Евангелля Ц. Прадмова да гэтага выдання на 6 аркушах напісана Ц. Пры перакладзе Евангелля на беларускую мову Ц. апіраўся на стараславянскія пераклады Свяшчэннага пісання асветнікамі Кірылам i Мяфодзіем. Уся перакладчыцкая i дру-карская дзейнасць вялася ім з патрыятыч-ных пачуццяў «своей Руси услугуючи». Пра сваё высокае прызначэнне служыць бела-рускаму народу Ц. пісаў у рукапіснай прад-мове да Евангелля. Ён высока цаніў «зац-ный, славный, острий, довстипный» бела-рускі народ, да якога адносіў i сябе. Зане-пакоены заняпадам нацыянальнай культуры i асветы, духоўнасці існуючага грамад-ства, ён звязваў яго з агульным заняпадам навукі i маралі, заклікаў паноў i духавен-ства дапамагчы паспалітаму люду адкрыць школы i ўзняць навуку «занедбаную». Ц. імкнуўся даказаць вялікую карысць чы-тання Евангелля на роднай мове як «сумы закону божиего», якое дае магчымасць лепш разумець рэлігію. Яго падыход да рэ-лігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён звязваў з асветай наогул. Евангелле адрасаваў i дарослым, i дзецям, i кальвіністам, i праваслаўным, i ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваёй прадмове да Евангелля Ц. пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяння непрыяцеляў, якія здзекава-ліся з яго шчырага імкнення надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі пі-санні святых Матфея, Марка i пачатак з Евангелля Лукі. Выданнем Евангелля Ц. ставіў за мэту не толькі спрыяць рэлі-гійнаму выхаванню, але ўзняць асвету i на-цыянальную самасвядомасць беларускага народа. Асноўную прычыну цяжкага стано-вішча i заняпаду сваёй айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы паланізацыі і аката-лічвання беларусаў, у падтрымцы гэтай па-літыкі мясцовымі феадаламі, якія не толькі не дапамагалі народу развіваць сваю культуру, але i самі адракліся ад таго, што ка-лісьці было зроблена ix «фалебными предками», саромеюцца свайго паходжання i мовы. Таму, паводле Ц., «за такою неволею» замест «мудрости и цвичения» «опла-каная неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим... встыдают». Даў-но наспелай справай ён лічыў адкрыццё школ, у якіх выкладанне вялося б не на ла-цінскай ці польскай, а на беларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстання яе ў навучальных установах. Такія школы i вы-вучаемыя ў ix прадметы, на яго думку, па-вінны адпавядаць усебаковаму развіццю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму развіццю чалавека «для лепшо розсудку», каб у ix «детки смыслы свои не-яко готовали, острили и в вере прицвича-ли». У сваім выданні Евангелля Ц. змясціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразу-мелыя словы. Мяркуюць, што ў 1562 Ц. надрукаваў у Нясвіжы 2 творы С.Будна-га: «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». У Супрасльскім збор-ніку 16 ст. перад прадмовай да Евангелля Ц. змешчаны «Катэхизисъ, або Соума Науки детей въ христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Ц.
Те:. Предисловие [к Евангелию] // Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Мн., 1962.
Літ.: Довнар-Запольский М.В. В.Н.Тяпинский, переводчик Евангелия на белорусское наречие // Исследования и статьи. Киев. 1909. Т. 1; Карский Е.Ф. Белорусы. Т. 3. Пг., 1921; Алексютович НА. Тяпинский и его предисловие к Евангелию // Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Мн., 1962; Жураўскі А.І. Тыпы і асаблівасці глос у «Евангеллі» В.Ця-пінскага // Пр. Ін-та мовазнаўства АН БССР. 1960. Вып. 7; Коршунаў А.Ф. Васіль Цяпін-скі // Псторыя беларускай дакастрычніцкай лі-таратуры. Мн., 1968. Т. 1; Галенчанка Г.Я. Васіль Цяпінскі — паслядоўнік скарынінскай справы // 450 год беларускага кнігадрукавання. Мн., 1968; Немировский Е.Л. Иван Федоров в Белоруссии. М., 1979. М.Б.Батвіннік.