Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Кіпрыян

(каля 1330—16.9.1406)

Царкоўны дзеяч Вялікага княства Літоў-скага i Вялікага княства Маскоўскага, пісь-меннік. Мітрапаліт Кіеўскі i ўсяе Русі. Па паходжанні серб або балгарын. Рэлігійнае служэнне пачаў на Афоне. Сваёй набож-насцю i адукаванасцю прыцягнуў' увагу канстанцінопальскага патрыярха Філафея. У 1373 патрыярх накіраваў яго ў Вялікае княства Літоўскае як свайго ўпаўнаважана-га прадстаўніка з надзеяй, што К. як славя-нін здолее прымірыць i аб'яднаць духавен-ства Кіева-Літоўскай мітраполіі i мітрапалі-таў Масквы, якія прэтэндавалі на валодан-не кіеўскай мітрапаліцкай кафедрай. Яшчэ раней, у 1364, каб прымірыць мітрапаліта маскоўскага Алексія i вялікага князя літоў-скага Аііьгерда i зацвердзіць адзінства рус-кай мітраполіі, патрыярх адмовіў у назна-чэнні асобнага мітрапаліта для Вялікага княства Літоўскага, г. зн. фактычна скаса-ваў Літоўскую мітраполію. Прыбыўшы на месца i азнаёміўшыся з сітуацыяй, К. прыйшоў да высновы, што праваслаў-ныя Вялікага княства Літоўскага i Галіччы-ны не павінны залежаць ад маскоўскага рэ-лігійнага цэнтра. Свой пункт погляду ён выказаў Альгерду i паабяцаў давесці яго да ведама патрыярха канстанцінопальскага. Вялікі князь станоўча паставіўся да пазіцыі К. i прапанаваў яму заняць месца літоўска-га мітрапаліта. У Канстанцінопаль было накіравана адпаведнае хадайніцтва, у якім мелася i пагроза, што калі i на гэты раз патрыярх адмовіць, то Альгерд будзе пра-сіць мітрапаліта ў рымска-каталіцкай цар-квы. Супраціўляючыся падзелу рускай міт-раполіі, патрыярх у 1375 пасвяціў К. як «мітрапаліта Кіева i Літвы», a Канстанціно-пальскі сабор пастанавіў «быць яму пасля смерці свяціцеля Алексія мітрапалітам усяе Русі». Асталяваўшыся ў Навагрудку, мітра-паліт К. разгарнуў дзейнасць па ўмацаванні ролі Літоўскай мітраполіі ў рэлігійным жыцці ўсходніх славян. Але маскоўскія іе-рархі i велікакняжацкі двор адмовіліся прызнаць яго мітрапалітам «усяе Русі».

У выніку інтрыг i націску Масквы пат-рыяршы сінод надаў К. тытул «мітрапаліта Малой Русі i Літвы». Калі ў 1377 памёр Альгерд, яго пераемнік Ягайла, каб заняць польскі прастол, заключыў з Польшчай у 1385 дынастычную унію, згодна з якой сам прыняў каталіцтва i абавязваўся схіліць да гэтай веры сваіх падданых. У выніку хры-шчэння літоўцаў-язычнікаў каталіцтва бы­ло абвешчана дзяржаўнай рэлігіяй. Правас-лаўная царква, пазбаўленая апекі вялікага князя, пачала траціць сваё пануючае стано-вішча ў дзяржаве. Мітрапаліт К. па меры сіл супраціўляўся такому павароту ў рэлі-гійным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Не маючы магчымасці процістаяць экспан-сіі заходняй царквы, ён выехаў у Канстан

227

цінопаль. Пасля смерці ў 1389 маскоўскага мітрапаліта Пімена К. прыбыў у Маскву як першасвяшчэннік. У тым жа годзе ён зноў прыехаў у Літоўскую мітраполію. Аналіз палітычнай i рэлігійнай сітуацыі ў Вялікім княстве Літоўскім i перагаворы з Ягайлам пераканалі яго ў неабходнасці шукаць рэлі-гійнага кампрамісу. К. не адхіліў царкоў-ную унію, але вырашэнне гэтага пытання лічыў правам канстанцінопальскага патры-ярха. У сваіх лістах патрыярху i Ягайлу К. ухваляў ідэю аб'яднання цэркваў. Шмат увагі аддаваў ён духоўнай асвеце насельніц-тва Вялікага княства Літоўскага. Вядомы яго працы па перакладзе i распаўсюджван-ні тут богаслужэбных кніг. Да нашых дзён дайшлі аўтографы некаторых яго прамоў, якія сведчаць пра высокую філалагічную i багаслоўскую культуру аўтара. У сваіх пас-тырскіх пасланнях К. заклікаў народ да ма-ральнага i рэлігійнага ўдасканалення, сцвярджаў веліч i выратавальную сілу хрысціянскай веры, абараняў спіртуаліс-тычныя пачаткі хрысціянства.

Шт.: Словарь книжников и книжности Древ­ней Руси. Вып. 2 (вторая пол. XIV—XVI в.). Ч. 1.Л., 1988. В.П.Оргіш.

КІПРЫЯНОВІЧ

Рыгор Якаўлевіч (1851 —пасля 1915) Царкоўны гісторык, педагог. Магістр багаслоўя (1873). Нарадзіўся ў в. Крайск Лагойскага р-на Мінскай вобл. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1869). Выкладаў у Літоўскай духоўнай семінарыі, Віленскай гімназіі i Віленскім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства. Друкаваўся пераважна ў «Литовских епархиальных ведомостях». Аўтар прац, прысвечаных гісторыі права- слаўя, каталіцызму i уніяцтва ў Беларусі i Літве. В.М. Чарапіца.

КІРКОР

Адам Ганоры Карлавіч (псеўданімы: Ян са Слівіна, Ян Валігурскі, Сабары i інш.; 24.12.1812—23.11.1886)

Этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец, гісторык, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Слівіна Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Манастыршчынскі р-н, Сма-ленская вобл.). Належаў да небагатага беларускага шляхецкага роду татарскага пахо-джання. Бацькі яго ў 1830—40-я гады ва-лодалі невялікім фальваркам Грынеўшчына (Кіркораўшчына) у Клімавіцкім пав. У 1832—34 К. вучыўся ў Магілёўскай гімна-зіі, потым у 2-й Віленскай гімназіі (Вілен-скі дваранскі інстытут), якую скончыў эк-стэрнам у 1838. Яшчэ ў гады навучання ў гімназіі зацікавіўся фальклорам i этнагра-фіяй i надрукаваў у зборніку лепшых сачы-ненняў выхаванцаў Беларускай навучаль-най акругі (1839) свой першы артыкул «Рэшткі язычніцкіх звычаяў на Беларусі». Пад уплывам былога выкладчыка Віленска-га універсітэта, знаўца старажытнасцей Ы.Гамсыіцкага зацікавіўся гісторыяй i археа-логіяй роднага краю. Паступіўшы на службу ў Віленскую казённую палату (1838—64), ён не кідаў і літаратурна-наву-ковых заняткаў, пісаў тэатральныя рэцэн-зіі, выдаваў альманахі «Radegast» («Радэ-гаст», 1843) i «Pamętniki umysłowe» («Разумо-выя дзённікі», 1845—46). Напачатку вілен-скае асяроддзе не да канна задав&чьняла яго i ён рабіў спробы перанесці сваю жур-налісцка-выдавецкую дзейнасць у Адэсу, Кракаў ці Пецярбург. У 1846 у сувязі з вос-трымі сацыяльнымі канфліктамі ў Галіцыі ўлады даручылі яму сакрэтную місію — разведаць настроі насельніцтва ў заходняй Беларусі, i ён напісаў па гэтых пытаннях цікавую дакладную запіску, адзначыўшы глыбокую варожасць мясцовых сялян да памешчыкаў. Да гэтага ж часу адносіцца яго нешчаслівы шлюб з артысткай Аленай Маеўскай, які прынёс яму ў будучым вялі

228

кія расчараванні (у 1857 жонка пакінула яго i паехала ў Польшчу, дзе прыняла ак-тыўны ўдзел у падзеях 1863). 3 1849 К. — член Віленскага статыстычнага камітэта, i як сакратар гэтага камітэта (да 1854) ён па сутнасці кіраваў усімі яго справамі. Рэдагу-ючы губернскія «Памятныя кніжкі» (1850—54) ён пашырыў у ix неафіцыйны аддзел, змясціў багатыя матэрыялы па гіс-торыі i статыстыцы Віленшчыны, у т.л. яе беларускіх паветаў. Ён вёў шматлікія ар-хеалагічныя раскопкі ў Літве i на Беларусі, раскапаў (часткова сумесна з археолагам Я.Тышкевічам) каля 1000 курганоў. Актыў-ны ўдзел прыняў ён у арганізацыі Музея старажытнасцей у Вільні (1855), стаў яго хаватьнікам i сакратаром Археалагічнай ка-місіі. Выдатны знаўца гісторыі i этнаграфіі Беларусі i Літвы, ён падрыхтаваў некалькі папулярных даведнікаў па Вільні i яе вако-ліцах, друкаваў шматлікія навуковыя матэ­рыялы ў рускай i польскай перыёдыцы. Асабліва каштоўнай для беларускай навукі была яго праца «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1857—59), складзеная паводле праграмы Рускага геаграфічнага таварыства. У ёй выказана вялікая павага да духоўнага жыішя працоўнага народа, прыведзена болын за 100 беларускіх пе-сень, 200 прыказак, слоўнік беларускай мо-вы. У 1857—58 К. выдаваў неперыядычны зборнік «Teka Wileńska» («Віленскі збор-нік»), забаронены за змяшчэнне пісьма вя-домага гісторыка (у той час палітычнага эмігранта) Х.Лялевеля. У 1859 К. заснаваў у Вільні ўласную друкарню (спачатку ў су-полцы, потым перайшла ў яго поўную ўласнасць) i выдаў у ёй шэраг навуковых i мастацкіх кніг, у тым ліку творы ЮЛ.Кра-шэўскага, У.Сыракомяі, Ю.Ляскоўскага. 3 1860 выдаваў i рэдагаваў галоўную газету літоўска-беларускага рэгіёна «Виленский вестник» (на польскай i рускай мовах), зра-біўшы яе больш змястоўнай і папулярнай. У 1850-я гады вакол К. ўтварыўся гурток мясиовых (беларускіх, польскіх, літоўскіх) літаратараў і культурных дзеячаў. Да яго належалі або падтрымлівалі з ім сувязі пісьменнікі У.Сыракомля, В.Каратынскі, В.Лунін-Марцінкевіч, А. Вярыга-Дарэускі, А.Адынец, Х.Ходзька i інш., гісторыкі Ы.Ма-ліноўскі i Я.Тышкевіч, журналіст В.Пшы-быльскі, кампазітар СМанюшка. Многія з удзельнікаў гуртка былі звязаны з беларускай літаратурай, у сувязі з чым гурток К. часам называюць першым беларускім літаратурным гуртком, падкрэсліваючы тым самым яго значэнне для станаўлення новай беларускай літаратуры.

Паводле няпэўных звестак, сам К. «пі-саў для народа папулярныя беларускія бра-шуркі» (Багдановіч М. Поўн. зб. тв.: У 3 т. Мн., 1993. Т. 2. С 270), але сёння навука нічога пра ix не ведае. Затое добра вядома яго сардэчная прыхільнасць да беларуска-літоўскага краю, які традыцыйна ў тыя ча­сы называўся «Літвой», а яго жыхары «літ-вінамі». «Я літвін, — пісаў К., — ніколі не знішчыць ува мне гэтага пачуцця». У ін-шых выпадках ён называў сябе «не пры-родным палякам, а беларусам». У 1858 К. разам ca сваімі аднадумцамі ўдзельнічаў у т.зв. «Віленскім альбоме», выдадзеным у гонар прыезду ў Вільню цара Аляксандра II. Гэты ўчынак быў расцэнены многімі як адыход ад традыцый вызваленчага руху i выклікаў крытыку ў розных слаях польска-га грамадства, асабліва ў эміграцыі. Лібе-ральная лінія К., накіраваная на супрацоў-ніцтва з царскімі ўладамі, не раз выклікала крытыку i потым. Цяжкія выпрабаванні выпалі на яго долю ў перыяд паўстання 1863, калі газету К. ператварылі ў афіцый-ны орган генерал-губернатарскага ўпраў-лення. Прыхільнікаў паўстання абурыла дачыненне К. да выпрацоўкі вернападдан-нінцкага адраса мясцовага дваранства цару. Разам з тым К. быў прыцягнуты да след-ства ў сувязі з удзелам у паўстанні яго жонкі А.Маеўскай, у варшаўскай кватэры якой доўгі час хаваўся кіраўнік паўстанцка-га ўрада Р.Траўгут. I хоць следства не знай-шло яго віны, тым не менш улады бачылі ў ім праціўніка сваёй палітыкі, яму не давя-р&іі, i ён, страціўшы магчымасць праца-ваць у Вільні, быў вымушаны перабрацца ў Пецярбург, дзе разам з М.Юматавым выда-ваў у 1868—71 газету «Новое время», якая праводзіла курс на збліжэнне рускага i польскага грамадства i таксама была на па-дазрэнні ва ўлад. Апрача тага, К. апынуўся ў вельмі цяжкім фінансавым становішчы i яму пагражала даўгавая турма. Усё гэта вы-

мусіла яго пакінуць Расію i ўжо ў немала-дым узросце асталявацца ў Кракаве (тады Аўстрыйская імперыя). Тут ён працягваў займацца навуковай i журналісцкай дзей-насцю, у розныя часы рабіў няўдалыя

229

спробы выдаваць літаратурна-навуковыя альманахі «Na dziś» («На сёння», 1872), «Teka Krakowska» («Кракаўскі зборнік», 1884). Ён з поспехам як супрацоўнік Кра-каўскай акадэміі вёў раскопкі ў Галіцыі, чытаў публічныя лекцыі па літаратуры i ap-хеалогіі. 3 прац гэтага перыяду асаблівую цікавасць маюць «Нарысы сучаснай рускай літаратуры» (1873), дзе падкрэсліваліся яе дэмакратычныя традыцыі, роля ў ёй В.Бя-лінскага i М.Чарнышэўскага, «Літоўскія абразкі» (1874) i інш. віленскія ўспаміны, «Пра літаратуру братніх славянскіх наро-даў» (1874) з асобным нарысам гісторыі бе-ларускай літаратуры, «Літва i Русь у гіста-рычных, геаграфічных, статыстычных i ap-хеалагічных адносінах» (1875), нарысы гіс-торыі i культуры Беларусі ў «Жывапіснай Расіі» (т. 3, 1882, перавыданне 1993). Апошнія гады К. цяжка хварэў i жыў у вя-лікай беднасці.

К. не меў спецыяльнай адукацыі, праца-ваў у неспрыяльных умовах, але паспеў зрабіць нямала ў розных галінах навукі i культуры. Як даследчык духоўнай культуры беларускага народа i літаратуразнавец, збі-ральнік літаратурна-культурных сіл ён адыграў прыкметную ролю ў станаўленні новай беларускай літаратуры. Свае зборы i рукапісы ён завяшчаў кракаўскаму Нацыя-нальнаму музею. Зараз яго архіў захоўваец-ца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве, час-тка архіва зберагаецца ў Дзяржаўным гіста-рычным архіве Літвы ў Вільнюсе.

Літ.: 3 я м к е в i ч Р. Адам Ганоры Кіркор. Вільня, 1911; Я н ч у к Н. А.К.Киркор: Краткий очерк жизни и деятельности. М.. 1888; Я н у ш -к е в i ч Я. Тастамент Адама Кіркора // Літ. і мастацтва, 1998, 25 снеж.; Запрудский И. «Да мілага пабачэння!»: К жизнеописанию Адама Киркора// Неман, 1998, № 10.

Г.В.Кіаыёў.