Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Марашэўскі

Каятан

Беларуси i польскі драматург, асветнік 18 ст. Час i месца нараджэння невядомыя.

280

Працаваў прафесарам рыторыкі i паэтыкі ў Забельскай дамініканскай калегіі (каля По-лацка), якая ў 1780—90-я гады з'яўлялася значным цэнтрам літаратурна-тэатршіьнага жыцця Полаччыны. Аўтар трагедыі «Сва-бода ў няволі» (у 1787 пастаўлена ў мясцо-вым школьным тэатры, на польскай мове) i «Камедыі», якая ўпершыню апублікавана ў 1911. У «Камедыі» апавядаецца пра цяжкі лёс селяніна Дзёмкі, што працуе ад ранку да позняй ночы, але застаецца бедным, не мае грошай, нават на сярмягу, a вінаватыя ў гэтым пан, карчмар і, нарэшце, чорт — вобразнае ўвасабленне ўсіх варожых сялян-ству сіл. М. даволі праўдзіва паказаў гра-мадскія ўзаемаадносіны ў беларускай вёс-цы, цяжкую працу беларускага сялянства, яго залежнасць ад паноў i арандатараў. Ад-нак сацыяльны канфлікт, які абазначыўся ў «Камедыі», падмяняецца ў канцы твора маральна-этычным. Прычынай усіх бед-стваў абвяшчаюцца суб'ектыўныя якасці чалавека — яго недасканаласць, недастат-ковая сіла волі. Аўтар заклікае сялян слу-хацца пана, не красці яго маёмасці. Непас-лядоўнасць, супярэчлівасць i асветніцкая абмежаванасць светапогляду М. асабліва выяўляюцца ў заключным павучальным маналогу Дзёмкі. У адным выпадку аўтар як прыхільнік ідэй Асветніцтва сцвярджае прыродную роўнасць усіх людзей, асноў-ным крытэрыем у ацэнцы чалавека абвя-шчае яго розум, у другім — лічыць існую-чае сацыяльнае становішча непахісным, дадзеным ад Бога. Нягледзячы на такую непаслядоўнасць, М. выявіў i пэўнае асвет-ніцкае вальнадумства, паказваючы рэаль-ныя супярэчнасці прыгоннай вёскі, умовы працы i побыту сялянства. Вельмі важным на той час было i тое, што галоўны станоў-чы герой — просты селянін, а болыиасць сцэн напісана беларускай гутарковай мо-вай. Ідэі Асветніцтва выказаны i ў трагедыі «Свабода ў няволі», дзе галоўны герой — рымскі палкаводзец Велізарый — інтарэсы Радзімы ставіць вышэй за свае асабістыя. Творы М. захаваліся ў рукапісным зборні-ку, які зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы. Шт.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 308—312; Маль-д з i с АЛ. На скрыжаванні славянскіх трады-цый. Мн., 1980. С. 320—335.

Маркевіч

Ануфрый (1750?—1807?)

Асветнік, юрыст. Нарадзіўся на Нава-грудчыне. Вучыўся ў Галоўнай школе ў Вільні. У адзінай вядомай сваёй працы «Пра ўдасканаленне прыроды ў стварэнні чалавека» (Вільня, 1806) ён выклаў ідэі эва-люцыянізму, матэрыялізму ў антрапагене-зе, антрапалагічнага гуманізму, абапіраю-чыся на даследаванні А.Снядэцкага, Ж.Б.Рабіне, Ж.Л.Бюфона i інш. мысліце-ляў i прыродазнаўцаў. Чалавек для яго — вынік працяглай работы прыроды ў яе раз-віцці. М. выступаў супраць містычна-тэала-гічных поглядаў аб паходжанні чалавека. Ён аргументавана крытыкаваў зародкі ра-сісцкіх канцэпцый, разглядаючы i белых, i каляровых як адзіны від homo sapiens. Ад-розненні ў кодеры скуры тлумачыў пры-роднымі прычынамі. Выказаў матэрыяліс-тычныя погляды на адзінства прыроды. Крытэрый праверкі ўсякай думкі бачыў у адпаведнасці яе законам прыроды. Пахо-джанне міфаў i рэлігій спрабаваў вытлума-чыць умовамі (пераважна прыроднымі) жыцця старажытных народаў. Яго погляды паўплывалі на некаторых мысліцеляў на Беларусі (І.Ясінскі i інш.).

Літ.: Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 236; Идеи материализма и диалектики в Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1980.

Э.К.Дарашэвіч.