- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Ефрасіння полацкая
[свецкае імя Прадслава, каля 1110 (?)—23 або 25.5.1173]
Прадстаўніца хрысціянскага культурна-асветніцкага руху ў Полацкім княстве 12 ст. Першая жанчына гэтага перыяду, прыліча-ная да святых. Нарадзілася ў Полацку. Дачка полацкага князя Георгія Усяславіча, малодшага сына князя Усяслава Брачысла-віча. У 2-й палове 11 — 1-й палове 12 ст. полацкае княства як самастойная i моцная дзяржава дасягнула высокага ўзроўню і ў культурным жыцці. Трывалымі былі ганд-лёвыя i культурныя сувязі Полацкага княства з краінамі Усходу i Захаду. Культурным сувязям з Візантыяй спрыялі сва-яцкія адносіны полацкіх князёў з візантый-скім імператарскім домам. Менавіта ў гэ-тыя часы ў Полацку пабудаваны Сафійскі сабор i іншыя манументальныя царкоўныя пабудовы. Ёсць звесткі пра наяўнасць тут свайго летапісання. У духоўна-культурнымжьшці Полацкага княства ўмацоўвапася хрысціянская ідэалогія, хоць язычніцкія ўяўленні былі яшчэ даволі моцныя нават у княжацкім асяроддзі. Аднак хрысціянская ідэалогія заваёўвала ўсё больш прыхільні-каў, якія імкнуліся сцвердзіць у жыцці ідэі падзвіжніцтва, асветы i кніжнасці. Асабліва важную ролю ў гэтым працэсе адыграла Е.П., звесткі пра дзейнасць якой дайшлі да нас з «Жыція Ефрасінні Полацкай», ство-ранага, відаць, неўзабаве пасля яе смерці (старэйшы з вядомых спісаў датуецца 14 ст.). «Жьшіе...» было шырока вядомае i папу-лярнае ў старажытнабеларускі перыяд. Стварэнне ў Полацкім княстве свайго «Жыція...» — важнае сведчанне культурнай суверэннасці дзяржавы, яе значнасці i ci-лы. Калі адлюстраванне дзяржаўна-палі-тычнай ролі княства знаходзіла сваю фік-сацыю ў галіне летапісання, то ў духоўнай сферы гэта замацавана найперш у самім факце стварэння «Жыція...». Арыгіналь-насць гэтага твора — у сцвярджэнні неаб-ходнасці ведаў, любові да кнігі, у ідэі ду-хоўнага ўдасканалення, праслаўленні па-дзвіжніцтва, самаадднаным служэнні вы-шэйшым маральным ідэалам.
Ефрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў, якія хацелі аддаць яе замуж. Пасяліўшыся ў келлі Сафійскага сабора, яна занялася перапіскай твораў рэ-лігійна-маратьнага зместу. Гэта, відаць, былі пераважна пераклады з грэчаскіх ары-гіналаў. Ёсць падставы меркаваць, што на той час у храме існавшіа майстэрня, дзе ствараліся і па-мастацку ўпрыгожваліся ру-капісы, былі падрыхтаваны майстры i cne-цыяльнае абсталяванне. Відаць, яшчэ да прыходу Ефрасінні быў пакладзены пача-так вядомай бібліятэкі Полацкага Сафій-скага сабора, якая паступова ператварыла-ся ў буйны культурны цэнтр Полаччыны, дзе ствараліся і захоўваліся нацыянальныя духоўныя каштоўнасці, у т.д. летапісы i творы грэчаскай патрыстыкі. Ефрасіння заснавала ў Полацку жаночы i мужчынскі манастыры, была фундатарам пабудовы каля 1160 царквы свято га Спаса (цяпер Спа-са-Ефрасіннеўская), дзе размяшчаліся кел-лі Ефрасінні i яе сястры, i царквы Багаро-дзіцкай. Спаская царква была багата ўпры-гожана фрэскамі, якія маюць вялікую гіс-тарычную i мастацкую каштоўнасць. Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 быў зроблены напрастольны шасціканцавы крыж для царквы святога
160
Спаса. Ён быў з кіпарысу, да яго пярэдняй i адваротнай паверхняў прымацаваны зала-тыя, да бакавых — сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камяня-мі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, зас-навальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні і яе бацькоў. Гэты выдатны ўзор прыкладно-га мастацтва 12 ст. стаў найкаштоўнейшай нацыянальнай святыняй (у час другой су-светнай вайны крыж украдзены з Беларусі). Па просьбе Ефрасінні візантыйскі імпера-тар Мануіл Комнін прыслаў для царквы святога Спаса адзін з трох абразоў (эфескі) Маці Боскай, створаных, паводле падання, евангелістам Лукою. Па яе загадзе гэты аб-раз быў упрыгожаны золатам, серабром i каштоўнымі камянямі (зараз знаходзіцца ў Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу). У кан-цы жыцця Ефрасіння здзейсніла паломніц-тва ў Іерусалім, дзе i памерла. У 1187 яе мошчы былі перанесены ў Кіева-Пячор-скую лаўру, a ў пач. 20 ст. — у Полацк.
«Жыціе Ефрасінні Полацкай» прасякну-та пафасам сцвярджэння хрысціянскіх све-тапоглядных уяўленняў i імкненнем давесці ix ісціннасць. У ім даецца дастаткова раз-горнутая змястоўна-паняційная аргумента-цыя i пра эфемернасць «славы зямной», i пра сутнаснае размежаванне свету тленнага i свету вечнага, i пра славутую, але няў-стойліва-зніклівую прыгажосць бачнага свету гэтага. Відавочна цікавасць аўтара гэ-тага твора да шырокіх светапоглядных пы-танняў эпохі сярэднявечча, хоць у жыцце-апісанні выразна прысутнічае вузкацаркоў-ны i нават вузкаманаскі пласт зместу, спе-цыфічных павучанняў i норм, што, зразу-мела, сведчыць пра асяроддзе, у якім ства-ралася «Жьшіе...». Актыўным суб'ектам сцвярджэння ісціннасці як ідэй i ўяўленняў шырокага светапогляднага плана, так i канкрэтных прадпісанняў дабрачыннасцей рэлігійнага служэння выступае ў творы сама Ефрасіння.
У адпаведнасці з законамі агіяграфічна-га жанру ў «Жыціі...» паслядоўна апавяда-ецца пра бацькоў Ефрасінні, пра тое, як рана выявіліся ўстойлівыя духоўна-мараль-ныя асновы яе чалавечай натуры. Паведам-ляецца, што ў яе рана выявілася любоў да ведаў i што хутка i шырока разышліся вес-ткі пра яе мудрасць i прыгажосць. Асаблі-вая ўвага звяртаецца на ўнутраныя духоў-ныя рысы Ефрасінні, найперш на яе інтэ-лектуальную адоранасць: «Дан бяше таков дар Еуфросинии от Бога: аше кто ея вопрошаше о которой вещи, она же ему разре-шаше чему есть быти». Хоць індывідуаль-на-асобасная характарыстыка ў абмалёўцы героя выходзіла за межы такога кананічна-га жанру, у гэтым творы спалучэнне ўнут-раных якасцей гераіні і патрабаванняў жанру ўспрымаецца арганічна. У духоўным свеце Ефрасінні на першае месца ставілася ідэя служэння Богу i вышэйшым духоўным каштоўнасцям, а яе дар — спасціжэння рэчаў i людзей, беспамылковага распазнан-ня тых, хто ўнутрана схільны да служэння Богу i царкве — набываў рэлігійна-ідэала-гічную інтэрпрэтацыю. «Дан бысть дар блаженой Ефросиний от Бога: аще кого узрит очима своима, то разумеваше в коем человеце сосуд избран хощеть быти Бого-ви». У 12 гадоў Ефрасіння зрабіла найваж-нейшы свой духоўна-маральны выбар, які вызначыў увесь далейшы яе кірунак дзей-насці i сэнс жыццёвага шляху. Рашэнне пайсці ў манастыр і прысвяціць сябе слу-жэнню Богу яна прыняла насуперак волі бацькоў, якія ўжо думалі пра хуткае замуж-жа Прадславы. Так перад ёй узнікае першая калізія: зямное каханне ці любоў да Бога, нявеста князя ці нявеста Хрыста. Еф-расіння цвёрда заявіла пра сябе як пра ня-весту Хрыстову. Гэта калізія — вытворная ад фундаментальнага хрысціянскага разумения ўсяго існуючага, ад ўласцівага хрыс-ціянству прынцыповага падзелу быцця на духоўнае i матэрыяльнае, боскае i зямное, абсалютна ісціннае i мінуча-часовае. Аб-грунтоўваючы правільнасць свайго выбару, Ефрасіння нагадвае вопыт жыцця сваіх продкаў: яны жаніліся i выходзілі замуж, княжылі, дабіваліся славы i паміралі, але жыццё ix было пазбаўлена подыху вечнасці i слава ix гінула як прах, як павуцінне. Выбар паміж «княжением», «славой мира сего» i духоўным служэннем, супрацьпастаў-ленне жыцця продкаў, якое прайшло ў па-гот за эфемернымі зямнымі дабротамі, і жыцця ісціннага з'яўляецца вельмі пака-зальным для ўнутранай змястоўнасці воб-раза Ефрасінні.
Супрацьпастаўленне канкрэтна-зямнога існавання i духоўнага падзвіжніцтва несла адбітак рэальнага гістарычнага процібор-ства хрысціянства са старажытнаславянскі-мі міфалагічнымі ўяўленнямі. Як вядома, праявы язычніцкага светапогляду на пач. 12 ст. былі яшчэ даволі выразнымі ў розных сацыяльных пластах Полацкага княс-тва, i натуральна, што канкрэтную духоў
161
ную мэту i сэнс свайго служэння Ефрасін-ня бачыла ў сцвярджэнні новых, хрысціян-скіх маральных прынцыпаў існавання чала-века. Выбар Ефрасінні — гэта выбар паміж свецкім, людскім (багаццем i славай) i ця-жарам манаскага быцця, выбар, заснаваны на супрацьпастаўленні зямнога, рэальнага i духоўнага. Яна настойліва прыводзіць аргументы на карысць правільнасці свайго ра-шэння. Першы раз — калі павінна зрабіць выбар паміж замужжам i манаствам, лю-боўю зямною i любоўю да Бога, у другі — калі ўжо рашэнне прынята, i яна перакон-вае ігуменню манастыра прыняць яе ў сваё асяроддзе. У адказ на словы ігуменні, што яна яшчэ маладая i не адолее цяжкасці ма-наства, ды i наогул, навошта ёй адракаіша ад радасцей жыцця, Прадслава ў поўнай адпаведнасці з хрысціянскай ідэяй сцвяр-джае пафас веры i падзвіжніцтва ў імя веч-насці, нятленнасці. «Вся видимая мира сего и краная суть и славна, но вскоре минует, яко сон, яко цвет уведает. Вечная же и невидимая во векы пребывають...» У гэтым фрагменце хрысціянскія ўяўленні пра вы-шэйшую духоўную рэатьнасць як сапраўд-ную сутнасць быцця суседнічаюць і спалу-чаюцца з паэтычнай вобразнасцю, што пе-радае пачуццё зачараванасці прыгажосцю рэальнага свету.
Знаходжанне Ефрасінні ў манастыры было пачаткам яе ператварэння ў падзвіж-ніцу, часам збірання духоўных сіл. Мінуў пэўны час, i яна просіць дазволу пасяліцца ў келлі Сафійскага сабора. Ведучы манаскі, аскетычны лад жыцця, Ефрасіння занялася перапіскай кніг. «И нача книгы писати своими руками». Ідэал ведаў i асветы, лю-боў да кнігі i найперш да Бібліі ў сярэдня-веччы былі шляхам спасціжэння Божай мудрасці, твораў тэалагічнага характеру. У «Жыціі...» падкрэсліваецца, што ў Прадсла-вы з маленства была прага да ведаў. Яе ім-кненне вучыцца падаецца адначасова i як вытворнае ад любові да Бога, i як шлях унутранага ўдасканалення, дасягнення ідэ-алу. Сцвярджаючы ідэю самаадданага ду-хоўнага служэння ў зямным жыцці і ўспа-мінаючы словы Хрыста, сказаныя апоста-лам: «Не носите с собою ничто же, токмо жезл един!», — Ефрасіння гаворыць, што ў яе нічога няма, акрамя слова Боскага i кніг. «И еще же за все имение имею книги сея. Ими же утешает ми ся душа и сердце веселится». Шлях дасягнення ідэалу неад-лучны ад боскага слова i ведаў, занатаваных у кнігах Свяшчэннага пісання. Пера-піска, распаўсюджванне кніг — адна з найважнейшых i богаўгодных місій чалаве-ка. У гэтым сэнс дзейнасці Ефрасінні па перапісванні кніг.
Будаўніцтва царквы святога Спаса апіс-ваецца ў «Жыціі...» як наиважнейшая справа Ефрасінні, a яго завяршэнне — як усе-агульнае свята: «... Видевши церковь совре-шеную, возрадавася душею» Ефрасіння, «и бысць священие и велиа радость всем крестьянам. И собрашась князи и силнии мужи, черноризици и черноризци, и про-стие людие. И бысть радость велиа. И празд-новаша дни мнози». Гэта кульмінацый-ная падзея ў «Жыціі...», калі суб'ектыўнае жаданне i імкненне Ефрасінні ператвары-лася ў агульнае свята, свята далучэння ўсіх да царквы i Бога. Заўважаецца тэндэнцыя паказаць індывідуальнае (бо яно з'яўляецца узорам) як найбольш поўны выраз імкнен-няў i патэнцый, схаваных у чалавечай су-польнасці. Роля ж i значэнне выключнай індывідуальнасці Ефрасінні ацэньваюцца ў «Жыціі...» як роля выдатнага носьбіта свят-ла, адухоўленасці, асветы: «Еуфросиниа — неопарный орел, попаривши от Запада и до Востока, яко луна солнечная, просветивши всю землю Полоцкую». Разам з тым размова ідзе пра канкрэтную людскую су-польнасць, духоўна-культурнае адзінства, пэўнасць якой выразна ўсведамляецца, гэта — Полацкая зямля. I праслаўленне ў «Жы-ціі...» Полацкай зямлі i горада Полацка — «А мы же хвалим блажен еси ты граде Полоцкий... Блажены людие, живущий в нем!» — адзначана высокай адухоўленасцю патрыятычнага пачуцця.
Дзейнасць Е.П. — яскравы адбітак кар-дынальных духоўных зрухаў, што адбывалі-ся ў культурна-грамадскім жыцці Беларусі на працягу 12 ст., калі закладваўся i маца-ваўся фундамент новага разумения свету, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы, сцвярджэння духоў-на-маральнай самакаштоўнасці чалавека. Духоўны ўплыў беларускай асветніцы Е.П. далёка выйшаў за межы старажытнай эпо-хі. Яе імя, справы i вобраз падзвіжніцы крышталізаваліся ў часе i набылі найвы-шэйшую якасць нацыянальнага сімвала самаадданага служэння высакародным ідэа-лам, вернасці сваёй радзіме.
Літ.\ Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968; История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977;
162
Майхрович А.С. Поиск истинного бытия и человека: Из истории философии и культуры Беларуси. Мн., 1992; Данилевич В.Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия. Киев. 1896; Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX—XII вв.: (Очерки истории Северной Белоруссии). М., 1966. А.С.Майхровіч.