Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Трутнеў

Іван Пятровіч (1827—18.2.1912)

Жывапісец, педагог i асветнік. Нарадзіў-ся ў г. Ліхвін Калужскай губ. ў сялянскай сям'і. Пачатковую мастацкую адукацыю ат-рымаў у Строганаўскім вучылішчы ў Маскве. У 1850—58 вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе атрымаў званне мастака 1-й ступені. У 1866 ён арганізаваў i 46 гадоў узначальваў Віленскую рысаваль-ную школу. Адкрыццё гэтай школы было выклікана выключна практычнымі мерка-ваннямі — патрэбай фабрычнай вытвор-часці ў кадрах, якія валодалі б прыкладным маляваннем i чарчэннем. Аднак дзейнасць Віленскай школы далека сягнула за межы першапачатковага прызначэння. Пры ёй быў створаны клас жывапісу, які даваў маг-чымаспь аматарам прыгожых мастацтваў развіваць i ўдасканальваць свае здольнасці. Сістэма навучання ў школе грунтаватася на прынцыпах рэалізму. Т. рупліва аберагаў вучняў ад уплыву фармалістычнага мастац-тва. Ён пастаянна клапаціўся аб папаўнен-ні Віленскага музея старажытнасцей леп-шымі ўзорамі рэалістычнага жывапісу. Погляды i перакананні Т. знайшлі адбітак у творчасці многіх яго вучняў. Большасць з ix пасля заканчэння школы працавалі нас-таўнікамі малявання ў павятовых i губер-нскіх гарадах Беларусі. Т. прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краю. Ён быў у ліку заснавальнікаў віленскага мастацкага гуртка (1901), у склад якога ўваходзілі мно-гія беларускія мастакі, вывучаў помнікі мясцовай даўніны, рабіў шматлікія зама-лёўкі i акварэлі помнікаў архітэктуры ў По-лацку, Віцебску, Мсціславе i ў іншых гара­дах Беларусі. У 1855 за карціну «Благаслаў-ленне сына ў апалчэнне» Т. адзначаны ма­лым залатым медалём, a ў 1857 за карціну «Хрэсны ход на Вадохрышча ў вёсцы» (ва-рыянт гэтай карціны захоўваецца ў Дзяр-жаўным мастацкім музеі Беларусі) — вялі-кім залатым медалём. У 1868 яму прысвое-на званне акадэміка. Атрымаўшы права на замежную камандзіроўку, ён наведаў Вену, Дрэздэн, Парыж, Антверпен, Дзюсель-дорф, Брусель, 2 гады жыў у Італіі і, не да-чакаўшыся канца пенсіянерства, вярнуўся на радзіму. Т. клапаціўся пра ўладкаванне лёсу сваіх выхаванцаў. Карыстаючыся аса-бістымі сувязямі ў Акадэміі мастацтваў, ён садзейнічаў залічэнню на «казённы кошт» у вучні Акадэміі многіх выхадцаў з Белару­сь Паводле традыцыі былыя вучні пасля дасягнення пэўных поспехаў у жывапісе прысылалі ў Віленскую школу першыя свае працы, якія экспанаваліся на пастаянна дзеючай мастацкай выстаўцы пры Вілен-

432

скім музеі старажытнасцей. Многія з ix бы-лі адзначаны ўзнагародамі i заахвочваннямі (напр., па выніках юбілейнай выстаўкі 1894 у сувязі з 25-годдзем школы). Працаваў Т. пераважна ў гістарычным i бытавым жанрах. Сярод яго твораў «Народная шко­ла», «Унутранасць партэрнай у Антверпе­не» (1868), «Літоўская пагранічная карчма» (1889), «Віленскія пакутнікі Антоній i Ia-ан», «Сляпы кабзар». Пісаў таксама пар-трэты i абразы.

Літ:. Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974. С. 137—144, 161—164. С.Ф.Дубянецкі.

Труцэвіч

Іаіль (7—1654)

Грамадскі i культурны дзеяч, друкар, пісьменнік. Нарадзіўся і правёў дзяцінства i юнацтва, відаць, у Магілёве, дзе, магчы-ма, атрымаў i адукацыю. У 2-й чвэрці 17 ст. ён быў членам Магілёўскага Богаяўлен-скага брацтва i ўдзельнічаў у яго рэлігійнай i асветніцкай дзейнасці як ігумен Куцеін-скага Богаяўленскага манастыра (Орша). У Магілёве, верагодна, пазнаёміўся з беларус-кім друкаром i асветнікам С.Собалем. У па-чатку 1630-х гадоў прымаў удзел у засна-ванні Куцеінскай друкарні, з сярэдзіны 1630-х гадоў стаў яе кіраўніком. Тут надру-кавана 14 кніг, прызначаных для брацтваў, літургій, свецкага чытання. Распаўсю-джваліся гэтыя кнігі таксама на Украіне, у Літве, Расіі. Да большасці нелітургічных выданняў Т. напісаў прадмовы на беларус-кай i царкоўнаславянскай мовах. Пад яго рэдакцыяй выйшлі «Лексіконь славенарос-скій, імён толькованіе» ТІ.Бярынды (1653), «Трефологіонь» (1647) i інш. Ён быў пры-хільнікам грамадска-палітычных i культур­ных сувязей з Рускай дзяржавай. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Т. садзейнічаў добраахвотнай здачы Магі-лёва рускім войскам (1654). Памёр у час перавозу Куцеінскай друкарні ў Іверскі ма-настыр (пад Ноўгарадам).

Лиг.: Харламович К. Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. Казань, 1914; Жудро Ф. Иоиль Труцевич, первый игумен кутеинских монастырей // Моги-лёвские епархиальные ведомости. 1891. №8—11.

Г.Я.Галенчанка.