Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Пільхоўскі

Давьщ Зыгмунт (15.12.1735—4.12.1803)

Пісьменнік, перакладчык, выдавец. Дзе-яч эпохі Асветніцтва на Беларусі. Нарадзіў-ся ў родавым маёнтку Руткішкі на Бела-сточчыне. Вучыўся ў езуіцкіх школах. Насу-перак волі маці-дыседэнткі (бацьку страціў у раннім дзяцінстве) у 1752 уступіў у ордэн езуітаў. Навіцыят і філасофскую навуку

329

прайшоў у Вільні, дзе з восені 1757 пачаў педагагічную дзейнасць як прафесар грама-тыкі i паэтыкі ў Віленскім езуіцкім калегіу-ме. Апрача польскай, ён добра ведаў лацін-скую i нямецкую мовы. У 1760 апублікаваў у мясцовай друкарні свой верш на ўшана-ванне памяці нябожчыка графа А.Салагуба i прывітальную прамову да біскупа Ю.За лускага (апошнюю напісаў сумссна з К.Марушэвічам i Ы.Пачобутам-Адляніц-кім). Вывучаў тэалогію ў Віленскай акадэ-міі. На трэцім годзе навучання пасвечаны ў святары. У 1766, атрымаўшы ступені докта-ра філасофіі i магістра вольных навук, вяр-нуўся да педагагічнай дзейнасці. Выконваў абавязкі выхавальніка моладзі i спавядаль-ніка. 3 1767 выкладчык багаслоўя i прафе­сар красамоўства, а з 1768 — i паэтыкі. У тым жа годзе выдаў у Вільні свае першыя пераклады рымскага гісторыка Салюсты «Пра змову Катыліны» i «Югурцінская вай-на». У 1768 падрыхтаваў для вучняў дапа-можнік па рыторыцы (застаўся ў рукапісе, захоўваецца ў бібліятэцы Віленскага уні-версітэта). У 1769 склаў з сябе абавязкі святара i ахвяраваў на бібліятэку калегіума 28 тысяч злотых ca сваіх сродкаў. У 1771 у акадэмічнай друкарні надрукаваў свае пе­раклады Л.А.Сенекі «Пра міласць жыцця», «Пра жыццё шчаслівае», «Пра жыццё муд-рае», «Пра спакой душы» i інш. 3 1773, ка-лі акадэмічная друкарня перайшла ў па-жыццёвае ўладанне Пачобута-Адляніцкага, П. стаў яе дырэктарам. У 1775 ён выдаў свой чарговы пераклад з Сенекі «Пра лас-кавасць i гнеў». У 1778 П. атрымаў ступень доктара кананічнага права. У 1781 ён пачаў выданне перакладаў «Лістоў да Люцылія» Сенекі (т. 1—4, Вільня, 1781—82), над які-мі працаваў некалькі гадоў. Пераклад быў забяспечаны каментарыямі, якасць яго бы­ла вельмі высокая, i лічылася, што да пера-кладаў А.Нарушэвіна з Тацыта праца П. займала першае месца. Працу гэту ён прысвяціў каралю Станіславу Панятоўска-му.

У 1783 П. стаў супрацоўнікам Камісіі народнай адукацыі i генеральным інспекта-рам школ Вялікага княства Літоўскага. Ін-спектаваў навучальныя ўстановы на Мін-шчыне i Навагрудчыне. Ен склаў для камі-сіі грунтоўны даклад, на падставе якога распрацаваў інструкцыю для інспектараў. 3 восені 1783 выкладаў у Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага лацінскую i польскую літаратуру (да 1793), якія ведаў дасканала. У 1787—88 ён апекаваў канды-датаў на настаўнікаў у Галоўнай школе. У 1793 яму было прапанавана рэктарства ў Галоўнай школе, але ён адмовіўся. У тым жа годзе сойм прызначыў яго членам лі-тоўскай Адукацыйнай камісіі. Незадоўга да смерці ўстанавіў вечную фундацыю ca свайго маёнтка ў Камаях i прыбытковага дома ў Вільні на падрыхтоўку 12 вучняў са збяднелых шляхецкіх i мяшчанскіх сем'яў. Мецэнацкая i асветніцкая дзейнасць П. была адзначана дзяржаўнымі ўзнагаро-дамі Рэчы Паспалітай i Расіі. У 1800 ён аб-раны членам Варшаўскага таварыства сяб-роў навук.

Свае сацыяльныя погляды П. выклаў у кнізе «Адказ на пытанне: няўжо ў мінулыя стагоддзі нячуласць да прыгонных настоль-кі авалодала сэрцамі палякаў, што нават вучоныя заразіліся ёю? або дадатак да кнігі «Пра польскіх прыгонных» (Вільня, 1789, на польскай мове). П. быў салідарны з аў-тарам кнігі «Пра польскіх прыгонных» Ю.Паўлікоўскім у тым, што прыгонніцтва антыгуманнае. Ён адзначаў, што многія прыгонныя гінуць не ад куль, не ад шаб-ляў, не ад бізуноў: «Не кармілі, тым забілі. Псярня тлустая засталася, а палова вёскі ад голаду i нястачы вымерла. Такая наша ча-лавечнасць!»

ПЛУГ

Адам (сапраўднае прозвішча П я т к е в i ч Антоні Антонавіч; 23.10.1823— 2.11.1903)

Пісьменнік і журналіст. Нарадзіўся ў в.Замосце Слуцкага павета ў шляхецкай сям'і. У 1831 яго бацька атрымаў пасаду падлоўчага ў радзівілаўскіх уладаннях, i ся-м'я Пяткевічаў пераехала ў в. Жукаў Барок (цяпер Стаўбцоўскі раён). У 1835—42 П. вучыўся ў Слуцкай гімназіі. У час летніх канікулаў у 1840 пазнаёміўся з сынам аран-датара суседняга прынёманскага фальварка Залуча Людвікам Кандратовічам, які паз-ней выступаў у літаратуры пад псеўданімам Сыракомля. Маладыя людзі адразу ж адчулі ўзаемную прыхільнасць, памкнуліся адзін да аднаго, i ix першыя спробы пяра вылілі-ся ва ўзаемных паэтычных прысвячэннях («Гара Замчышча» П. i «Залом» Сыраком-лі). Скончыўшы гімназію, П. пранаваў хат-нім настаўнікам на Падоллі. У 1845—46 вучыўся на філасофска-літаратурным фа-культэце Кіеўскага універсітэта. Недахоп

330

матэрыяльных сродкаў вымусіў П. спыніць вучобу i вярнуцца да настаўніцкай працы ў Джурыне (Падолле), дзе ўсё больш i больш увагі стаў надаваць мастацкай творчасці — пісаў паэтычныя гутаркі-ўспаміны («Жукаў Барок», «Родная песенька» i інш.) i раман-тычна-дыдактычную прозу («Споведзь», «Дзетазабойца» i інш.), скіраваную сваім зместам да мясцін маладосці (дэбют П. ў друку адбыўся толькі ў 1847). У 1849 П. на-пісаў на беларускай мове 4 апавяданні i ад-ну легенду. У 1856 ён прыязджаў у Вільню, быў у Мінску, пазнаёміўся з В.Дуніным-Марцінкевічам, у кастрычніку наведаў Сы-ракомлю ў фальварку Барэйкаўшчына. Ажаніўшыся ў 1857 з Людвікай Сержпутоў-скай, узяў у арэнду в. Паток каля Вінніцы, але ў 1859 адмовіўся ад арэнды i пераехаў у Жытомір. Там разам з жонкай заснаваў мужчынскую гімназію з пансіёнам, аднак у 1861 улады пазбавілі ix правоў утрымліваць гэтую асветную ўстанову. У 1862 жонка П. была арыштавана за ўдзел у антыўрада-вых маніфестацыях i зняволена ў Оўручы, а ў 1864-66 i сам П. знаходзіўся пад арыштам у Жытоміры, потым у Кіеве. Не маючы магчымасці з-за палітычнай ненадзейнасці знайсці працу на больш-менш працяглы перыяд, ён часта мяняў месцы жыхарства, займаўся гувернёрскай працай. Асаблівую вастрыню яго сацыяльная неўладкаванасць набыла пасля смерці жонкі (1868). У снеж-ні 1874 П. прыняў прапанову выдаўца В.Левенталя пераехаць у Варшаву i cynpa-цоўнічаць у новым часопісе. 3 1875 да 1879 быў сурэдактарам, a ў 1879—90 рэдактарам часопіса «Kłosy» («Каласы»), дзе друкаваў шмат матэрыялаў пра Беларусь. Калі часо-піс спыніў сваё існаванне, П. стаў галоў-ным рэдактарам «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі» (1891—1903), адначасова працаваў літаратурным кіраўні-ком часопіса «Wędrowiec» («Вандроўнік», 1894—99), уваходзіў у склад газеты «Kurjer Warszawski» («Варшаўскі веснік», 1899— 1903), шмат зрабіў для развіцця польскай журналістыкі і выхавання літаратурнай мо-ладзі. У Варшаве П. быў членам многіх дабрачынных, навуковых i літаратурных та-варыстваў i камітэтаў, прычыніўся да арга-нізацыі беларускага літаратурна-асветніц-кага гуртка. У варшаўскім касцёле св. Кры­жа ў 1905 устаноўлены бюст П.

Літ.: М а л ь д з i с А. Адам Плуг // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969.

У.І.Мархель

ПЛЯТЭР

Эмілія Францаўна (13.11.1806—23.12.1831)

Беларуская фалькларыстка, удзельніца паўстання 1831 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. Нарадзілася ў Вільні. Мела добрую хатнюю адукацыю. Жывучы на Віцебшчы-не ў сваякоў, збірала i апрацоўвала бела-рускія народныя песні. Віртуозна валодала жанрам галашэнняў, выконвала на фартэ-піяна народныя мелодыі, захаплялася бела­рускай харэаграфіяй, сама танцавала на­родныя танцы. Спрабавала пісаць беларус-кія вершы, у тым ліку стылізаваныя пад народныя галашэнні. Як сведчаць сучасні-кі, яна ўсёй душой імкнулася да беларуска­га ладу, ведала яго бядоты i нястачы i спа-чувала яму, спявала яго песні, шчодра пла-ціла за дастаўку фальклорных матэрыялаў. У 1829 разам з маці зрабіла падарожжа ў Варшаву i Кракаў. У час паўстання 1831 разам ca сваяком Ц.Плятэрам арганізавала атрад паўстанцаў, сярод якіх была значная колькасць дзяўчат. У ліку іншых паўстан-цкіх груповак атрад прымаў удзел у бойках супраць царскіх войск (пад Радзівілішкамі, Вільняй, Шаўлямі i ў інш. месцах). За сме-ласць i рашучасць П. у баявых дзеяннях камандаванне паўстанцкімі сіламі прызна-чыла яе ганаровым камандзірам роты ў пя-хотным палку i прысвоіла званне капітана. Пры адыходзе паўстанцаў у Прусію захва-рэла i памерла.

Слава аб подзвігах П. разышлася па краінах Заходняй Еўропы, у Францыі яе параўноўвалі з Жаннай д'Арк. Яна апета ў

331

мнопх творах літаратуры i мастацтва, паэту А.Міцкевічу яе вобраз паслужыў прататы-пам гераіні ў вершы «Смерць палкоўніка» (1832). Імем П. называўся жаночы батальён у дывізіі Войска Польскага часоў 2-й сус-ветнай вайны.

Літ.: Bruchnalski W. Emilia Platerdwna jako folkłorystka // Lud. 1906. T. 12.

ПРАДСЛАВА, гл. Ефрасіння По лацкая

ПРАЗАРОЎСКІ (П р о з а р) Юзаф (14.3.1723—22.10.1788)

Дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат. Нара-дзіўся ў мяст. Бобцін у Жамойціі. Паходзіў з роду князёў Празароўскіх. Генерал-маёр. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы. У 1782 дэпутат Трыбунала ВКЛ, у 1774—61 Віцебскі кашталян i у 1781—87 ваявода; з 1776 член пастаяннай Рады, з 1762 старос­та Ковенскі. У сваім маёнтку Дудзічы (Ігу-менскі пав. Мінскага ваяводства) адкрыў школу, пабудаваў царкву, палац i парк (пазней на яго аснове створаны батанічны сад i аранжарэя), у Сігневічах (Брэсцкае ваяводства)— школу, касцёл i шпіталь.