Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Вяроўкін

Міхаіл Лаўрэнцьевіч (1825—20.2.1896)

вучоны-архівіст, археограф. Верагодна, паходзіў з Віцебшчыны. У 1839—47 вучыўся ў Полацкай духоўнай семінарыі. У 1847—53 выкладаў у духоўным вучылішчы ў Віцебску, працаваў у Полац­кай духоўнай кансісторыі, віцебскіх губернскім праўленні, губернскім статыстычным камітэце. 3 1888 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. Адзін са складальнікаў i рэдактараў (в. 17—26) «Псторыка-юрыдычных матэрыялаў». Укаментарыях да дакументаў падкрэсліваў ролю праваслаўнай царквы ў гісторыі Беларусі 16—17 ст. Публікацыю інвентароў суправаджаў уласнымі падлікамі агульнага даходу сялян, велічыні ix надзелаў, павіннасцей i інш. Аўтар вершаў i баек (друкаваліся ў газ. «Витебские губернские ведомости». А.К.Галубовіч, А.М.Падліпскі.

ВЯРЫГА

Аляксандр Андрэевіч (5.12.1837—26.3.1905)

Хімік, педагог. Нарадзіўся на Віцебшчы-не. Скончыў фізіка-матэматычны факуль-тэт Пецярбургскага універсітэта (1860). Быў на вайсковай службе, але хутка вый-шаў у адстаўку i міністэрствам народнай асветы накіраваны за мяжу. Вярнуўшыся адтуль у 1866, абараніў магістэрскую ды-сертацыю на тэму «Азабензід i яго гамола-гі» (Адэса, 1866) i быў прызначаны дацэн-там кафедры хіміі ў Новарасійскім універ-сітэце. У 1871 абараніў доктарскую дысер-тацыю i стаў экстраардынарным, a ў 1873 ардынарным прафесарам Новарасійскага універсітэта. Сярод яго вучняў былі знака-мітыя хімікі, у т.л. М.Дз.Зялінскі. Вялікае значэнне i вядомасць мела яго барацьба з фальсіфікацыяй прадуктаў харчавання ў Адэсе. В. аўтар шэрагу навуковых прац па хіміі, сярод якіх «Пра азабензід i прадукты яго злучэнняў» (1870), «Даследаванне адэс-кіх саляных ліманаў» (1871), «Пра серу ў адэскім каменнавутальным газе» (1874) i інш.

ВЯРЫГА

Браніслаў Фартунатавіч (1860—13.6.1925)

Фізіёлаг, педагог. Нарадзіўся на Віцеб-шчыне. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1881) i Ваенна-медыцынскую акадэмію (1886). Вучань І.М.Сечанава i І.П.Паўлава. У 1888 абараніў доктарскую дысертацыю. Працаваў у лабараторыях Э.Пфлюгера i І.І.Мечнікава. У 1897—1914 прафесар Но-варасійскага універсітэта ў Адэсе, з 1917 — Пермскага універсітэта. Даследаванні В. прысвечаны галоўным чынам электрафі-зіялогіі; адкрыў i апісаў з'яву катоднай дэп-рэсіі (працяглае зніжэнне ўзбуджальнасці, якое развіваецца паўторна следам за яе па-вышэннем у вобласці прыкладання като­да). Устанавіў, што гальванічны ток у за-лежнасці ад сілы i накіраванасці блакіруе або рухальныя, або адчувальныя нервовыя тканкі. Вывучаючы газаабмен у лёгкіх i тканках устанавіў (1892) уплыў 02 на здольнасць крыві звязваць СОг (эфект Вя-рыгі).

Те:. Основы физиологии человека и высших животных. Т. 1—2. Спб., 1905—10.

ВЯРЫГА (Weryho)

Уладзіслаў (9.6.1868—2.8.1916)

Філосаф і этнограф, збіральнік беларус-кага фалыслору. Нарадзіўся ў Пскове, дзе жыла яго сям'я пасля канфіскацыі маёнтка каля Полацка за ўдзел у паўстанні 1863— 64. У 8 гадоў страціў бацькоў i застаўся пад апекай бабулі. У 1878 вучыўся ў Пскоў-скай, потым у Пецярбургскай гімназіі, якую скончыў у 1885. Некаторы час пада-рожнічаў па Беларусі i Літве. Вучыўся ва універсітэтах Берліна, Прагі i Берна. У 1892 у Берне атрымаў ступень доктара філасофіі. У 1898—1916 быў рэдактарам часопіса «Przegląd filozoficzny» («Філасофскі агляд»). Пры ўдзеле В. створаны: у 1900 секцыя псіхалогіі на з'ездзе польскіх урачоў у Кра-каве, у 1904 Польскае філасофскае тава-рыства ў Львове, у 1907 Польскае таварыс-тва псіхолагаў у Варшаве.

У выніку вандровак па Беларусі i Літве напісаў кнігу «Беларускія паданні» (Львоў, 1889), дзе змясціў 32 беларускія народныя казкі з Лідскага павета. У прадмове да яе адзначыў, што «мова беларуская, асабліва песні, паданні, прымаўкі i загадкі народу, які на ёй размаўляе, заслугоўвае нашай па-вагі». У часопісе «Zbiór wiadomości do

101

antropologii krajowej» («Зборнік паведамлен-няў па айчыннай антрапалогіі». 1889. Т. 13) апублікавана 45 беларускіх народных пе-сень, запісаных ім у Лідскім павеце, друка-ваўся ў часопісе «Wisła» («Вісла»). Аўтар працы «Латышскія паданні» (1892).

А.М.Філатава.