Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Дыбоўскі

Уладзіслаў Іванавіч (18.4.1838—27.7.1910)

Заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фалькларыст. Доктар мінералагічных навук (1878). Брат Ъ.Дыбоускага. Нарадзіўся ў б. маёнтку Адамарын Вілейскага павета Мін-скай губ. Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1862). За ўдзел у паўстанні 1863—64 пры-гавораны да турэмнага зняволення. 3 1871 працаваў у Дэрпцкім ун-це. У 1878 пера

155

ехаў на Навагрудчыну. Даследаваў выкап-нёвыя рэшткі Усходняй Прыбалтыкі, Сібі-ры, флору i фауну Навагрудчыны i інш. частак Расіі. Збіраў беларускі фальклор. У штогодніку «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» («Зборнік паведамленняў па ай-чыннай антрапалогіі») апублікаваў «Бела-рускія прыказкі з Навагрудскага павета» (т. 5, 1881, 768 тэкстаў), «Беларускія загадкі з Мінскай губерні» (т. 10, 1886, 112 тэкстаў).

A. Ф.Літвіновіч.

ДЭШНЕР (Deszner)

Саламея (1759—20.3.1809)

Польская артыстка драмы i оперы, рэ-жысёр i антрэпрэнёр. Нарадзілася ў Бела-стоку. Стваральніца першага пастаяннага тэатра у Гродне. Выканаўца роляў маладых гераінь і субрэтак. 3 1777 у Варшаўскім тэ-атры. У 1784 выступала ў Гродне ў былым каралеўскім манежы ў складзе трупы ар-тыстаў пад кіраўніцтвам В.Багуслаўскага. У 1785—90 працавала ў тэатрах Львова, Дуб­на (Ровенская вобл., Украіна), Вільні, у 1790—94 — Варшавы. 3 1794 у Гродне, дзе у чэрвені 1802 стварыла тэатр. Ад афіцый-ных устаноў яна атрымала дазвол на «дзе-сяцігадовае ўтрыманне» будынка гродзен-скага тэатра. Некалькі месяцаў кіравала тэ-атрам на парытэтных асновах разам з заез-джым акцёрам i антрэпрэнёрам Я.Шыман-скім. Ix трупы ігралі папераменна, але Шыманскі прэтэндаваў на непадзельнае валоданне будынкам гродзенскага тэатра. Восенню 1803 Д. i Шыманскі, аб'яднаўшы 2 творчыя калектывы, стварылі тэатраль-ную суполку. Шыманскі выступаў як ак-цёр. У Д. быў вопыт працы на сталічнай і правінцыяльнай сцэнах, багаты рэпертуар. Выхаванка, партнёрка i добрая сяброўка Багуслаўскага, яна вельмі патрабавальна ставілася да сваей творчасці і да сябе, вы-шэй за асабісты поспех у глядзельнай зале цаніла агульныя інтарэсы трупы, тэатра, мастацтва. Заўчасная смерць Д. спыніла яе пленную акцёрскую i тэатральна-арганіза-тарскую дзейнасць. Яна была дзелавітым антрэпрэнёрам, любіла тэатр і, паводле Ба-гуслаўскага, «высока трымала сцяг мастац­тва». Яе дзейнасць мела культурна-асвет-ніцкае значэнне: тэатр станавіўся адной з актыўных форм духоўнага жыцця людзей.

Літ:. Псторыя беларускага тэатра. Мн., 1983.Т. 1. С. 226, 229. В.В.Краснова.

ЕЛЬСКІ

Аляксандр Карлавіч

(псеўд. Бацян з-над Пцічы,

Літвін-грамадзянін;

16.6.1834—10.9.1916)

Беларускі пісьменнік, гісторык, этно­граф, краязнавец, перакладчык, публіцыст. Брат М.К.Ельскага. Нарадзіўся ў в. Дудзічы Ігуменскага пав. Мінскай губ. (цяпер Пуха-віцкі р-н) у сям'і памешчыка. Пачатковую адукацыю атрымаў у нямецкай школе ў Лясдэнене (цяпер Калінінградская вобл.). У 1852 скончыў Мінскую класічную гімна-зію. У 1852—56 на вайсковай службе, удзельнік Крымскай вайны. У чыне паруч-ніка выйшаў у адстаўку i пасяліўся ў в. За-мосце (цяпер Пухавіцкі р-н), дзе пасля смерці бацькі атрымаў у спадчыну фальва-рак. Быў жанаты, меў сына i дачку. У гас-падарцы значную ўвагу аддаваў паляпшэн-ню культуры земляробства, меліярацыі гле-бы, догляду лесу, развядзенню рыбы, за-клаў парк, сад i цагельню. 3 1861 быў міра-вым суддзёй 2-й акругі Ігуменскага пав., у

156

1882—87 — членам апякунскага камітэта пры рэальным вучылішчы ў Мінску, а з 1901 — ганаровым куратарам павятовага Таварыства ўзаемастрахоўкі ад пажару. Лі-таратурна-публіцыстычную дзейнасць па-чау з допісаў у газету «Kurier Wileński» («Bi-ленскі веснік», 1860), прысвечаных пера-важна вызваленню сялян ад прыгону. Пі-саў на беларускай, польскай, рускай мовах. У час паўстання 1863—64 знаходзіўся пад наглядам п&ііцыі. У 1864 заснаваў у Замос-ці краязнаўчы музей, у якім з часам наза-пасілася значная колькасць карцін, гравюр, малюнкаў i эскізаў заходнееўрапейскіх i мясцовых мастакоў, зберагаліся асобныя прадметы i лісты А.Міцкевіча, АЛ.Касцюш-кі, кшіекцыі фарфору, шкла, слуцкіх пая-соў, каля 20 тысяч аўтофафаў i дакументаў (у т.л. Пятра I, Напалеона, Лютэра, Ва-шынгтона, А.Міцкевіча i інш.). Беспера-пынна Е. папаўняў сваю бібліятэку, пад ка-нец жыцця ў ёй было больш за 10 тысяч кніжных адзінак, сярод ix старадрукі, вы-данні 17 ст., амаль усе польскія i літоўска-беларускія хронікі, дыярыушы, розныя бія-графічныя даведнікі, энцыклапедыі, атла­сы, вопісы архіваў i т.д., багатыя матэрыя-лы па беларусістыцы. Зборамі Е. карыста-ліся некаторыя вучоныя, Кракаўская ака-дэмія, музей Румянцава ў Маскве, Маскоў-скае этнаграфічнае таварыства, Асалінэум. У кнізе наведнікаў музея меліся запісы на рускай, польскай, французскай, нямецкай, дацкай, беларускай мовах. Е. напісаў больш за 10 тысяч гісторыка-краязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага i іншых славянскіх краін», «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі». Ён прымаў удзел у археалагічных з'ездах у Вільні (1893) i ў Рызе (1896). Літаратурна-журна-лісцкая праца Е. была найбольш актыўная ў 1880-я гады, супрацоўнічаў больш як у 20 перыядычных выданнях. У яго карэспан-дэнцыях, незалежна ад тэматыкі, заўсёды закраналіся пытанні маральнасці грамад-скіх узаемаадносін. 3 культурна-асветніцкіх пазіцый ім напісаны матэрыялы пра гас-тролі ўкраінскай трупы М.Старыцкага ў Мінску, пра бібліятэку Храптовічаў у Шчорсах, збіранне беларускага фальклору ў Мінскай губ., «Паўночна-Заходні калян-дар» i інш. Е. ведаў i цаніў творчасць В.Ду-ніна-Марцінкевіча, зберагаў у замосцінскім музеі аўтографы яго твораў, прысвяціў яму верш «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму паэту» (1872), стаў яго першым біёг-рафам, быў знаёмы з арыгінальнай паэзіяй i перакладамі Я.Лучыны, перапісваўся з Ф.Багушэвічам i інш. 3 клопатамі пра ма-ральнае жыццё вёскі i аптымістычным по-глядам у будучыню напісаў вершаваныя i празаічныя брашуры «Сынок» (1895), «Вы-біраймася ў прочкі» (1896), «Слова аб пра-клятай гарэліцы i аб жыцці i смерці п'яні-цы» (1900), распаўсюджваў ix сярод дваран i сялян у літаграфаваным выглядзе. У сваіх творах «Гутарка аб тым, якая мае быць «Зямля i Воля» сельскаму народу» (1906) i інш. асуджаў асобныя маральныя заганы тагачаснага грамадства, заклікаў да прыват-ных рэформ, рацыянальнага вядзення гас-падаркі, апраўдваў сацыяльную няроў-насць. Пераклаў на беларускую мову 1-ю частку паэмы А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1893), рабіў захады, каб арганізаваць папу-лярныя выданні для народа накшталт пера-кладзенай ім на беларускую мову праиы польскага эканаміста Ю.Супінскага «Сем вечароў». На рускую мову перакладаў да-следаванні польскага філосафа Ю.Ахаровіча «Каханне, злачынства i мараль» (1876), «Пра асноўныя супярэчнасці ў нашых ве­дах пра сусвет» (1877). Выдаў зборнік «100 прыказак, загадак, прыдумак i гавэндаў для пажытку беларускага (крывіцкага) народа» (1908). Гісторыі этнаграфіі, фальклору, мо-ве i літаратуры Беларусі прысвечаны яго працы на польскай мове: «Заўвагі аб ся-лянскім пытанні» (1884), «Пра беларускую гаворку» (1885), «Беларуская літаратура і бібліяграфія» (1892), «Нарыс гісторыі мяс-цовай гаспадаркі ў супастаўленні з народ-нымі звычаямі ад першабытных да апошніх часоў» (1893—97), «Гістарычныя звесткі пра радзівілаўскую ткальню паясоў у Слуц-ку» (1893), «Пстарычныя звесткі пра фаб-рыку шкла i аздобных люстэрак ва Урэччы Радзівілаўскім на Літве» (1899) i інш.

Падзвіжніцкая культурная праца, плён-ныя навуковыя намаганні Е. мелі шырокі розгалас у славянскім свеце, высока цанілі-ся ў фамадска-культурных колах i ў наву-ковым асяроддзі. У 1885 яму прысвоена званне члена-супрацоўніка Вольнаэкана-мічнага таварыства ў Пецярбургу, a ў 1892 — правадзейнага члена камісіі гісторыі i мас-тацтва філалагічнага аддзялення Акадэміі навук у Кракаве. Па малюнку І.Урублеў-скага быў адліты медаль Е. Пасля смерці Е. большасць экспанатаў яго музея загіну-ла, частка рукапісных i кніжных збораў

157

трапіла ў музеі i архівы Вільні, Мінска, Кракава i Варшавы (фонд Прозараў i Ель- скіх у Галоўным архіве старажытных актаў). У.І.Мархыь.

ЕЛЬСКІ

Міхаіл Карлавіч (8.10.1831 — студз. 1904)

Беларускі скрыпач, кампазітар, музычны пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Дудзічы (цяпер Пухавіцкі р-н). Брат А.Ельскага. Атрымаў добрае музычнае выхаванне ў сям'і. Ігры на скрыпцы навучыўся ў К.Кжыжаноўска-га ў Мінску, В.Банькевіча ў Вільні; у 1860-я гады ўдасканальваў музычнае майстэрства ў славутых скрыпачоў А.В'ётана ў Парыжы, КЛіпінскага ў Дрэздэне. 3 пачатку 1860-х га-доў выступаў з канцэртамі ў гарадах Поль-шчы i Германіі. Доўгі час жыў у сваім ма-ёнтку Дудзічы, адкуль часта выязджаў з канцэртамі ў Мінск i Вільню. У 1884 выс-тупаў у Варшаўскім музычным таварыстве, потым зрабіў новае турнэ па Германіі. У 1902 вялікім канцэртам у Дудзічах адзна-чыў 50-годдзе сваёй канцэртнай дзейнасці. Меў вялікі музычны рэпертуар, асабліва блізкія яму былі творы Дж.Б.Віёці, В'ё'тана, КЛіпінскага, Л.Шпора. Ён аўтар каля 100 твораў, у т.л. 2 канцэртаў, санаты-фантазіі, фантазіі «Вясна», Бліскучай фантазіі на арыгінальныя тэмы, фантазіі на тэмы польскіх народных мелодый для скрыпкі, скрыпічных i фартэпіянных паланезаў, ма-зурак, мініяцюр (першыя творы — «Скры-пічныя мініяцюры» апублікаваны ў 1852 у Кіеве). Шмат выступаў як музычны публі-цыст. У польскіх часопісах «Ruch muzyczny» («Музычны рух»), «Echo myzyczne» («Му­зычнае рэха») і інш. друкаваў артыкулы i нарысы пра значных тагачасных кампазіта-раў i музыкантаў-выканаўцаў, у т.л. бела-рускіх: Ю.Дашчынскага, Кжыжаноўскага, К.Стравінскага i інш. Ва ўспамінах Е. шмат цікавых фактаў пра развіццё му-зычнага мастацтва на Беларусі. Збіраў i за-пісваў беларускія народныя мелодыі, выка-рыстоўваў ix у сваіх творах. Аўтар працы «Народныя танцы Мінскай губерні» (рука-піс зберагаецца ў Варшаўскім універсітэце), якая не страціла пазнавальнага значэння да нашага часу.

Літ.: Дамінікоўскі Ф. Кампазітар i

скрыпач М.Ельскі // Беларусь. 1946. №8; К а -

п и л о в А. Скрипач из Дудичей // Неман. 1978. №5. А.Л.Капілаў.