- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Ефрасіння рагвалодаўна
(у манастве Еўпраксія; каля 1170—1243)
Асветніца, полацкая князёўна з роду Усяслава Чарадзея, дачка князя Рагвалода Барысавіча, пляменніца Ефрасінні Полац-кай, у гонар якой атрымала свае імя. Уся маладосць Е.Р. праходзіла ў арэоле святас-ці цёткі, што не магло не выхаваць у яе на-божнасці, павагі да старэйшых, дабрыні да людзей. Яна была аддадзена замуж, але хутка заўдавела; другім мужам Е.Р. стаў заўдавелы сын пскоўскага князя Уладзімі-ра — Яраслаў, з якім яна пражыла больш за 20 гадоў. Пасля смерці бацькі Яраслаў Ула-дзіміравіч прэтэндаваў на пскоўскі прастол, але пскавічы не прынялі яго. Гэта прыму-сіла Яраслава шукаць дапамогі ў Рызе, дзе ў яго сярод крыжакоў былі родзічы. Лічаць, што Е.Р. таксама паехала за мужам у Рыгу. Але шэраг фактаў, прыведзеных у царкоў-най літаратуры, абвяргаюць гэтую думку i даюць магчымасць сцвярджаць, што яна была пакінута мужам або засталася ў Пскове па сваёй волі, не жадаючы далучацца да ганіцеляў сваіх адзінаверцаў. Усе свае збе-ражэнні i тое, што засталося ў Пскове пасля Яраслава, Е.Р. аддала на пабудову веліч-нага храма Іаана Хрысціцеля на рацэ Вялі-кай, а пазней i жаночага манастыра пры ім. Яна перасялілася з багатага церама ў ма-настырскую келлю i чакала мужа. Але Яраслаў пайшоў па шляху здрады; у 1233 ён спрабаваў заваяваць Пскоў з дапамогаю лівонцаў, трапіў у палон, збег з яго i зноў пачаў рыхтавацца да паходу супрань адзіна-верцаў. Тады Е.Р. канчаткова вырашыла пастрыгчыся ў манашкі і стала ігуменняй манастыра. Усяго 2 гады спатрэбілася ёй для таго, каб манастыр праславіўся гэтак жа, як i манастыр Ефрасінні Полацкай. Пад кіраўніцтвам маці Еўпраксіі жытло святых сясцёр стала найбуйнейшым культурным цэнтрам Пскова. Намаганнямі ігу-менні удалося захаваць каштоўнасці манастыра i бібліятэку ў час акупацыі Пскова крыжакамі ў 1240. У 1243 Яраслаў, які на той час быў ужо жанаты з іншай жанчынай (немкай), выклікаў Е.Р. да сябе ў горад Одэнцэ. Характар сустрэчы, мэта яе візіту да Яраслава невядомыя, але скончыўся ён смерцю ігуменні ад рук Яраславага пасынка. Цела маці Еўпраксіі было прывезена манашкай Сандуліяй у Пскоў i пахавана на тэрыторыі манастыра. Е.Р. — асветніца Пскоўскай зямлі, кананізавана, яе імя па-поўніла пантэон пскоўскіх святых.
Літ:. Мельнікаў А. Найпадобная Еўпраксія, ў манастве Ефрасіння, князёўна полац кая, княгіня пскоўская // Беларусь. 1992. №5; Карамзин Н.М. История государства Рос сийского. Т. 1—2. М. 1993. І.А.Масіяніцына.
ЖАБА (Żaba)
Ігнацы (10.8.1713—1799)
Тэолаг, педагог, рэлігійны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Нара-дзіўся ў сям'і мінскага ваяводы Яна Казімі-ра. Навучаўся ў езуіцкіх школах у Гродне, на філасофскім факультэце Віленскай ака-дэміі (1731—34). 3 1735 займаўся багаслоў-скімі навукамі, з 1740 выкладаў паэтыку, красамоўства i філасофію ў езуіцкіх калегі-умах, у 1748 выконваў функцыі прапаведні-ка пры двары свайго старэйшага брата Яна Антонія. У 1752 абараніў доктарскую ды-сертапыю. У 1753—54 прафесар тэалогіі ў Вільні, пракуратар Літоўскай правінцыі. У 1756—60 член прадстаўніцтва Рэчы Паспа-літай пры генеральнай курыі ў Рыме. Пасля вяртання з-за мяжы прызначаны рэкта-рам Віленскай акадэміі (1760—69), узна-чальваў калегіумы ў Гродне (1763—66), Жодзішках (1766—69) i Браневе (1770— 72), быў настаяцелем у Мітаве (Елгаве). У 1774 пры падтрымцы І.Масальскага зноў прызначаны на пасаду рэктара Віленскай акадэміі, якую займаў да выхаду ў адстаўку ў 1779. Памёр i пахаваны ў Вільні. Звесткі пра яго літаратурную спадчыну адсутніча-юць.
163
ЖАБРОЎСКІ (Żebrowski) Тамаш (25.11.1714—18.3.1758)
Матэматык i астраном, прафесар матэ-матыкі i філасофіі ў Віленскай акадэміі. Нарадзіўся каля г. Навагрудка. Пасля за-канчэння Віленскай акадэміі ў 1732 накіра-ваны за мяжу для ўдасканалення ведаў. У час стажыроўкі ў Пражскім універсітэце вывучаў матэматыку i астраномію, выдаў 2 кароткія падручнікі па арыфметьшы i геа-метрыі, астранамічны твор «Аб сапраўднай вышыні полюса горада Вільні». У 1753 уз-началіў будаўніцтва Віленскай астранаміч-най абсерваторыі, для якой прывёз з Англіі неабходнае абсталяванне. У 1755 абсерва-торыя была адкрыта, i Ж. распачаў сістэма-тычныя астранамічныя назіранні. Аднача-сова на працягу 6 гадоў ён выкладаў у Ві-ленскай акадэміі матэматыку i філасофію. Ж. ўспрымаў геліяцэнтрычную сістэму як навуковую гіпотэзу. Ён быў прыхільнікам новай філасофіі прыроды i поспехі яе тлу-мачыў укараненнем матэматычных метадаў даследавання.
ЖАЛІГОЎСКІ (Żeligowski) Эдвард Вітальд (псеўд. Антоні С а в а; 20.7.1816—28.12.1864)
Польскі паэт, філосаф, рэвалюцыйны дзеяч. Нарадзіўся ў фальварку Мар'ямпаль Вілейскага пав. Яго дзяцінства і юнацтва прайшло на Беларусі. За ўдзел у падрых-тоўцы паўстання пад кіраўніцтвам Ш.Ка-нарскага ён быў інтэрніраваны; у 1833—36 вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) універсітэ-це. У 1842 вярнуўся на радзіму. У 1851 са-сланы ў Петразаводск, потым у Арэнбург, дзе перапісваўся з Т.Шаўчэнкам і прысвя-ціў яму верш «Да народнага паэта». 3 1858 жыў у Пецярбургу, там з І.Лгрызкам выдаў газ. «Słowo» («Слова», 1859). 3 1860 жыў за мяжой. Супрацоўнічаў у польскім рэвалю-цыйным друку, перапісваўся з А.Герцэнам. Апошнія гады правёў у Жэневе. У анты-прыгонніцкай «драматычнай фантазіі» ў вершах «Ёрдан» (1846), яе працягу «Зорскі» (1847, неапубл.; урыўкі ў 1858 чытаў Шаў-чэнку, які ў вершы «Перайманне Эдуарду Саве» выкарыстаў прыведзеную ў «Зор-скім» беларускую народную песню «Паса-джу каля хаціны»), антыклерыкальнай паэ-ме «Манахі» (1850), зборніку «Паэзія» i на-рысе «Сёння i ўчора» (1858) з абурэннем пісаў пра галечу беларускіх сялян, сцвяр-джаў права беларускага народа на сваю лі-таратуру, станоўча ацаніў «Ідылію» В.Дуні-на-Марцінкевіча. Перапісваўся з А.Вярыгам-Дарэўскім. На польскую мову перакладаў творы А.Пушкіна, Г.Гейнэ.
Літ.: Мартынава Э., Мальдзіс А. Шаўчэнка i Жаіігоўскі // Тарас Шаўчэнка i беларуская літаратура. Мн., 1964; X i н к у л о в Л. Тарас Шевченко i його сучасники. Ки'ш, 1962; Яго ж . По следам Оренбургской зимы. Челябинск, 1968. А.В.Мальдэіс.