- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Лужынскі
Васіль Венядзікт
(1791, па інш. звестках 1786 або
1787—2.2.1789)
Уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям'і святара царквы в. Старая Рудня Рагачоўскага пав. Доктар ба-гаслоўя (1825). Скончыў Галоўную каталіц-кую семінарыю пры Віленскім універсітэце (1819). 3 1824 прэфект i інспектар Полац-кай уніяцкай семінарыі, кафедральны ка-нонік. 3 1828 асэсар грэка-уніяцкай калегіі ў Пецярбургу. 3 1834 епіскап аршанскі (ві-карны) у Беларускай уніяцкай епархіі, з 1838 епіскап беларускі (полацкі). 12.2.1839 разам з інш. вышэйшым уніяцкім духавен-ствам падпісаў акт Полацкага царкоўнага сабора 1839 аб скасаванні Брэсцкай уніі 1596 i далучэння да праваслаўя. 3 1840 пра-васлаўны епіскап полацкі. У 1866 вызвале-ны ад кіравання епархіяй i прызначаны членам Свяцейшага Сінода. Аўтар успамі-наў.
Те:. Записки Василия Лужинского, архиепископа полоцкого. Казань, 1885.
Шт.: Шавельский Г. Последнее воссоединение с православной церковью униатов Белорусской епархии (1833—1839 гг.). СПб., 1910.
А.М. Фиатава.
Лускіна
Стафан (11.12.1725—21.8.1793)
Журналіст, публіцыст, астраном, матэ-матык. Паходзіў з беларускай шляхты Ві-цебшчыны. Працаваў выкладчыкам матэ-матыкі і астраноміі, потым рэктарам Вар-шаўскага езуіцкага калегіума. Пасля заба-роны ордэна езуітаў у 1773 атрымаў мана
262
польнае права на выданне газеты «Gazeta Warszawska» («Варшаўская газета») i быў яе рэдактарам да самай смерці. Газета мела ў асноўным інфармацыйны характар, змя-шчала пераклады замежных артыкулаў, адаптаваных для польскага чытача, i ад-люстроўвала кансерватыўныя погляды яе рэдактара. Быў прыхільнікам Таргавіцкай канфедэрацыі, якая аб'ядноўвала рэакцый-ную частку магнатаў i шляхты Рэчы Паспа-літай i была накіравана на ліквідацыю пра-грэсіўных рэформ у дзяржаве. У пісьме да К.Плуга (1883) А.Ф. Рыпінскі прылічваў Л. да пісьменнікаў, якія паходзілі з Белару-сі або пісалі пра яе.
ЛУЧ Ы НА
Янка (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч; 6.7.1851—16.7.1897)
Паэт-дэмакрат, мысліцель. Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і калежскага асэсара. Вучыў-ся ў Мінскай гімназіі, потым паступіў на матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, адкуль перавёўся на механіч-нае аддзяленне Пецярбургскага тэхналагіч-нага інстытута, якое скончыў у 1876. У 1877—79 працаваў у Тыфлісе ў галоўных чыгуначных майстэрнях. У апошнія гады жыішя служыў у тэхнічным бюро Лібава-Роменскай чыгункі ў Мінску. У 1886 у га-зеце «Минский листок» надрукаваны яго верш «Не дзеля славы ці разліку», там жа ўпершыню выступіў з беларускамоўным вершам «Вясновай парой» (1889). Друка-ваўся таксама ў «Паўночна-Заходнім ка-лендары за 1893 год», польскіх часопісах i штотыднёвіках «Głos Polski» («Польскі го-лас»), «Kłosy» («Калоссе»), «Kraj» («Край»), «Prawda» («Праўда»), «Życie» («Жыццё») i інш. Першы зборнік вершаў «Паэзія» вы-дадзены ў 1898 у Варшаве, зборнік беларус-кіх вершаў «Вязанка» — у 1903 у Пецяр-бургу. Л. — аўтар польскамоўнай паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся», згубле-ных беларускамоўных паэм «Пятруся», «Ві-ялета», «Гануся», «Андрэй», шматлікіх вер-шаў на польскай, беларускай i рускай мо-вах, двух нарысаў i драматычнага абразка, перакладчык твораў У.Сыракомлі, М.Ня-красава, I.Крылова, Г.Гейнэ, Гамера. Адмет-нымі рысамі мастацкай творчасці Л., асно-вай яго маральна-эстэтычнай пазіцыі з'яў-ляюцца гуманістычная накіраванасць, дэ-макратызм i арганічнае зліццё яго жыцця з жыццём народа. У спакойных, стрыманых творах паэта ўзаемадзейнічаюць рэалістыч-ныя i рамантычныя пачаткі. Ён свядома пазбягаў перанасычанасці паэтычнага рад-ка дэкарацыйна-фальклорнымі элементамі, a больш давяраў арыгінальным вобразна-выяўленчым сродкам. Псіхалагізм i лірызм яго паэзіі супрацьстаяў натуралістычна-бурлескнай традыцыі ў беларускай літара-туры, адкрываў шлях да паглыбленага інтэ-лектуалізму. Ідэйна-мастацкім арыенцірам яму служылі эпічныя творы А.Міцкевіча. Наследаваў ён i традыцыі паэзіі У.Сыра-комлі. Зварот да селяніна ў яго творах абу-моўлены патрэбамі часу i літаратуры, уп-лывам папярэднікаў. Сацыяльныя пытанні вёскі Л. закранаў апасродкавана, праз унут-раныя перажыванні лірычнага героя. Селя-нін, паводле Л., не толькі ўвасабляе сабой Радзіму, але як носьбіт лепшых маральных якасцей сімвалізуе крыніцу яе годнага жыцця. Ён лічыў, што шаноўнае стаўленне селяніна да зямлі фарміруе i выяўляе света-адчуванне i светапогляд вяскоўца. 3 уласці-вымі яму мяккасцю i лагоднасцю паэт рас-казвае пра лёс селяніна-беларуса, яго пад-нявольнае змрочнае жыццё. Адначасова паэт раіў вяскоўцу больш давяраць сабе, мець свой уласны розум, не спадзеючыся на дапамогу суседзяў.
У вершах Л. гучыць элегічна-драматыч-нае прызнанне ў любові да банькоўскага дому, да роднай нівы: «I неприглядную хату з пажыткамі, // I поле скупое, выган без пашы // Мы, апрануўшыся старымі світка
263
мі, // Любім i цэнім — бо яны нашы». Гэ-та прызнанне перарастае ва ўсведамленне паэтам свайго абавязку паяднаць мастацкае слова з грамадскімі праблемамі: «Замоўкні ці з песняй інакшай, нанова, // На новыя выйдзі прасторы, // 3 грамадскім жыццём паяднай сваё слова, // Дай новьгя клопаты, узоры». Л. фактычна стварыў сацыяльна-філасофскі i антрапалагічна абумоўлены тып беларуса 19 ст. з яго тонкім складам душы, псіхалагічнай адметнасцю цэласнай асобы (ляснік Грышка ў паэме «Паляўні-чыя акварэлькі з Палесся»). Сіла беларуса, лічыў паэт, у яго цярплівасці, у непахіснас-ці каштоўнай арыентацыі, у згодзе са сваёй «эмацыянальнай матрьшай», у жыццяра-даснасці i аптымізме, абумоўленых пэўнас-цю становішча ў сацыяльным i культурна-маральным плане. Паводле разумения Л., супярэчлівасць светапогляду беларуса (вера ў сваю сілу i вера ў прадвызначанасць свайго лёсу) характарызуе яго вялікія ду-хоўныя магчымасці i інтэлектуальныя здольнасці, яго разумение суб'ектыўнасці i адноснасці чалавечай свабоды. Вясковец, на думку паэта, гэта i магутны пераўтва-ральнік свету, i бездапаможная ахвяра са-цыяльнай несправядлівасці. Сам побыт бе-ларускага селяніна, яго ўнутраны свет, асаблівасці светаўспрымання станавіліся ў Л. прадметам эстэтызацыі. Паводле Л., ге-раічны характар беларуса з яго паўнатой i напружанасцю жыцця парадніўся ў мірным сутыкненні душы, прыроды i чалавечай ду-хоўнай актыўнасці. Таму ён лічыў чалавека асноўнай субстанцыяй, найважнейшай i абсалютнай каштоўнасцю. Усеагульны не-дахоп духоўнасці паэт звязваў з людской нядоляю, з вынішчэннем старога укладу i нечакана агрэсіўным поступам навукова-тэхнічнага прагрэсу. Але вера ў чалавека, унутраная надзея рабілі Л. аптымістам, са-дзейнічалі абуджэнню цікавасці да асвет-ніцкага i дэмакратычнага бакоў пазітывіз-му, прымушалі пярэчыць А.Шапенгаўэру, які бачыў зло ў чалавечай прыродзе. Закла-почаны разбурэннем адвечных традыцый, блізкіх да прыроды людзей, Л. ўсё ж не па-гаджаўся з песімізмам i безнадзейнасцю Шапенгаўэра, з яго адмаўленнем закана-мернасцей у жыцці цэлых пакаленняў, з абстрактным гуманізмам i нявер'ем у шчасце. На думку Л., вылечьщь маральна хворае грамадства дапаможа навука, святло якой створыць гармонію ў чалавеку, зро-біць яго шчаслівым: «Паверма, шчасце за-квітнее на зямлі, // Шумець там жыту, дзе балоты век былі. // Палескай простай фа-мады нашчадкі ў хатах // За стол шырокі сядуць у бяседзе братняй, // Нарэшце ска-жуць: «Шчасце i да нас прыйшло!» // Паверма шчыра!... Шапенгаўэру назло!..» Суп-рацьстаяць эканамічнай адстатасці, падма-ну, панаванню фошай дапаможа, паводле Л., i сапраўднае, высокае мастацтва. Света-погляд Л. фунтаваўся на тэорыі унікаіь-насці і непаўторнасці кожнай чалавечай іс-тоты. Адначасова ён не адмаўляў падыхо-даў да гэтай праблемы рацыяналістычнай філасофіі, якая лічыла, што рэчаіснасць падпарадкоўваецца акрэсленым усеагуль-ным прынцыпам розуму, зыходзячы з якіх можна зразумець i інтэрпрэтаваць кожную з'яву прыроды, гісторыі, свету чалавека. У станаўленні светапогляду Л. вялікае зна-чэнне меў натуралізм як рацыяналізаваная форма светасузірання. Беларуская нацыя-нальная ідэя ў творчасці Л. ўвасобілася як ідэя жыццёва праўдзівая, рацыянальная, гуманістычная, сінтэтычна-нявызначаная, сціплая. Яна амаль цалкам зводзілася ім да нацыянальнага светапогляду, да такога ра-зумення сябе ў свеце, калі сваё светабачан-не ўспрымаецца натуральным, аптымаль-ным. Паэту ўласцівыя характэрныя для бе-ларусаў памяркоўныя i зычлівыя адносіны да іншых народаў. Так, у лісце да рэдакта-ра часопіса «Жыццё» З.Пшамыцкага ён пі-саў: «Мне здаецца, што трэба выкарыстоў-ваць i падтрымліваць у рускіх праяўленні добразычлівасці i больш сумленнай, чым звычайна, чалавечнасці да нас, бо асабліва тут, на крэсах, жыць з імі і падтрымліваць зносіны прымушае неадольны лёс». Л. спрыяў фарміраванню традыцыі бела-рускай культуры абапірацца на волю i моц чалавека, яго самадастатковасць, шанаваць беларускае слова i ўзносіць яго над утылі-тарнасцю побыту i абстрактнасцю тэорыі, гуманістычнага пафасу і аптымістычнага погляду ў будучыню.
Те:. Poezye. Warszawa, 1898. Выбр. творы. Мн., 1953; Вязанка. Пб., 1903 (факс. выд. Мн., 1992); Творы. Мн., 1988.
Лия.: Майхровіч С. Янка Лучына. Мн.,1952; Мархель У. Крыніцы памяці. Мн., 1990. С. 143—176; Пачынальнікі. Мн., 1977;К i с я л ё ў Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993. Л.М.Канатянік
264