- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Савіч-заблоцкі
Войслаў [Суліма-Савіч-3 а б л о ц к i Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч; псеўданімы: Грамадзянін з Белай Русі, Граф Суліма, Павел Завіша,Paweł Zawisza, Полоцкий Гаврил о; 15.3.1850 (паводле іншых звестак 1849) — пасля 1893]
Паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў маёнтку Панчаны Дзісенскага пав. Вілен-скай губ. (цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл.) у багатай памешчыцкай сям'і. Баць-ка яго памёр рана, i С.-З. выхоўваўся ў дзе-да ў маёнтку Мікалаева Гарадоцкага пав. (цяпер Шумілінскі р-н). Дзед не звяртаў на ўнука асаблівай увагі i не мог плённа ўплы-ваць на яго. Той рос на руках у дваровых, што спрыяла яго збліжэнню з народам. Паміж дзедам i маці за С.-З. ішла з пера-менным поспехам упартая барацьба, звяза-ная з пэўнымі маёмаснымі інтарэсамі. Ву-чыўся С.-З. ў Віленскай гімназіі i ў замеж-ных універсітэтах (Прага, Лейпцыг, Страсбург). Відаць, тэта было кароткачасовае на-вучанне са статусам вольнага слухача. С.-З. рана пранікся ідэямі вызваленчага руху i нацыянальнага абуджэння беларускага народа. Паводле яго ўласных слоў, у 1868 ён узначаліў нацыянальна-асветную суполку «Крывіцкі вязок», што ўтварылася ў Пе-цярбургу i займалася выданнем беларускіх кніг, збіраннем фальклору, падрыхтоўкай слоўніка i г.д. Улады забаранілі суполку, а яе ўдзельнікаў абвінавацілі ў «сацыялізме i прапольскіх сімпатыях». С.-З. апынуўся пад наглядам паліцыі ў Варшаве, дзе на-друкаваў на польскай мове сатырычную паэму «Праўдападобная гісторыя» (1871) i гіста-рычныя творы пра Каперніка (1873). Адна-часова яго вабіла беларуская паэзія. У 1873 ён даслаў у пецярбургскі часопіс «Вестник Европы» тры свае лірычныя вершы разам з пісьмом, у якім гаварыў пра старажытнасць беларускай мовы i неабходнасць яе літара-турнай распрацоўкі на новым этапе. У пісьме таксама паведамляў пра намер вы-даць «Пісьмы з Варшавы» на рускай мове. 3 самага пачатку сваей літаратурнай дзей-насці С.-З. зарэкамендаваў сябе як пісь-меннік трохмоўны (беларуская, польская i руская), што было характэрным для бела-рускіх літаратараў 2-й паловы 19 ст. Пра наступны перыяд свайго жыцця ён пісаў у аўтабіяграфічнай нататцы, называючы сябе ў трэцяй асобе: «Сатыры i імправізацыі зрабілі яму шмат ворагаў у Заходнім краі, прытым фінансавае становішча яго ў вышку марнатраўства маці моцна пахіснулася.
Гэта прымусіла яго ў 1875 выселіцца за мяжу, дзе ён да 1888 жыў, знаходзячыся то ў Аўстра-Венгрыі, то ў Германіі, то ў Егіп-це, то ў Францыі» (Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 452). У гэты перыяд С.-З. актыўна супрацоўнічаў у- многіх французскіх, ня-мецкіх i польскіх газетах i часопісах. Матэ-рыяльнае становішча яго было надзвычай цяжкае. 3 архіўных матэрыялаў i іншых
365
крыніц вядома, што ў 1875—76 ён жыў у Галіцыі, у Львове пазнаёміўся з польскім рэвалюцыянерам БЛіманоўскім, супрацоў-нічаў там з выдаўцом часопіса «Ruch literacki» («Літаратурны рух»), колішнім паўстанцам 1863 А.Гілерам, у Тарнове рэ-дагаваў польскую газету «Gwiazda» («Зорка»). У 1876 «за сацыялістычмыя прошукі» яго выслалі з Кракава ў Познань. У тым жа годзе ён напісаў у Празе польскамоўную паэму «Аповесць пра мае часы», прысвеча-ную Беларусі напярэдадні паўстання 1863—64. У 1880-я гады ён жыў у Парыжы, спрабаваў выдаваць там газету на француз-скай мове, чытаць лекцыі пра славянства на рускай мове. У 1882 у сувязі з юбілеем польскага паэта Б.Залескага падараваў яму верш «Беларуская пея» (песня), a ў 1883 мовазнаўцу Л.Нядзвецкаму — свой рука-пісны зборнік «Вязанка эпіфамаў» (скла-даўся з твораў, напісаных у Швецыі, Аў-стрыі, Егіпце, на Корсіцы). У 1885 надру-каваў у Познані гістарычную аповесць «Полацкая шляхта». У 1885—86 супрацоў-нічаў з варшаўскай газетай «Chwila» («Хві-ліна»). У той жа час выдаў у Парыжы бра-шуру «Яшчэ Польшча не запнула, пакуль існуе Расія», чым выклікаў вялікую незада-воленасиь польскай эміграпыі. Летам 1887, калі жыў у вялікай беднасці ў Бруселі (Бельгія), папрасіў дазволу ў царскага ўрада вярнуцца з эміграцыі. У канцы снежня 1887 вярнуўся на радзіму, дзе за ім быў ус-таноўлены тайны нагляд. У 1888—89 пра-цаваў у рэдакцыі газеты «Виленский вестник». У 1889—91 жыў у сваёй цёткі ў маён-тку Губіна Лепельскага павета, вёў перапіс-ку з мовазнаўцам Я.Карловічам, рускім гіс-торыкам К.Бястужавым-Руміным. Летам 1891 аглядаў метэаралагічную станцыю вя-домага вучонага Я.Наркевіча-Ёдкі ў маён-тку Над-Нёман (цяпер Уздзенскі р-н), але візіт, як пісала прэса, закончыўся сутык-неннем з гаспадаром. У тым жа 1891 пры-ехаў у Мінск, пасяліўся ў Нова-Маскоў-скай гасцініцы, перапісваўся са славістамі П.Кулакоўскім i А.Будзіловічам. У лістапа-дзе 1891 апынуўся ў Пецярбургу «з наме-рам далучыцца да праваслаўнай царквы, веравызнання яго беларускіх продкаў». Там пазнаёміўся з гісторыкам i выдаўцом М.Сямеўскім i пакінуў аўтабіяграфічны за-піс у яго вядомым альбоме «Знаёмыя. Кні-га аўтографаў». У 1892 у часопісе «Благовест» надрукаваў нарыс «Шчаслівейшая Марыся» з серыі «Беларускія нарысы».
Апошні вядомы дакумент, звязаны з С.-З. — адрасаванае яму пісьмо рэдактара «Биржевых ведомостей» М.Коншына ад 3.2.1893, у якім газета адмовілася надрука-ваць яго пераклад з польскай мовы пад назвай «Пятруша» нібыта з-за нелітаратур-насці яго мовы.
Жыццё i творчасць С.-З., яго супярэчлі-выя ідэйна-грамадскія пошукі адлюстроў-ваюць нялёгкія шляхі станаўлення беларус-кай літаратуры i нацыянальнай культуры таго часу. Яго беларускамоўная творчасць знайшла належнае месца на старонках гіс-торыі роднага пісьменства. Асобныя рука-пісы i дакументы зберагаюцца ў архівах i бібліятэтках Мінска, Вільнюса, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Львова, Польшчы.
Літ.: Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 451—462.
Г.В.Кісялёў.