Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Вярыга-дарэўскі

Арцём Ігнатавіч (4.11.1816—1884)

Беларуси пісьменнік, рэвалюцыянер, асветнік. Нарадзіўся ў мястэчку Кублічы Лепельскага павета Віцебскай губ. (цяпер Ушацкі раён). Паходзіў са збяднелага шля-хецкага роду. Адукацыю атрымаў у За-бельскай гімназіі. Служыў у розных уста-новах Віцебска. Ажаніўшыся, набыў у Ві-цебскім павеце маёнтак Стайкі. У 1852 ка-лежскі рэгістратар, у 1885 губернскі сакра-тар. У 1850-я гады арганізаваў у Віцебску прыватную бібліятэку для гарадской бедна-ты. У Вільні i Пецярбургу меў сувязі з газе­там! «Kurjer Wileński», («Віленскі веснік»), «Słowo» («Слова»). За ўдзел у паўстанні 1863—64 быў сасланы царскімі ўладамі ва Усолле (Усходняя Сібір), з 1868 — на па-сяленні ў Іркуцку. Памёр у Сібіры.

Адзіная кніга В.-Д. — аповесць у вер­шах на польскай мове «Гутарка аб сваяку» — пад псеўданімам «Беларуская Дуда» надру-кавана ў 1858. У 1859—61 друкаваўся ў ча-сопісе («Ruch muzyczny») «Музычны рух», дзе пісаў пра музычнае жыццё Віцебска. На працягу 1858—63 вёў рукапісны «Альбом», у якім пакінулі свае запісы вядомыя пісьменнікі, дзеячы культуры Беларусі i Літвы таго часу: У.Сыракошя, В.Каратын-скі, А.Кіркор, М.Балінскі, В.Дунін-Марцінке-віч i інш. Аўтар паэмы «Ахульга» (тэматыч-на звязана з барацьбой горцаў пад кіраў-ніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», каме-дый «Хцівасць» i «Грэх 4-ы — гнеў», да-рожных нататкаў «Гутарка з пляндроўкі па зямлі латышскай» (матэрыялам паслужыла паездка В.-Д. ў т. зв. інфляндскія паветы Віцебскай губ. ў 1859), твораў «Быхаў», «Паўрот Міхалка», вершы «Думка хлопка з аколіц Віцебска на адглос вольнасці» (1858) i інш. Пераклаў на бел. мову паэму А.Міцкевіча «Конрад Валенрод».

Беларускія творы В.-Д. з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы амаль усіх ix не знойдзены. Пры жыцці апублікаваны маналог-думка «Салдатка» (урывак з каме-дыі «Грэх 4-ы — гнеў») i верш «Бялыніцка наша маці!..». У копіі захавалася вершава-ная імправізацыя «Літвінам, запісаўшымся ў мой Альбом, на пажагнанне» (нап. 1858). Напісаў баладу пра кіраўніка паўстання на Украіне Э.Ружыцкага, верш, прысвечаны Э.Жалігоўскаму, i інш. А.Кіркор называў В.-Д. пасля Дуніна-Марцінкевіча «другім з выдатнейшьгх беларускіх паэтаў i празаікаў».

Літ:. Пачынальнікі. Мн., 1977; М а л ь д з i с A. Падарожжа ў XIX стагодазе. Мн., 1969; V е г у h a A. Acta et chronica. Kaunas, 1934.

А.М.Філатава.

Вярэнька

Францішак Леапольдавіч (15.3.1862—4.3.1892)

Беларускі краязнавец i археолаг. Нара-дзіўся ў маёнтку Пуцілкавічы Барысаўскага павета (цяпер Ушацкі р-н). Скончыў Мін-скую гімназію (1881), Варшаўскі універсі-тэт (1887). У 1886 за навуковую працу па народнай медыцыне ўзнагароджаны зала-тым медалём. Праводзіў археалагічныя рас-копкі на тэрыторыі сучаснага Ушацкага ра-ёна ўздоўж р. Ушача, даследаваў гарадзі-шчы, выявіў шмат прадметаў матэрыяль-най культуры старажытнасці. У наваколлі в. Пуцілкавічы ў 1887—91 выявіў 9 гарадзі-шчаў жалезнага веку i каля 50 курганных груп раннефеадальнага часу, даследаваў 36 курганоў, склаў археалагічную карту вако-ліц вёскі (уключала 85 помнікаў). Глыбока вывучаў народны побыт. Аўтар зборніка «Аб народных леках» (выд. ў 1896), матэ-

102

рыялы для якога сабраў у паўночнай част-цы Барысаўскага i заходняй частцы Ле-пельскага паветаў. Зборнік з'яўляецца са-май вялікай працай аб знахарстве, вераван-нях, забабонах, прымхах, звязаных з хваро-бамі чалавека, i аб сродках народнай меды-цыны таго часу. В. канстатаваў, што ва ўяўленні беларускіх сялян хваробы i смерць атаясамліваліся з жывымі істотамі. Таму ўсё знахарскае лячэнне зводзілася да пры-ёмаў, з дапамогай якіх можна было б «выг-наць» хваробу з чалавека.

У рукапісах засталіся падрыхтаваныя да друку яго працы «Курганы ў Пуцілкавічах (1887—92)», «Курганы i два дагістарычныя пасяленні ў Пуцілкавічах», археалагічныя карты, схемы гарадзішчаў, замчышчаў, за-пісы беларускага фальклору. Частка матэ-рыялаў захоўваецца ў Кракаўскім археала-гічным музеі.

Літ:. П о б о л ь Л.Д. Древности Белоруссии в музеях Польши. Мн., 1979; Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. С. 266—267. ГА.Каханоўскі.

ВЯТРЫНСКІ

Ірадзіён Якаўлевіч

Педагог. У 1814 скончыў Пецярбург-скую духоўную акадэмію, атрымаў званне бакалаўра, у 1814—22 выкладаў там гісто-рыю філасофіі, з 1818 ардынарны прафе-сар. 3 1826 цэнзар галоўнага цэнзурнага камітэта. 3 1834 дырэктар Магілёўскай гім-назіі. Галоўныя яго друкаваныя працы: «Першая песня Энеіды Вергілія» (1820), «Помнікі старажытнай хрысціянскай цар-квы або хрысціянскія старажытнасці» (1829—45), «Правілы найвышэйшага кра-самоўства» (1844), «Рускія пісьмы пра шчаслівае жыццё...» (1848).

ГАБРЫЛОВІЧ

Станіслаў (? —каля 1579)

Дзяржаўны i царкоўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага 16 ст. Звестак пра дату i месца нараджэння не захавалася. Архідыякан віленскі. Добра ведаў тэалогію, кананічнае і, магчыма, свецкае права, та­ му што ў 16 ст. сярод віленскіх канонікаў былі вучоныя спецыялісты ў розных галінах навуковых ведаў. Меў вялікую бібліятэку, якая пасля яго смерці дасталася Віленскай капітуле. Прымаў удзел у стварэнні Статута Вялікага княства Літоўскага 1588, праца над якім была выклікана разумением мэтазгоднасці i неабходнасці рэформ, што адпавядалі інтарэсам шляхты, для ўмацавання сас- лоўнай дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага. Г.В.Дзербіна.