- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Саковіч
Фабіян (6.11.1742—1787?)
Паэт, перакладчык, педагог. Нарадзіўся на Беларусі. У 1759—62 вучыўся ў Віцеб-скім i Нясвіжскім езуіцкіх калегіумах. По-тым працаваў выкладчыкам у Нясвіжы. 3 1766 жыў у Варшаве, у 1772—77 супрацоў-нічаў у штотыднёвіку «Zabawy przyjemne i pożyteczne» («Забавы прыемныя i карыс-ныя»), дзе апублікаваў большасць сваіх вершаў (некаторыя з ix прысвечаны ўра-джэнцам i жыхарам Беларусі). На польскую мову пераклаў песні Гарацыя (т. 1—2, 1773—75). У 1777 жыў у маёнтку А.Нару-шэвіча Павець (каля Пінска) і памагаў пе-рапісваць тэксты яго «Псторыі...». У 1778 пераехаў у в. Чарнаўчыцы (Камянецкі р-н).
Сакольскі
Іван
Расійскі паэт, перакладчык, педагог канца 18 ст. Нарадзіўся ў Кіржацкім р-не Уладзімірскай вобл. Скончыўшы Пепяр-бургскую настаўніцкую семінарыю, у 1785—88 выкладаў у Маскоўскай Славяна-фэка-лацінскай акадэміі. У 1789—1796(?) працаваў настаўнікам Полацкага галоўнага народнага вучылішча. Выдаў у Маскве (1786, 1788) i Пецярбургу (1808) некалькі перакладных кніг i зборнікаў. Аўтар кнігі «Кабінетны i купецкі сакратар, ці Збор найлепшых i ўжываемых пісьмаў» (1788, 2-е выд. 1795). Здольны паэт-класійыст, актыў
366
ны праваднік ідэй Асветніцтва на Беларусі, у сваіх одах з нагоды розных падзей у жыцці вучылішча падкрэсліваў карысць ас-веты i навукі. Асвету лічыў рухавіком пра-грэсу. Надаваў вялікае значэнне філасофіі ў жьшці грамадства. Лічыў, што гэты прад-мет ёсць найвышэйшы этап асветы асобы, але асвоіць філасофію нельга, не вывучыў-шы гісторыі i мовы. Узровень цывілізацыі. на яго думку, залежыць ад павелічэння аб'ёму i глыбіні ведаў. Крытыкаваў Ж.Ж.Русо, які лічыў, што развіццё навук i рамёстваў разбурыла добрыя норавы i звы-чаі чалавецтва. У одзе з нагоды адкрыцця народнага вучылішча ў Полацку С. пісаў:
Руссо, писатель знаменитый,
Желая разум показать,
Невежества во знак защиты
Дерзнул против наук сказать:
«Науки нравы развращают,
Пути к порокам отворяют».
Почто ж Руссо сам честность чтил?
У одзе ад 30.6.1794 С. асуджаў полацкіх багацеяў, якія не дапамагалі народу ў цяж-кі час голаду на Беларусь Спачувальна ста-віўся да беларускага прыгоннага сялянства.
Літ:. Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971. С. 151—157.
САПЕГА
Леў Іванавіч (1557—7.7.1633)
Палітычны, грамадскі i ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дыпламат, мысліцель. Паходзіў са старажытнага роду аршанскіх баяр. Нарадзіўся ў радавым ма-ёнтку Астроўна (цяпер Бешанковіцкі раён Віцебскай вобл.). Малалетнім яго аддалі на выхаванне ў Нясвіжскі двор Мікалая Радзі-віла Чорнага, які потым паслаў 13-гадовага юнака на вучобу ў Лейпцыгскі універсітэт. На працягу свайго жыцця С. займаў самыя высокія пасады ў Вялікім княстве Літоў-скім. У 1581 пасля заканчэння універсітэта каралеўскі пісар пры двары Стафана Ба-торыя. У 1585 прызначаны падканцлерам Вялікага княства Літоўскага, a ў 1589 — канцлерам. 3 1621 віленскі ваявода, з 1625 гетман Вялікага княства Літоўскага. На гэ-тых пасадах С паказаў сябе як таленавіты палітык. На апошнім этапе Лівонскай вай-ны (1558—83) праславіўся як ваенны дзеяч i дыпламат. Сфарміраваўшы за свой кошт гусарскі полк, ён звярнуў на сябе ўвагу паспяховымі дзеяннямі ў бітвах пры Зава-лаччы, Вялікіх Луках, пры аблозе Пскова. Пасля заканчэння вайны С. ўзначаліў па-сольства Рэчы Паспалітай у Маскву, дзе падпісаў з паром Фёдарам Іаанавічам мір-нае пагадненне на 10 гадоў. У 1600 зноў ез-дзіў з пасольствам у Маскву, дзе з рускім царом Барысам Гадуновым было падпісана чарговае мірнае пагадненне на 20 гадоў. Нягледзячы на тое, што паміж Расійскай дзяржавай i Вялікім княствам Літоўскім частымі былі ваенныя i розныя дыплама-тычныя сутыкненні i асабістыя адносіны С. да Масквы не заўсёды былі дружалюб-нымі, пасля смерці караля Стафана Бато-рыя яго апанавала думка пра аб'яднанне Рэчы Паспалітай з Расіяй. Аб'яднанне сла-вянскіх народаў i абранне імі адзінага ма-нарха, на яго думку, спрыяла б росту ix эканамічнага і ваеннага патэнцыялу, забяс-печыла б трывалы мір. Калі ў 1620-я гады ў межы Вялікага княства Літоўскага ўварва-ліся шведы, састарэлы С зноў стаў на аба-рону свайго краю i прыняў удзел у ваенных дзеяннях, вылучыўшы на гэтыя справы значную частку сваіх уласных сродкаў. Апошнія гады жыцця С. правёў у Вільні, дзе актыўна займаўся ўпарадкаваннем архі-ваў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага (работу над рэестрамі дакумснтаў архіўнага збору ён распачаў яшчэ ў 1594). Памёр i пахаваны ў Вільні ў касцёле св. Міхаіла.
3 імем С звязана падрыхтоўка i выдан-не 3-га Статута Вялікага княства Літоўскага
367
(1588) i стварэнне ў 1581 Трыбунала Вялі-кага княства Літоўскага — найвышэйшай судова-апеляцыйнай інстанцыі дзяржавы. Філасофска-прававыя погляды С. значна паўплывалі на змест гэтага Статута. Пры яго выданні С. змясціў як прадмову да Статута зварот да вялікага князя Жыгімон-та III Вазы i насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, дзе абгрунтаваў неабходнасць гэтага новага збору законаў. Важнай крыні-цай вывучэння сацыялагічных поглядаў С з'яўляюцца таксама яго лісты. Як буйны землеўладальнік ён абараняў інтарэсы свайго класа, як чалавек вялікай эрудыцыі i дальнабачны палітык ён не мог не ўсгтры-маць тых прагрэсіўных працэсаў, што ад-бываліся ў грамадстве i ідэалогіі. Кампра-міс з прагрэсіўнымі ідэямі дазваляў С. да-волі эфектыўна праводзіць сваю галоўную лінію — проціборства гегеманісцкім наме-рам царквы, бо прэтэнзіі духавенства на вядучую ролю ў дзяржаве выклікалі незада-воленасць у часткі феадалаў. Ён адстойваў права шляхты на палітычнае панаванне i ў той жа час выступаў прыхільнікам унутрана адзінай, цэнтралізаванай, шляхецка-дэмак-ратычнай дзяржавы. С. быў перакананы, што права павінна абаранянь падданых ад злоўжыванняў з боку манарха i тым самым засцерагаць ад тыраніі, а закон павінен за-бяспечыць дзяржаве парадак, спакой i ca-цыяльны мір. Таму лічыў, што неабходна мець адзіны закон i для правячых вярхоў, i для падцаных. С. выступаў як прыхільнік незалежнасці i свабоды чалавека, для ўдак-ладнення сутнасці свабоды спасылаўся на ІДыцэрона. Асаблівую ўвагу звяртаў на тое, што паводзіны чалавека ў грамадстве па-вінны вызначацца не яго ўнутранымі пажа-даннямі, a ўстаноўленымі рамкамі закону. У поглядах С. на права натуральна-прававы падыход супадае з пастулатамі, што значна пазней з'явіліся ў краінах Заходняй Еўро-пы. Права ён разглядаў не як прадукт бос-кага адкрыцця, a дзейнасці чалавечага ро-зуму. Абсалютнасиь i аб'ектыўнасць права, вяршэнства закону яскрава выявился ў ар-тыкулах распрацаванага ім Статута, дзе закон — «найвышэйшы вартавы ўсеагульнай свабоды».
Палітычная i творчая дзейнасць С. ад-бывалася ў перыяд, калі Вялікае княства Літоўскае і Польшча знаходзіліся ў «вечным саюзе» (уніі) пад вяршэнствам адзіна-га караля i сойма. Намаганні С. былі скіра-ваны на забеспячэнне дзяржаўнай годнасці i суверэнітэту Княства i тым самым абара-нялі інтарэсы беларускага і літоўскага на-родаў. Процідзеянне польскім намерам вы-явілася ў барацьбе супраць шэрага пала-жэнняў уніі 1569, якія прыніжалі палітыч-нае i самастойнае значэнне Вялікага княства Літоўскага. У адпаведнасці з гэтымі па-лажэннямі i канстытуцыямі сойма нормы новага Статута 1588 павінны былі адпавя-даць рашэнням Люблінскай уніі. Ажыццяў-ляць распрацоўку Статута ў 1586 было да-ручана С. Яго намаганнямі, дыпламатыч-нымі здольнасцямі i наперакор пастанове Люблінскага сойма ў 1588 Статут быў зац-верджаны каралём Жыгімонтам III Вазай i замацаваны пячаткай толькі Вялікага княства Літоўскага за подпісамі Л.Сапегі i піса-ра Габрыэля Войны. Нават гэтым С ім-кнуўся падкрэсліць незалежнасць Вялікага княства Літоўскага ад польскай Кароны ў справах, якія тычыліся яго ўнутранага ўладкавання. У Статуце 1588 замацаваліся артыкулы, якія абвяшчалі аўтаномны палі-тыка-прававы статус Вялікага княства Лі-тоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Статут забараняў польскім феадалам атрымліваць пасады i землі ў княстве, патрабаваў уво-дзіць тут дзяржаўнае справаводства на бе-ларускай мове. С. садзейнічаў распрацоўцы i выданню Статута на беларускай мове дру-каваным спосабам.
Прымаў удзел С. i ў рэфармацыйным руху. У рэлігійных адносінах ён не вызна-чаўся паслядоўнасцю. Двойчы ён мяняў ве-равызнанне: спачатку перайшоў з правас-лаўя ў пратэстантызм, a потым у каталіц-тва. Талерантны палітык i прыхільнік вера-цярпімасці, ён падтрымліваў утварэнне уні-яцкай царквы на Беларусі, але быў катэга-рычным праціўнікам гвалту i насілля як сродкаў яе ўмацавання. Паводле яго мерка-ванняў, рэлігійнае адзінства спрыяла б умацаванню дзяржавы i пазбавіла б яе ад многіх унутраных канфліктаў. Але калі на тагачаснай арэне рэлігійнага змагання за унію з'явілася асоба святара І.Кунцэвіча, які вызначаўся сваей нецярпімасцю да пра-васлаўных, што пацягнула самыя непажа-даныя вынікі для спакою i бяспекі ў Вялі-кім княстве Літоўскім, С. вымушаны быў умяшацца ў такі ход падзей. Паміж С i Кунцэвічам узнікла вострая палеміка. Каб стрымаць Кунцэвіча, С выкарыстоўваў i сваё высокае дзяржаўнае становішча. Але той, карыстаючыся падтрымкай караля, у сваю чаргу востра выступаў супраць
368
С. Свае погляды на рэлігійную праблему С. выказаў у вядомым пасланні да Кунцэ-віча ад 22.3.1621: «...Я сам ггрыкладаў нама-ганні па ўвядзенні уніі і спыніць яе ўвя-дзенне было б справай неразумнай. Аднак ніколі мне не прыходзіла думка, каб Ваша міласць вырашыла прыводзіць людзей да яе гэткімі гвалтоўнымі спосабамі. Вы Ва-шымі неразважнымі гвалтамі ўзбурылі і, дадам, прымусілі народ рускі да адпору... Што тычыцца небяспекі, якая пагражае Вашаму жыццю [Кунцэвіч скардзіўся С, што яму пагражаюць праваслаўныя], то можна сказаць: «Кожны сам прычына сваей бяды... »
Трэба выкарыстоўваць спрыяльныя аб-ставіны, але нельга паддавацца неразумна-му захапленню, асабліва калі справа ідзе пра веравызнанне... Калі гвалціце людскія сумленні, калі замыкаеце цэрквы, калі лю-дзі без набажэнства, абрадаў хрысціянскіх павінны гінуць, як няверуючыя, калі сама-вольна дамагаецеся любові i павагі да гас-падара, тады абыходзіцеся без нас. Калі ж з прычыны ўціскаў у народзе паўстане непа-кой, які трэба ўціхамірваць, тады намі [г. зн. свецкай уладай] добра дзверы запхнуць. ...Калі Вы на гэтым маім напамінанні не распячатаеце i не адчыніце цэрквы, тады я сам загадаю ix распячатаць i праваслаўным аддаць». Аўтар паслання сцвярджаў, што рэлігійная цярпімасць — аснова ўсякай цывілізаванай дзяржавы, a рэлігійны вы-бар — неад'емнае права чалавека ў грамад-стве. Кунцэвіч не прыслухаўся да разважлі-вага папярэджвання С. I як вынік — паў-станне віцебскіх гараджан i забойства імі уніяцкага святара (1623). Удзельнікі сурова пакараныя, прычым расследаванне гэтай справы ўзначаліў С, які на гэты раз дзей-нічаў ужо як суровы суддзя. У такой сітуа-цыі яму давялося змірыцца з суровай са-цыяльна-палітычнай рэчаіснасцю і, магчы-ма, не без ваганняў i ўнутранага болю ад-мовіцца ад некаторых сваіх асветніцка-гу-маністычных ідэалаў. С, безумоўна, быў прадстаўніком i выразнікам інтарэсаў свай-го асяроддзя. Яго дзейнасць аб'ектыўна спрыяла развіішю i ўмацаванню на Белару-сі ў 2-й палове 16 ст. прагрэсіўнай свецкай сацыяльна-палітычнай думкі.
Літ:. Archiwum domu Sapiehów... Lwów, 1892. Т. 1. S. 119; Archiwum domu Radziwiłłów. Kraków, 1885. S. 195; Likowski E. Historya unii kościoła ruskiego z kościołem rzymskim. Poznań, 1875. Сокол С.Ф. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI века. Мн., 1974. С. 127—141. С.Ф.Сокая.