Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Базылік

Цыпрыян (Кіпрыян; Bazylik Cyprian; 1535? — пасля 1600)

Дзеяч культуры, паэт, перакладчык, дру-кар, кампазітар. Нарадзіўся ў мяст. Серадз (Польшча) у мяшчанскай сям'і. У матры-куляцыйных кнігах Кракаўскага універсітэ-та за 1550—51 запісаны як Cyprianus Mathiae Syradiensis. У сярэдзіне 1550-х ra-доў прыняў кальвінізм, працаваў у веліка-княжацкай канцылярыі ў Вільні. Пры двары Жыгімонта //Аўгуста сустрэўся з уладаром грэчаскіх астравоў Парас i Самас (на той час яны былі захоплены асманамі) Якабам Базылікам Гераклідасам, які пазней стаў малдаўскім гаспадаром. Уражаны здольнас-цямі «...Кіпрыяна з Серадзея, юнака, на-дзеленага высокімі годнасцямі, выдатна адукаванага ў свабодных навуках, a асаблі-ва ў паэзіі i музыцы...», Гераклідас правам, дадзеным яму імператарам Карлам V, дара-ваў яму тытул «poeta laureatus» i шляхецкае званне. Ад Гераклідаса Б. пераняў герб i другое імя — Базылік.

3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая

РадзівЬга Чорнага. Песні i псалмы шырока выкарыстоўваліся ў пратэстанцкім наба-жэнстве, a ў перыяд росквіту Рэфармацыі шматгалосыя спевы атрымалі найбольшае пашырэнне. Верагодна, Б. аўтар 4-галосых пратэстанйкіх песень, выдадзеных у 1556 у Кракаве. У 1558 з Брэсцкай кальвінісцкай друкарні, якая існавала пад апекай Радзіві-ла Чорнага, выйшаў «Брэсцкі канцыянал» (або «Песні хвал боскіх») Яна Зарэмбы — першы друкаваны нотны зборнік на Бела­русь Музыку для яго напісалі Вацлаў з Шамотул i Б. У прадмове да «Канцыянала» адзначалася, что песні прызначаюцца для тэнара i аматараў «фігурных» спеваў. У не-каторыя песні Б. уводзіў складаны кантра-пункт. У 1560, каб мець падтрымку пруска-га князя Альбрэхта, Б. паслаў яму ў Круля-вец рукапіс з некаторымі сваімі песнямі. Невядома, дзе Б. атрымаў музычную адука-цыю, але яго музычныя творы напісаны на даволі высокім мастацкім i прафесійным узроўні. Устаноўлена 12 назваў шматгало-сых музычных твораў. Амаль усе яны Hani-саны ў 1550-я гады.

3 1560-х гадоў пачынаецца росквіт літа-ратурнай дзейнасці Б., у асноўным як пе-ракладчыка. Першы вядомы твор — верш на смерць жонкі яго патрона Радзівіла Чорнага Альжбеты з Шыдлоўца (1562, Брэст). 3 гэтага часу дзейнасць Б. звязана з Брэсцкай друкарняй. Верагодна, ён прымаў удзел у стварэнні славутай кальвінісцкай Бібліі (1563). Б. — аўтар невялікіх верша-ваных твораў: верш на герб Радзівілаў, зме-шчаны ў Брэсцкай бібліі, у ананімным тво­ры «Пратэй, або Пярэварацень» (1564). Вершам у кнізе «Другія кнігі св. Лукі» звяртаўся да Мікалая Радзівіла Рудога з заклікам, каб той пасля смерці свайго бра­та Радзівіла Чорнага прадоўжыў апеку над рэфармацыйным рухам у Вялікім княстве Літоўскім. Некаторыя даследчыкі (А.Брук­нер, С.Кот) прыпісваюць Б. аўтарства ан-тыкаталіцкай сатыры «Пратэй, або Пярэва­рацень» (выйшла ананімна, без выхадных звестак) i багатага фальклорнымі матывамі ананімнага твора «Працэс чарцей супраць людскога роду» (1570).

Неўзабаве пасля смерці Радзівіла Чорна­га (1565) Б. стаў кіраўніком ці ўладальнікам Брэсцкай друкарні. У 1567 у яго перакладзе i з яго прадмовай выйшаў кампілятыўны твор «Псторыя жорсткіх ганенняў царквы боскай», у якой з гуманістычных пазіцый асуджаецца нецярпімасць да царкоўна-рэ-

46

лігійных адносін у некаторых еўрапейскіх дзяржавах, праследаванні іншадумцаў, дзе-ячаў Рэфармацыі. Адна з гравюр кнігі ад-люстроўвае пакаранне смерцю Яна Гуса, выдатнага чэшскага рэфарматара. Выданне прысвечана новаму патрону, серадзскаму ваяводу Альбрыхту Ласкаму, у якога Б. нейкі час быў асабістым сакратаром. У 1569 у яго перакладзе выйшла кніга М.Бар-летыуса «Псторыя пра жыццё i слаўныя справы Георгія Кастрыёта, звычайна звана-га Скандэбергам» з дадаткам аб асадзе i ўзяцці горада Шкодры. У прадмове Б. значна папоўніў біяграфію Кастрыёта, змясціўшы звесткі, запазычаныя з твораў розных гісторыкаў 15—16 ст. «Гісторыя Кастрыёта» — першас выданне, якое Б. пазначыў сваім сігнетам i імем — «у друкарні Кіпрыяна Базыліка». У кнізе зме-шчаны таксама тэкст каралеўскага прыві-лея ад 27.3.1569, які гарантаваў Б. выключ-нае права выпускать кнігі на працягу 15 га-доў пры ўмове, што ён не будзе друкаваць антыкаталіцкія выданні. 3 гэтага часу ў Брэсцкай друкарні выходзілі творы вык-лючна свецкага i гістарычнага характару. Ёсць звесткі, што ў 1570 Б. меў поўны пе-раклад «Хронікі» М.Кромера, але не надрукаваў яго. Апошнія вядомыя тэксты вый-шлі ў 1570. Пасля 1570 Брэсцкая друкарня, відаць, перастала існаваць, таму наступныя пераклады выходзілі ў іншых друкарнях М.Олаха — «Пра Атылу, караля угорскага» (1574, Кракаў), пра набегі гунаў; вядомы твор А.Маджэўскага-Фрыча «Аб удаскана-ленні Рэчы Паспалітай» (1577, Лоск; вый­шла без кнігі пра касцёл, прадмова напіса-на С.Будным).

С.Кот называе Б. найлепшым пераклад-чыкам 16 ст. з латыні, маючы на ўвазе чысціню мовы, трапнасць выразаў. Менаві-та пераклад «Пра Атылу...», зроблены Б., з'явіўся асновай для перакладу аповесці на беларускую мову ў канцы 16 ст., a кніга «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» была перакладзена ў Расіі ў канцы 17 — пач. 18 ст.

Тв .: Pieśni. Kraków, 1958.

Jlim.: П a р э ц к i Я.1. Антырэлігійная сатыра Брэсцкага друкарскага двара ў XVI ст. // Беларуская літаратура. Мн., 1979. Вып. 7; Drukarzedawnej Polski od XV do XVIII wieku. Wrocław; Kraków, 1959. Z. 5. S. 45—52; Literatura staro­ polska w kontekście europejskim. Wrocław etc, 1977. S. 162, 187. Л.Иванова

БАКА

Юзаф (18.3.1707—2.5.1780)

Паэт, каталіцкі прапаведнік. Нарадзіўся на Міншчыне ў сям'і мсціслаўскага скар-бніка Адама Бакі. У 1740-я гады жыў у Мінску. Потым вёў місіянерскую дзей-насць у Навагрудку i Вільні. Аўтар напіса-нага ў стылі барока паэтычнага зборніка «Роздум пра непазбежную смерць» (1766), дзе побач з усхваленнем звышнатуральных сіл i асуджэннем «марнасці быцця» крыты-каваў прыгоннікаў, якія не дбаюць пра сва-іх сялян. Быў папулярны на Беларусі i ў Літве ў 18 ст. Стыль вершаскладання Б. выкарыстоўвалі В.Дунін-Марцінкевіч i У. Сыракомля.

БАКШАНСКІ

Юльян (1824-4.4.1863)

Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху, публіцыст. Нарадзіўся ў маёнтку Ту-пальшчына Свянцянскага пав. (цяпер Смаргонскі р-н). Вучыўся ў Віленскай гім-назіі. За сувязь з тайнымі студэнцкімі гур-ткамі i хаванне забароненых кніг у 1842 сасланы ў Разанскую губ. У 1846 вярнуўся з выгнання i ў сакавіку 1847 напісаў «Адоз-ву да смаргонскіх сялян», у якой заклікаў аб'яднацца з мяшчанамі i салдатамі i выс-тупіць супраць памешчыкаў, разглядаў на-роднае паўстанне як асноўны сродак выра-шэння сацыяльных i нацыянальных пра-блем. Арыштаваны i засуджаны на 12 гадоў катаргі, якую адбываў у Нерчинску да 1858. У 1863 на радзіме арганізаваў і ўзна-чаліў атрад паўстанцаў i ў сутычцы з урада-вымі войскамі загінуў каля в. Свечкі. Паха-ваны ў в. Плябань Вілейскага пав. (цяпер Маладзечанскі р-н). На магіле помнік.

Jlim:. Мохнач Н.Н. Идейная борьба в Бе­лоруссии в 30—40-е годы XIX в. Мн., 1971. С. 97—102; Faj n h a u z D. Ruch Konspiracyjnyna Litwie i Białorusi, 1846—1848. Warszawa. 1965. S. 213—237. Н.М.Махнач.

БАЛІНСКІ

Міхаіл Ігнатавіч (14.8.1794—22.12.1864)

Гісторык і публіцыст. Нарадзіўся ў ма­ёнтку Цярэспаль Полацкага пав. ў сям'і ін-флянцкага чашніка. Скончыў Віленскі уні-версітэт (1818). Вывучаў літаратуру i гісто-рыю ў \.Лялевеля i права ў Даніловіча. У

47

1816—22 i 1829—30 супрацоўнік час. «Dziennik Wileński», з 1818 разам з Лялеве-лем рэдагаваў час. «Tygodnik Wileński» («Bi-ленскі штоднёвік»). Член таварыства шуб-раўцаў, адзін з рэдактараў яго газ. «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»). У 1818—22 сакратар Віленскага друкарска-га таварыства. За ўдзел у падрыхтоўцы паў-стання 1830—31 арыштаваны. 3 1836 жыў у Варшаве, адзін з заснавальнікаў навукова-літаратурнага час. «Biblioteka Warszawska» («Варшаўская бібліятэка»). 3 1847 у Вільні, віцэ-старшыня Віленскай археалагічнай ка-місіі, член Рускага геаграфічнага таварыс­тва. Аўтар публіцыстычных, гістарычных i гісторыка-геаграфічных даследаванняў, прысвечаных Беларусі. Разам з Ц.Ліпінскім выдаў даследаванне «Старажытная Поль-шча...» (т. 1—3, 1843—46), 3-і том якога падрыхтаваны Б., дзе на падставе багатага дакументальнага матэрыялу пададзена гіс-торыя населеных пунктаў Беларусі (1846). Асвятляў гісторыю Беларусі як частку гіс-торыі Польшчы i польскай культуры.

Te.: Historya Miasta Wilnia. Т. 1—3. Wilno, 1836—37; Dawna Akademia Wileńska. Petersburg, 1862; Pamiętniki o Janie Sniadeckim... T. 1—2. Wilno, 1864—65.

Jlim.: Prasa polska w latach 1661—1864.Warszawa, 1976. S. 122—165; Пикта В.И. Введение в русскую историю: (Источники и ис­ториография). М., 1923; Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—ХІХстст. Мн., 1984. Дз.У.Караў.

БАНДЗЕВІЧ

Антон

Выкладчык філасофіі i логікі ў Гродне ў18 ст. У 1751 ён прачытаў у Гродне курс лекцый «Філасофія арыстоцеліка-скотаўская...», a ў 1757 выдаў пад такой жа назвай трактат, у якім своеасабліва тлумачыліся асобныя праблемы логікі i натурфіласо- фіі. У гэтым курсе падрабязна разгледжаны сістэмы Гасендзі i Дэкарта i падкрэслена,што мэтай логікі з'яўляецца указаниеагульных шляхоў да ісціны. Абапіраючысяў сваіх пошуках на працы Арыстоцеля,Б.Скота i найноўшых філосафаў, Б. распрацоўваў сістэмы ўзаемаадносін простых, складаных, мадальных, часовых, гіпатэтычных i інш. тыпаў выказванняў. Ён усклад- ніў заканамернасці ix адносін у лагічнымквадраце: уводзіў у сярэдзіну кантрарных ці кантрадыкторных адносін кан'юнкцыю iдыз'юнкцыю. Разглядаў схемы процілеглых выключэнняў, кантрарныя выказванні iкантрадыкторныя меркаванні, некаторыя функтары, паняцці нулявых мностваў ваўскладненых спалучэннях. У 2-й частцы яго твора традыцыйна разглядаецца праблема універсаліі. Адхіляючы асноўныя канцэпцыі (платанічную, тамістычную i наміналістычную), Б. спыняеииа на супя-рэчнасці паміж наміналізмам i рэалізмам. На наміналістычную пазіцыю Б. паўплывалі развіідцё прыродазнаўства i новая метадалогія даследаванняў. Філасофскія погляды Б. выкладзены ў раздзеле «Натуральная філасофія, або Навука аб целах, — фізіка». Тут ён адстойвае існаванне першапрычыны i першарухавіка, прытрымліваючыся поглядаў Арыстоцеля, не пагаджаецца з сістэма- мі атамістаў Леўкіпа, Дэмакрыта, Эпікура i Гасендзі, выказвае думку пра існаванне не- каторых пунктаў сіл прыкладання, г.зн. развівае тэорыю дынамізму. 3 пункту пог- ляду Б., тэорыя «элементаў матэрыі», якая ўзыходзіць да антычнасці, у прынцыпе мо-жа быць абвергнута «вучэннем атамістаў абатамах», таму што яна недастаткова зруч- ная. Разглядаючы розныя сістэмы пабудовы сусвету, Б. схіляўся да прызнання сістэ- мы Ціха Браге, але не асуджаў i вучэнне Каперніка, ён імкнуўся знайсці кампраміс- нае рашэнне, вызначаючы абедзве сістэмы як магчымыя гіпотэзы. У радзеле «Псіхалогія» аўтар трактата разважаў пра сутнасць душы, разглядаючы яе як самастойную, не­ залежную субстанцыю, якая падаравана ча- лавеку Богам. Р.Н.Дожджыкава.

48