Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Ермакоў

Васіль Пятровіч (11.3.1845—16.3.1922)

Матэматык, педагог. Нарадзіўся ў в. Це-руха на Гомельшчыне. Пасля заканчэння Кіеўскага універсітэта ў 1868 пакінуты там для падрыхтоўкі на пасаду прафесара матэ-матыкі. У 1870 адкрыў новую i цікавую прыкмету збежнасці бясконцых радоў і апублікаваў пра гэта артыкулы «Агульная тэорыя збежнасці радоў» (1870), «Новая прыкмета збежнасці i разбежнасні бяскон­цых знакапераменных радоў» (1872). У 1871 накіраваны па навуковых справах за мяжу. У 1874 абараніў магістарскую, у 1879 — доктарскую («Інтэграванне дыферэнцыяль-ных ураўненняў механікі») дысертацыі i прызначаны прафесарам Кіеўскага універ-сітэта. У 1884 выбраны членам-карэспан-дэнтам Пецярбургскай АН. Аўтар шматлі-кіх прац па матэматыцы, якія публікаваліся ў перыядычным друку. У варыяцыйным вылічэнні выказаў думку пра неабходнасць даследавання поўнага прырашчэння інтэгра-ла. Адзін з арганізатараў Кіеўскага фізіка-ма-тэматычнага таварыства (1889). Выдаваў «Журнал элементарной математики» (1884—86).

Літ.: Историко-математические исследова­ния. М., 1956. Вып. 9. С. 667—722; Дабравольскі В.А. Да ісціны — найпрасиейшым шляхам: Васіль Ермакоў. Мн., 1992.

158

ЕЎЛАШОЎСКІ (Еўлашэўскі)

Фёдар Міхайлавіч (7.2.1546 — пасля 1616)

Мемуарыст, беларускі грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў г. Ляхавічы ў мнагадзетнай праваслаўнай сям'і. Яго бацька Міхаіл — прадстаўнік даўняга баярскага роду, які з часам збяднеў, але пры фарміраванні шля-хецкага саслоўя здолеў атрымаць набіліта-цыю, карыстаўся ўласным гербам. Надзеле-ны ад прыроды кемлівым розумам, Е. шля­хам самаадукацыі яшчэ ў юнацтве набыў параўнальна шырокія i глыбокія веды ў ма-тэматыцы, справаводстве i юрыспрудэнцыі, дзякуючы чаму карыстаўся выключнай па-вагай у сучаснікаў. 3 18 гадоў пачаў сама-стойнае жыццё, тады ж стаў прыхільнікам, хоць i непаслядоўным, моднага ў той час пратэстантызму. Адукаваны юнак хутка звярнуў на сябе ўвагу не толькі мясцовых паноў i падпанкаў, але i такіх знатных маг-натаў, як М.Радзівіл, Я.Хадкевіч, К.Ас-трожскі, якія, не зважаючы на яго аднос-ную беднасць, даручалі яму весці важныя судовыя справы ва ўсіх інстанцыях. Пры-маючы пад увагу юрыдычныя здольнасці i багаты практычны вопыт свайго земляка, яго вядомасць пры каралеўскіх дварах Жы-гімонта II Аўгуста, Стафана Баторыя i Жыгімонта III Вазы, а таксама ўдзел у Люблінскім сойме 1569, навагрудская шляхта ў 1579 паслала Е. сваім павятовым паслом на Варшаўскі вальны сойм. Там яму як дзяржаўнаму чыноўніку (паводле каралеўскага прывілея Стафана Баторыя ён з 1577 займаў пасаду пінскага i сервецкага мастаўнічага) разам з навагрудскім суддзёй А.Трызнам было даручана прыняць удзел у выпрацоўцы тэксту «Трыбунала Вялікага княства Літоўскага». A калі ў 1592 у нава-грудскім земскім судзе аказалася вакан­тным месца падсудка, у ліку чатырох ін-шых прэтэндэнтаў ваяводская шляхта абра-ла яго сваім кандыдатам. 3 ix Жыгімонт III выбраў менавіта Е., які займаў гэту пасаду да 1613.

У 1603 Е. ўзяўся за пяро, каб пакінуць нашчадкам звесткі пра сваё жыццё, асабіс-тыя ўражанні ад грамадска-палітычных па-дзей, якія здаваліся вартымі ўвагі. У яго ўспамінах створана цэлая галерэя вобразаў дробнай i сярэдняй шляхты Вялікага княс­тва Літоўскага 2-й паловы 16 — пач. 17 ст. Мемуары носяць пераважна аўтабіяграфіч-ны характар, факты ў ix пададзены ў строгахраналагічнай паслядоўнасці, што паслу-жыла падставай пазнейшым даследчыкам называць ix дзённікам. 3 твора вынікае ці-кавасць мемуарыста да побыту сярэдняга чалавека, да поглядаў сваіх суайчыннікаў, ix сацыяльнага жыцця i грамадскіх узаема-адносін.

Як сведчыць тэкст успамінаў, аўтар не выказаў асаблівай цікавасці да палітычных падзей таго часу, хоць яму паводле харак-тару службы часта даводзілася сутыкацца з рознымі дзеячамі Рэчы Паспалітай. Пытан-ні вялікай палітыкі ён адносіў да кампетэн-цыі вялікіх паноў, выбраных дзеля гэтага самім Богам. Таму, нават закранаючы не-каторыя падзеі палітычнага жышдя, сваю абыякавасць да ix ён тлумачыў тым, што не мае намеру паўтараць сказанае іншымі людзь-мі, абмяжоўваўся заўвагай: «Опускаю то, яко ведучы, достаточне то от иншых выпи­сано». Мемуары сведчаць аб памяркоўным лібералізме аўтара, яго падкрэсленым мяс-цовым патрыятызме. Усведамляючы сябе грамадзянінам Вялікага княства Літоўскага. Е. ганарыўся яго фамадскімі дзеячамі і пры кожным зручным выпадку імкнуўся проціпаставіць сваё, мясцовае, польскаму.

«Успаміны» Е. — своеасаблівы гісторы-ка-мемуарны зборнік цікавых, месцамі сю-жэтна разгорнутых бытавых навел, у цэн-тры якіх жывы, рэальны чалавек з уласці-вымі яму рысамі характару i псіхалогіяй. Перад чытачом паўстае выразны вобраз са-мога аўтара — прыкладнога шляхціца, цу-доўнага сем'яніна, пяшчотнага сына, які паважае бацькоў, любіць сваіх дзяцей, пе-ражывае за ix лес, не шкадуе часу, энергіі i сродкаў, каб лепш уладкаваць ix дабрабыт, хоць гэта i перашкодзіла здзейсніць яго юнацкую мару — наведаць іншыя краіны, папоўніць там свае веды, авалодаць розны-мі рамёствамі. Вось чаму, калі ў канцы 16 ст. ў сувязі з падрыхтоўкай Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 у краіне разгарнулася ўпартая рэ-лігійная барацьба, калі пад уздзеяннем но­вых гістарычных умоў ламаліся старыя, традыцыйныя шляхецкія ўяўленні, калі ў грамадска-палітычным, нацыянальным, рэ-лігійным i культурным жыцці краіны «за-латы век» шляхецкай вольнасці спараджаў непажаданыя парасткі сацыяльнага эгаізму i неўтаймаванага анархізму, супрацьстаяць якім быў бяссільны нават сам кароль, па-мяркоўна ліберальны Е. з асаблівай пры-емнасцю ўспамінаў пра нядаўнія часы, поўныя рэлігійнай верацярпімасці.

159

Рукапіс мемуараў Е. збярогся ў Галоў-ным архіве старажытных актаў у Варшаве. Упершыню апублікаваны (са значнымі папраўкамі) у 1886 украінскім гісторыкам У.Антановічам.

Те.: Дневник Новогородского подсудка Фе­дора Евлашевского (1564—1604 года) // Киев, старина. 1886. Т. 14, янв.

Jlim.: Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972. С. 59—60; История белорусской доок­тябрьской литературы. Мн., 1977. С. 206—209.

А.Ф.Коршунаў.