Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Пратасевіч

(Пратасевіч-Шушкоўскі) Валер'ян (каля 1509—31.12.1579)

Дзяржаўны i рэлігійны дзеяч ВО, ме­цэнат. Паходзіў з баярскага роду герба «Дравіца». Нарадзіўся ў маёнтку Шушкова каля в. Крайск (цяпер у Лагойскім р-не Мінскай вобл.). У 1532—44 пісар велікак-няжацкай канцылярыі, з 1553 адначасова плябан у Крожах (цяпер Кражай, Літва), канонік у Жмудскім, потым у Віленскім біскупстве. 3 1544 пісар ВКЛ i сакратар вял. кн. Жыгімонта II Аўгуста. Удзельнік шэрагу соймаў ВКЛ, займаўся дыплама-тычнымі справамі. У 1549 прызначаны біс-купам Луцкім (пасвячоны ў 1554). 3 1555 біскуп віленскі (афіцыйна з 1556). Суп-роцьстаяў націску Рэфармацыі ў час яе найбольшага ўздыму, аднак у барацьбе з пратэстантамі не выкарыстоўваў гвалтоў-ных сродкаў. Паставіў свой подпіс пад Ві-ленскім прывілеем 1563 Жыгімонта II Аў-густа аб роўных правах каталіцкай i неката-ліцкай шляхты. Быў прыхільнікам аб'яд-нання ВКЛ з Польшчай на прыниыпах фе-дэрацыі, а не інкарпарацыі. Люблінскую унію 1569 ад імя П. падпісаў яго прадстаў нік А.Р.Мялескі. Адзін з гал. ініцыятараў адкрыцця ў 1570 Віленскага езуіцкага кале-гіума (пазней Віленская акадэмія, Віленскі універсітэт). У 1570-я г. пераканаў перайсці ў каталіцтва сваіх б. апанентаў кн. Радзіві-лаў. Рабіў ахвяраванні на будаўніцтва кас-цёлаў i каталіцкіх навуч. устаноў.

Пратасовіч

Ян Бенядзіктавіч

Беларускі пісьменнік i перакладчык кан-ца 16-пач. 17 ст. Нарадзіўся ў в. Магільна на Піншчыне. Яго бацька Бенядзікт Васі-левіч належаў да служылай шляхты Вяліка-га княства Літоўскага, пэўны час займаў пасады войскага гродзенскага i ключніка трокскага. П., відаць, меў на Піншчыне не-вялікі маёнтак, але сродкаў на жыццё ат-рымліваў мала. У прадмове да адной з сваіх кніг ён адзначаў, што не мае «ні золата, ні серабра». Ён быў чалавекам адукаваным, ведаў лацінскую, грэчаскую i заходнееўра-пейскія мовы, творы свае пісаў па-польску. Найбольш верагодна, што атрымаў адука-цыю ў якім-небудзь заходнееўрапейскім універсітэце дзякуючы падтрымцы багатых мецэнатаў (магчыма, Радзівілаў або Скумі-ных). У 1570—80-я гады П. займаў пасаду віленскага гарадскога суддзі. Мяркуюць, што з канца 1580-х i да сярэдзіны 1590-х гадоў ён жыў у сваёй вёсцы на Піншчыне. Тут былі задуманы i напісаны яго мараль-на-павучальныя i навуковыя творы, для публікацыі якіх ён прыязджаў «у слаўнае места Віленскае». У час сваёй службовай дзейнасці П. найбольш бываў у асяроддзі чыноўнікаў гарадскога самакіравання i слу­жылай шляхты. Стаўшы аўтарам кнігі, ён увайшоў у гуманістычны гурток разначын-най інтэлігенцыі, што групавалася вакол друкарні i выдавецтва «віленскага Альда» Яна Карцана.

Літаратурную дзейнасць П. пачаў з не-вялікай кніжкі «Паранімфус» (Вільня, 1595), прысвечанай уступленню ў шлюб Я.Скуміна. 3 гэтага твора відаць, што аўтар добра ведаў Біблію i герояў Старога запаве-ту, «Іліяду» Гамера, творы Сафокла, Гера-дота, старажытнагрэчаскую міфалогію. Вобразы антычнай Грэцыі П. выкарыстоў-ваў, каб паказаць людзям узоры, на якія варта раўняцца. У 1597 ён выдаў 4 творы, у т.л. «Ялмужнік» («Чалавек, які раздае мі-ласціну»), «Контэрфет чалавека старога», прысвечаныя тэме маралі. Ім уласцівыя выразная маралісцка-павучальная тэндэн

332

цыя і гуманізм, услаўляюцца высакародныя чалавечыя якасці i ўчынкі. Асноўная думка «Ялмужніка» — неабходнасць дапамагаць няшчасным, бедным, каб зрабіць ix долю крыху лягчэйшай. У гэтым творы П. нама-гаецца паўплываць на багатых, каб яны да-памагалі бедным. Ён рэзка крытыкуе сквапнасць багацеяў, крывадушнасць пры-хільнікаў рэлігійна-хрысціянскага светапог-ляду. Ставіць у прыклад багацеям-хрысція-нам — сваім сучаснікам старажытных фі-лантропаў i дабрадзеяў-язычнікаў. «Ялмуж-нік» папярэднічаў «Алафегматам» Ь.Будна-га, надрукаваным Карцанам у 1599. У «Контэрфеце...» П. стварае мастацкі вобраз чалавечага жыцця: малады чалавек падоб-ны вясне, сярэдніх гадоў — лету, а стары — восені, багатай сваім ураджаем. У творы «Эпіцэдыум», прысвечаным памяці М.Вай-нянкі, якая памерла «ў квітнеючым узрос-це», аўтар падае сентэнцыі з яе жыцця, падмацаваныя спасылкамі на філасофію антычных мысліцеляў, выказвае матэрыя-лістычны погляд на чалавечае жыццё i прыроду («усё цячэ, усё мяняецца»), таму смерць — з'ява зусім натуральная, «несмя-ротных людзей няма». У ім П. выказвае i свае дэмакратычныя погляды, па-свойму выкрывае няроўнасць людзей у тагачасным грамадстве, крытыкуе грамадства, у якім «аднаму дастаецца ўсякага дабра i багацця, a ў другога i хлеба няма!». У творы «Вобраз дастаслаўных жанчын» шмат прыкладаў жаночай дабрачыннасці, гераізму і самаах-вярнасці. Над апошнім сваім творам «Ін-венторэс рэрум» («Вынаходнікі рэчаў», Вільня 1608), выдадзеным Карцанам, П. натхнёна i карпатліва працаваў некалькі гадоў. Скараціўшы i перапрацаваўшы папу-лярны ў той час твор Вергілія Палідора Ур-бінскага, П. пераклаў яго вершамі з італь-янскай мовы, дадаў свае каментарыі са спасылкамі на мясцовую рэчаіснасць (ча­сам мелі сатырычную накіраванасць). Тут ён выступіў як палымяны мараліст, перака-наны вораг усяго злога, розных чалавечых заган, паўстаў супраць п'янства i распусты, супраць напышлівасці, асудзіў падаткі i па-боры. Атрымаўся па сутнасці новы, арыгі-нальны твор, своеасаблівая энцыклапедыя ведаў, якая знаёміць чытача з паходжаннем многіх рэчаў, з'яў грамадскага i культурна-га жыцця. Большасць кніг П. прысвечана розным магнатам-мецэнатам (напр., Вой­нам, Скуміным, Радзівілам, Палубенскім). Амаль усе творы надрукаваны ў друкарні Карцана, маюць выдатнае мастацкае афарм-ленне.

Літ.: Очерки истории философской и социо­ логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 112; Анушкін АЛ. Ян Пратасовіч з Піншчыны // Помнікі гісторыі і культуры Бела- pyci. 1978. № 4. В.В.Краснова.

ПРАХАЎ

Адрыян Віктаравіч (16.3.1846—14.5.1916)

Гісторык мастацтва, археолаг, мастак i мастацкі крытык, педагог. Нарадзіўся ў г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. У 1867 скон-чыў гістарычна-філалагічны факультэт Пе-цярбургскага універсітэта і ў хуткім часе пасланы за мяжу. Слухаў лекцыі ў Мюнхе­не, вывучаў творы выяўленчага мастацтва ў Парыжы, Лондане, Берліне, Вене, у гара-дах Італіі. За дысертацыю «Аб рэстаўрацыі фупы ўсходняга франтона Эгінскага храма ў Афінах» (1870) атрымаў у 1873 ступень магістра i пасаду дацэнта Пецярбургскага універсітэта, дзе выкладаў гісторыю мас-тацтваў. 3 1875 выкладаў таксама гісторыю i тэорыю прыгожых мастацтваў у Акадэміі мастацтваў. У 1875—78 рэдагаваў ілюстра-ваны часопіс «Пчела». У 1879 абараніў док-тарскую дысертацыю «Дойлідства стара-жытнага Егіпта». Захапіўшыся вывучэннем старажытных помнікаў хрысціянскага пе-рыяду ў Расіі, П. у 1880—82 даследаваў i замалёўваў рэшткі мазаікі i насценнага жы-вапісу ў Сафійскім саборы i фрэскі Кіры-лаўскай царквы ў Кіеве. 3 1886 даследаваў Успенскі сабор у г. Уладзімір-Валынскі i іншыя старажытныя храмы Валыні, адкрыў i скапіраваў цікавыя фрэскі ў царкве Мі-хайлаўскага манастыра ў Кіеве. У 1881—82 вандраваў па Егіпце, Сірыі, Грэцыі i Еўра-пейскай Турцыі, у 1886—87 зноў наведаў Італію i Блізкі Усход. У 1887—97 на кафед­ры гісторыі прыгожых мастацтваў Кіеўска-га універсітэта. У 1884—86 кіраваў унутра-ным аздабленнем Уладзімірскага сабора ў Кіеве, у 1896 паводле ўласнага малюнка ад-навіў ракію для захоўвання мошчаў Феадо-сіі Угліцкай у Чарнігаве. У 1897 вярнуўся ў Пецярбургскі універсітэт. Аўтар прац «Крытычныя даслсдаванні па гісторыі грз-часкіх мастацтваў» (1872), «Крытычныя на-зіранні за помнікамі старажытнага мастац­тва...» (1879), «Кіеўскае мастацтва X, XI, XII ст. ...» (1883, каталог выстаўкі) i інш.

333