Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Булгары н

Фадзей Венядзіктавіч (5.7.1789—13.9.1859)

Журналіст i пісьменнік. Нарадзіўся ў маёнтку Пырашава на Міншчыне ў сям'і шляхціца. Пасля таго, як яго бацьку за за-бойства рускага генерала Воранава саслалі ў Сібір, маці з сынам пераехала ў Пецяр-бург. Тут Фадзей да 1805 вучыўся ў Суха-путным кадэцкім корпусе, потым служыў у Кранштацкім i Ямбургскім уланскіх пал­ках; у 1806—07 удзельнічаў у ваенных дзе-яннях супраць французаў, з 1808 —у Фін-ляндыі. У 1811 звольнены са службы, уцёк у Варшаву i паступіў у армію Напалеона, дзе даслужыўся да капітана. Удзельнічаў у паходах французаў у Іспанію, Італію i Pa-сію. У 1814 трапіў у палон да прусакоў. Пасля вайны вярнуўся ў Варшаву, у 1819 пераехаў у Вільню, дзе надрукаваў свае першыя творы на польскай мове. У 1820 перабраўся ў Пецярбург, супрацоўнічаў у часопісе «Сын отечества», які выдаваў М.І.Грэч, a з 1822 сам стаў выдаваць часо-піс «Северный архив». Імкнуўся зблізіцца з такімі папулярнымі пісьменнікамі, як А.С.Грыбаедаў, К.Ф.Рылееў, В.К.Кюхель­бекер, i адначасова з рэакцыянерам Арак-чэевым. Галоўным яго выданнем была па-літычная i літаратурная газета «Северная пчела», якую ён выдаваў у 1825—59. Газета вылучалася бойкасцю стылю i казённа-пат-

77

рыятычным кірункам. Прадпрымальны Б. увёў жанр газетнага фельетона, змяшчаў рэкламныя аб'явы, меў манапольнае права друкаваць палітычныя весткі. У газеты быў вялікі на той час тыраж — 4,5 i нават 10 тыс. экз.

Разам з Грэчам i B.I. Сянкоўскім Б. склаў так званы «часопісны трыумвірат», які цка-ваў перадавых рускіх пісьменнікаў. Б. быў праціўнікам «крамольнай» французскай лі-таратуры, у прыватнасці твораў Гюго i Бальзака. Яго прыхільнасць да «чыстага мастацтва» i нямецкай эстэтыкі мела дыле-танцкі i паказны характар. Гэтым ён ім-кнуўся закамуфліраваць сваю тэндэнцый-насць. Непрыязна ставіўся да многіх пісь-меннікаў, нападаў на ix у друку i нават складаў даносы ў Трэцяе аддзяленне. Ся-род яго ахвяр былі А.С.Пушкін, М.В.Го-галь, І.А.Ганчароў, Н.А.Някрасаў, І.С.Тур-генеў, В.Р.Бялінскі.

Б. вядомы i як аўтар маральна-сатырыч-ных i гістарычных раманаў: «Іван Выжы-гін» (1828), «Мазепа» (ч. 1—2, 1833—34) i інш., якія вялікага поспеху сярод інтэлігент-най публікі не мелі. Ён умела выкарыс-тоўваў тэндэнцыю пераходу ў рускай літа-ратуры ад вершаў да прозы, ад рамана да аповесці, ад рамантычных, байранічных ге-рояў да простага чалавека i надзённай рэ-чаіснасці. Аднак сапраўднасць жыцця i ca-тыры падмяняў маралізатарскай павучаль-насцю ў духу «афіцыйнай народнасці». У сваіх успамінах апісаў падарожжа па Віцеб-скай i Магілёўскай губ. Пахаваны ў сваім маёнтку Карлава каля Тарту (Эстонія).

Те:. Поли. собр. соч. Т. 1—7. СПб., 1839—44; Воспоминания. Ч. 1—6. СПб., 1846—49.

Шт.: Л е м к е М.К. Николаевские жандар­мы и литература 1826—1855 гг. 2 изд. СПб., 1909; Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978.С. 75—96. Г.А.Маслыка.

Бучынскі

Вінцэнцій (17.3.1789—29.3.1853)

Беларускі тэолаг, філосаф, крытык. На-радзіўся на Беларусі. У 1805—07 вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме, дзе атрымаў ступень магістра філасофіі i доктара тэало-гіі i некаторы час выкладаў у ім. Да 1820 быў выкладчыкам рыторыкі i паэтыкі ў школах пры Полацкай акадэміі (Мсціслаў, Віцебск), потым прафесарам філасофіі на факультэце вольных, філасофскіх, нату­ральных i гуманітарных навук, дзе выкла-даў натуральнае права, палітычную эканомію i статыстыку. У Полацку стварыў пер-шы на Беларусі літаратурна-навуковы часо-піс «Miesięcznik Polocki» («Полацкі штоме-сячнік») i ўвесь час быў яго рэдактарам (1818—20). У гэтым часопісе Б. надрукаваў свой артыкул «Гістарычнае даследаванне аб слушнасці прысуду, паводле якога быў рас-пушчаны ордэн тампліераў». Забяспечваў друкаванне ў часопісе цікавых матэрыялаў, у т.л. дэмаграфічнага характару, пра По-лацк i Полаччыну. Удзельнічаў у палеміцы паміж прафесарамі Віленскага універсітэта i Полацкай езуіцкай акадэміі вакол паэмы Н.Мусніцкага «Палтава» (Полацк, 1803). Выказаў цікавыя рацыянальныя заўвагі, якія былі ананімна выдадзены ў 1818 у По­лацку. Пасля скасавання Полацкай езуіц-кай акадэміі выкладаў філасофію, тэалогію ў каталіцкіх навучальных установах у Цяр-нопалі, Грацы, Лінцы, Інсбруку (на той час Аўстрыйская імперыя). Аўтар кнігі «Філа-софскія разважанні» (т. 1—3), якая выда-дзена ў Вене ў 1843—44. У якасці ілюстра-цыйнага матэрыялу выкарыстаў прыклады з гісторыі Вялікага княства Літоўскага i Польшчы. 3 1848 жыў у Бельгіі, выкладаў у Лувенскім універсітэце, дзе i памёр. Пакі-нуў шмат рукапісаў філасофскага i тэала-гічнага зместу, якія амаль не даследаваны.

Літ.: Шалькевіч В.Ф. 3 гісторыі філа-софскай i грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў першай трэці XIX ст. // Весн. БДУ. Сер. 3. 1992. № 2.