Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Аскерка

Сцяпан Міхаіл (12.9.1712—?)

Эканаміст-утапіст, юрыст. Нарадзіўся на Навагрудчыне ў сям'і навагрудскага кашта-ляна — заможнага, уплывовага шляхціца, які вылучаўся верацярпімасцю: будучы ка-таліком, ён ажаніўся з пратэстанткай Гра-боўскай, збудаваў у Невелі праваслаўную царкву, у Слуцку бальніцу, дапамагаў пра-тэстантам; езуіты абвінавачвалі яго ў сімпа-тыях да праваслаўя. Сцяпан А. быў пер-шым дзіцем i ў адпаведнасці са шлюбнай дамоўленасцю павінен быў узяць веру маці.

Яна з дзяцінства хавала сына ад ксяндзоў i, каб не трапляў ім на вочы, аддала вучыцца ў Слуцкую гімназію. Потым ён працягваў вучобу ў Берліне, але з-за ганення езуітаў вымушаны быў вярнуцца на радзіму i адра-чыся ад пратэстанцкай веры, пасля чаго яго паслалі ў кляштар. У 1733 A. ўцёк за мяжу i парваў з каталіцтвам. Далейшы яго лёс звязаны з Германіяй. Там ён стаў са-ветнікам юстыцыі караля Фрыдрыха II, у 1760 напісаў сваё эканамічнае даследаванне «План, які не з'яўляецца нормай» i выдаў яго ў Бернбергу. Гэта быў амаль утапічны план перабудовы грамадства. Аўтар мерка-ваў усталяваць такі грамадскі лад, які б са-дзейнічаў уздыму жыццёвага ўзроўню, культуры i асветы народа. У прадмове да гэтага твора A. пісаў, што ён вінаваты пе-рад людзьмі, якія ўратавалі яго, i поўны жадання аддзячыць ім. Для гэтага ён вык-ладаў свой план аднаўлення i перабудовы Нямеччыны — «сваей другой радзімы». Асабістыя перажыванні і ганенні з боку езуітаў умацавалі дэмакратычныя i лібе-ральныя перакананні А. У «Плане...» ён неаднаразова спасылаецца на Д.Юма i Ш.Мантэск'ё i перакананы, што змена гра-мадскіх адносін залежыць ад добрай волі грамадзян. Немцам ён ставіў у прыклад па-радкі, што панавалі ў яго на радзіме — у Вялікім княстве Літоўскім, даказваючы, што там шляхта больш ініцыятыўная і ка-рыстаецца павагай у сваіх падданых. А. пра-панаваў увесці працоўныя і ашчадныя кніжкі для кожнага рабочага; увесь заробак i зберажэнні трымаць у дзяржаўных бан­ках, там жа весці i ўлік грамадскага пры-бытку. Ён прадугледжваў шэраг захадаў супраць марнатраўства: сачыць за гэтым павінны па-новаму арганізаваныя судовыя ўстановы i грамадскія ўпарадкавальнікі, якія кіруюцца законамі аб спадчыне, выда-чы пазык, штрафах i г.д. Арганізатары гра­мадства i кіраўнікі вытворчасці павінны ўтрымлівацца абшчынамі, ім даецца ў ка-рыстанне гаспадарка i жыллё. За гультай-ства i неахайнасць неабходна накладваць штрафы на рабочых, спісваць з ix кніжак сродкі, каб пасля, калі яны выправяцца, вярнуць ім зноў. Усіх сялян неабходна ву-чыць рамяству i інш. спецыяльнасцям. Дзеці з 5-гадовага ўзросту абавязаны хадзіць у платную школу. A. склаў праект дакладна рэгламентаванага працоўнага дня як у адносінах працягласці, так i аплаты. Насельніцтву прадугледжваліся прэміі за

27

пасадку дрэў, для яго павінна быць аргані завана лекарская дапамога i збудаваны бальніцы; абшчыны адпускаюць сродкі на ўтрыманне манастыроў i вучоных. Марачы пра новую канстытуцыю для Нямеччыны, А. спрабаваў надаць свайму плану канкрэт-ныя формы, каб можна было адразу распа-чаць яго ажыццяўленне. У творах Фрыдры-ха II «План...» А. не ўпамінаеіша, але вера-годна, што кароль прыслухаўся да голасу саветніка юстыцыі і пачаў ажыццяўляць яго задуму «па-пруску». «План...» папярэд-нічаў працам сацыялістаў-утапістаў Л.Сен-Сімона, Ш.Фуре, Р.Оўэна.

Літ:. Янченко С. Не все могут короли: Прусский монарх прислушивался к советнику-белорусу // Дело. 1993. № 4.