- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Смаленскі
Перац Майсеевіч
(8.3.1840 або 1842—20.1.1885)
Яўрэйскі пісьменнік, публіцыст, выда-вец. Нарадзіўся ў в. Манастыршчына Магі-лёўскай губ. Атрымаў талмудычную адука-цыю ў шклоўскім ешыбоце i з 15 гадоў працяглы час вандраваў па краіне, пера-важна пехатой. Быў пеўчым у сінагагаль-ным хоры, потым выконваў абавязкі па-мочніка кантара, настаўніка i інш. У 1862 трапіў у Адэсу, дзе працягваў самаадука-цыю i выступіў у часопісе «Гамейліц» («Абаронца») з крытычнымі артыкуламі i аповесцямі. У 1868 пераехаў у Вену, выда-ваў штомесячнік «Гашахар» («Заранак»), у якім змясціў некалькі сваіх артыкулаў. У ix адстойваў яўрэйскую самабытнасць, ідэю нацыянальна-палітычнага адраджэння яў-рэйскага народа. 3 1878 выдаваў штотыднё-вую газету «Гамабіт» («Назіральнік»). Яго твор «Блукаючы па жыццёвых шляхах» (1871), які часткова мае аўтабіяграфічны характар, дае яскравы малюнак жыцця ў мяжы аселасці. Лічыўся стваральнікам та-гачаснай яўрэйскай публіцыстыкі i кры-тыкі.
Смародскі
Аляксандр Паўлавіч (1850—?)
Педагог, пісьменнік, краязнавец. Скон-чыў Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут. Працаваў выкладчыкам Мінскай гімназіі, потым быў сакратаром Мінскага губернскага статыстычнага камітэта. Пачы-наючы з 1880-х гадоў актыўна заняўся вы-вучэннем i сістэматызацыяй мінулага i cyчаснага Мінскай губ., у выніку напісаў шэ-раг прац, якія сталі пэўным укладам у справу развіцця археалогіі i гістарычнага краязнаўства на Беларусі. Галоўныя з яго выданняў: «Дзесяць гадоў у жыцці Мінскай гімназіі» (1886), «Прастора i гарады Мін-скай губерні» (1888), «3 нагоды 50-годдзя ўз'яднання уніятаў з праваслаўнай ідар-квой», «Асушэнне Палесся» (абедзве 1889), «Саматужныя промыслы ў Мінскай губер-ні» (1890), «Мінскі тэатр i яго мінулае» (1891), «Летапіс горада Мінска» (1891 i 1892), «Стагоддзе Мінскай губерні» (1892), «Дзевяты археалагічны з'езд у Вільні» (з бібліяграфічным паказальнікам твораў, ар-тыкулаў, нататак, што адносяцца да прад-мета археалогіі па Мінскай губ., 1893), «Геа-графія Мінскай губерні» (1894).
Сматрыцкі
Мялецій
(свецкае імя Максім Герасімавіч;
каля 1578—27.12.1633)
Грамадска-палітычны i царкоўны дзеяч, пісьменнік. Нарадзіўся ў мяст. Смотрыч (цяпер Дунаявецкі раён Хмяльніцкай вобл.) у шляхецкай сям'і. Пачатковую аду-кацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі — вядомага палеміста, аўтара антыкаталіцкіх твораў, рэктара Астрожскай школы, дзе С. «абучаны славянскі, грэчаскі i лацінскі», a таксама грэка Кірылы Лукарыса — розна-бакова адукаванага чалавека, будучага кан-станцінопальскага патрыярха. Скончыўшы філасофскі факультэт Віленскай езуіцкай акадэміі, С. займаўся педагагічнай дзейнас
402
цю ў праваслаўных брацкіх школах Вільні, Мінска, Кіева. Паводле Баркалабаўскага летапісу, князь Б.Саламарэцкі па рэкамен-дацыі К.Астрожскага ў 1600 запрасіў С настаўнікам да свайго сына Багдана: «ўзяўшы сына ад Лаўрэнція зараз дано да навукі лацінскія да пана Максіма Герасіма-віча Сматрыцкага». 3 гэтага часу С. надоўга звязаў свой лес з сям'ёй памянёнага князя, часта жыў у яго маёнтках Саламарэчча пад Мінскам i Баркалабава на Магілёўшчыне. Разам з сынам князя ён прадаўжаў адука-цыю ў розных гарадах Сілезіі, Славакіі, Германіі, слухаў лекцыі ва універсітэтах Лейпцыга, Нюрнберга, Вітэнберга, дзе жыў i прапаведаваў Лютэр. Відаць, за мяжой С атрымаў ступень доктара медыцыны, пра што сведчыць тытульны ліст яго «Апа-логіі» (1629, Львоў). Вярнуўшыся з-за мя-жы, С. жыў у таго ж князя пад Мінскам. У той час ішло бязлітаснае змаганне дзвюх цэркваў — каталіцкай і праваслаўнай, за якім выразна праглядваліся сацыяльна-па-літычныя i нацыянальныя інтарэсы кожна-га з бакоў. Цяжкае ўражанне на С. зрабілі езуіцка-уніяцкая нецярпімасць, беззаконие i разгул фанатызму ў адносінах да мясцова-га насельніцтва «русінаў». Уключыўшыся ў гэту барацьбу, С. напісаў шэраг брашур, у якіх не прызнаваў правамоцнасць уніі (суп-раць «Разговоров Брестянина с братчиком» i супраць «Воскресшего Наливайко»), даваў парады пра спробы супраціўлення распаў-сюджванню уніяцкага веравызнання, нала-джваў сувязі з іншымі цэнтрамі праваслаўя (Вільня, Львоў), садзейнічаў стварэнню ў Мінску праваслаўнага брацтва. Антыезуіц-кая накіраванасць яго твораў i дзейнасці выклікала да С. павагу i давер насельніц-тва, якое бачыла ў яго асобе свайго аба-ронцу. Езуіцкі гісторык Я.Суша быў выму-шаны сведчыць: «К няму як аракулу сцяка-ліся людзі з усіх старой». Неўзабаве С. пе-рабраўся ў Вільню, дзе ад імя праваслаўна-га віленскага брацтва ў 1608 напісаў «Ан-тьіфафі, або Адказ на з'едлівы трактат» супраць твораў Х.Пацея «Ерасі...». Абараня-ючы дагматыку праваслаўя, адстойваючы годнасць i права на свабоду веравызнання, у прадмове да гэтага твора ён заяўляў пра гістарычную і прыродную праўду тых, над кім робяць насілле: «Такава сіла праўды — чым больш яе імкнуцца задушыць, тым больш яе замацоўваюць».
На падставе юрьщычных дакументаў С. абвяргаў абвінавачванні уніяцкіх аўтараў у парушэнні праваслаўнымі законаў i ўтва-рэнні імі беспарадкаў, апісваў «беззакон-насць, свавольствы i эксцэсы», якія чы-няць уніяты i католікі, парушаючы ўсе «боскія i чалавечыя ўстанаўленні». Так С. апынуўся ў цэнтры разгорнутага фамад-ска-рэлігійнага руху. Адзін з лепшых яго тагачасных твораў па змесце, форме i пера-дачы пачуццяў — «Трэнас, альбо Лямант усходняй царквы» (1610), за прыгожы i вобразны стыль якога С называлі Злата-вустам.1 У цэнтры вобраз праваслаўнай ма-ці-царквы, якая плача i пакутуе. У ім ад-люстраваны трагічны лес народа, разбурэн-не жыцця грамадства, смута i спусташэнне ў краі: «Гора мне няшчаснай... з усіх бакоў абрабаванай... выстаўленай на ўсеагульную знявагу... Рукі ў аковах, ярмо на шыі, путы на нагах, двухбаковавостры меч над гала-вой, глыбокая вада пад нагамі, нязгасны агонь па баках. Адусюль крыкі, адусюль страх, адусюль ганенне». Гэты плач i паку-ты — трагедыя народа, які плача ад бяссіл-ля ў няроўнай барацьбе з тонка спланава-ным i арганізаваным каталіцка-уніяцкім наступам, ад гаротнага становішча i пакут праваслаўных, што церпяць ганенні, ад пагрозы разбурэння дзяржавы i гібелі ў ёй няпольскіх народаў. Галоўная тэма «Трэна-са...» — усебаковая крытыка каталіцкай царквы ад яе догматаў да маральнага абры-су яе святароў. Паводле прызнання езуіц-кага гісторыка Сушы: «Ніколі ніхто з еры-тыкоў не рабіў на св. прастол такіх злосных нападкаў, якімі напоўнены «Трэнас». Тут што ні слова, то язва, што ні думка, то ат-рута, тым больш згубныя, што аўтар разба-віў ix прывабнасцю стылю». Падкрэсліваю-чы згубнасць уплыву каталіцтва на жыццё дзяржаў і фамадстваў, дзе ён пануе, С. па-раўноўваў жыццё ў ix з рабствам, ад якога народы імкнуцца вызваліцца. «Гэтага рабства пазбавіліся многія народы i цяпер ра-дуюцца сваей волі. Англія, Нарвегія, Данія, Галія i многа іншых вядомых каралеўстваў Еўропы ўдзень i ўначы нібы выгукаюць: няхай будуць усім папярэджаннем нашы няшчасці, не аддавайце сябе ў рабства». I далей аўтар падкрэслівае, што ў Рымскай курыі тонка плятуць змовы, каб скарыць дзяржавы i народы, што гэта частка яе пла-наў да сусветнага панавання. Асаблівую ўвагу звяртаў С. на абвяржэнне аднаго з догматаў каталіцкай царквы пра бязгрэш-насць папы, сцвярджаючы, што папа — «звычайны чалавек... аблудная, як i іншыя,
403
авечка, не бязгрэшны, не ўсемагутны, але грэшны, смяротны, які не можа прыбавіць сабе ні локця росту», i што «ўсе памылкі i бязбожнасці рымска-каталіцкай царквы зыходзяць ад яе самой». Высокага накалу дасягае яго крытыка маральнага аблічча ка-таліцкага духавенства, якое заражана духам скнарнасці i нажывы. У пацвярджэнне гэ-тага С. прыводзіць гістарычныя факты i выказванні каталіцкіх аўтараў. Так, догмат бязгрэшнасці i верхавенства рымскіх пап стаў тым палітычным «лозунгам», вакол якога разгарнулася жорсткая палеміка. На думку езуіцкіх гісторыкаў, «знішчальная» крытыка С прычыняла каталіцтву мараль-ны ўрон i спрыяла актывізацыі супраціў-лення праваслаўных уніяцтву, бо ён не проста канстатаваў язвы каталіцкай царквы, a заклікаў праваслаўных не падпарад-коўвацца «папачкам», «скідаць з сябе ix ярмо».
Адно з галоўных пытанняў, якія абмяр-коўвалі тагачасныя палемісты, было пытан-не аб прычынах ажыццяўлення Брэсцкай уніі. Яно хвалявала ўсё грамадства. Многія аўтары бачылі ix у прыгнечаным i гарот-ным становішчы праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. Падзяляючы гэты пог-ляд, С, як ніхто іншы, пераканаўча i най-больш поўна абгрунтаваў яго. Ён усебакова паказаў агульны стан праваслаўя, непаладкі яго структуры, супярэчнасці i ўнутраныя разлады, дэмаралізацыю, крайняе невуцтва вышэйшага i ніжэйшага духавенства, бяс-праўе i прыгнечанае становішча ў грамад-стве. Характарызуючы маральнае аблічча епіскапаў, што падпісалі дакументы Брэсцкай уніі (М.Рагоза, І.Пацей, полацкі Герман, пінскі Габот, холмскі i луцкі ўладыка Тарлецкі), С аб'ектыўна адзначае станоў-чыя якасці кожнага з ix, але агульны вывад сведчыць пра ix сумніцельнасць веры, слава-любства, карыслівыя мэты i імкненне да багацця. 3 пачуццём жалю i смутку С. абвіна-вачвае ix у здрадніцтве i заклікае да пака-яння. Прычыны ўвядзення уніі С бачыў у маральным разлажэнні духавенства. Выкрыва-ючы жыццё святароў ўсёй царквы, С. даў ім трапную характарыстыку: «Ні жыццё, ні звычаі, ні паводзіны, ні адзенне не робяць вас настаўнікамі... У жыцці вы шынкары i купцы, па звьгчках — лежабокі, у размове — невукі, у абыходжанні — крывадушныя, а па адзенні — драпежныя ваўкі, вашы забавы — распусныя. Гэта ўсё губіць i вас са-міх, i тых, хто вас пераймае». Пасля выдання «Трэнаса...» паводле ўказа Жыгімон-та III на праваслаўнае брацтва абрынуліся рэпрэсіі: яго друкарня была зачынена, кнігі i шрыфт знішчаны, накладзены штраф у 5 тыс. злотых, карэктар Л.Карповіч быў зня-волены ў турму, аўтара ад пакарання выра-таваў псеўданім (Феафіл Арфалог). У час вьщання гэтага твора войскі Рэчы Паспалі-тай на чале з Жыгімонтам III знаходзіліся пад Смаленскам. Таму невыпадкова яго аў-тара абвінавачвалі ў здрадзе і палітычнай ненадзейнасці. Каб нейтралізаваць у гра-мадстве ўражанне ад «крамольнай кнігі», езуіты i уніяты адразу выдалі некалькі тво-раў супрацьлеглага зместу, у т.л. «Пераста-рогу» П.Скаргі (1610), «Перыгорыю» І.Ма-рахоўскага (1612) i інш. Яны называлі С здраднікам айчыны, агентам Масквы, вучнем Лютэра i інш. Але сіла довадаў, ло-гікі i пачуццяў «Трэнаса...» была такая, што яго прыцягальная моц не страціла свайго значэння на працягу ўсяго стагоддзя, паз-начанага супраціўленнем нацыянальна-рэ-лігійнаму насіллю. Твор захоўвалі, перада-валі з пакалення ў пакаленне, перапісвалі ад рукі. Сваю антыкаталіцкую і антыуніяц-кую дзейнасць у духу «Трэнаса...» С. пра-цягваў i надалей. Пасля смерці Карповіча ён быў абраны настаяцелем Святадухаўска-га манастыра (прыняў манаства ў 1617), уз-началіў праваслаўнае брацтва ў Вільні.
Яго дзейнасць як педагога i вучонага-філолага на працягу ўсяго жыцця была цесна звязана з праваслаўнымі брацтвамі ў Вільні, Мінску, Кіеве i інш. У брацкіх школах ён выкладаў стараславянскую, грэ-часкую i лацінскую мовы, быў рэктарам брацкай школы ў Кіеве (1616-17). Абагуль-неннем навуковай працы i педагагічнай практыкі С. з'явілася «Грамматики славен-ския правилное синтагма», выдадзеная ў Еўі (каля Вільні) у 1619. Яе выданнем С. фактычна працягваў барацьбу супраць польска-каталіцкага засілля, адстойваў i сцвярджаў правы беларусаў на захаванне сваёй мовы як асновы культуры, спрыяў умацаванню нацыянальнай самасвядомас-ці, абараняў мову i самабытнуто^культуру ад нападкаў каталіцкіх палемістаўГГГак, апала-гет царкоўнай уніі езуіт Скарга лічыў стараславянскую мову непрыдатнай «для на-вукі, для ўжывання ў высокіх сферах ду-хоўнага жыцця». У процівагу такім сцвер-джанням у прадмове да «Грамматики...» С. выказаў надзею, што на зганьбаванай езуітамі мове будуць чытаць лекцыі, ву-
404
чыць «майстэрствулобра пісаць i правільна выкладаць думкі», 3 выданнем «Грамматики...» гаворка пра "беларускае пісьменства з абстрактнай катэгорыі станавілася прак-тычным здабыткам народа. 3 «Грамматики...» С. робіць специальную вытрымку пад назвай «Алфавітар» — навучальны да-паможнік для пачатковай адукацыі. У ёй С. прааналізаваў шматлікія формы грама-тычных законаў i правіл царкоўнаславян-скай мовы з улікам змен, што адбыліся ў мове за апошнія стагоддзі, якія адлюстра-ваны ў летапісах, у рукапісах 15-16 ст. У вытрымцы прысутнічалі таксама розныя формы народных гаворак, дыялектаў, пе-райманні з польскай мовы i г.д. На першае месца ён ставіў практычнае яе прызначэн-не — навучыць правільна гаварыць i пісаць («што ёсць граматыка: ёсць вядомае май-стэрства блага i глаголеці i пісаці навучаю-чае»). Па аншіогіі з грэчаскай мовай С. па-дзяліў граматыку на арфаграфію, этымало-гію, сінтаксіс i прасодыю. У 1-й частцы разглядаецца сістэма правіл напісання i вымаўлення слоў, менавіта С. ўвёў 10 зна-каў прыпынку, якія захаваліся да нашага часу. 2-я частка граматыкі прысвечана ана-лізу 8 часцін мовы. Вучэнне пра дзеяслоў як часціну мовы аўтар характарызуе як «дзейства ці страсць», класіфікуе i моўныя катэгорыі, што характарызуюць гэту часці-ну мовы. Знойдзеная С галоўная прыкмета падзелу дзеясловаў на спражэнні захоўвае сваё значэнне да нашага часу. У 3-й частцы — сінтаксісе — даюцца правілы спалу-чэння 8 часцін мовы. У апошняй частцы «Грамматики...» С. падводзіць вынікі і сцвярджае, што на стараславянскай мове можна ствараць паэтычныя творы. Ён пра-пануе правілы вершаванага мастацтва, уво-дзіць метрычны размер, што спрыяла выз-валенню ад сілабічнага ладу, чужога ўсход-неславянскім мовам. «Грамматика...» С. абагульніла ўжо вядомыя i стварыла но-выя правілы i законы выкарыстання моў-ных форм. Як філолаг С. глыбока пранікаў у лад мовы, адчуў яе натуральныя ўласці-васці, выявіў яе нормы, заканамернасці і ўнутраныя магчымасці. Пра высокі ўзро-вень граматычнай думкі, выказанай С, сведчыць сам факт захавання навуковага значэння яго «Грамматики...» на працягу амшіь 150 гадоў. Ад падобных ёй дапамож-нікаў i граматык-, у т. л. i ад сваей папярэд-ніцы «Грамматики славянской» Л.Зізанія, яна адрозніваецца багаццем граматычнага аналізу, выяўлення прыроды моўнага строю, слова, лексікі, стылю i г.д. Амаль усе наступныя выданні граматык у розных краінах былі або скарачэннямі, або малаз-начнымі перапрацоўкамі, ці прамым капі-раваннем «Грамматики...» С. («Грамматика...» Аф.Пузіны, Крамянец, 1638; «Бук-вар» В.Бурцава, Масква, 1634; «Граматично исказание...» Ю.Крыжаніча, 1666; перадру-кі самой «Грамматики...» С. ў Маскве ў 1648, 1651, 1721, 1723, у Сербіі ў 1775). «Грамматика...» С. стала узорам для ства-рэння граматык рускай мовы (Г.В.Лудоль-фа, 1698, І.Капіевіча, 1706, В.Ададурава, 1731, М.Гранінга, 1750). Нават у «Грамматике русского языка» М.Ламаносава адчу-ваўся непасрэдны ўплыў працы С. Па гра-матыцы С. вучыўся Ламаносаў, які называў яе поруч з «Арыфметыкай» Л.Магніцкага i «Псалтирью рифмотворной» Сімяона По-лацкага «вратами своей учёности». Ства-рэннем «Грамматики...» С. паказаў, як на справе трэба служыць рэальным, а не абстрактным патрабаванням грамадства i часу.
У сувязі з назначэннем у 1620 С. ўпаў-наважаным канстанцінопальскага патрыяр-ха ў Кіеве разгарнулася новая хваля анты-уніяцкага руху. Да гэтага часу ў праваслаў-най царквы не засталося ніводнай епіскап-скай кафедры, не занятай уніятамі. 3 1618 архіепіскапам полацкім быў уніят Іасафат Кунцэвіч. Аднаўленне праваслаўнай епархіі ў Полацку было сустрэта насельніцтвам з энтузіязмам. Разгарнула сваю дзейнасць i Віленскае брацтва. С. i іншыя братчыкі ад-навілі актыўную антыуніяцкую дзейнасідь. Яны выступалі з пропаведзямі, рассылалі ганцоў з пісьмамі, кнігамі i іншымі тэкста-мі з заклікам не падпарадкоўвацца уніятам. Католікі i уніяты за дапамогай звярталіся да караля, Л.Сапегі, І.В.Руцкага, скардзілі-ся на С, які словам i справай аспрэчваў полацкую епіскапскую кафедру. У каралеў-скіх граматах (1621 i інш.) С. i мітрапаліт Барэцкі аб'яўляліся самазванцамі, змоў-шчыкамі, ворагамі дзяржавы. Спецыяльны каралеўскі ўказ патрабаваў ад віленскага магістрата пакараць С. як шпіёна i бунтара. Была нават створана следчая камісія, трой-чы С. выклікалі на суд, але ён на яго не з'явіўся. На працягу 1621—23 ім напісаны і выдадзены адно за адным наступныя творы: «Апраўданне нявіннасці», «Абарона ап-раўдання» (абодва 1621), «Выкрыванне з'едлівых твораў», «Абгрунтаванне нявін
405
насці» (абодва 1622), «Прашэнне» (1623). У ix С. адлюстроўваў новыя хвалі рэпрэсій, стойкасць насельніцтва, абвяргаў абвіна-вачванні, сцвярджаючы, што менавіта унія-ты-адступнікі з'яўляюцца віноўнікамі хва-ляванняў на Беларусь Палітыку насільнага акаталічвання ў Рэчы Паспалітай ён рас-цэньваў як згубную для лесу дзяржавы. Ён даказваў, што ўсе народы Рэчы Паспалітай павінны быць свабоднымі i раўнапраўнымі ва ўсім з польскім народам, a свецкая i ду-хоўна-каталіцкая ўлады робяць усё, каб «у Русі не было русінаў, каб руская вера не была ў царкве; спроба змяніць веру... з'яў-ляецца імкненнем знішчыць народ, а імк-ненне знішчыць народ — з'яўляецца вар'яцтвам». Кульмінацыяй гэтай барацьбы было паўстанне ў 1623 гараджан Віцебска, у выніку якога быў забіты епіскап-уніят І.Кунцэвіч. С. быў аб'яўлены саўдзельнікам забойства свайго саперніка па епіскапскай кафедры. Яго жыццю пагражала небяспека, i ён тайна з'ехаў з Вільні ў Кіеў, адтуль — у Палесціну, Егіпет, Грэцыю, дзе прабыў 3 гады. У 1626 ён вярнуўся ў Кіеў, потым жыў у Баркалабаве ў князя Саламарэцкага. Уніяты аднавілі кампанію ганення на яго, i ён вымушаны быў пакінуць Беларусь. Але спляценне розных абставін прывяло яго самога ў унію (чэрвень 1627). Апошнія гады жыцця правёў у Дзерманскім манасты-ры. Лісты таго часу адлюстроўваюць яго душэўны неспакой i разгубленасць. У тво-рах, выдадзеных у 1628—29 («Апалогія...», «Парэнэзіс...» i «Экзетэзіс...»), сваю пазі-цыю С. тлумачыў тым, што супраціўленне уніі парушае спакой у дзяржаве, з'яўляецца марнай тратай сіл, бо на яе баку стаяць ма-гутныя сілы караля i папы. Гэтыя матывы раскрываюць усю глыбіню асабістай траге-дыі С. Але ідэі абароны i апраўдання уніі яе ранейшым гарачым крытыкам не атры-малі таго грамадска-палітычнага водгуку, на які разлічвалі уніяцка-каталіцкія колы.
С. займае значнае месца ў гісторыі гра-мадска-палітычнай думкі Беларусі i Украі-ны 1-й чвэрці 17 ст. як рэлігійны дзеяч, та-ленавіты пісьменнік-публіцыст, як філолаг i педагоглЯго антыуніяцкія творы i творы ў абарону уніі — гэта летапіс ганення на праваслаўнае насельніцтва Беларусі, крыні-ца доказу гістарычнай трагедыі народа, яго пакут i барацьбы, яго ахвяр за правы i сва-боды, за свае жыццё i выжыванне~?Яго бі-яграфія — цікавая старонка тагачаснай гісторыі Беларусі. Больш за 30 гадоў ён пражыў у розных гарадах i мястэчках Белаpyci, у Вільні — цэнтры нацыянальна-рэлі-гійнага i грамадскага руху як актыўны яго ўдзельнік і сведка цяжкай і ўпартай барацьбы «русінаў» за свае выжыванне.
Літ:. Еленевский К. Архиепископ Полоцкий // Православное обозрение. 1861. Т. 5, 6. 7, 8; Засадкевич Н.М. Смотрицкий как филолог. Одесса, 1883; Коялович М.О. Литовская церковная уния. Т. 2. СПб., 1861; Осинский А.С. Мелетий Смотрицкий, архиепископ Полоцкий. Киев, 1912; Прокоши--н а Е.С. Мелетий Смотрицкий. Мн., 1966; Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — нач. XIX в. Мн., 1962. С. 144—185.
К.С. Пракошына.