Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Грабніцкі

Фларыян (16647—1762)

Царкоўна-уніяцкі дзеяч Рэчы Паспалі-тай. Паходзіў ca шляхецкай сям'і Полацка-га ваяводства. Скончыў Львоўскі папскі ка-легіум (паводле інш. звестак Віленскую акадэмію). Доктар багаслоўя. У 1709 усту-піў у ордэн базыльян, з 1713 ігумен Вілен-скага манастыра св. Тройцы i мітрапаліцкі афіцыял. у 1719 суфраган (памочнік) архі-епіскапа полацкага, епіскап віцебскі, у 1716—62 мітрапаліт кіеўскі. Пашыраў унію ў Полацкай архіепархіі, выкарыстоўваючы прымусовыя метады i місіянерскую дзей-насць. Удзельнік Замойскага сабора грэка-каталіцкай царквы (1720). Рэфармаваў ба-зыльянскія манастыры ў Полацкай архі-епархіі. Дбаў пра адукацыю кліра, апекаваў уніяцкія святыні. Ахвяраваў уласныя сродкі на адбудову Полацкага Сафійскага сабора (1738—50). Пахаваны ў гэтым храме.

Літ:. Б а н т ы ш-Ка м е н с к и й Н. Исто­рическое известие о возникновении в Польше унии... Вильна, 1864; Арлоў У. Таямніцы по­лацкай гісторыі. Мн., І994. С.В.Казуля.

Граткоўскі

Табіяш (7—1822)

Паэт, педагог. Паходзіў ca Случчыны. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі, Кёнігсберг-скім, потым у Лейдэнскім (Нідэрланды) універсітэтах. У 1758 карабель, на якім Г. плыў з Антверпена ў Гданьск, пацярпеў крушэнне. Выратаваўшыся i вярнуўшыся ў Слуцк, апісаў гэтае здарэнне ў паэме «Марское падарожжа» (1760). 3 1761 быў рэктарам Слуцкай гімназіі.

ГРОДЭК (Croddeck) Годфрыд Эрнест (17.11.1762—11.4.1825)

Філолаг, даследчык старажытнай грэчас-кай гісторыі i літаратуры. Вучыўся ў Гё-тынгенскім універсітэце. Спачатку быў настаўнікам-выхавацелем i бібліятэкарам у князя Чартарыйскага, потым — прафесар Віленскага універсітэта. Меў вялікі ўплыў на сваіх слухачоў, сярод якіх быў i А.Міц-кевіч. Не выключана, што менавіта Г. абу

121

дзіў у будучага паэта любоў да класічнай паэзіі i дапамог яму набыць глыбокія філа-лагічныя веды. Г. належыць шэраг навуко-вых прац па археалогіі, класічнай літарату-ры i гісторыі на лацінскай, нямецкай i польскай мовах.

Грум-гржымайла

Кандрат Іванавіч (21.9.1794—1874)

Беларускі ўрач i грамадскі дзеяч. Нара-дзіўся ў Магілёве. У 1820 скончыў меды-цынскі факультэт Віленскага універсітэта. 3 1823 доктар медыцынскіх навук. У 1821—28 працаваў у ваенным шпіталі ў Магілёве, дзе напісаў дысертацыю «Наогул пра пахвінныя грыжы i новы спосаб ix ля-чэння шляхам аперацыі». У 1833—68 у Пе-нярбургу выдаваў медьщынскую газету «Друг здравия», якая адыграла пэўную ро­лю ў развіцці айчыннай навукі і папуляры-зацыі медыцынскіх ведаў. Аўтар прац па фізіялогіі i паталогіі дзіцячага арганізма, гі-гіене, дыетэтыцы i курарталогіі.

Те:. Монография о радикальном лечении па-хомошоночных гриж... СПб., 1837; Физиология поэзии и счастья. СПб., 1865.

Jlim.: Стельмашонок И.М. Кондратий Иванович Грум-Гржимайло // Здравоохранение Белоруссии. 1969. № 10.

Грыгаровіч

Іван Іванавіч

(12.9.1790, паводле інш. звестак

6.9.1792—13.11.1852)

Беларускі гісторык, археограф i мова-знавец. Нарадзіўся ў г. Прапойску (цяпер Слаўгарад) Магілёўскай губ. ў сям'і права-слаўнага святара. Яго бацька выкладаў ры-торыку ў Магілёўскай семінарыі, потым быў святаром у Рагачове, Прапойску, Го-мел!. Маці — шіяменніца беларускага архі-епіскапа Т.Каніскага. Пачатковую адука-цыю атрымаў ад бацькі, які асаблівую ўвагу звяртаў на грунтоўнае засваенне фэчаскай i лацінскай моў. У 1802 Г. паступіў у Магі-лёўскую духоўную семінарыю. Скончыўшы семінарыю ў 1811, працаваў выкладчыкам у Магілёўскім павятовым духоўным вучылі-шчы (да 1815). На здольнага да навукі юна­ка звярнуў увагу вядомы збіральнік стара-друкаў i мецэнат навукі граф М.П.Румянцаў i на свой кошт паслаў Г. для далейшай аду-кацыі ў Пецярбург. 3 1815 Г. — студэнт Пецярбургскай духоўнай акадэміі, дзе най-лепшым чынам асвоіў гісторыю і філало-гію. У час навучання выконваў даручэнні свайго апекуна: адшукваў у бібліятэках i архівах рэдкія творы i прапаноўваў ix на выданне ці перавыданне, збіраў патрэбныя для яго звесткі ў рукапісах, перакладаў з лацінскай i польскай моў архіўныя даку-менты i лісты. Яго кандыдацкай дысерта-цыяй стала даследаванне пра наўгародскіх пасаднікаў. Напісаў таксама гістарычныя даведкі пра Васіля Яраславіча, князя Ба-роўскага, св. Дзмітрыя Салунскага, пра Ноўгарад-Северскі Праабражэнскі манас-тыр i інш. Закончыўшы ў 1819 акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, Г. вярнуўся ў Гомель i заняў месца бацькі — протаіерэя гомельскага кафедральнага сабора. У сту-дзені 1820 ён пасвечаны ў святары, уведзе-ны ў сан протаіерэя гомельскай царквы, адначасова прызначаны рэктарам гомель-скіх павятовага i прыходскага вучылішчаў, цэнзарам пропаведзяў Гомельскага духоў-нага праўлення. Пры куратарстве Румянца-ва дысертацыя Г. ў 1821 была надрукавана ў Маскве пад назвай «Гістарычны i храна-лагічны вопыт аб Пасадніках Наўгародскіх: Са старажытных рускіх летапісаў». У 1824 ён напісаў свой значны гістарычны твор «Беларуская іерархія» i накіраваў яго для ўхвалення ў Сінод, дзе ён праляжаў 170 га-доў (выдадзены ў Мінску ў перакладзе на беларускую мову ў 1992). Г. адшукваў i збі-раў таксама дакументы, якія адлюстроўвалі палітычнае i сацыяльна-эканамічнае жыц-цё Беларусі. 3 такіх матэрыялаў i склаўся першы ў беларускай навуцы археаграфічны

122

зборнік «Беларускі архіў старажытных гра-мат» (1824), у прадмове да якога аўтар пад-крэсліваў, што гэтыя дакументы «з'яўляюц-ца крыніцай да гісторыі Беларусі, царкоў-най i грамадзянскай, i ў гэтых адносінах змяшчаюць у сабе шмат вартага i цікавага». У Гомелі Г. зрабіў некалькі навуковых апі-санняў рукапісных кніг з бібліятэкі Румян-цава: Дабрылава евангелля 1164 г., Корм-чай кнігі i служэбніка 14 ст., Лаўрышаўска-га евангелля 13 ст. (зараз гэтыя рукапісныя кнігі захоўваюцца ў Расійскай бібліятэцы ў Маскве).

У 1829 Г. пераведзены ў Віцебск, дзе прызначаны рэктарам павятовага i прыход-скага вучылішчаў, цэнзарам казанняў, нас-таўнікам гімназіі. Тут ім зроблена першая спроба навуковага апісання Спаса-Ефра-сіннеўскай царквы ў Полацку («Весткі пра старажытны храм Хрыста Збавіцеля, пабу-даваны ў 12 ст. прападобнай Ефрасінняй паблізу Полацка»).

3 1831 жыў i працаваў у Пецярбургу. Тут ён прадоўжыў працу над 2-й часткай «Бе-ларускага архіва старажытных грамат», у 1834 выдаў кнігу «Перапіска пап з расійскі-мі гасударамі...», у якой сабраны дакумен­ты знешнепалітычнага характару. Ён пад-рыхтаваў, напісаў прадмову i выдаў у 1835 творы беларускага архіепіскапа Каніскага, заўважаныя А.С.Пушкіным: «...І.Грыгаро-віч, выдаўшы сачыненне вялікага архіепіс-капа Беларусі, зрабіў грамадству важную паслугу». У 1837 Г. прынялі ў члены археа-графічнай камісіі, a ў 1838 прызначылі га-лоўным рэдактарам актаў камісіі. У выніку яго нястомнай працы выйшлі ў свет 4 тамы «Актаў, якія адносяцца да Заходняй Расіі» (т. 1—5, 1846—53). У 1847 Г. распачаў пра­цу над «Слоўнікам заходнярускіх гаворак». Свой падыход да гэтай грунтоўнай працы ён сфармуляваў наступным чынам: «Скла-дальнік слоўніка, як праўдзівы летапісец, павінен запісаць усе словы, якія ўжывае народ у сваім хатнім побыце, у служэнні i ў сваіх малітвах да Бога i ў сваіх законах. Слоўнік ёсць летапіс мовы, i ў гэты летапіс павінны быць унесены усе факты, якія бы-лі i ёсць». На жаль, закончыць працу над слоўнікам Г. не ўдалося. Захаваліся рукапі-сы на літары А, Б, В. Пра сэнс сваей наву-ковай дзейнасці Г. пісаў брату Васілю: «... i наша Беларусь не зусім знікне з твару Зям-лі, але хай ведае свет, што былі часы, калі яна была больш слаўная і дабрачынная, чым зараз». Дзеці ж напісалі на яго надмагіллі: «Мне здаецца, што недарэмна пра-жыў».

Архіў Г. захоўваецца ў Беларускім дзяр-жаўным архіве-музеі літаратуры i мастац-тва.

Літ.: Улащик Н.Н. Очерки по археогра­фии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 16—40; Гу-л i ц к i М.Ф. Нарысы гісторыі беларускай лек-сікаграфіі (XIX—пачатак XX ст.). Мн., 1978. С. 27—35; Суднік М. Збір&тьнік беларускіх старажытнасцяў// Беларусь. 1945. № 11—12.

І.П.Хаўратовіч.