Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Жуковіч

Платон Мікалаевіч (26.9.1857—30.11.1919]

Гісторык Беларусі, Польшчы i Украіны 17—18 ст., педагог. Нарадзіўся ў г. Пружаны ў сям'і святара. У 1871 скончыў Кобрын-скае духоўнае вучылішча, у 1877 —Літоў-скую духоўную семінарыю, у 1881 — Пе-цярбургскую духоўную акадэмію. Быў вуч-нем М.В.Кашовіча. Выкладаў у Полацкім духоўным вучылішчы, у Вільні, з 1891 — дацэнт кафедры рускай грамадзянскай гіс-торыі Пецярбургскай духоўнай акадэміі; з 1894 экстраардынарны, з 1901 ардынарны, з 1911 пазаштатны прафесар. Пасля зак-рыцця Пецярбургскай духоўнай акадэміі працаваў у Дзяржаўнай Публічнай бібліятэ-цы імя М.Я.Салтыкова-Шчадрына ў Пе-цярбургу. У 1918 выбраны членам-карэс-пандэнтам Акадэміі навук. Аўтар прац «Кардынал Гозій i польская царква яго ча­су» (1882, магістэрская дысертацыя), «Сой-мавая барацьба праваслаўнага заходнярус-кага дваранства з царкоўнай уніяй» (вып. 1—6; 1901—12; доктарская дысертацыя) i артыкулаў па гісторыі Беларусі 2-й паловы 18 ст. У «Соймавай барацьбе...» Ж. дасле-даваў міжнароднае становішча Рэчы Пас-палітай i адносіны яе з Расіяй, Швецыяй, Асманскай імперыяй i манархіяй Габсбур-гаў за 1587—1632; высвятляў пазіцыю бе-ларуска-літоўскай, украінскай i польскай шляхты, казацтва, пратэстантаў, сялянскіх i гарадскіх саслоўяў. 3 1914 займаўся дасле-даваннем становішча насельніцтва, школь-най справы, адміністрацыйнага кіраўніцтва i суда на тэрыторыі Беларусі пасля падзелу Рэчы Паспалітай; працаваў над гісторыяй інвентароў i пачатку сялянскай рэформы на Беларусі 19 ст.;складаў бібліяграфію па гісторыі Беларусі.

Те:. Управление и суд в Западной России в царствование Екатерины II // Журн. Мин-ва нар. просвещения. 1914. № 2—5. 7; Западная Россия в царствование императора Павла // Там жа. 1916. № 6, 8, 10.

Jlim:. Т у р а е в а Е.Ф. П.Н.Жукович // Дела и дни. 1920. Кн. 1.

Жураўскі

Дзмітрый Пятровіч (1810—23.11.1856)

Эканаміст, статыстык. Паходзіў з дроб­ных дваран Магілёўскай губ. У 1829 скон-чыў Пецярбургскі кадэцкі корпус. 3 1831 працаваў у камісіі М.М.Спяранскага па складанні збору законаў Расійскай імперыі. 3 1845 у Кіеве на статыстычнай рабоце. Стварыў сістэму статыстычных паказальні-каў i метадаў вывучэння з'яў грамадства i прыроды, склаў праграму вывучэння прадук-цыйных сіл Расіі. У пытаннях п&тлтэкано-міі набліжаўся да разумения тэорыі пра-цоўнай i прыбавачнай вартасці. Прычыну ўсіх бедстваў народа бачыў у існуючых вытворчых адносінах, у размеркаванні прыватнай уласнасці па класах, адкуль вы-нікала, што галоўным тормазам развіцця прадукцыйных сіл Расіі з'яўляецца прыгон-нае права. Асноўнае прызначэнне ўсёй эканамічнай навукі бачыў у забеспячэнні росту народнага дабрабыту. Прагрэсіўныя палітэканамічныя ідэі Ж. абумовілі пра-вільны метадалагічны падыход да статыс­тычных даследаванняў, а яго статыстычныя працы зрабілі велізарны ўплыў на ўсё да-лейшае развіццё эканамічнай навукі ў Ра-сіі.

Те:. Об источниках и употреблении статисти­ческих сведений. М., 1946.

Jlim:. Б у с ь к о В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — начала XX в.: Очерки. Мн., 1990.