Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Петражыцкі

Леў Іосіфавіч (13.4.1867—15.5.1931)

Прававед i сацыёлаг, адзін з найбуйней-шых прадстаўнікоў псіхалагічнай школы права. Нарадзіўся ў родавым маёнтку Ка-лантаева Віцебскай губ. Скончыў юрыдыч-ны факультэт Кіеўскага універсітэта і семі-нарыю, заснаваную ў Берліне з мэтай пад-рыхтоўкі прафесараў рымскага права для Расіі. Доктар юрыдычных навук з 1857. У 1898—1918 кіраваў кафедрай энцыклапедыі i філасофіі права ў Пецярбурскім універсі-тэце. Актыўна ўдзельнічаў у акадэмічным саюзе i партыі Народнай свабоды; быў дэ-путатам 1-й Дзяржаўнай думы i за падпі-санне Выбаргскай адозвы быў прыгавора-ны да трох месяцаў турэмнага зняволення. 3 1918 узначальваў кафедру сацыялогіі Вар-шаўскага універсітэта. Памёр у Варшаве.

Шырокая эрудыцыя, багацце думак i тонкая крытычнасць яго твораў, на якія звярнулі ўвагу нават еўрапейскія вучоныя, спалучаліся са страснасцю i непахіснасцю ў абароне сваіх поглядаў. Уласную канцэп-цыю П. будаваў толькі на грунце звычай

327

най жыццёвай этыкі i псіхалогіі, якія мо-гуць даць заканадаўцу сродкі ўздзеяння на паводзіны грамадзян. На яго думку, рэаль-на існуюць толькі псіхалагічныя працэсы, астатнія ж сацыяльна-гістарычныя ўтва-рзнні з'яўляюіша толькі знешняй праекцы-яй — «эмацыянальнымі фантазіямі». Лічыў нездавальняючым падзел псіхічных з'яў на пазнанне, пачуццё i волю, бо першыя два феномены — пасіўныя i толькі трэці — актыўны. Таму П. ўвёў паняцце эмоцый, якія маюць двухбаковы, актыўна-пасіўны характар (напр., голад, смага i т.д.). Сярод розных эмоцый асноўную ролю ён адводзіў эмоцыям этычным, якія падзяляюцца на маральныя i прававыя. Маральныя эмоцыі ён лічыў імператыўнымі, гэта значыць аба-вязковымі, прававыя характарызаваў як неабходную сувязь абавязку i права. Раз-віццё права, маралі, эстэтычных з'яў i на-ват пераход ад прававой сістэмы рабства да права свабоднай працы i канкурэнцыі тлу-мачыў «прагрэсам народнай псіхікі».

У сваіх творах па тэорыі i філасофіі пра­ва П. падзяляў права на інтуітыўнае i пазі-тыўнае. Да апошняга ён адносіў права, якое пануе ў гэты час у грамадстве, а част-ку яго, што прызнаецца дзяржавай, назы-ваў афіцыйным правам. Замест падзелу на прыватнае i публічнае права П. прапанаваў адрозніваць сацыяльна-службовае права, або права цэнтралізацыі, звязанае з уяўлен-нем пра грамадскае служэнне, i права дэ-цэнтралізацыі, свабоднае ад ідэі сацыяль-нага служэння. Адсюль вынікала асаблівае значэнне той звычайнай палітыкі права, якая заклікана ачысціць псіхалогію людзей ад антысацыяльных схільнасцей i накіроў-ваць ix паводзіны ў бок агульнага дабра. Менавіта палітыка права можа весці чала-вецтва ў тым кірунку, куды яно рухаецца бессвядома, эмпірычна. Паводле П., дзяр-жава, як i ўсе іншыя грамадскія адносіны, служыць праву, г. зн. агульнаму дабру, за-бяспечвае ажыццяўленне пэўнай сістэмы прававых норм i змяняецца ў адпаведнасці з яе патрэбнасцямі.

Те.: Акционерная компания. СПб., 1898; Очерки философии права. В. 1. СПб., 1900; О мотивах человеческих поступков... СПб., 1904; Введение в изучение права и нравственности. Эмоциональная психология. 3 изд. СПб., 1908; Теория права и государства в связи с теорией нравственности. Т. 1—2. СПб., 1909—10.

Шт.: Социологическая мысль в России. Л.,1978; Зорькин В.Д. Позитивистская теория права в России. М., 1978. С.Ф.Дубянецкі.