Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Мужылоўскі

Андрэй (у манастве А н т о н i й; 1580-я — 1640-я гады)

Пісьменнік-палеміст, рэлігійны дзеяч. Біяграфічныя звесткі пра М. амаль не заха-валіся. Вядома толькі, што ён быў прэсві-тэрам, а з канца 1620-х гадоў слуцкім пра-тапопам, што ў яго быў брат Стафан, які ў той час жыў у Астрогу. У 1620—21 М. прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі паездкі на Украіну i Беларусь іерусалімска-га патрыярха Феафана, у выніку тут была адноўлена праваслаўная іерархія. У 1631 пастрыгся ў манахі, стаў іераманахам Кіе-ва-Пячэрскага манастыра. Выступаў суп-раць Брэсцкай царкоўнай уніі 1596. Аўтар «Водпісу на ліст уніятаў віленскіх» (на ста-ражытнай беларускай мове, 1616), дзе пад уплывам «Трэнаса» М.Сматрыцкага асу-джаў учынкі «сына»-уніята, што здрадзіў інтарэсам праваслаўных беларусаў i ўкраін-цаў. 3 твора вынікае, што яго аўтар добра ведаў грэчаскую, лацінскую i польскую мо-вы, антычную i сучасную яму літаратуры. Вьгкрываў уніяцкія планы М.Сматрыцкага на праваслаўным Кіеўскім саборы 1628. У «Антыдотуме» (вьгдадзены ў 1629 на польс-кай мове), скіраваным супраць «Апалогіі» Сматрыцкага, М. падкрэсліваў станоўчае значэнне ранейшых антыуніяцкіх твораў свайго апанента, паказваў, якую шкоду прычыняе яго «Апалогія» барацьбе супраць уніі, асуджаў яго за тое, што ён нібыта пе-райшоў ва уніяцтва не па ідэйных перака-наннях, а спакушаны абяцаннямі рымска-каталіцкай царквы. Адзін з першых спраба-ваў аддзяліць царкоўна-багаслоўскую літа-ратуру ад свецкай, указваў на гістарычны характар творчасці Філалета Хрыстафора, Клірыка Астрожскага, абараняў ix ад на-падкаў Сматрыцкага. На «Антыдотум» апошні адказаў з'едлівым «Экзэтэзісам» (1629). М. падтрымліваў ііесныя сувязі з І.Барэцкім, П.Магілам, членамі праваслаў-ных брацтваў.

Шт.: Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Мн., 1968. Т. 1. С 306, 328.

У.Г.Кароткі, Ю.А.Мыцык.

Мурзакевіч

Мікалай Нічыпаравіч (1806—83)

Псторык, археолаг, асветнік. Нарадзіўся ў Смаленску ў сям'і царкоўнага дзеяча бе-ларускага паходжання Н.А.Мурзакевіча. Выхоўваўся ў Смаленскай духоўнай семіна-рыі, потым вучыўся на маральна-палітыч-ным аддзяленні Маскоўскага універсітэта, слухаў лекцыі М.Т.Качаноўскага i М.П.Па-годзіна. Быў прафесарам рускай гісторыі, потым дырэктарам Рышыльёўскага ліцэя ў Адэсе. У час паездак па паўднёвай Расіі вывучаў яе гісторыю, архе&тогію i этнагра-фію, рабіў раскопкі i пошукі ў мясцовых архівах. Да ліку яго знаходак адносяцца пскоўская судная грамата (выдадзена ў 1847 i 1869), арыгіналы лістоў царэвіча Аляксея Пятровіча (выдадзены ў 1849), не-калькі варыянтаў «Рускай праўды» i інш. М. быў заснавальнікам, сакратаром i віцэ-прэзідэнтам адэскага таварыства гісторыі i старажытнасцей расійскіх, членам многгх айчынных i замежных таварыстваў i акадэ-мій. Вывучаў нацыянальна-асветніпкі рух у Балгарыі, быў адным з першых настаўнікаў балгарскіх выхаванцаў у Рышыльёўскім лі-цэі i гімназіі пры ліцэі. Навукова-педага-гічная дзейнасць М. мела важнае значэнне для развіцця балгарскай асветы. У «Зате­ках» таварыства, што выходзілі пад яго рэ-дакцыяй, змясціў каля 130 артыкулаў па нумізматыцы, гісторыі i археалогіі, друка-ваўся i ў іншых перыядычных выданнях. Аўтар прац «Геаграфічная карта старажыт-ных элінскіх паселішчаў на берагах Чорна-га i Азоўскага мораў» (1836), «Гісторыя ге-нуэзскіх паселішчаў у Крыме» (1837) i інш. Цікавая яго перапіска з М.П.Пагодзіным, М.С.Варанцовым i інш. Памёр i пахаваны ў Адэсе.

МУРЗАКЕВІЧ

Нічыпар Андрыянавіч (1769—1834)

Рэлігійны дзеяч, гісторык. Паходзіў з Беларусь Банька М.Н.Мурзакевіча. Праца-ваў свяшчэннікам у г. Смаленску. Вывучаў даўніну Смаленска i наваколляў. Аўтар

298

«Гісторыі губернскага г. Смаленска ад ста-ражытных часоў да 1804 г.» (Смаленск, 1804). У 1877 у Пецярбургу надрукавана яго біяфафія пад назвай «Псторык г. Сма­ленска» з дадаткам дзённіка М. i яго ліс-тоў.

МУРМЭЛІУС

Станіслаў

Друкар i кнігавыдавец 16 ст. Паходзіў з Польшчы. У 1558 запрошаны канцлерам Вялікага княства Літоўскага М.Радзівшам Чорным узначаліць Брэсцкую друкарню, якая пасля смерці Б.Ваяводкі бяздзейніча-ла. Першай кнігай, выдадзенай М. да ліс-тапада 1558, быў зборнік рэлігійных песень С.Зарэмбы «Песні хвал боскіх». Усяго ім на працягу 1558—61 надрукавана 16 твораў на польскай мове. 3 ix вядомы: «Два пас-ланні» (1559) — адказ папскаму нунцыю Ліпамано, дзе рэзка крытыкавалася цар-коўна-рэлігійная палітыкя рымскай курыі, яе бесцырымоннае ўмяшанне ў справы ін-шых краін; «Гісторыя пра папу Іаана VIII, які быў жанчынай» (1560); збор прававых сачыненняў Б.Граіцкага «Артыкулы права Магдэбургскага», «Судовы працэс» (1560) i інш. Магчыма, М. прымаў удзел i ў пад-рыхтоўны да выдання Брэсцкай бібліі (1563). Каб палепшыць фінансавае станові-шча друкарні, М. выдаваў сваім коштам ха-давыя кнігі свецкага зместу, не пазначаю-чы месца выдання i ix выдаўца. На публі-кацыю рэлігійнай літаратуры сродкі даваў Радзівіл. Якасць выданняў М. сведчыць пра дасканаласць яго выдавецкага i друкар-скага майстэрства. 3 1570 знаходзіўся ў Кракаве, дзе трапіў у даўгавую турму, ад-куль яго вызваліў выдавец М.Шарфенберг. Далейшы лёс М. невядомы.

МУСНІЦКІ (Muśnicki)

Нікодым (16.2.1765—16.1.1805)

Паэт, драматург, гісторык, педагог. Нарадзіўся ў Літве, жыў у Беларусі. Вучыўся ў Полацку i Оршы. Выкладаў рыторыку, французскую мову i філасофію ў Мсціславе i Віцебску. 3 1800 выкладчык тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Для полацкага школьнага тэатра пісаў камедыі («Дзівак»,1800); «Падазронасць», 1802) i трагедыі («Смерць Цыцэрона», «Флавій» i інш.). У Полацку выйшлі яго зборнікі «Тэатральныя забаўкі» (т. 1—2, 1803) i «Драбнейшыя паэтычныя забаўкі» (1804), у якіх выразна выявіліся стылявыя рысы класіцызму. Аў- тар гісторыі езуітаў у Беларусі (рукапіс), падручнікаў. Эпічная паэма М. «Палтава» (Полацк, 1803), у якой праслаўляецца перамога рускіх войскаў над шведамі, выклі- кала ў 1817—18 вострую ідэйную палеміку паміж прыхільнікамі Асветніцтва i езуітамі. Выступаў за пашырэнне асветы, збліжэнне Беларусі з Расіяй. А.В.Мальдзіс.