Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Жаля30ўскі

Ігнацій (1802—1872)

Рэлігійны праваслаўны дзеяч. Нарадзіўся ў в. Вялікія Сяхновічы Кобрынскага пав. (цяпер Жабінскаўскі р-н Брэсцкайвобл.) ў сям'і уніяцкага святара. Скончыў Галоўную семінарыю пры Віленскім універсітэце. У 1836—39 інспектар Літоўскай семінарыі. У час Полацкага царкоўнага сабора 1839 падпісаў сярод іншых святароў «Саборны акт аб уз'яднанні» уніяіжай цар- квы з праваслаўнай. У 1839—48 настаяцель Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гродне, клапаціўся аб захаванні гэтага помніка архітэктуры. У 1848—70 вікарны епіскап Брэсцкі, жыў у Жыровічах i Гродне (з 1852). Пасля паўстання 1863—64 садзейнічаў закрыццю касцёлаў i пераўтварэнню ix у цэрквы. 21.6.1870 з-за хваробы пакінуў епіскапскую кафедру, апошнія гады жыў у Гродне, займаўся мецэнацтвам, збіраў бібліятэку. 3 1875 у Віленскім духоўным вучылішчы была ўстаноўлена стыпендыя епіскапа Ігнація для дзяцей-сірот, якія паказвалі выдатныя здольнасці ў авалоданні навукамі. А.Р.Бензярук.

Жахоўскі

ІДыпрыян (Кіпрьын; каля 1635 —кастр. 1693)

Царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Док-тар тэштогіі. Паходзіў з Полацкага ваявод-ства. Вучыўся ў Грэчаскім калегіуме ў Ры­ме (1658—64). Архімандрыт шэрагу манас-тыроў, у 1671—74 каад'ютар (памочнік-на-меснік) пры мітрапаліце Г.Календзе. У 1674—93 мітрапаліт кіеўскі, галіцкі i ўсяе Русі, адначасова архіепіскап полацкі. Для пашырэння уніі выкарыстоўваў прымусо-выя меры, удзельнік склікання ў 1680 у Любліне з'езда уніятаў i праваслаўных, які

164

апісаў у кнізе «Люблінскі калёквіум...» (Замосце, 1680, на польскай мове). Імкнуўся абмежаваць у царкве ўплыў базыльян, што выклікала з імі канфлікт. У пачатку 1690-х г. заснаваў Супрасльскую друкарню. Ахвяраваў сродкі на рамонт храмаў у Вільні, На- вагрудку, Полацку. Аўтар казанняў, прысвечаных І.Кунцэвічу. С.В.Казуля.

Ждановіч

Фларыян Паўлавіч (28.10.1884—1938)

Тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра. Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў дра-матычную школу у Варшаве (1902). Аргані-зоўваў драматычныя калектывы, у якіх ста-віў спектаклі на беларускай мове, у тым лі-ку «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага (1907), «Паўлінка» Я.Купалы (1913). Удзельнічаў у стварэнні Першага беларускага таварыства драмы i камедыі, у 1917—20 мастацкі кі-раўнік i рэжысёр. У 1919 працаваў у Вільні, дзе паставіў «Раскіданае гняздо» Я.Купаты. Як рэжысёр апіраўся на практыку папярэд-нікаў (І.Буйніцкага) i традыцыі беларускага народнага тэатра. Шырока выкарыстоўваў у пастаноўках народную музыку, спевы, ім-кнуўся да жыццёвай дакладнасці, праўдзі-васці. Быў арганізатарам i першым мастац-кім кіраўніком Беларускага драматычнага тэатра ў Мінску (1920—21), у 1922—29 вя-дучым акцёрам у ім. Перанёс з таварыства у гэты тэатр лепшыя пастаноўкі («Рысь» i «Хам» Э.Ажэшкі, «Паўлінка» i «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Міхалка» Далецкіх, «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Апошняе спатканне» У.Галубка i інш.; паставіў спек-таклі «Прымакі», «Сон на кургане» i «Ад-вечная песня» Я.Купалы, «Ганка» У.Галуб­ка i інш. Як акцёр раскрываў псіхалагічную глыбіню і інтэлект у драматычных ролях, ярка выконваў камедыйныя i характарныя ролі. 3 1926 пачаліся ганенні на Ж. У 1930 арыштаваны, засуджаны на 3 гады зняво-лення, працаваў на Беламорканале. 3 1933 жыў і працаваў за межамі Беларусь У 1938 рэпрэсіраваны паўторна і загінуў.

Шт.: Атрошчанка А. Фларыян Ждано-віч: Біяграфічны нарыс. Мн, 1972.

ЖУДРО

Васіль (1849?—1917?)

Царкоўны дзеяч, гісторык, паэт. Іерама-нах. Нарадзіўся на Магілёўшчыне. У пачат­ку 20 ст. выкладаў у Бялыніцкай царкоўна-прыходскай школе. 3 1905 надрукаваў каля 10 прац па гісторыі культавых устаноў Ма-гілёўшчыны з фотаздымкамі збудаванняў і ix інтэр'ераў. Аўтар павучанняў з нагоды розных падзей (1906—11), дапаможніка па вывучэнню закона Божага (1913). Творы падпісваў імем Васіль, некаторыя — крып-танімам І.В. У 1914, жывучы ў Аршанскім Пакроўскім манастыры, быў членам камі-тэта па загадванні музеямі царкоўных ста-ражытнасцяў.

Те:. Белыничский Рождество-Богородицкий монастырь. Ч, 1—2. Могилев, 1911; Оршанский Богоявленский Кутеинский монастырь или древняя белорусская лавра. Могилев, 1912; Сти­хотворения иеромонаха Василия Жудро. Кн. 1 (1875—1877). Орша, 1912; Кн. 2—3. Могилев, 1909—12. З.Яцкевіч.

ЖУДРО

Хведар Андрэевіч (1864—?)

Царкоўны дзеяч i гісторык, педагог. На-радзіўся ў в. Кузьмічы Гомельскага пав. (цяпер Кармянскі р-н Гомельскай вобл. Скончыў Пецярбургскую духоўную семіна-рыю (1889). 3 1890 выкладчык Магілёўскай духоўнай семінарыі, у 1892—95 i 1898 в.а. рэдактара «Могилевских епархиальных ве­домостей». 3 1893 выкладчык Магілёўскага жаночага вучылішча духоўнага ведамства, член i справавод камісіі пад кіраўніцтвам Е.Р.Раманава па ўладкаванню магілёўскага старажытнага сховішча (пазней Магілёўскі царкоўна-архешіагічны музей). 3 1898 пра-цаваў у навучальных установах Гомеля. 3

165

1904 член праўлення Магілёўскага гісторыка-статыстычнага камітэта. У 1905—06 старшыня Магілёўскага царкоўна-праваслаўнага брацтва, спрыяў будаўніцтву царкоўна-прыходскай школы, уладкаванню гарадской чытальні ў Гомелі. У «Могилевских епархиальных ведомостях» друкаваў матэрыялы да гісторыі епархіі, пра манастыры епархіі, большасць з якіх пазней выйшлі асобнымі выданнямі. У 1-м томе «Магілёўскай епархіі» (вып. 3, 1906) змяшчаў гістарычныя нарысы да ўсіх магілёўскіх храмаў. Аўтар артыкулаў пра магілёўскіх епіскапаў. З.Яцкевіч.