Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Лада-заблоцкі

(Заблоцкі-Лада) Тадэвуш Гіляравіч (27.8.1811—жнівень 1847)

Польскі паэт беларускай школы, пісаў на польскай, рускай i беларускай мовах. Нарадзіўся ў в. Лугінавічы (цяпер Сеннен-скі р-н, Віцебская вобл.) у шляхецкай сям'і. Вучыўся спачатку ў Віцебскай семі-нарыі пры кляштары базыльян, потым у Віцебскай гімназіі, якую скончыў у 1831. Яго раннія паэтычныя творы заўважыў у 1830 куратар Беларускай навучальнай акру-гі Р.І.Карташэўскі ў час інспекцыі беларус-кіх школ i з мэтай дапамагчы маладому та-ленту звярнуўся да міністра народнай аду-кацыі з хадайніцтвам залічыць Л.-З. на ву-чобу ва універсітэт за кошт Беларускай ак-ругі. У 1831 Л.-З. паступіў у Маскоўскі уні-версітэт i стаў «казённакоштным студэн-там» славеснага аддзялення з умовай, што, скончыўшы вучобу, ён будзе не менш як 6 гадоў служыць настаўнікам на Беларусь У Маскве Л.-З. ўвайшоў у тайнае студэнцкае таварыства, заснаванае В.Р.Бялінскім i М.Б.Чысцяковым, зблізіўся з радыкальны-мі коламі маскоўскай грамадскасці. Нала-дзіўшы сувязь з землякамі Ю.Яжоўскім, Я.Вернікоўскім, Я.Савінічам i інш., ён стварыў тайнае літаратурнае таварыства.

252

мэтай якога было пашырэнне сярод мола-дзі вальнадумства i патрыятызму. Свае вер-шы-заклікі антысамадзяржаўнага зместу Л.-З. накіроўваў на радзіму — на Віцеб-шчыну, Магілёўшчыну, з імі знаёміліся вы-хаванцы Віцебскай гімназіі. Калі звесткі пра гэта дайшлі да генерал-губернатара Смаленскага, Віцебскага i Магілёўскага князя Н.Н.Хаванскага, той накіраваў ра-парт шэфу жандараў графу А.К.Бенкендор­фу. За нелегальную дзейнасць i распаўсю-джванне патрыятычна-дэмакратычных вер-шаў Л.-З. выключылі з універсітэта і 29.6.1833 арыштавалі. Для расследавання «злачыннай дзейнасці» Л.-З. даставілі ў Ві-цебск. Аўтара «абуральных вершаў» Віцеб-скі суд прыгаварыў да катаржных работ, але цар «змякчыў» прысуд — «адправіць радавым у Каўказскі корпус». 3 1837 адбы-ваў ссылку ў Таганрогу, з 1838 — на Каў-казе. Тут ён пазнаёміўся з грузінскімі пісь-меннікамі Н.Бараташвілі i М.Туманашвілі, азербайджанскім паэтам i асветнікам А.Ба-кіханавым, з рускімі паэтамі Я.Палонскім, А.Адоеўскім i інш. Падборкі сваіх вершаў Л.-З. змяшчаў у розных перыядычных вы-даннях. У 1845 з дапамогай Р.Падбярэзска-га ён выдаў зборнік «Паэзія». Шмат увагі аддаваў перакладчыцкай дзейнасці. На польскую мову перакладаў англійскіх, французскіх, лацінскіх, грузінскіх, румын-скіх. украінскіх паэтаў. У яго перакладзе на французскую мову выдадзены ўкраінскія народный песні («Украінскія песні», Па-рыж, 1845), на рускую мову пераклаў «Гіс-торыю Азербайджана» Бакіханава. У 1846 Л.-З. ўдалося вызваліцца ад салдацкай службы. Быў прызначаны ўпраўляючым Кульпінскімі салянымі промысламі ў Гру-зіі. Тут ён i памёр ад халеры.

Як рамантык Л.-З. адмаўляў тагачасную рэчаіснасць, у алегарычнай форме заклікаў да барацьбы з самаўладствам. Як паэт-пат-рыёт беларускай школы апяваў прыгажосць роднай Беларусі. Лепшыя свае творы ён прысвяціў Радзіме, яе людзям, гісторыі i помнікам. Галоўная тэма паэтычных тво-раў, напісаных на чужбіне, — туга па род­най Беларусі: паэма «Ваколіцы Віцебска», балада «Ляшка». вершы «Да Дзвіны», «Да Лучосы», «Вілія», «Даўжанскае возера>> i інш. Нямала твораў прысвяціў Каўказу («Алазанская даліна», «Да бярозкі ў гарах Каўказа»).

У рукапісе захаваліся «Матэрыялы да гісторыі славянскай цывілізацыі i літаратуры», «Погляды на гісторыю грузінскай лі-таратуры». На беларускую мову асобныя яго польскамоўныя творы пераклалі П.Бі-тэль, У.Мархель, К.Цвірка.

Літ.: Пачынальнікі. Мн., 1977. С 484—487.

/. П.Хаўратовіч.

ЛАПА (Мацвей)

Міхаіл Дзям'янавіч (Дамінікавіч;

13.10.1788—27.8.1840)

Удзельнік руху дзекабрыстаў. 3 шляхец-кай сям'і. Бацька валодаў маёнткам Рудо-белкі Бабруйскага пав. Мінскай губ. (цяпер г.п. Акцябрскі). Выхоўваўся ў Магілёўскім езуіцкім пансіёне, потым у прыватным пансіёне ў Пецярбургу. На вайсковую службу паступіў падпрапаршчыкам у гвар-дзейскі Ізмайлаўскі полк, дзе даслужыўся да падпаручніка (1824). У рух дзекабрыстаў уключыўся ў 1819 пад уплывам члена рэва-люцыйнай арганізацыі італьянскіх карбана-рыяў М.Джыльі, які выкладаў яму італьян-скую мову. Напярэдадні паўстання на Се-нацкай плошчы з іншымі дзекабрыстамі абмяркоўваў план арганізацыі зрыву пры-сягі Мікалаю I. Арыштаваны 4.1.1826 i па-водле прыгавору разжалаваны ў радавыя i накіраваны ў далёкія гарнізоны. Летам 1826 пераведзены ў палявыя палкі на Каўказ, дзе даслужыўся да прапаршчыка. Звольне-ны ў адстаўку ў 1835 i да смерці жыў у сва-ім маёнтку Рудобелкі.

ЛАПО

Дзмітрый Еўдакімавіч

(кастрычнік 1861 —люты 1936)

Пісьменнік, грамадскі дзеяч, удзельнік народніцкага рэвалюцыйнага руху. Нара-дзіўся ў г. Беліца на Гомельшчыне ў мя-шчанскай сям'і. У час вучобы ў Гомельс-кай прагімназіі зблізіўся з рэвалюцыйна настроенай моладдзю, быў удзельнікам тайных гурткоў самаразвіцця, прапаганда-ваў антыўрадавыя ідэі сярод рабочых. 3 1879 вучыўся ў Кіеўскай гімназіі. Сярод навучэнцаў вылучаўся актыўнасцю i ста-ласцю, нейкі час быў старшынёй аб'ядна-нага камітэта рэвалюцыйных груп сярэдніх навучальных устаноў Кіева. Пасля закан-чэння гімназіі паступіў на юрыдычны фа-культэт Кіеўскага універсітэта. Быў актыў-ным членам кіеўскай групы нарадавольцаў, уваходзіў у «тэхнічную» падгрупу, якая зай-малася справамі падпольнай друкарні.

253

Прыязджаючы дамоў, вёў агітацыю сярод рабочых у Гомелі i ў вёсках. У 1885 арыш-таваны ў Гомелі i сасланы ў Табольскую, потым у Енісейскую губ. У ссылцы пачаў пісаць свае апавяданні з беларускага жыц-ця, дзе выкарыстоўваў уражанні дзяцінства i юнацтва. Пасля заканчэння тэрміну ссыл-кі (1890) вярнуўся ў Гомель i ўключыўся ў работу па ўзнаўленні мясцовых нарада-вольскіх арганізацый. 3 1892 жыў у г. Чыс-тапаль Казанскай губ., служыў сакратаром гарадской управы, займаўся прыватнай ад-ваканкай практыкай, выдаў кнігу па гісто-рыі Чыстапаля. У 1896 перабраўся ў Крас-наярск. Праз 2 гады здаў экзамен у Казан-скім універсітэце на званне юрыста i неўза-баве атрымаў месца міравога суддзі пры Краснаярскім акруговым судзе з адкаман-дзіраваннем у Мінусінск. 3 1903 працаваў міравым суддзёй, пракурорам акруговага суда ў Краснаярску. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, быў гарадскім сакрата­ром i гласным думы ў Краснаярску. 3 1898 супрацоўнічаў у многіх сібірскіх газетах, дзе пад рознымі псеўданімамі змяшчаў публіцыстычныя артыкулы i допісы. Як член, а потым старшыня вучылішчнай ка-місіі пры Краснаярскай гарадской управе шмат зрабіў для развіцця ў горадзе асветы, марыў пра ўвядзенне ў Краснаярску ўсе-агульнай адукацыі. Займаўся педагагічнай дзейнасцю — выкладаў гісторыю i закана-даўства ў мясцовай гімназіі i гандлёвай школе. Па яго ініцыятыве адкрыты Марць-янаўскі дзіцячы прытулак. Быў членам ка-мітэта Мінусінскага музея. Зімой 1901—02 актыўна дапамагаў галадаючаму насельніц-тву Мінусінскай акругі. Як член партыі ка-дэтаў прымыкаў да так званых «абласні-коў», удзельнічаў у падзеях 1905. Вывучаў побыт i норавы карэннага сібірскага на-сельніцтва, адстойваў яго правы, прапана-ваў стварыць у Томскім універсітэце ка­федры стэпавага права i цюрка-мангольскіх гаворак, адкрыць шлях качавым народам да асветы. Пасля Кастрычніцкай рэвалю-цыі 1917 уключыўся ў культурнае будаўніц-тва ў Сібіры, у 1923 склаў асноватворныя дакументы, якія вызначылі нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва народнасцей ені-сейскай Поўначы. Працу юрыста сумяшчаў з выкладчыцкай работай у Краснаярскім тэхнікуме. Захапляўся краязнаўствам, вы-ступаў з дакладамі ў Сярэдне-Сібірскім ад-дзеле Рускага геаграфічнага таварыства (быў яго старэйшым членам), з лекцыямі ў рабочых клубах Краснаярска.

Асноўнае месца ў творчай спадчыне Л. займае зборнік «Беларускія апавяданні» (1895). Ва ўключаных у яго творах праўдзіва, з дэмакратычных пазіцый паказана цяжкае жыццё сялян Прысожжа, выкарыстаны гомельскія паданні, апісаны пародныя заняткі, звычаі. Г.В.Ккялёў.

ЛАСІЦКІ (Łasicki)

Ян (каля 1534 —пасля 1599)

Гісторык, бібліёграф, пратэстанцкі рэлі-гійны дзеяч. Нарадзіўся ў Польшчы ў неза-можнай шляхецкай сям'і. У 1556—61 суп-раваджаў аднаго з маладых паноў у ван-дроўках na краінах Заходняй Еўропы, слу-хаў лекцыі ва універсітэтах Гейдэльберга, Страсбурга, Жэневы, Лазаны, ІІюрыха, Падуі i інш. Цікавіўся матэматычнымі i тэхнічнымі навукамі, астраноміяй, у якой быў гірыхільнікам геліяпэнтрычнай сістэмы сусвету. Перапісваўся з заходнееўрапейскі-мі рэфарматарамі па розных багаслоўскіх i царкоўных пытаннях, якія ў той час пачалі цікавіць польскіх пратэстантаў, i прымаў удзел у барацьбе з антытрынітарскім рухам. У 1567 наведаў Чэхію, дзе пазнаёміўся з членамі рэлігійнай секты Чэшскіх братоў, i быў у захапленні ад арганізацыі ix царквы; напісаў пра ix сачыненне (захаваўся невялі-кі ўрывак), якое ў рукапісе паслаў швей-царскім рэфарматарам, у прыватнасці Безэ. У 1571 Л. зноў наведаў Чэшскіх братоў i пасля гэтага напісаў гісторыю секты (выда-дзена толькі ў 1649). У 1580 пераехаў у Вя-лікае княства Літоўскае i з 1581 працаваў у Вільні хатнім настаўнікам i выхавальнікам сыноў мінскага кашталяна Я.Глябовіча, якія пад яго наглядам навучаліся ў кальві-нісцкіх школах. У Вільні Л. пазнаёміўся i блізка сышоўся з кіраўнікамі мясцовых кальвіністаў — К Воланам, С.Судроўскім i інш. Да гэтага Л. пазбягаў удзелу ў пале-мічных диспутах, але, зыходзячы з сяброў-скіх пачуццяў і падзяляючы погляды Вола­на, у 1583 выступіў у падтрымку апошняга ў яго спрэчках з езуітамі і папістамі. Апош-нія гады жыцця правёў у Заслаўі каля Мін-ска ў доме свайго выхаванца М.Глябовіча.

Л. быў чалавекам шырокага кругагляду. Займаўся кнігазнаўствам, напісаў некалькі кніг па гісторыі вывучэння рэлігіі, цікавіў-ся этнаграфіяй народаў, якія насялялі тэ-рыторыю Польшчы i Вялікага княства Лі-тоўскага, тэорыяй культуры. Пісаў на ла

254

цінскай мове. Аўтар прац «Пра рэлігію, ах-вярапрынашэнне, вясельныя i пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў i татараў...» (1582), у якой апісваў сямейныя абрады, народнае адзенне, стравы, матэрыяльную культуру беларусаў, асаблівасці архітэктуры Полацка, Вільні i інш. гарадоў. У творы «Пра багоў самагітаў, іншых сарматаў i не-сапраўдных хрысціян» (выд. ў 1615) шыро-ка паказаў міфалогію i ўяўленні пра свет язычніцкіх вераванняў жыхароў тагачаснай Літвы.

Те:. Бел. пер. — у кн. Вяселле: Абрад. Мн., 1978; У кн.: Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. Мн., 1986.

Jlim:. В а г у с z H. Jan Łasicki. Wrocław, 1973.

Г.А.Маслыка.