Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Гарабурда

Васіль Міхайлавіч

Беларускі друкар i кнігавыдавец 16 ст. Большасць даследчыкаў лічаць яго сынам дыпламата, дзяржаўнага сакратара Вялікага княства Літоўскага Міхайлы Гарабурды. Ад­нак у завяшчанні апошняга Васіль названы «сыноўцам» (пляменнікам). Праўдападоб-на, што Васіль — сын Анцуты (Міхайлы) Гарабурды, дробнага гаспадарскага шляхці-ца, уладальніка маёнтка Макрэц (Гродзен-скі пав.). Гарабурды мелі цесныя сувязі з \.Фёдаравым, ХХ.Мсціслаўцам, Мамонічамі, А.Курбскім, К.Валовічам i інш. культурнымі i палітычнымі дзеячамі, якія падтрымлівалі беларускае кнігадрукаванне i асвету. Пры ix дапамозе, магчыма, пры непасрэдным удзеле Мамонічаў, Г. арганізаваў друкарню ў Вільні. Каля 1580 выдаў «Евангелле вучы-цельнае» — блізкую копію заблудаўскага 1569, у 1582 — «Актоіх» («Васьмігалоснік») з пасляслоўем, падпісаным ім. Г. працягваў выдавецкія традыцыі Заблудаўскай друкар-ні, выдаваў кнігі на царкоўнаславянскай мове буйным фарматам, у 2 колеры. Рас-лінны арнамент заставак у кнігах нагадвае львоўска-маскоўскія ўзоры Фёдарава. Вы-хадныя звесткі кнігі «Васьмігалоснік» да-дзены ў двух каляндарных стылях, як у не-каторых віленскіх выданнях Скарыны. За-хавалася каля 35 экземпляраў кніг Г. Дру-карня яго перайшла да Мамонічаў, якія з 1583 узнавілі выдавецкую дзейнасць. Не выключана. што Г. — адзін з тых друка-роў, якім гэта друкарня была абавязана сваім доўгім i прадукцыйным існаваннем.

Літ.: A н у ш к и н А.И. На заре книгопеча­тания в Литве. Вильнюс, 1970; 3 е р н о в а А.С. Типография Мамоничей в Вильне (XVII) // Книга: Исслед. и материалы. М., 1959. Сб. 1.

Г.Я.Гшенчанка.

Гарабурда

Міхаіл (?—12.7.1586)

Дыпламат i выдавец, дзяржаўны сакра-тар Вялікага княства Літоўскага, кашталян менскі (1585), адзін з кіраўнікоў праваслаў-най партыі. Як член пасольства Вялікага княства Літоўскага вёў мірныя перагаворы з рускай дзяржавай. На сустрэчы з Іванам IV Грозным (1579) дамаўляўся аб выбранні яго ui яго сына Фёдара каралём Рэчы Пас-палітай. У 1581—83 удзельнічаў у мірных перагаворах з рускай дзяржавай, якія пры-вялі да заканчэння Лівонскай вайны. У 1584 вёў перагаворы з рускім пасольствам, якое прыехала да караля Стафана Баторыя, у 1585 ездзіў у Маскву, каб абгаварьшь умовы магчымага аб'яднання Вялікага княства Літоўскага і рускай дзяржавы. Удзельнічаў у выданні Астрожскай бібліі (1581), у аснову якой быў пакладзены спіс Генадзеўскай бібліі, вывезены ім з Масквы.

Літ.: Соловьев СМ. История России с древнейших времён. Кн. 3 (т. 5—6). М., 1960.

ГАРАЙН

Юльян (1821—28.3.1883)

Пісьменнік, падарожнік. Пісаў на польскай мове. Нарадзіўся ў Радашковічах Маладзечанскага раёна. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Маскоўскім універсі-тэце. У 1840—50-я гады жыў у Мінску. Сябраваў з В.Дуніным-Марцінкевічам. На пастаноўку яго «Ідыліі» адгукнуўся артыку-лам «Фізіялогія прыказак», апублікаваным у газеце «Dziennik Warszawski» («Варшаўскі дзённік». 1852. № 99—100). Той жа арты-кул быў змешчаны ў празаічным зборніку «Страчаныя хвіліны» (Вільня, 1858). Аўтар успамінаў пра У.Сыракомлю «3 жыцця паэ-та» (Львоў, 1886), дзе падрабязна апісаў знаходжанне паэта ў Мінску i абставіны яго знаёмства з Дуніным-Марцінкевічам. У 1870-я гады жыў у ЗША, дзе сустракаўся з Г.Сянкевічам i выдаў аповесць «5 П — 1 Р» (Чыкага, 1878). Выкарыстоўваў беларус-кія народныя паданні, пісаў пра цяжкае жыццё беларускага прыгоннага сялянства (аповесць «Д'ябал фарэйтарам»).