- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Фальскі
Усевалад Сцяпанавіч (7.3.1886 ці 8.3.1887-?)
Беларускі акцёр, тэатральны i грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Лошыца 1-я (цяпер у межах г. Мінска). Адзін ca стваральнікаў беларускага прафесійнага тэатра, садзейні-чаў аб'яднанню нацыянальных сіл (у 1918—21). Творчую дзсйнасць пачаў у 1913. Прымаў удзел у арганізацыі ў Мінску беларускага драматычнага гуртка 1913 (у паказаным ім у Радашковічах Маладзечан-скага р-на спектаклі «Паўлінка» Я.Купалы
445
выканаў ролю Якіма Сарокі), адзін з арга-нізатараў, адміністратар i старшыня Пер-шага беларускага тэатра драмы i камедыі, арганізатар i кіраўнік Мінскага таварыства працаўнікоў мастацтва, старшыня праўлен-ня (1921) таварыства «Хата беларускага мастацтва». У спектаклях Першага таварыства выканаў шэраг вядучых роляў. 3 1921 намеснік загадчыка адцзела мастацтва Наркамата асветы БССР. Камісар замеж-ных спраў Часовага рабоча-сялянскага ўра-да Беларусі (студз. 1919).
Літ:. Псторыя беларускага тэатра. Т. 1.—2. Мн., 1983—85.
ФАМІН
Аляксандр Аляксандравіч (1868—?)
Педагог, гісторык літаратуры. Нарадзіў-ся ў Віцебску. Адукацыю атрымаў на сла-весным аддзяленні гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага універсітэта. Пра-цаваў дырэктарам жаночага камерцыйнага вучылішча ў Варшаве. Першай яго працай было даследаванне рускай камедыі канца 18 ст. на аснове твораў малавядомых i забытых пісьменнікаў. Частка гэтай работы пад назвай «Старое ў новым» змешчана ў часопісе «Русская мысль» (1893, №2). 8 га-доў ён працаваў над складаннем даведніка i паказальніка да 2-га выд. «Анежскіх былін, якія сабраў А.Ф.Гільфердзінг». Надрукаваў артыкулы «Становішча рускай жанчыны ў сям'і i грамадстве паводле твораў А.М.Ас-троўскага» (1899) i «Артысты, публіка i тэ-атр у А.М.Астроўскага» (1901). Падрыхта-ваў да друку перапіску братоў Тургеневых з В.А.Жукоўскім.
Федаровіч
Вацлаў Пятровіч (25.9.1848—25.1.1911)
Краязнавец, калекцыянер, юрыст. Член-карэспандэнт Кракаўскай АН. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Маскоўскі універсітэт. 3 1872 працаваў адвакатам у Саратаве, Балашове, Царыцыне, Ерэване. 3 1884 жыў i працаваў у Віцебску. Намеснік старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Дапа-магаў у раскопках археолагам, у т.л. М.Ф.Кусцінскаму, калекцыяніраваў зброю, археалагічныя, нумізматычныя, сфрагіс-тычныя, этнаграфічныя матэрыялы. Набыў у сваю калекцыю матэрыялы віцебскіх ка-лекцыянераў Бергнера i Валковіча. У яго бібліятэцы (больш за 1 тыс. тамоў) былі кнігі па гісторыі Беларусі i Літвы, беларус-кія i літоўскія выданні 18—19 ст. Свае артыкулы па гісторыі краю друкаваў у «Витебских губернских ведомостях». Складаль-нік і ініцыятар выдання літаратурна-краяз-наўчага зборніка «3 ваколіц Дзвіны» (Ві-цебск, 1912). Распрацаваў статут Беларускага вольна-эканамічнага таварыства. У 1920 на базе яго калекцый арганізаваны своеасаблівы музей старажытнасцей імя В.Федаровіча, які ў 1924 стаў часткай Ві-цебскага абласнога краязнаўчага музея.
Літ.: Каханоўскі Г.А. Вандраванні //Маладосць. 1984. №10. Г.А.Каханоўскі.
ФЕДАРОЎСКІ (Federowski) Міхал (1.9.1853—10.6.1923)
Фалькларыст, этнограф, археолаг, калекцыянер. Нарадзіўся ў Варшаве. 3 малых гадоў выхоўваўся без бацькі, які як удзель-нік паўстання 1863—64 вымушаны быў жыць у эміграцыі. Ф. скончыў у 1870 Вар-шаўскую прагімназію. У 1873—74 быў вольным слухачом агранамічнага факультэта Пятроўска-Разумоўскай акадэміі пад Масквой. Нейкі час працаваў аграномам у магнацкіх маёнтках пад Варшавай. У 1875—77 даследаваў польскі фальклор i эт-награфію, вынікам чаго з'явілася манагра-фія «Люд ваколіц Жарак, Севежа i Пілі-цы...» (т. 1—2, 1888—89). У 1877 Ф. пера-ехаў у Пружанскі павет Гродзенскай губ. На Беларусі ён пражыў амаль 30 гадоў i ўвесь час прысвяціў даследаванню духоў
446
най і матэрыяльнай культуры насельніцтва краю, збіраў кнігі, гістарычныя дакументы, творы жывапісу i графікі, фальклорна-эт-награфічныя матэрыялы, займаўся археала-гічнымі раскопкамі курганоў, могільнікаў i старажытных паселішчаў у Пружанскім, Беластоцкім, Бельскім, Ваўкавыскім, Гро-дзенскім, Слонімскім паветах Гродзенскай губ., у Вілейскім i Лідскім паветах Вілен-скай губ. i ў Навагрудскім i Слуцкім паветах Мінскай губ., збіраў матэрыялы для стварэння археалагічнай карты дагістарыч-най Беларусі. Ім сабрана каля 5 тыс. бела-рускіх нар. песень, каля 10 тыс. прыказак, сотні казак, паданняў, вобразаў нар. міфа-логіі, прымхаў, парад па народнай меды-цыне. Акрамя таго, Ф. заахвочваў да збі-рання фальклору мясцовых карэспандэн-таў — больш за 1,5 тыс. беларускіх песен-ньгх i танцавальных мелодый для яго запі-салі Я.Карловіч, Л.Патул, І.Грачык. Публі-кацыю сабраных тут фальклорна-этнагра-фічных матэрыялаў ён пачаў з 1887 у пра-цы пад назван «Люд беларускі». Пры яго жыцці выйшлі толькі тры тамы з заплана-ваных ім 14 (1897—1903); наступныя 5 та-моў (т. 4—8) выдадзены ў 1935—81. Сярод ненадрукаваных рукапісаў Ф., якія зберага-юцца ў бібліятэцы Варшаўскага універсітэ-та, у Навуковым архіве Польскага этнагра-фічнага таварыства ў Вроцлаве i архіве Польскай акадэміі навук, вялікая коль-касць беларускіх фальклорных запісаў, апі-санні фізічных i духоўных рысаў народа, рамёстваў, промыслаў, заняткаў насельніц-тва i інш. На аснове гэтых матэрыялаў Ф. марыў выдаць асобны том пад назвай «Матэрыяльная i духоўная культура бела-рускага народа i шляхты». Сярод нататкаў да гэтага тома шматлікія апісанні абрадаў гадавога цыкла (калядныя, веснавыя, юраў-скія, купальскія, жніўныя і інш.), вясель-ных, хрэсьбінных, пахавальных абрадаў i звычаяў, грамадскіх, сямейна-бытавых звы-чаяў, тапаграфічна-этнафафічныя запісы, запісы пра выяўленыя ім дагістарычныя стаянкі i іншыя археалагічныя помнікі на Беларусі, звесткі пра знахарства, лячэнне, рэлігійныя погляды беларусаў; 4283 арку-шы моўных запісаў вучонага, які вельмі пільна занатоўваў лексіку мясцовых гаво-рак, маючы намер выдаць ix як дапаўненне да «Слоўніка беларускай мовы» ІЛ.Насові-ча.
3 1905 i да канца сваіх дзён Ф. жыў у Варшаве. Але i тут ён падтрымліваў добрыя сувязі з беларускімі карэспандэнтамі, з ві-ленскімі калекцыянерамі i антыкварамі, з дапамогай якіх склаў багатую бібліятэку кніг i рукапісаў, калекцыі твораў жывапісу i графікі, археалогіі i нумізматыкі. Ён пры-маў удзел у фарміраванні калекцый Тыш-кевічаў i Д.Віткі-Яжэўскага, пасрэднічаў у набыцці А.Чалоўскім матэрыялаў з архіваў родаў Грабоўскіх, Пацаў, Пацеяў, Сапегаў, Храптовічаў i інш. Па даручэнні калекцыя-нера К.Пржыбыльскага адшукваў для яго бібліятэкі старадрукі, што захаваліся ў Варшаве i Вільні. У час 1-й сусветнай вайны частку сваіх збораў Ф. вымушаны быў прадаць праз антыкварную краму; 350 кніг i часопісаў ён ахвяраваў Інстытуту антрапа-лагічных навук Польшчы; астатнія кнігі, рукапісы i калекцыі завяшчаў прыяцелям-калекцыянерам С.Дэмбу, М.Абрамовічу, Я.Гамаліцкаму i інш.
Ф. быў членам Львоўскага этнаграфіч-нага таварыства (1896), Антрапалагічнай камісіі Акадэміі ведаў у Кракаве (1899), Польскага краязнаўчага таварыства, Кра-каўскага нумізматычна-археалагічнага таварыства, Таварыства сяброў навук у Вільні i інш. Аўтар прац у галіне калекцыяніраван-ня i бібліяфільства: «Архіў Чарнадворскі» (1910), «Самуэль Гефт —бібліяфіл» (1911), «Графічныя зборы Дамініка Віткі-Яжэўска-га ў Глыбокім» (1912) i інш.
Літ:. Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972; Kozerska H. Michał Federowski, etnograf i zbieracz dokumentów historycznych na Białorusi Zachodniej (1853—1923) // Slavia Orientalis. 1957. R. 6.
ФЁДАРАЎ (Хведаровіч) Іван (каля 1510—83)
Кнігавыдавец-асветнік, заснавальнік кнігадрукавання ў Расіі i на Украіне. Мес-ца яго нараджэння невядома, але, зыходзя-чы з геральдычнай трактоўкі друкарскага знака Ф., некаторыя вучоныя лічаць, што ён паходзіць з беларускага роду Рагозаў. Паводле некаторых звестак, вучыўся ў Кра-каўскім універсітэце, дзе ў 1532 атрымаў ступень бакалаўра. У 1550-я гады працаваў у т. зв. ананімнай друкарні ў Маскве. 3 19.4.1563 да 1.3.1564 разам з Пятром Мсціс-лаўцам выдаў у Маскве першую дакладна датаваную рускую друкаваную кнігу «Апос-тал» (захаваўся 61 экз.). Рыхтуючы яе да выдання, першадрукары правялі вялікую тэксталагічную i рэдактарскую работу, аб чым сведчыць С.Будны ў прадмове да Но-
447
вага Запавету (Лоск, 1574). 48 заставак гэ-тай кнігі, надрукаваных з 20 дошак, 22 бук-віцы і іншыя друкарскія аздабленні вызна-чаюцца высокім мастацкім майстэрствам і працягваюць традыцыі арнаментальнага убранства старажытнарускіх рукапісных кніг школы Феадосія Ізографа. Перапраца-ваўшы арнаментальныя прыёмы гэтай школы, Ф. i Мсціславец стварылі т. зв. ста-радрукарскі стыль, які потым атрымаў вя-лікае пашырэнне ў мастацкім афармленні друкаваных i рукапісных кніг. Шрыфт «Апостала», які выкарыстоўваў Ф. i ў ін-шых сваіх выданнях, створаны на аснове маскоўскага паўустава канца 15 — пач. 16 ст. 29.9 i 29.10.1565 Ф. i Мсціславец выпус-цілі ў Маскве 2 выданні «Часоўніка» (збе-рагліся 6 экз.) — кнігі для пачатковага на-вучання грамаце. У 1566 з-за ганенняў з боку рэакцыйных свецкіх i царкоўных ко-лаў Ф. i Мсціславец пакінулі Маскву i на-кіраваліся на Беларусь. Новую друкарню яны заснавалі ў Заблудаве (зараз Беластоц-кае ваяводства ў Польшчы) у маёнтку гетмана Вялікага княства Літоўскага Р.А.Хад-кевіча. У Заблудаўскай друкарні ў 1568—69 імі надрукавана «Евангелле вучыцельнае» (захаваліся 44 экз.) — зборнік гутарак i па-вучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэк-стаў. У ім змешчана таксама «Слова на Ушэсце» Кірылы Тураўскага — першы дру-каваны помнік старажытнай усходнесла-вянскай літаратуры. На адвароце тытульна-га ліста кнігі ў тэхнііды ксілаграфіі змешча-ны герб Хадкевіча. Потым гэта кніга неад-наразова перавыдавалася на Беларусі i ў Літве. Пасля ад'езду Мсціслаўца ў Вільню Ф. надрукаваў у Заблудаве ў 1569—70 Псалтыр з Часаслоўцам (зберагліся 3 экз.). У канцы гэтай кнігі змешчана Пасхалія ў табліцах. Складаючы яе, Ф., відаць, выка-рыстаў Пасхалію з «Малой падарожнай кніжкі» Ф.Скарыны, выдадзенай каля 1522 у Вільні. Паколькі Хадкевіч рашыў спыніць выдавецкую дзейнасць, Ф. у канцы 1572 — пач. 1573 пераехаў у Львоў i заснаваў там першую на Украіне друкарню, дзе ў 1574 выдаў першую ўкраінскую дакладна датава-ную друкаваную кнігу «Апостал» (захавала-ся 97 экз., што сведчьшь пра вялікі перша-пачатковы тыраж кнігі). Гэта кніга была паўторам маскоўскага выдання 1564 з да-паўненнем некаторых уступных тэкстаў і пасляслоўяў «Повесть... откуду начася и како свершися друкарня сия». Гэта пасля-слоўе — першы друкаваны твор рускай ме-муарнай літаратуры. У кнізе змешчаны 3 гравюры, кожная на старонку: герб Хадке-віча, выява апостала Лукі, геральдычная кампазіцыя з гербам г. Львова i друкарскім знакам Ф. У тым жа 1574 Ф. надрукаваў у Львове «Азбуку» («Буквар») — першы друкаваны рускі падручнік з практыкаваннямі для навучання грамаце, прыкладамі спра-жэння дзеясловаў, скланення назоўнікаў 1 прыметнікаў, выкарыстання «прасодый» (узоры выкарыстання над- i падрадковых знакаў). Кнігу завяршаюць тэксты для за-мацавання i развіцця навыкаў чытання і пісьма, т. зв. тлумачальная азбука, шырока вядомыя малітвы. Урыўкі з біблейскіх кніг у «Азбуцы» падабраны так, што яны фар-мулююць мэтанакіраваную гуманістычную праграму пачатковай школьнай адукацыі (адзін экзэмпляр гэтай кнігі захоўваецца ў бібліятэцы Гарвардскага універсітэта, ЗША, другі — у Лондане). У 1575 князь Канстанцін Астрожскі запрасіў Ф. на службу да сябе, дзе Ф. выконваў абавязкі аканома Дзерманскага манастыра. Каля 1578 К.Астрожскі заснаваў у Астрогу друкарню, у якой 18.6.1578 выйшла новае вы-данне «Азбукі», дапоўненае ў параўнанні з выданнем 1574 паралельнымі грэка-славян-скімі тэкстамі, каб дапамагчы вучням ава-лодаць фэчаскай мовай (захаваліся 2 экз.: у Копенгагене i Гоце, Германія; невялікі яе фрагмент — у Дзяржаўнай Расійскай біблі-ятэцы ў Маскве). У гэтым выданні ўпер-шыню надрукаваны помнік старажытна-балгарскай літаратуры «Аб племенах» Чар-нарызца Храбра пад назвай «Сказание како состави святый Кирил Философ азбуку по языку словеньску». У 1580 Ф. надрукаваў у
448
Астрогу Псалтыр i Новы Запавет элегантным малым фарматам (у «васьмёрку»; збе-раглося 68 экз.). Кнігу адкрывае прыгожы тытульны ліст, заключаны ў гравіраваную па дрэве рамку. Гэта трэці ва ўсходнесла-вянскай кнізе кірыліцкага шрыфту пры-клад выкарыстання такіх рамак пасля ты-тульнага ліста Бібліі і «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны. У тым жа годзе Ф. выдаў паказальнік да гэтых кніг: «Кніжку, збор рэчаў самых патрэбных...» — першы ў гіс-торыі айчыннай бібліяграфіі і дакумента-лістыкі алфавітна-прадметны паказальнік i адначасова зборнік афарызмаў i крылатых слоў (збераглося 16 экз.). 5.5.1581 у Астрогу лістоўкай Ф. надрукаваў «Храналогію» Ан-дрэя Рымшы — першы ўсходнеславянскі друкаваны каляндар i першы асобна выда-дзены твор беларускай паэзіі (адзіны эк-зэмпляр зберагаецца ў Санкт-Пецярбургу). Да 12.8.1581 надрукаваў 1-е поўнае выдан-не славянскай Бібліі кірыліцкага шрыфту, т. зв. «Астрожскую біблію» (захавалася 275 экз.). У яе змесце i аздабленні адчуваецца ўплыў выданняў Скарыны. Арнаментальнае аздабленне Бібліі зроблена таксама пад пэўным уплывам арнаментыкі скарынін-скіх выданняў. Прасочваецца тоеснасць i ў некаторых загалоўных літарах (у Дзяржаў-най Расійскай бібліятэцы зберагаецца эк-зэмпляр гэтай Бібліі, дапоўнены рукапіс-нымі копіямі прадмоў i пасляслоўяў Бібліі Скарыны). 3 1582 Ф. зноў у Львове. Імкну-чыся сабраць сродкі на адкрыццё новай друкарні, Ф. адліваў гарматы, вынайшаў шматствольную марціру з узаемазаменнымі часткамі. У 1583 ён пабываў у Кракаве, Вене i, магчыма, у Дрэздэне. Захавалася пісь-мо Ф. саксонскаму курфюрсту Аўгусту, на-пісанае з Вены 23.7.1583. У канцы 1583 Ф. вярнуўся ў Львоў, дзе захварэў i памёр. Пахаваны ў Ануфрыеўскім манастыры. На яго надмагільнай пліце, якая захоўвалася да 1883, быў выбіты надпіс: «Друкар кніг дагэтуль нябачаных». Дзейнасць Ф. адыгра-ла значную ролю ў гісторыі айчыннай культуры, у развіцці руска-беларускіх i pyc-ка-ўкраінскіх культурных сувязей. Вучні Ф. i Мсціслаўца прадаўжалі друкарскую дзейнасць у Расіі, на Украіне i Беларусь Помнікі Ф. пастаўлены ў Маскве i Львове. У 1977 у Львове адкрыты Музей І.Фёдара-ва. 3 1959 (з 1973 штогод) праводзяцца Фё-дараўскія чытанні, якія ў 1977 былі пры-свечаны Скарыне.
Шт.: Иван Фёдоров и восточнославянское книгопечатание. Мн., 1984; ЗапаскоЯ. М тецька спадшина Івана Федорова. Львів. I Першодрукар Іван Федоров та його посліловнйки на Украіні (XVI — перша половина XVII п 36. документів. Кйів, 1975; Первопечатник Иван Фёдоров: Описание изданий и указ. лит. о жизни и деятельности. Львов, 1983; Острожская азбука Ивана Фёдорова: Исслед. Словоуказ. М.. 1983. Я.Л.Неміроўаа.