Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Нарушэвіч

(Naruszewicz) Адам Тадэвуш Станіслаў (20.10.1733—6.7.1796)

Псторык, паэт, перакладчык, рэлігійны дзеяч. Нарадзіўся каля мяст. Лагішын ў Пінскім пав. ў збяднелай шляхецкай сям'і. У 1748 скончыў Пінскі езуіцкі калегіум, паступіў у ордэн езуітаў i быў накіраваны працягваць адукацыю ў Ліёнскім езуіцкім калегіуме ў Францыі. Пасля вяртання на радзіму выкладаў паэтыку i рыторыку ў Ві-ленскай акадэміі, потым у Варшаўскім езу-іцкім калегіуме. Пазней на сродкі канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхала Чарта-рыйскага здзейсніў другую замежную паез-дку для завяршэння адукацыі, наведаў

307

многія навуковыя i навучальныя ўстановы Францыі, Італіі, Германіі. У 1762—73 зноў выкладаў у Варшаўскім езуіцкім калегіуме. У гэты час Н. стаў вядомы i папулярны як паэт, пісаў панегірычныя оды, лірычныя творы, ідыліі, байкі, сатыры («Убогі літара-тар», «Маскарад», «Сапсаваны век» i інш.), рабіў пераклады з Гарацыя, Анакрэона, Та-цыта. Быў адным з асноўных аўтараў i рэ-дактараў літаратурнага штотыднёвіка «Заба­вы прыемныя i карысныя» («Zabawy przjemne i pożyteczne»). Творчасць Н. з'яў-ляецца пачаткам польскай асветніцкай паэ-зіі. У творах ён выказваў свае погляды на задачы літаратуры i яе грамадскую ролю, крытыкаваў самавольства магнатаў i шлях­ты, асуджаў прыгонніцтва. Яго філасофскія оды прасякнуты духам дэізму i рацыяналіс-тычнай філасофіі. Лічыў, што сусвет ство-раны Богам, але накіроўваецца законамі прыроды. Грамадскае жыццё i чалавечая мараль, паводле Н., падуладныя розуму.

3 пачатку 1770-х гадоў Н. усё больш ці-кавіўся праблемамі ўсеагульнай i айчыннай гісторыі. Ён прыняў удзел у стварэнні ка-лектыўнай працы «Палітычная гісторыя старажытных дзяржаў», выдадзенай у Вар­шаве ў 1772. Яе аўтары лічылі галоўнай за-дачай высвятленне прычын развіцця i за-няпаду дзяржаў. Менавіта тут выявіліся крытычныя адносіны Н. да гістарычных легенд, праўдзівасць якіх нельга ўстанавіць. Ідэалам Н. была асветная манархія. У сувя-зі з ліквідацыяй ордэна езуітаў i матэры-яльнымі цяжкасцямі Н. прыняў сан свята-ра i па пратэкцыі караля Станіслава Аўгус-та Панятоўскага, які пастаянна аказваў яму садзеянне ў літаратурнай i навуковай дзей-насці, атрымаў прыход у Немянчыне пад Вільняй. Пазней ён стаў смаленскім біску-пам з месцам знаходжання ў Пінску, а по-тым — луцкім біскупам. Гэтыя 6 гадоў, што Н. жыў i працаваў у Літве i на Белару-сі, былі найбольш плённыя для яго як гіс-торыка. Тут ён працягваў распачатую яшчэ ў Варшаве працу над перакладам i па вы-данні твораў старажытнарымскага гісторы-ка Тацыта. Але ў цэнтры ўвагі Н. былі пра-блемы гісторыі Вялікага княства Літоўска-га. У 1773—76 ён напісаў сваю першую буй­ную гістарычную працу «Жыццё Яна Кара­ля Хадкевіча, віленскага ваяводы, вялікага гетмана Вялікага княства Літоўскага» (Вар­шава, 1781). Пачатая ім падрыхтоўка твора пра Льва Сапегу засталася незакончаная. Па прапанове Панятоўскага i з яго дапамо-гай Н. стварыў «Псторыю польскага наро­да» (выйшла ў свет пасля смерці аўтара), напісанню якой папярэднічала вялікая праца па зборы i сістэматызацыі шматлікіх гістарычных крыніц. Ён сабраў 231 том ма-тэрыялаў (яны атрымалі назву «Папкі На-рушэвіча»), што маюць вялікую каштоў-насць нават для сучаснай гістарыяграфіі. Паколькі пад польскім народам Н. разумеў усе народы, аб'яднаныя ў адной дзяржаве Рэчы Паспалітай, то ў «Гісторыі...» даволі грунтоўна адлюстравана i гісторыя Беларусі i Літвы. У «Мемарыяле адносна напісання народнай гісторыі», які Н. накіраваў Паня-тоўскаму ў 1775 (апублікаваны ў 1836), аў-тар выклаў свае погляды на гістарычны працэс у цэлым, на прадмет i метад гіста-рычнай навукі.

Упершыню ў гістарычнай навуцы Поль-шчы, Беларусі i Літвы Н. проціпаставіў тэа-лагічнай гістарыяграфіі асветніцкае разу­мение гісторыі як свецкай навукі, якая па-вінна мець пазнавальныя i маральна-палі-тычныя мэты. Ён адмаўляў умяшанне вяр-хоўнай істоты ў гістарычныя працэсы, да-ваў свецкае тлумачэнне гісторыі як выніку ўзаемадзеяння прыродных прычын, уласці-вых чалавечаму фамадству, хоць i дапускаў у гэтым пытанні пэўныя ваганні з прычы-ны абвяшчэння Бога найвышэйшай ін-станцыяй у гісторыі чалавецтва. На фармі-раванне яго поглядаў паўплывалі ідэалогія i філасофія гісторыі Вальтэра, Мантэск'е i інш. французскіх асветнікаў, творы якіх у той час былі вядомыя ў Рэчы Паспалітай. Н. значна расшырыў прадмет гісторыі. На яго думку, прадметам гісторыі павінны быць не толькі дзеянні кіраўнікоў i воена-чальнікаў, але i жыццё ўсяго народа, усіх

308

яго сацыяльных слаеў; гісторыя народа — гэта сукупнасць палітычнага, эканамічнага i культурнага жыцця фамадства. Галоўным рухавіком гістарычнага працэсу Н. лічыў чалавечы розум, асветніцтва. Практычнае значэнне гісторыі як навукі Н. нават ставіў на першы план: гісторыя павінна вучыць, як сябе паводзіць, каб пазбегнуць памылак продкаў, павялічыць моц дзяржавы, выпра-віць звычкі i норавы, зрабіць людзей шчас-лівымі.

Te:. Krdlikowska M. Szkoła naruszewiczowdk... Warszawa, 1989.

Jlim.: Бирало А.А. Философские пробле­мы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и Литве. Мн., 1979. С. 91—103. Korespondencja A. Namszewicza. Wrocław, 1959; Liryuki wybrane. Warszawa, 1964.