Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Пагоскі

Аляксандр Фаміч (9.3.1816—7.9.1874)

Педагог, пісьменнік, выдавец. Паходзіў з дваран Віцебскай губ. 3 маленства выхоў-ваўся ў арыстакратычнай сям'і былога ма-гілёўскага губернатара І.Маркава. У 1829 паступіў у Вышэйшае вучылішча ў Пецяр-бургу, якое, аднак, у хуткім часе пакінуў. 16-гадовым юнаком быў залічаны на вай-сковую службу. У 1843 выйшаў у адстаўку ў чыне падпаручніка i нейкі час працаваў ка-місіянерам у Дэпартаменце карабельных лясоў. Частыя службовыя раз'езды па Расіі далі яму магчымасць блізка пазнаёміцца з побытам рускага народа i назапасіць бага-ты матэрыял для творчай работы. Пасля скасавання дэпартамента П. ў 1859 зволь-нены з пасады i цалкам аддаўся літаратур-най i асветніцкай дзейнасці. Яшчэ ў 1858 яго запрасілі для выдання часопіса «Сол­датская беседа», які ён рэдагаваў да 1863. У 1862 П. распачаў выданне часопіса «Народ­ная беседа». Невялічкага фармату кніжкі часопіса апрача белетрыстычных твораў змяшчалі інфармацыю пра сучасныя падзеі грамадскага жыцця, афіцыйную хроніку i г.д. — даступнае народнаму разумению чытанне. Сярод супрацоўнікаў часопіса i яго аўтараў былі А.М.Майкаў, М.А.Някра-саў, А.Сляпцоў i інш. пісьменнікі. У 1867 П. заснаваў новы часопіс — «Досуг и де­ло», які меў значны поспех (выдаваўся i пасля смерці рэдактара). У сваіх творах, напісаных жывой народнай мовай, право-дзіў думку пра неабходнасць пісьменнасці i адукацыі для простага чалавека. Асвету ён лічыў галоўным звяном, што звязвае ўсіх людзей. Аўтар п'ес «Няздольны чалавек», «Лёгкая дабаўка», «Чаму быць, таго не мі-нуць» i інш. Поўны збор твораў П. выйшаў у 4тамаху Г899—1901.

Літ.: Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С 199.

315

Падабедаў

Іван Карнілавіч (7—20.11.1860)

Музыкант, педагог. Нарадзіўся ў г. Шклоў у сям'і музыканта Карнілы Падабедава, прыгоннага графа С.Г.Зорыча. Сам быў прыгонным у нашчадка Зорыча Ф.Чарное-віча. У 1827 адпушчаны на волю i з гэтага часу 33 гады працаваў першым салістам-вія-ланчэлістам у тэатрах Пецярбурга. 3 1834 адначасова выкладаў у Тэатральнай школе, з 1838 навучаў музыцы выхаванцаў Паўлаў-скага корпуса. За бездакорную службу ў 1849 удастоены ганаровага патомнага гра-мадзянства. Дзве яго дачкі — Надзея i Ka-цярына — сталі драматычнымі артысткамі i з поспехам выконвалі першыя ролі ў дра­мах, камедыях i вадэвілях пецярбургскіх тэатраў.

Літ.: Александров К. Белорусская ар­тистическая династия // Неман. 1981. №5.

ПАДАЛІНСКІ

Міхал (1783—1856)

Гравёр, педагог. Нарадзіўся на Аршан-шчыне. Скончыў Віленскі універсітэт. 3 1822 выкладаў малюнак у гімназіі, потым у Віленскім універсітэце. 3 1830 працаваў у Мінскай гімназіі. 3 мастацкай спадчыны П. захаваліся афорты — партрэты канцле­ра Вялікага княства Літоўскага Л.Сапегі (паводле жывапіснага арыгінала 17 ст.), прафесараў Віленскага універсітэта В.Гер-берскага, I.Франка, В.Пелікана.

ПАДБЯРЭСКІ

(Друцкі-Падбярэскі) Рамуальд Андрэевіч (1812 ці 1813—22.10.1856)

Выдавец, публіцыст, фалькларыст. На-радзіўся ў Вільні ў збяднелай шляхецкай сям'і. У 1830 скончыў Віленскую гімназію i рыхтаваўся да паступлення ў Віленскі уні-версітэт, але свой намер не змог ажыцця-віць з тае прычыны, што па рашэнні цар-скіх улад універсітэт быў закрыты. У 1836 паступіў на юрыдычны факультэт Маскоў-скага універсітэта, у якім вучыўся да 1840 i адначасова выконваў абавязкі адміністрата-ра літоўскай гандлёвай суполкі ў Маскве. Там ён зблізіўся i падтрымліваў цесныя су-вяз! з славянафіламі А.А.Краеўскім i Ю.Ф.Самарыным, пад ix уплывам заціка-віўся рускай народнай творчасцю, перакладаў на польскую мову байкі i публікаваў ix у часопісе «Athenaeum» («Атэнеум»). У 1841 пакінуў Маскву i пераехаў у Пецярбург, дзе пазнаёміўся з Т.Шаўчэнкам. У Пецярбургу ён кіраваў дзейнасцю беларускага гуртка, сваёй фамадскай i выдавецкай дзейнасцю памагаў гуртаваць культурныя сілы Белару-сі. У 1847 П. вярнуўся ў Вільню. Тут ён вы-даваў літаратурна-навуковыя альманахі «Rocznik literacki» («Літаратурны штогод-нік». Т. 1-Ч. Пб.; Вільня, 1843—49) i «Pamiętnik naukowo-literacki» («Навукова-літаратурны дзённік». Т. 1—6. Вільня, 1849—50), у якіх публікаваліся беларускія аўтары i матэрыялы, звязаныя з Беларуссю. Выступаў i сам у друку з допісамі пра куль­турныя падзеі, водгукамі на творы мастац-тва, літаратурна-крытычнымі артыкуламі. У артыкуле «Беларусь i Ян Баршчэўскі» (1844) П. ўпершыню зрабіў агляд новай бе-ларускай літаратуры. Ён аўтар фальклорна-этнаграфічнага нарыса «Беларускае вясел-ле» (1848), «Пісьмаў пра Беларусь» (1844). Выдаў зборнік вершаў Т'.Лады-Заблоцкага «Паэзія» (1845), апублікаваў «Дыярыуш» С.Бельскага (Athenaeum. 1842. Т. 4). Выву-чаў помнікі старажытнасці i гісторыі Бела-русі. За антыўрадавую літаратурную дзей-насць у 1850 арыштаваны i высланы ў Ар­хангельскую губ. Памёр у высылцы.

Літ.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С 27—40.