Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Чаховіц

Марцін (1532—1613)

Тэолаг i арыянскі палеміст, паэт, ідэолаг левага крыла радыкальна-рэфармісцкага руху ў Вялікім княстве Літоўскім i Поль­шчы. Нарадзіўся ў г. Збоншынь (Польшча) у сям'і рамеснікаў. Пасля заканчэння шко­лы яго як здольнага вучня накіравалі на сродкі заступніка ў Лейпцыгскі універсітэт, дзе ён правучыўся год. Па запрашэнні Мі-калая Радзівіла Чорнага ў 1559 Ч. прыехаў у Вільню настаўнікам заснаванай пратэстан-цкай школы. Тут ён актыўна ўключыўся ў жыццё радыкальнай рэфармацыі i пад уп-лывам прапаганды Пятра з Ганёндза пачаў адыходзіць ад памяркоўнага пратэстантыз-му. У чэрвені 1561 Радзівіл Чорны накіра-ваў Ч. ў Швейцарыю з адказнай місіяй: па-мірыць Ж.Кальвіна з Г.Бляндратам, якога жэнеўскі тэолаг абвінавачваў у прапагандзе ідэй М.Сервета ў Польшчы i Вялікім княс­тве Літоўскім. У верасні 1561 Ч. прыехаў у Цюрых з лістамі да швейцарскіх тэолагаў i багатымі падарункамі ад шчодрага беларус-кага магната. За тры дні свайго знаходжан-ня ў горадзе Ч. з дапамогай вядомага пра-тэстанцкага школьнага дзеяча атрымаў дэ-талёвае апісанне цюрьгхскай гарадской школы, каб на яе ўзор стварыць школу ў Вільні. Вяртаючыся дадому, Ч., як у свой час i Пётр з Ганёндза, наведаў адну з ана-баптысцкіх суполак у Маравіі і падрабязна пазнаёміўся з яе вучэннем i ладам жыция. Відавочна, што Ч. хвалявалі сацыяльныя ідэі анабаптыстаў. Пасля вяртання ў Віль-ню ён атрымаў пасаду прапаведніка ў каль-вінісцкім зборы i пачаў энергічную прапа-ганду сацыяльнага радыкалізму: выступаў з пропаведзямі, браў удзел у сінодах беларус-кіх і літоўскіх антытрынітарыяў, дзе абара-няў сацыяльныя палажэнні анабаптызму. Супраць Ч. выступілі памяркоўныя прапа-веднікі. У 1564 на працягу трох дзён ён вёў дыспут з Мікалаем Вендргоўскім, абараня-ючы ідэі анабаптызму. Ч. падрыхтаваў да друку кнігу «Трохдзённая спрэчка аб хры-шчэнні дзяцей», аднак смерць яго апекуна Радзівіла парушыла планы выдання кнігі, i яна выйшла толькі ў 1583. Пад націскам кальвіністаў i гарадскога магістрата Ч. пакі-

466

нуў Вільню i выехаў у Польшчу. Пасяліўся ён у Куявіі ў маёнтку свайго аднадумца Яна Немаеўскага — заможнага шляхціца, суддзі i соймавага пасла. Там яны арганіза-валі арыянскую суполку. Каля 1570 пад уп-лывам сацыяльных ідэй Ч. Немаеўскі i гру-па куяўскіх шляхціцаў адмовіліся ад усіх дзяржаўных пасад, прадалі свае маёнткі, маёмасць i раздалі грошы бедным. Ч. i He-маеўскі пераехалі ў Люблін i сталі на чале вялікай брацкай суполкі, членамі якой бы-лі мясцовыя гараджане, шляхта, наваколь-ныя сяляне. Пасля смерці Немаеўскага пад націскам памяркоўнага крыла арыян Ч. па-кінуў сваю справу, аднак да канца жыцця вёў спрэчкі з прыхільнікамі Соцына, пале-мізаваў з кальвіністамі i езуітамі. У 1581 у Лоску (каля Валожына) ён вёў палеміку з С.Будным. Ч. аўтар твора «Хрысціянскія размовы» (1575), рэлігійных песень, верша-ванага выкладання Новага Запавету (1570), а таксама яго перакладу з грэчаскай мовы (1577). Веру ён лічыў асабістай справай ча-лавека, патрабаваў рэлігійнай верацярпі-масці, выступаў супраць феадальна-ката-ліцкай рэакцыі i езуітаў на Беларусі. Выс-тупаў супраць феадальнага ладу, прыгон-ніцтва, адмаўляў свецкую ўладу, войны, царкву.

Літ:. Подокшин С.А. Реформация и об­щественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая пол. XVI —нач. XVII в.). Мн., 1970.

ЧАЧОТ

Атон Антонавіч (1842—1924)

Урач-псіхіятр, педагог, адзін з засна-вальнікаў расійскай псіхіятрыі. Нарадзіўся ў дваранскай сям'і ў Магілёўскай губ. Скончыў Віцебскую гімназію. Медыцыну вывучаў у Маскоўскім універсітэце i Пе-цярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1866 паступіў урачом у псіхіятрычную бальніцу св. Міколы Цудатворца, у 1881 — 1901 дырэктар гэтай бальніцы, якая была яшчэ i базай для падрыхтоўкі ўрачоў-псіхі-ятраў, лекараў i навуковых супрацоўнікаў. У 1876 Ч. абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны па тэме гальванізацыі сімпатычнага нерва i тэрапеўтычнага яго значэння, у 1882 атрымаў званне прыват-дацэнта медыцынскай акадэміі па нерво-вых i псіхічных хваробах. Некалькі гадоў быў выкладчыкам нервовых хвароб на жа-ночых медыцынскіх курсах. Апошнія гады жыцця актыўна ўдзельнічаў у даследаванні i распрацоўцы фактараў каўказскіх курортаў. Як аматар прыроды i падарожжаў з'яў-ляўся членам Расійскага геафафічнага та-варыства. Друкаваныя яго працы прысве-чаны пераважна судова-медыцынскім пра-блемам i практычнай псіхіятрыі. Рукапіс ненадрукаванай працы Ч. пра жыццё i дзейнасць «бацькі расійскай псіхіятрыі» Яна Балінскага, вучнем якога ён сябе лі-чыў, загінуў у час Кастрычніцкай рэвалю-цыі 1917.

Ч. належаў да тых вучоных i практыкаў, якія першымі ў Расіі ўзнялі псіхіятрыю на высокі ўзровень. У ліку выхаванцаў Ч. былі вядомыя пазней прафесары М.М.Папоў з Казані i І.А.Сікорскі з Кіева.

ЧАЧОТ

Ян Антоні Тадэвушавіч (24.6.1796—1.8.1847)

Паэт, фалькларыст i драматург. Нара-дзіўся ў в. Малюшычы Навагрудскага пав. ў сям'і арандатара Тадэвуша Чачота i Кла­ры Гасіцкай. Маленства прайшло ў маён­тку графа Тызенгаўза, дзе яго бацька быў аканомам. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе, у старэйшых класах якой зблізіўся i на ўсё жыццё пасябраваў з А.Міцкевічам. У 1815 паступіў на аддзяленне маральных i палі-тычных навук Віленскага універсітэта. Але не маючы сродкаў на плату за навучанне праз год пакінуў вучобу i ўладкаваўся ў Ві-ленскае бюро па ўпарадкаванні архіваў князёў Радзівілаў. Душою i справамі ён

467

застаецца з універсітэцкімі сябрамі, i калі ў у асяроддзі віленскіх студэнтаў нара- джаецца тайнае таварыства філаматаў, Ч. у становіцца яго членам. Ледзь не з дзя- цінства ён спрабаваў сябе ў паэзіі. У філамацкі перыяд захапіўся стварэннем вершаў на роднай мове, i яго творы карысталіся вялікім поспехам на пасяджэннях таварыс­ тва. На паэтычным турніры, які адбыўся 21.12.1818, Ч. прызнаны трэцім паэтам пасля А.Міцкевіча i Т.Зана. У 1819 ён напісаў некалькі беларускамоўных імянных ві- танняў i драматычных сцэнак, заснаваныхна беларускім фальклоры, у т.л. «Да пакіньце ж горла дрань», «Едзеш, міленькіАдам». У яго творчасці адчувальны моцны ўплыў асветніцкіх ідэй сентыменталізму. Увершах i баладах ён адстойваў інтарэсы са- мага бяспраўнага класа тагачаснага беларускага грамадства — сялянства, заклікаў паважаць простага мужыка, паляпшаць яго дабрабыт, крытыкаваў жорсткасць прыгон- нікаў, выказваўся за адмену прыгоннага права («Узногі»), Паэт заклікаў паноў заці- кавіцца хараством народных абрадаў, пе-сень, паданняў, прыгледзецца да ix ства- ральніка — селяніна i спрыяў паляпшэннюяго долі. Прасякнутыя сапраўднай народ- насцю i павагай да мужыка-беларуса, ягопесні i балады зрабілі важкі ўплыў на твор- часць Міцкевіча. Адначасова з беларускімівершамі Ч. працягваў пісаць i на польскай мове. У гэты час ён стварыў лібрэта аперэ- ты «Малгажата з Зембаціна», вершаваную гісторыю Літвы i Польшчы, рамантычныя балады «Свіцязь-возера», «Мышанка», «Навагрудскі замак», «Калдычэўскі шчупак». У аснове яго балад былі паданні, якія паэт чуў у дзяцінстве на Навагрудчыне. Гэтымі творамі ён праславіўся як паэт-фальк- ларыст i ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры. У 1821 таварыства філаматаў пераўтварылася ў патрыятычнае таварыств філарэтаў, яно было больш заканспірава- нае, але i гэта не выратавала яго членаў ад арыштаў i рэпрэсій, якія пачаліся ў 1823. Пасля выкрыцця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаванняў у 1823 Ч. зняволе- ны ў Віленскую турму, потым сасланы на Урал, дзе адбываў турэмнае зняволенне ў крэпасці Кізіл, у 1825 пераведзены ў Уфу, у 1831 — у Цвер. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца на Беларусь. На радзіме ён працаваў сакратаром кіраўніцтва Бярэ- зінскім каналам, бібліятэкарам у графа Храптовіча. Ca ссылкі Ч. вярнуўся цяжка хворым, але знайшоў у сабе сілы зноў зай-мацца творчай справай. Ён вывучаў фальк-лор, збіраў i перакладаў беларускія народ-ныя песні. У в. Бортнікі на Навагрудчыне ён запісаў і склаў цэлы зборнік беларускіх народных песень (не захаваўся). На праця-гу 1837—46 сабраў i выдаў у Вільні 6 фальклорных зборнікаў «Сялянскія песні», куды ўвайшло каля 1000 песень у перакла-дзе на польскую мову i ў арыгінале, уласна беларускія вершы, а таксама прыказкі i прымаўкі, слоўнік беларускай мовы (200 слоў). Амаль кожны з гэтых зборнікаў ад-крываўся прадмовамі, у якіх аўтар з глыбо-кай сімпатыяй адзначаў асаблівасці фальк-лору i мовы беларускага народа. Ч. пера-кладаў на польскую мову творы з англій-скай, французскай паэзіі. Ён аўтар кніг «Аповесці для маладых дзяўчат» (Вільня, 1845) i «Некаторыя заўвагі, якія асабліва датычацца стылю трэцяй песні «Анафе-ляс», з «Вітаўтавых баёў» П.Крашэўскага» (Вільня, 1846).

Лігп.: М а л ь д з i с A. Падарожжа ў XIX ста-годдзе. Мн., 1969. І.А.Маотніцына.

ЧЫЖ

Уладзімір Фёдаравіч (1855—?)

Медык, педагог. Нарадзіўся ў Смален-скай губ. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Полацкім кадэцкім вучылішчы. Скончыў курс у Пеиярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (1878), працаваў у псіхіятрычнай клініцы, дзе падрыхтаваў i абараніў доктар-скую дысертацыю. Потым вучыўся за мя-жой. У 1885 атрымаў месца старшага ўрача бальніцы св. Панцеляймона каля Пецяр-бурга. 3 1888 чытаў лекцыі па судовай псі-хіятрыі ў Пецярбургскім універсітэце, a ў 1891 прызначаны прафесарам у Юр'еў (Тарту). Апублікаваў шматлікія навуковыя працы па псіхіятрыі i псіхалогіі ў рускіх i замежных спецыяльных часопісах, а такса­ма асобныя выданні: «Дастаеўскі як псіха-патолаг» (1844), «Лекцыі па судовай псіха-паталогіі» (1890) i інш.

ЧЫР'ЕЎ

Сяргей Іванавіч (1850—?)

Фізіёлаг, педагог. Нарадзіўся ў Віцебску. Вучыўся ў мясцовай класічнай гімназіі i адначасова ў землямерна-таксатарскіх кла-сах, што былі пры гімназіі. Разам з атэста-там гімназіі атрымаў званне каморніка-так-сатара. У 1868 паступіў на фізіка-матэма

468

тычны факулыэт Пецярбургскага універсі-тэта, які скончыў у 1871, i пакінуты там для падрыхтоўкі на прафесара. Але кар'ера матэматыка яго не вабіла, i ў 1872 ён пас-тупіў у Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію, дзе адначасова працаваў асістэн-там пры кафедры фізіялогіі. У 1875 Ч. скончыў акадэмію i залічаны на ваенна-медыцынскую службу. У 1876 абараніўдок-тарскую дысертацыю на тэму «Залежнасйь сардэчнага рытму ад ваганняў унутрысасу-дзістага ціску». У 1876—79 знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы, працаваў у леп-шых фізіялагічных лабараторыях i наведваў клінікі нервовых хвароб Германіі, Фран-цыі, Англіі i Аўстрыі. Пасля вяртання з-за мяжы прызначаны клінічным прафесарам пры Мікалаеўскім ваенным шпіталі ў Пе-цярбургу (1880). У наступным годзе атры-маў званне прыват-дацэнта на кафедры фі-зіялогіі здаровага чалавека ў Кіеўскім уні-версітэце. Аўтар прац «Аб каардынацыі ру-ху жывёл» (1880), «Фізіялогія чалавека» (1899) i шэрагу артыкулаў у спецыяльных рускіх i замежных часопісах.

ЧЭРСКІ

Іван Дзяменцьевіч

(15.5.1845—7.7.1892)

Геолаг, палеантолаг i географ. Нарадзіў-ся ў фальварку Свольна Віцебскай губ., з дваран. У 1857—59 вучыўся ў гімназіі, у 1859—63 у дваранскім інстытуце ў Вільні. За ўдзел у паўстанні 1863—64 здадзены ў салдаты i высланы ў Омск, дзе i пачаў зай- мацца геалапчнымі i палеанталапчнымі даследаваннямі. У 1869 вызвалены ад вай-сковай службы, да 1883 — палітычны ссыльны. Праводзіў даследаванні ваколіц Омска, вывучаў будову берагоў Байкала, склаў першую геалагічную карту яго ўзбя-рэжжа, даследаваў басейн р. Селенга i Ніж-няя Тунгуска. У 1885 амнісціраваны i na запрашэнні Пецярбургскай АН пераехаў у Пецярбург, па дарозе зрабіў маршрутнае геалагічнае даследаванне паштовага тракту ад Іркуцка да Урала. У 1891—92 даследаваў басейны Калымы i Індыгіркі. У экспеды-цыі памёр, пахаваны ў пас. Калымскім ка­ля вусця р. Амалон. Выказаў ідэю эвалю-цыйнага развіцця рэльефу, прапанаваў ад-ну з першых тэктоніка-палеагеафафічных схем унутраных раёнаў Сібіры. Узнагаро-джаны 3 залатымі медалямі Рускага геафа-фічнага таварыства. Яго імем названа сіс-тэма горных хрыбтоў у Якуціі, Магадан-скай вобл., хрыбет у Забайкаллі.

Те.: Неопубликованные статьи, письма и дневники // Статьи о И.Д.Черском и А.И.Чер­ском. Иркутск. 1956.

Шт.: Алдан-Семенов А.И. Черский. М., 1962 (Жизнь замечательных людей); Гриикевич В.П. Путешествия наших зем­ляков. Мн., 1968. С. 187—205.