Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Латышаў

Васіль Васілевіч (10.8.1855—2.5.1921)

Філолаг, археолаг, педагог, доктар грэ-часкай славеснасці. Нарадзіўся ў в. Дзіева Цвярской вобл. Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, у Пецярбургскім гісторыка-філа-лагічным інстытуце. Выкладаў у Віленскай гімназіі, потым у Пецярбургскім гісторыка-філалагічным інстытуце, з'яўляўся таксама прыват-дацэнтам на кафедры класічнай фі-лалогіі ў Пецярбургскім універсітэце. 3 1887—90 узначапьваў гімназію пры гісто-рыка-філаіагічным інстытуце. 3 1890 па-мочнік папячыцеля Казанскай навучальнай акругі, з 1893 віцэ-дырэктар дэпартамента Міністэрства народнай асветы. Сваю дас-ледчую дзейнасць засяродзіў на вывучэнні гісторыі старажытнагрэчаскіх паселішчаў на ўзбярэжжы Чорнага мора (Херсанес, Пантыкапея i інш.). 3 1900 удзельнічаў у рабоце Археалагічнай камісіі ў Пецярбургу. Аўтар прац «Даследаванне аб гісторыі i дзяржаўным ладзе Ольвіі» (Спб., 1887; док-тарская дысертацыя), «Нарыс грэчаскіх старажытнасцей» (1888), «Дзяржаўныя i ва-енныя старажытнасці» (т. 1—2, 1897—99) i інш. Вялікае значэнне для навукі меў яго «Збор антычных надпісаў, знойдзеных у Паўночным Прычарнамор'і» (т. 1—2, 4, 1885—1901).

ЛАЎКСМІН

Сігізмунд (1596—1670)

Філосаф, тэолаг, літаратар. Нарадзіўся ў Заходняй Літве ў шляхецкай сям'і. У По-лацку вывучаў рыторыку (1618—19). Скончыў Віленскі універсітэт. Выкладаў рыто­рыку ў Полацку (1629—31), паэтыку ў Нясвіжы (1631—35), філасофію ў Вілен-скім універсітэце (1635—38); а таксама тэа-логію i кананічнае права ў Вільні, Бранёве, Полацку, Пінску. Быў рэктарам Полацкага калегіума, віцэ-рэктарам i праканцлерам Віленскага універсітэта, наведваў з афіцый-най місіяй Рым. Л. займаўся фэчаскай мо-вай, тэорыяй літаратуры, маральнай філа-софіяй, музычнай i літаратурнай творчас-цю. Аўтар першых айчынных падручнікаў па грэчаскай мове, музыцы, рыторыцы. У філасофскай i літаратурнай дзейнасці ары-ентаваўся на некаторыя ідэалы, уласцівыя гуманізму паўночнага Адраджэння: філасо-фія, тэорыя асветнага абсалютызму, гісто-рыя антычнай літаратуры, выкананне ас-ветніцкай праграмы пры дапамозе адукацыі i інш. Аўтар працы «Практычнае красамоў-ства, або Правілы рытарычнага мастац-тва...», якая ў 17—18 ст. выкарыстоўвалася як падручнік рыторыкі (2 разы выдавалася ў Рэчы Паспалітай, 11 разоў за яе межамі — у Мюнхене, Празе, Вене, Франкфурце-на-Майне, Кёльне i інш.). Узорам для на-пісання гэтай працы быў падручнік Кіпры-яна Саарэса «Аб мастацтве рыторыкі, зас-наванай на выкладанні рытарычных тэо-рый Арыстоцеля, Цыцэрона i Квінтылія-на». Але Л. прапанаваў прынцыпова новыя структуры i методыку курса рыторыкі. Каб узмацнінь значэнне практычнага боку справы, ён увёў вялікі эмпірычны матэры-ял, самастойна распрацаваныя практыка-ванні, якія заканчвалі кожную главу пад назвай «Практика тэорыі», i ўзоры прамоў, напісаных у 3 асноўных родах красамоў-ства: дарадчым, судовым i ўрачыстым. «Прамовы» Л. адрозніваюцца ад прамоў аратараў барока І.Рывоцкага, К.Каяловіча i інш. натуральнасцю стылю, змястоўнай глыбінёй прамовы, чысцінёй мовы. Ён прапанаваў арыгінальную распрацоўку не-каторых тэарэтычных праблем неалацін-скай літаратуры. У кнізе шырока выкарыс-таны творы антычных аўтараў Арыстоцеля, Вергілія, Гарацыя i інш.

У адрозненне ад Саарэса, які абмяжоў-ваўся выкладаннем толькі рытарычнай тэо-рыі, Л. уключыў у кнігу матэрыял «навукі аб доказе» — логікі, што было выюіікана яго перакананнем пра цесную сувязь гэтых навук. Асноўнай сферай распаўсюджання «Практычнага красамоўства...» была кла-січная адукацыя, i гэта кніга доўга служыла

255

ўзорам новалацінскай творчасці. Падручнік Л. страціў сваю папулярнасць толькі ў кан-цы 18 ст., калі з'явілася новая сістэма аду-кайыі i ўзніклі новыя школы філолагаў-класікаў. Л. — аўтар невялікай працы «Сут-насідь дыялектыкі...», якая ўяўляла сабой кампедыум асноўных пытанняў фармаль-най логікі i філасофіі мовы, распрацаваных іюунаохаластычнымі філосафамі Таледа, Фансекам i інш. на аснове лагічных тэо-рый Арыстоцеля.

Літ:. Вайткунас Г. Очерк развития эс­тетической мысли в Литве. М., 1972; Черны­ шева Л.А. Латиноязычная традиция в культу­ре белорусского барокко // Белороссика. Мн., 1980. Л.А.Чарнышова.