Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Карчэўскі

Вінцэнт (Вікенцій Восіпавіч; 1789—1832)

Беларускі астраном, матэматык i асвет-нік. Прадстаўнік Віленскай астранамічнай школы. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. Ву-чыўся ў Віленскім універсітэце (1807—11). У 1814—18 i ў 1826—31 працаваў у ім i ад-начасова ў Віленскай астранамічнай абсер-ваторыі. Навуковыя працы па астраноміі (даследаванне яркасці зорак, назіранне планет, камет, астэроідаў i інш.). Аўтар падручнікаў па астраноміі i матэматыцы. Прытрымліваўся матэрыялістычных погля-даў, прыхільнік вучэння Каперніка i асвет-ніцкіх ідэй. Перакладаў на польскую мову i выдаў працы французскіх астраномаў Ж.Мале «Навука аб небе» (1824) i П.Лапла­са «Гісторыя астраноміі» (1825).

Te:. Astronomia. Wilno, 1821; Traktat o kometach. Wilno. 1826.

Літ:. Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 238.

Кары цкi

Міхал (7.9.1714—10.3.1781)

Паэт, грамадскі дзеяч, педагог. Пісаў на лацінскай мове. Нарадзіўся ў в. Дзітрыкі Лідскага пав. Віленскага ваяв, (цяпер Лід-скі р-н). Паходзіў ca шляхецкага роду, яко­му належаў маёнтак Дзітрыкі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі. Уступіўшы ў 1730 у ордэн езуітаў i адбыўшы двухгадовы наві-цыят у Вільні (1730—31), скончыў Слуц­кую семінарыю ў 1733. У 1733—36 вучыўся ў Віленскай акадэміі на курсе філасофіі. Два гады ў гэтай акадэміі выкладаў лайін

214

скую граматыку, а потым у Варшаўскім ка-легіуме — паэтыку. Праз год паступіў на курс тэалогіі ў тым самым калегіуме, выву-чаў яе і ў Віленскай акадэміі. Выявіў вы-датныя навуковыя здольнасці i паэтычны талент, што засведчана ў дакументах Вілен-скай акадэміі. У 1745 атрымаў ступень ма-гістра філасофіі i вольных навук, а каля 1750 — доктара філасофіі. У ліку яго нас-таўнікаў былі М.Быстрыцкі (матэматык з еўрапейскай вядомасцю) i педагог С.Гас-лоўскі, вучыўся разам з будучым тэарэты-кам педагогікі А.Скарульскім i паэтам-лаці-ністам Д.Сестравітоўскім. Вучнем К. ў Вільні быў вядомы паэт А.Нарушэвіч. Сувя-зі з перадавымі людзьмі свайго часу, хуткае распаўсюджанне ідэй Асветніцтва ў бела-рускіх калегіумах, першыя вынікі рэформы піярскіх i езуіцкіх школ — усё гэта паў-плывала на фарміраванне светапогляду па-эта ў перыяд яго навучання. Працуючы выкладчыкам у калегіумах Мінска i Драгі-чына, Віленскай акадэміі, ён намагаўся па-лепшыць адукацыю ў краі. Пры рэктарстве К. дасягнула росквіту Варшаўская школа (1763—66), дзе на той час склаўся гурток славутых асветнікаў Ф.Багамолец, С.Лускі-на, К.Вырвіч, А.Нарушэвіч. Прымаючы пад увагу яго перадавыя погляды на асвету i багаты педагагічны вопыт, Камісія нацыя-нальнай адукацыі, створаная ў Рэчы Пас-палітай у 1773, прызначыла яго рэктарам Мінскай ваяводскай школы, дзе ён самаад-дана працаваў да самай смерці i завяшчаў ёй маёмасць.

Паэтычны талент К. развіўся яшчэ ў час навучання. Аднак першым друкаваным творам, вядомым сёння, лічыцца элегія «Да Анджэя Младзяёўскага», якая выйшла асобным выданнем у 1764. Многія яго вер-шы змешчаны ў паэтычных зборніках, складзеных польскім бібліёграфам Я.Яноц-кі.м. Пры жыцці паэта выдадзены 25 яго вершаў. Пасля смерці яго паэтычная спад-чына была выдадзена Полацкай езуіпкай акадэміяй пад назвай «Песні» (1817). Твор-часць К. пачалася на мяжы дзвюх проці-леглых эпох — Контррэфармацыі i Асвет-ніцтва — i спалучала ў сабе ix асноўныя рысы. У яго вершах яшчэ адчуваецца ўплыў барока, але ёсць ужо рысы сенты-менталізму, ракако i нават першыя пры-кметы перадрамантызму. Асноўным твор-чым метадам К. быў класіцызм, які выяў-ляўся ў ідэйным змесце, тэматыцы i сты-лістыцы, кампазіцыі твораў. Арыгінальна трактаваў паэт тэмы прагрэсу, патрыятызму, міру. Большасць яго твораў прысвечана тагачасным грамадскім i культурным дзея-чам Беларусі, мясцовым гістарычным па-дзеям. Высокімі мастацкімі вартасцямі вызначаюцца яго эпічная паэма «Птушыны сейм», дзе паказаны крызісны стан Рэчы Паспалітай напярэдадні яе падзелаў, каміч-на-інтымная элегія «Да Касакоўскага» i аў-табіяграфічная «Да брата Караля», прыро-даапісальная ода «Да Зімы», некаторыя эпіграмы. Паэзія К. зрабіла ўплыў на раз-віццё літаратуры Беларусі эпохі Асветнін-тва (пераважна ў яе «высокім штылі»), на новалацінскую паэзію Польшчы, Літвы i Украіны. Некаторыя тэндэнцыі, распача-тыя ў лацінскіх вершах паэта, далей разві-ты ў творах новай беларускай літаратуры, у прыватнасці ў паэмах «Тарас на Парнасе» i «Энеіда навыварат».

Літ.: Ж л у т к о А. Міхал Карыцкі: Песні камэны // Шляхам гадоў. Мн., 1990; Парэц-кі Я.І. Міхаіл Карыцкі. Мн., 1991. А.А.Жлутко.