Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Борзабагаты

Уладзіслаў Канстанцінавіч (5.5.1831—28.3.1886)

Рэвалюцыянер, адзін з кіраўнікоў паў-стання 1863—64. Нарадзіўся ў маёнтку Рутка Навагрудскага пав. ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Слуцкай, а потым у Мін-скай гімназіі. Там у 1846 прымкнуў да тай-най арганізацыі «Братні саюз літоўскай мо-ладзі», дзе спачатку ядналася вучнёўская моладзь, a ў 1848 у яе ўліліся рамеснікі, разначыниы, аднадворцы, дробная шляхта. У ідэйнай праграме саюза былі патрабаван-ні ліквідацыі ўсіх саслоўных прывілеяў, вызваіенне сялян i надзялення ix зямлёй, вызваіенне Польшчы i абвяшчэнне яе са-мастойнай рэспублікай. За ўдзел у саюзе Б. быў выключаны з гімназіі (1849). 3 1856 слухаў лекцыі на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта, працаваў урачом у Навагрудку. У 1863 Б. прызначаны паў-станцкім камісарам Навагрудскага пав. Быў аднадумцам К.Каліноўскага, абараняў інта-рэсы сялян, патрабаваў экспрапрыяцыі па-мешчыцкай зямлі i маёмасці. За удзел у паўстанні завочна прыгавораны да пака-рання смерцю. 3 1865 у эміграцыі, займаў-ся медыцынскай практыкай. Удзельнік франка-прускай вайны 1870—71. У час Парыжскай камуны быў галоўным меды-кам парыжскага шпіталя. Пасля вяртання ў 1874 на радзіму высланы ў Кастрамскую губ., дзе працаваў земскім урачом. Памёр у Любяшове Пінскага пав. (ияпер Валынская вобл., Украіна). У Наваградку ў гонар Б. названа вуліца (1982).

Шт.: Восстание в Литве и Белоруссии 1863—64 гг. М., 1965 (Восстание 1863 г. Материалы и документы); 1 г н а т о в i ч Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты. Мн., 1993. Г.В.Кісяяёў.

БОХВІЦ

Фларыян (4.5.1799—9.8.1856)

Філосаф-мараліст, пісьменнік. Нарадзіў-ся ў мяст. Мір на Навагрудчыне. Баиька яго быў пратэстантам, але значнага уплыву на сына не меў, затое маці, шчырая ката-лічка, выхавала яго ў духу сваей веры, што ў далейшым адбілася на поглядах Б. Пачат-ковую адукацыю атрымаў у дамініканскай школе ў Нясвіжы. Пасля вучыўся на юры-дычным факультэце Кіеўскага універсітэта. Па заканчэнні універсітэта працаваў адва-катам у Навагрудку. Ажаніўшыся з П.Ма-еўскай, сястрой маці А.Міцкевіча, пасяліўся ў фальварку Васькаўцы, дзе i гаспадарыў да канца свайго жыцця. Заняткі адвакатурай не вельмі яму імпанавалі, i ўвесь свой вольны час ён аддаваў філасофскім i рэлі-гійна-маральным разважанням, спрабаваў сябе i на літаратурнай ніве. У 1838 ён вы-даў сваю першую кнігу «Форма майго мыс-лення» (без пазначэння прозвішча аўтара). Твор быў прыхільна сустрэты крытыкай, i ў наступным годзе Б. перавыдаў яго пад той

64

жа назвай, але з пазначэннем прозвішча. Пазней выйшлі яго працы «Сутнасць маёй думкі...» (ч. 1—3, 1838—41), «Асновы маіх думак i пачуццяў» (1842), «Думкі пра выха-ванне чалавека» (1847).

Са сваіх пазіцый Б. імкнуўся прымірыць філасофію i боскае адкрыццё, рэлігію з на-вукай. Процілегласць зыходных прынцы-паў абумовіла супярэчлівасць яго філасоф-скіх i эстэтычна-педагагічных поглядаў. Праграму навучання ён грунтаваў на прын-цыпах асветніцтва i рэлігійнай маралі, a ra-лоўнай мэтай выхавання лічыў удаскана-ленне розуму i пачуццяў. Выказваўся за не-абходнасць такой сістэмы выхавання, якая б рыхтавала людзей, карысных для грамад-ства. У яго доме заўсёды збіралася нава-кольная інтэлігенцыя. Пахаваны ў в. Дара-ва Ляхавіцкага р-на. На помніку надпіс: «Твой прыклад няхай паказвае нам шлях праўды».

Літ. Мохнач Н.Н. От Просвещения к ре­волюционному демократизму. Мн., 1976.

БРАНЕЎСКІ

М., гл. Філалет Хрыстафор

БРЖЭСКІ

Мікалай Карнілавіч (1860—9.8.1910)

Эканаміст, публіцыст. Нарадзіўся ў Мінску, дзе скончыў мясцовую гімназію. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пе-цярбургскага універсітэта. Яшчэ студэнтам 4-га курса атрымаў прэмію i залаты медаль за конкурсную працу «Дзяржаўныя даўгі Расіі...». Пасля заканчэння універсітэта ў 1886 атрымаў пасаду ў Міністэрстве фінан-саў. 3 1891 прайаваў рэферэнтам у канцы-лярыі Дзяржаўнага савета. У 1893 стаў чле­нам тарыфнага i гандлёва-прамысловага камітэта Міністэрства фінансаў i адначасо-ва намеснікам дэпартамента ўскосных па-даткаў. Пагаршэнне здароўя i тое, што ён, хоць i быў праваслаўнага веравызнання, у сваім пецярбургскім доме паводзіў сябе як польскі шляхціц, перашкодзіла таленавіта-му эканамісту i правазнаўцу ў яго росце па службе. Выбаршчыкі ад Мінскай губерні хацелі выбраць яго сваім дэпутатам у 1-ю Дзяржаўную думу Расіі, але Б. саступіў гэта месца больш вядомым i папулярным кан­дидатам. У 1909 Б. ахвяраваў сваю біблія-тэку (каля 3 тыс. тамоў каштоўнай літара-туры па фінансавых пытаннях) Віленскаму таварыству сяброў навук, якое аддзячыла ахвярадаўца наданнем яму тытула члена-пратэктара таварыства. Аўтар прац «Падат-ковая рэформа: французскія тэорыі XVIII ст.» (1888, магістэрская дысертацыя) i «Круга-вая парука сельскіх суполак...» (1896, у 1897 за яе Б. присвоена ступень доктара фінансавага права), нарыса аб прававым становішчы сельскіх суполак. Быў рэдакта-рам юбілейнага выдання «Стагоддзе Мініс-тэрства фінансаў», у якім змясціў гістарыч-ны агляд заканадаўства аб ускосных палат­ках. Памёр Б. ў Расіенскім павеце. Пахава­ны ў Вільні.

БРЭН

Келясцін Іванавіч (каля 1800—29.3.1875)

Беларускі краязнавец, збіральнік фальк-лору. Нарадзіўся на Брэстчыне. Скончыў Брэсцкае шасцікласнае вучылішча. У кан-цы 1820-х гадоў вучыўся і працаваў пісьма-водам у Жыровіцкай семінарыі. 3 1831 свя-тар у Кобрыне, з 1838 настаяцель царквы ў в. Стары Корнін Бельскага павета Гродзен-скай губ. Аўтар працы «Мясцовае этнагра-фічнае апісанне Бельскага павета Гродзен-скай губерні...» (нап. ў 1856), у якой ад-люстравана матэрыяльная i духоўная куль­тура беларускага насельніцтва на тэрыторыі Падляшша. Складаецца з 6 раздзелаў: «Вонкавы выгляд», «Мова», «Хатні побыт», «Асаблівасці фамадскага быту», «Разумо-выя'здольнасці, маральныя якасці i адука-цыя», «Народныя паданні i помнікі». У працы 38 песень (з ix 14 вясельных), 24 за-гадкі, 15 прымавак, 2 казкі. Вясельныя песні пададзены ў адпаведнасці з апісан-нем вясельных абрадаў, іншы фальклорны матэрыял змешчаны ў дадатку. Ёсць ма-люнкі адзення, рыбалоўных прылад, жы-лых i гаспадарчых будынкаў i ix планы. Аў-тар параўноўвае штодзённы побыт белару-саў i мазураў, вылучае адметнае i аднолька-вае ў ix культуры. Рукапіс зберагаецца ў ар­хиве Геаграфічнага таварыства ў Санкт-Пе-цярбургу.

Літ:. Л о б а ч М. Па слядах рукапіснага эт- награфічнага апісання Бельскага павета свя- шчэнніка Келясціна Брэна з 50-х гадоў XIX ста- годдзя // Studia polsko-litewsko-białoruskie. Warszawa, 1988. М.С.Лобач

65

БРЭТЭ

Antoni

Якуб Антоні [Briotet Jakub (1746—25.5.1819)]

Вучоны-медык, хірург, прадстаўнік пры-родазнаўчага матэрыялізму на Беларусі канца 18 ст. Паходзіў з Францыі. Працаваў хірургам у шпіталі ў Ліёне. 3 1768 на пра-цягу 10 гадоў быў празектарам i дэманстра-тарам анатоміі ў шпіталі ў Парыжы, а за-тым у 1777 у Вільні, пры Галоўнай літоў-скай школе, дзе ў 1780 выкладаў хірургію. 3 1781 выконваў абавязкі дэманстратара пры кафедры фізіялогіі i анатоміі, набыў вялікую папулярнасць як выдатны хірург i акушэр. У 1787 атрымаў дыплом доктара медыцыны i хірургіі i пасаду прафесара практычнай хірургіі, у 1791 —патэнт гене-ральнага хірурга войск Вялікага княства Лі-тоўскага. Член-карэспандэнт Парыжскага медыцынскага таварыства, член Віленскага таварыства ўрачоў. Па даручэнні Віленска-га універсітэта заснаваў у 1808 хірургічную клініку, якой кіраваў да 1811. Па ўласнай ініцыятыве арганізаваў навучанне малод-шага медыцынскага персаналу, пры гэтым заняткі па анатоміі праводзіў на польскай мове. У далейшым многія з яго вучняў ста-лі знакамітымі ўрачамі. У 1788—89 апублі-каваў на французскай мове свае лекцыі па практычнай хірургіі i назіранні за хворымі. Насуперак поглядам рэлігіі на хваробу як боскую кару сцвярджаў, што захворванні выклікаюцца пэўнымі матэрыяльнымі пры-чынамі. Памёр i пахаваны ў Вільні.

Літ.: Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 235.