- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Дабравольскі
Іван Вікенцьевіч (1780—90-я гады — 1851)
Скрыпач, дырыжор, кампазітар, фальк-ларыст, педагог i музычны дзеяч. Выхадзец з Магілёўшчыны. Быў рэгентам хору i ка-пельмайстрам духавой i інструментальнай музыкі магілёўскага епіскапа Анастасія. Каля 1810 разам з капэлай пераехаў у Астрахань, дзе правёў больш за 30 гадоў. 3 пач. 1840-х гадоў праііаваў настаўнікам му-зыкі ў Гродзенскай гімназіі, узначальваў аматарскі аркестр, які выконваў творы кампазітараў-класікаў. У 1816—18 ён выда-ваў «Азиатский музыкальный журнал». Гэ-та была першая ў Расіі спроба выкарыстан-ня літаграфскага спосабу ў нотадрукаванні, a таксама запісу, публікацыі i апрацоўкі з выкарыстаннем прыёмаў еўрапейскай кам-пазітарскай тэхнікі музычнага фальклору народаў Сярэдняй Азіі i Каўказа. У часопі-се друкаваліся i інструментальныя п'есы для хатняга музіцыравання, у т.л. самога Д. («Паланэз» для скрыпкі i інш.).
Літ:. Коростин А.Ф. Начало литографии в России. М., 1943. С. 73—77; К а п и л о в АЛ. Скрипка белорусская. Мн., 1982.
Дабравольскі
Уладзімір Мікалаевіч (11.8.1856—7.5.1920)
Беларускі і рускі краязнавец, этнограф i фалькларыст. Нарадзіўся ў с. Краснасвяц-кае Смаленскага пав. ў сям'і дробнага па-мешчыка. Скончыўшы Смаленскую гімна-зію, у 1876 паступіў на філалагічны фа-культэт Маскоўскага універсітэта. У сту-дэнцкія гады праяўляў цікавасць да этна-графіі, наведваў лекдыі Ф.Буслаева, Ф.Кор-ша, У.Мілера, прымаў удзел у працы этна-графічнага гуртка. Пасля заканчэння уні-версітэта (1880) працаваў выкладчыкам лі-таратуры, логікі i гісторыі ў Смаленскай жаночай гімназіі. Праз 3 гады з-за хваробы выйшаў у адстаўку і, пасяліўшыся ў вёсцы, збіраў i запісваў народныя песні, казкі, легенды, паданні, замовы, прыказкі i пры-маўкі, якія пазней увайшлі ў «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (ч. 1—4, 1891 — 1903). Матэрыялы Д. збіраў у асноўным ся-род сялян, зусім не карыстаўся апублікава-нымі фальклорнымі творамі. Галоўны прын-цып, якога ён прытрымліваўся ў сваёй ра-боце, — асабісты запіс фальклорных тво-раў з вуснаў народа з захаваннем асаблівас-цей гаворкі. Навуковыя інтарэсы вучонага былі шматграннымі. Ён даследаваў народныя абрады i святы, народны тэатр, выву-чаў вераванні народа, збіраў прадметы по-быту i інш. Разам з М.Дз.Бэрам ён запісаў больш за 500 мелодый сабраных ім песень (адшуканы 182 запісы; 9 напеваў балад упершыню апублікаваны ў кн. «Балады», кн. 2, 1978). У яго творчай спадчыне арты-кулы «Прыказка i загадка» (1898), «Смерць, пахаванне i галашэнні» (1900), «Кроены» (1902), «Адрозненні ў вераваннях i звычаях беларусаў i велікарусаў Смаленскай губер-ні» (1903), «Юр'еў дзень у Смаленскай гу-берні» (1908), «Абрады i павер'і, якія даты-чацца хатніх i палявых работ сялян Смаленскай губерні» (1909), «Смаленскі аблас-ны слоўнік» (1914) i інш., апублікаваныя пераважна ў часопісах «Этнографическое обозрение» i «Живая старина». Прысвяціў-шы жыццё навуковай дзейнасці, Д. ўвесь час адчуваў вялікія матэрыяльныя цяжкас-ці, шукаў работу, якая не перашкаджала б яго збіральніцкай і краязнаўчай дзейнасці. 3 1902 служыў інспектарам народных ву-чылішчаў Разанскай губ., з 1906 — інспек-тарам народных вучылішчаў у Смаленскай
129
губ. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вык-ладаў гісторыю рускага тэатра i этнаграфіі ў Беларускім народным універсітэце (Мас-ква), Віцебскім інстытуце народнай асветы, Смаленскім аддзяленні Маскоўскага археа-лагічнага інстытута. У пачатку мая 1920 па даручэнні Аддзела народнай адукацыі накі-раваўся для збірання этнаграфічнага матэ-рыялу ў вёску. У ноч на 8 мая за 25 вёрст ад Смаленска Д. забіты бандытамі.
Літ.: Дмитриев В.В. В.Н.Добровольский: (Краткий биогр. очерк). Смоленск, 1930; Бандарчык В.К. Псторыя беларускай эт-награфіі XIX ст. Мн., 1964; Акунькова А.М. Беларуская казка ў запісах У.М.Дабра-вольскага // Беларуская фалькларыстыка. Мн., 1980.
ДАБШЭВІЧ (Dobszewicz) Бенядзікт (12.3.1722—1799)
Прадстаўнік эклектычнай філасофіі на Беларусі і ў Літве, тэолаг, езуіт. Нарадзіўся каля Навафудка. Адукацыю атрымаў у Навагрудскім езуіцкім калегіуме i Вілен-скай езуіцкай акадэміі. Перыяд яго вык-ладчыцкай дзейнасці ў Навагрудку — ціка-вы эпізод асветы на Беларусі. Паводле шматлікіх звестак у 2-й палове 18 ст. ў Навагрудку быў вельмі высокі на той час уз-ровень выкладання, у вялікай пашане былі дакладныя навукі, існавалі добра абсталя-ваныя фізічныя i інш. кабінеты. Адначасо-ва з Д. тут працаваў С.Шадурскі. Галоўная праца Д. «Погляды новых філосафаў...» фактычна складаецііа з лекідый у Навагруд-скім езуіцкім калегіуме, дзе ён выкладаў фізіку, матэматыку, філасофію i тэалогію. 3 1758 Д. стаў выкладчыкам Віленскай езуіц-кай акадэміі, з 1773 —дэкан тэалагічнага факультэта гэтай акадэміі. Дакладных звестак пра яго далейшы лес не знойдзена. Але можна меркаваць, што яму не даравалі за-надта смелыя выступленні супраць схалас-тыкі i падтрымку новай філасофіі (многімі тэолагамі атаясамлівалася з атэізмам). Ён вымушаны быў пакінуць працу ў акадэміі i перабрацца ў мястэчка Кражай (на захадзе Літвы), дзе i памёр.
Яго жыццё i творчасць мала вывучаныя, хоць апрача беларускіх даследчыкаў яго фі-ласофскімі поглядамі зацікавіліся вядомы германскі даследчык, гісторык, акадэмік Э.Вінтэр, польскія даследчыкі, у т.л. Л.Хмай. Светапогляд Д. рэлігійна-ідэаліс-тычны, але аб'ектыўна ён пашыраў на Беларусі новую прагрэсіўную філасофію, на-туразнаўства i своеасаблівае асветніцтва (у тым сэнсе, у якім Вінтэр выкарыстоўваў тэрмін «рэлігійнае асветніцтва»). У гэтай плыні Д. напісаў некалькі спецыяльных кніг па логіцы, у т.л. «Лекцыі па логіцы..., напісаны А(йцом) Бенядзіктам Дабшэві-чам... доктарам i прафесарам філасофіі на аснове ўхваленых меркаванняў старажыт-ных i больш новых мысліцеляў для выка-рыстання служкамі філасофіі» (Вільня, 1761). Найбольш плённымі былі 1760—61-я гады, калі Д. напісаў 3 кнігі. Усяго ён над-рукаваў больш за 10 прац (у рукапісах зас-талося, відаць, больш), у якіх разглядаў амаль усе існуючыя ў тагачаснай еўрапей-скай думцы значныя ідэі, тэорыі, творы, аргументацыі (Платон, Арыстоцель, Дэ-макрыт, Эпікур, Эмпедокл, Анаксімен, Секст Эмпірык, крытычны скептыцызм, стаіцызм, патрыстыка, Ф.Бэкан, М.Капер-нік, Г.Галілей, Р.Дэкарт, Б.Спіноза, Г.Лейб-ніц, М.Мальбранш, Х.Вольф, Маперцью i інш.). Паводле Вінтэра, Д. быў першы ў Рэчы Паспалітай, хто так рушыў да новага, a ў яго творы «Тэзісы ва універсальную фі-ласофію» (1763) сістэма філасофіі пабуда-вана на аснове сістэмы Дэкарта.
У кнізе «Погляды новых філосафаў» Д. па сутнасці разгарнуў сістэму поглядаў, якія абапіраюцца на новыя філасофскія i натуральныя тэорыі. Як i ўсе тагачасныя вучоныя, што імкнуліся ўсё вырашыць дак-ладнымі матэматычнымі падыходамі, Д. падкрэсліваў вялікую ролю матэматыкі для філасофіі. «Калі б мы пажадалі пазба-віць філасофію гэтай яе асновы — матэма-тыкі, — сцвярджаў ён, — дык гэта азнача-ла б па сутнасці выступіць супраць самой яе прыроды, бо пазбавіць філасофію яе ма-тэматычнай асновы тое ж самае, што чала-веку паспрабаваць хадзіць без ног. Гэта таксама было б падобна да таго мастака, які выкінуў усе прылады, неабходныя для ажыццяўлення мастацкай задумы, i тым не менш намагаецца яе ажьшцявіць». Аднак Д. не абмяжоўваўся панегірыкамі матэма-тыцы i натуразнаўству, ён упарта шукаў су-вяз! паміж імі і філасофіяй ва ўсіх сваіх працах. Ён лічыў логіку першай з навук, здатных да ўмацавання гэтых сувязей, каб адшукаць ісціну. Задача яе «надзейна адчы-няць дарогу да вывучэння ўсіх навук i да-ваць спосаб удалага параўнання». Фундаментальным! прынцыпамі логікі Д. лічыў прынцып дастатковай падставы i прынцып
130
сумнення. Ён самастойны ў выбары кан-цэпцый, не згодны з X.Вольфам, што кры-тэрый — гэта толькі лагічнае паняцце, прымаў канцэпцыю Лейбніца аб дзвюх іс-цінах: неабходнай (крытэрыем можа быць толькі розум) i выпадковай (крытэрый — індукцыя, вопыт). Логіка Д. адлюстроўвае, з аднаго боку, яго эрудыцыю, а з другога — адчуванне неабходнасці ўлічыць у ёй вопыт, эксперимент. Болыл распрацавана ў яго тое, што мае адносіны да аналізу па-няццяў, тое, што мы ўяўляем як семанты-ку, прагматыку, семасіялогію i г.д. Шкавы-мі з'яўляюціда i яго асэнсаванні праблем метаду: «Метад — гэта такая функцыя ро-зуму, з дапамогай якой шмат якія паняцці, многія меркаванні i мноства разважанняў так зводзяциа ў ясныя i пэўныя правілы, што або выяўленыя ісціны яны (гэтыя пра-вілы) раскрываюць іншым, або з ix дапамогай выяўляюцца да гэтага часу невядо-мыя [ісціны]». Наконт прынцыпу сумнення Д. заўважаў: «Метадычнае сумненне (пад гэтай назвай маецца на ўвазе больш дасканалае даследаванне) азначае, што мы не асуджаем, не падумаўшы, погляды ін-шых, але спакойна ўзважваем розумам усе гэтыя заявы, што здаюцца нам непрымаль-нымі палажэннямі, якія не маюць ніякай асновы, пытаннямі i абставінамі..., а ста-ранна вывучаем гэтыя п&тажэнні, як быц-цам бы яны былі карысныя...» Такіх тонкіх хадоў у логіцы ў Д. нямала. Больш трады-цыйна ў яго творах падаецца метафізіка, якую ён падзяляў на анталогію (вучэнне пра быццё), этыялогію (вучэнне аб пры-чыннасці), натуральную тэалогію, пнеўма-талогію (пра духаў), якая ў сваю чаргу па-дзяляецца на натуральную тэалогію, псіха-логію i касмалогію. Псіхалогія ў сістэме Д. разглядалася як самастойная частка, але па сутнасці звязаная з метафізікай i нату-ральнай тэштогіяй. I тут выяўляецца пра-межкавасць яго светапоглядных уяўленняў: з аднаго боку — натураліста-даследчыка, з другога — тэолага-прафесіянала. Такі сплаў наогул характэрны для «эклектычнай філасофіі». 3 аднаго боку, ён разглядаў душу як духоўную субстаниыю, звязаную з Богам, а з другога — звязаную вельмі цес-на з целам (з нервамі i г.д.). Д. прызнаваў прыроджаныя здольнасці і адначасова схі-ляўся да прыняцця локаўскага сенсуалізму, пагаджаўся з т.зв. «сістэмай фізічнага ўздзеяння» французскага філосафа Турне-міна, сцвярджаючы, што, «калі ў органах пачуццяў адбываюцца змены пад уздзеян-нем аб'ектаў, якія знаходзяцца па-за намі, тады з дапамогай руху, які бесперапынна перадаецца праз нервы ў мозг, уяўленне аддрукоўваецца ў душы». Гэты падьгход ужо выходзіць за межы схаластыкі i нават тэалогіі таго часу, душа (гэта частка боска-га) рэальна становіцца часткай матэрыі прыроды чалавечага цела, таму ў раздзеле «Пра адчуванні» ён разглядаў аргументы сувязі душы з целам праз нервы, прымаў зыходныя даныя анатоміі, фізіялогіі і кры-тыкаваў нават тэорыю картэзіянцаў аб шышкападобнай залозе як цэнтры душы. Д. цікавілі і дакладныя навукі. Таму, напр., у касмалогіі (як частцы фізікі) Д. разглядаў розныя сістэмы будовы сусвету (Пталамея, Ціха Браге), але спецыяльна вылучаў сістэ-му Каперніка (геліяцэнтрычную). Гэту сіс-тэму ён лічыў вельмі верагоднай гіпотэзай, якая, аднак, не павінна прымацца як абса-лютная ісціна: «Сістэма Каперніка можа абараняцца як гіпотэза... бо ў сістэме Ка-перніка тлумачацца ўсе з'явы нябесных цел... i да таго ж проста i адпаведна законам прыроды... Сістэма Каперніка не па-вінна абараняцца як тэорыя, г.зн. не трэба гаварыць, што сусвет пабудаваны так, як лічыў Капернік». У гэтым супярэчлівасць думак Д.
Фізіку ён падзяляў на гістарычную і этыялагічную (раскрыццё прычын фізічных з'яў), агульную i выключную, на касмало-гію і стэхіялогію (навука пра элементы), мінералогію, гідралогію і фіталогію (навука пра расліны), заалогію і антрапалогію. У агульнай фізіцы. Д. разглядаў праблемы рэ-альнага існавання цел, крытыкаваў суб'ек-тыўных ідэалістаў, якія адмаўлялі ix рэаль-нае быццё (Берклі i інш.). Галоўныя ўлас-цівасці цел ён выводзіў з прыроднай ix не-абходнасці, але асэнсаванне ix лічыў неда-сягальным. Д. імкнуўся быць канфармістам, не парушыць традыцыю, a толькі «апра-нуць яе ў новую вопратку», хоць гэта не заўсёды атрымлівалася. Таму ён не адкідаў цалкам арыстоцелеўскія паняцці (напр. форма i змест), a толькі ix рэфармаваў, да-лучаў да ix новыя, напр. фізічная прырода, механічная форма, атамы ці мікрачасцінкі i г.д. У крытыцы перыпатэтыкаў, якія ні на пядзю не жадалі адступаць ад Арыстоцеля, Д. схіляўся да канцэпцыі Платона i яго паслядоўнікаў у Новы час: «Форма — гэта адзінае, як тое — парадак i музыка, альбо што-небудзь з такіх паняццяў, што завуцца
131
падобным чынам». Для яго свет — гэта тварэнне Бога, таму што з маленства i да смерці малітва была заўсёды з ім, нават та-ды, калі ён часам у логіцы, філасофіі ці ў фізіцы пагаджаўся з матэрыялістамі. Супя-рэчлівасць душы i часу, ведаў i малітвы, ра-цыянальнасці i містыкі былі адметнымі ры-самі думкі гэтай пераходнай эпохі. Для яго сучаснікаў гэта здавалася збіраннем карыс-нага з усіх крыніц, таму адзін з ix пісаў пра Д., што ён «наследуе філосафам Новага часу», не прытрымліваецца думак аніводнага з ix, а карыстаецца ix працамі, «як пчала, якая збірае мёд з розных кветак».
Літ:. Цукерман А.Я. Бенедикт Добшевйч (1722 — ок. 1794) // Памятники философской мысли Белоруссии XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991; Дорошевич Э. Натурфилософские взгляды Добшевича // История и методология естествознания. Мн.,1966; Очерки истории философской и социоло гической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн.,1973. Э.К.Дарашэвіч.