- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Маскевіч
Самуіл Іванавіч (15807—1642)
Грамадскі дзеяч i пісьменнік-мемуарыст. Нарадзіўся ў в. Сэрвач на Навагрудчыне ў шляхецкай сям'і. Адукацыю атрымаў, ві-даць, у Навагрудку. У перапынках паміж вайсковай службай (1601—21) служыў пры дварах магнатаў А.Вішнявецкага i Радзіві-лаў. У 1617—18 дэпутат трыбунальскага суда ад Навагрудскага пав., потым навагруд-скі земскі пісар. Аб'ехаў Прыбалтыку, Ра-сію, Украіну. Багатыя ваенна-палітычныя ўражанні ляглі ў аснову яго «Дыярыуша» (дзённіка i мемуараў), які ахоплівае падзеі з 1594 па 1621. Аднак толькі падзеі 1594— 1604 маюць характар дзённікавых запісаў. Алісанне фактаў пазнейшага часу больш разгорнутае, эмацыяльна насычанае. Хра-налагічная непаслядоўнасць паведамленняў сведчыць пра тое, што твор напісаны па ўспамінах, а не па свежых слядах падзей. Ён аднолькава праўдзіва характарызуе i сваіх сяброў, i ворагаў. Падрабязна апісва-ючы аблогу Смаленска, М. адначасова адзначае мужнасць i стойкасць абаронцаў горада, паказвае рускага ваяводу М.Шэйна як доблеснага воіна i вопытнага военачаль-ніка. Аналізуючы складанасць ваенна-палі-тычнай сітуацыі ў Расіі, М. тлумачыць дзе-янні розных баярскіх груповак, ix узаема-адносіны паміж сабой i ix дзеянні супраць каралеўскага войска. I на гэтым фоне ў не-гатыўным плане пададзены дзеянні воена-чальнікаў Рэчы Паспалітай. М. падрабязна апісвае побыт баяр, майстэрства маскоўскіх рамеснікаў. Яму імпанавалі цвярозыя мер
286
каванні масквшян, якія яны выказвалі на-конт польскай шляхецкай вольнасці, бо лі-чылі гэта не вольнасшю, а самавольствам, дзе моцны прыгнятае слабага. Ён можа адабраць у слабага маёнтак i забіць самога, a калі шукаць справядлівасці, то «справа можа заиягнуцца на некалькі гадоў, а з ін-шага i нічога не спагоніш». Значнае места ў «Дыярыушы» адведзена паказу некаторых рыс жыцця рускага сялянства i яго адносін да інтэрвентаў. Аўтар справядліва падкрэс-лівае, што менавіта войны зрабілі жорсткім просты народ i вымусілі яго ўключыцца ў бараиьбу. Народная помета ў паказе М. хоць i страшная, але заканамерная, бо гэта рэакцыя ў адказ на прычыненае народу зло. Падрабязна апісваючы ўсё перажы-тае i ўбачанае, М. адкрыта выказвае сімпа-тыі i антыпатыі, пры гэтым не шкадуе ні дзяржаўных мужоў, ні сяброў, ні родзічаў. Самакрытычным ён быў i ў адносінах да самога сябе. Абмежаваны вузкасаслоўнымі каставымі ўяўленнямі засцянковай шляхты, ён пераважна турбаваўся пра свой матэры-яльны дабрабыт, а вырашэнне пытанняў вялікай палітыкі аддаваў магнатам. М. быў індыферэнтным i ў адносінах да рэлігіі. Ві-даць, таму ўсе падзеі апісаны ім аб'ектыўна без патітычный i рэлігійнай прадузятасці.
Te.: Pamiętniki Samuela i Bogusława Kazimierza Maskiewiczów. Wrocław, 1961; рус. пер. — Сказания современников о Дмитрии Самозванце. Ч. 5. Записки Маскевича. СПб., 1834.
Л/т.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 212—215.
В.В.Краснова.
Матушэвіч
Марцін (11.11.1714—21.11.1773)
Дзяржаўны дзеяч, пісьменнік-мемуа-рыст, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Ельня Брэсцкага пав. (непадалёку ад Камянца). Вучыўся ў езуітаў у Камянцы, Драгічыне, Брэсце i Варшаве. Быў пісарам Брэсцкага гарадскога суда, неаднаразова выбіраўся паслом сойма Рэчы Паспалітай, займаў па-саду брэсцкага стольніка. У 1763—64 быў галоўным дарадчыкам К.Радзівіла, паслом вольнага сойма, на якім каралём выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У 1767 набыў вядомасць як дзеяч Радамскай канфедэра-цыі, якую ўзначальваў К.Радзівіл, напісаў некаторыя акты гэтай канфедэрацыі, за што рашэннем сойма 1768 адзначаны вялі-кай грашовай прэміяй «За заслуті». У гэтым жа годзе атрымаў пасаду брэст-літоў-скага кашталяна i стаў сенатарам Рэчы Паспалітай.
У мемуарных творах М. адлюстраваны многія праблемы гісторыі Рэчы Паспалі-тай, палітычныя, прававыя i этычныя по-гляды розных пластоў тагачаснага грамад-ства. Найбольш аналітычнага матэрыялу такога роду ў яго кнізе «Мемуары кашталяна брэсцка-літоўскага», выдадзенай у Варшаве (т. 1—4, 1876) А.Павінскім з грунтоў-ным уступным артыкулам «Пра жыццё i творы Марціна Матушэвіча». У цэнтры ўвагі гэтага твора пануючае шляхецкае сас-лоўе, якое пісьменнік падзяляў на тры ас-ноўныя групы: магнатаў, еярэднюю i дробную шляхту. Ён паказаў становішча ў іра-мадстве «сожнай з гэтых груп, падкрэсліва-ючы ix маёмасную, сацыяльную i палітыч-ную няроўнасць, намаляваў партрэтную га-лерэю буйнейшых магнатаў Рэчы Паспалі-тай саксонскага перыяду, прывёў біягра-фічныя звесткі пра ix, падрабязна апісаў ix дзеянні i ўчынкі. Цэнтральныя персанажы кнігі — нясвіжскія князі Міхал i Кароль Радзівілы, канцлер Вялікага княства Літоў-скага Міхал Чартарыйскі. Паводле азна-чэння польскага даследчыка Б.Крулікоў-скага, «паслужлівы панегірыст» М. з цяж-касцю адшукваў у сваіх герояў станоўчыя рысы, таму ix характарыстыкі найчасцей пачынаў з агульных фраз («набожны», «вя-лікага сэрца», «асаблівай дабраты» i г.д.) i толькі потым, у асцярожнай форме, маля-ваў ix сапраўднае аблічча. Напрыклад, пра магната Людвіка Пацея, брэсцкага падка-морыя, М. пісаў, што ён быў «дастаткова красамоўны», «меў дастаткова i сэрца», да таго ж бьгў «бязмежна шчодрым i гасцін-ным», аднак вылучаўся помслівасцю і звы-чайна гаварыў: «Калі ў мяне каменем кі-нуць — я яго схаваю, кінуць другім i трэ-цім — я i ix схаваю, але калі прыйдзе час, то, кінуўшы адразу ўсе тры камяні, абавяз-кова пападу ў свайго праціўніка». 3 «Мему-араў...» М. паўстаюць (часта не па волі аў-тара) такія рысы магнатаў, як індывідуа-лізм, клопат найперш пра свае ўласныя ін-тарэсы, славалюбетва, фанабэрыя, якія ў ix практычнай дзейнасці абарочваліся самавольствам, палітычным вераломствам i дву-рушніцтвам. Працэс выраджэння магнац-тва прасочваецца ў «Мемуарах...» М. на прыкладзе роду Радзівілаў, які некалі даў шэраг вядомых дзяржаўных i ваенных дзея-чаў Рэчы Паспалітай. Міхала Радзівіла, які
287
ў сярэдзіне 18 ст. быў гетманам Вялікага княства Літоўскага, М. характарызуе як аб-межаванага, слабахарактарнага i безыніцы-ятыўнага чалавека. Іеранім Радзівіл, брат Міхала, харунжы Вялікага княства Літоў-скага, па сведчанні аўтара, праславіўся сваей жорсткасцю. Марцін Радзівіл у сваім маснтку ў Чарнаўшчах (ма Брэстчыне) стварыў сапраўдны гарэм, здзекаваўся са сваіх вязніц, трымаў ix у холадзе i голадзе, a дзяцей ix забіваў. Кароля Радзівіла, у якога М. шмат гадоў быў дарадчыкам i «прыяцелем» i якога пазней прызналі псі-хічна хворым чалавекам, ён паказвае як авантурыста, скандаліста i п'яніцу. На-прыклад, М. апісвае такі эпізод: у 1755 К.Радзівіл як маршалак трибунала ў Мін-ску запрасіў да сябе ў госці сваіх прыхіль-нікаў i прадстаўнікоў процістаячай партыі, якая падтрымлівала канцлера Чартарый-скага, i жорстка расправіўся з імі. Шмат увагі надаваў пісьменнік аналізу псіхалогіі сярэдняй шляхты, падкрэсліваючы яе без-дапаможнасць i поўную залежнасць ад маг-натаў. Калі аднойчы сам М. не паладзіў з М.Чартарыйскім, то ўсе ад яго адвярнуліся: «I застаўся я тады ў Навагрудку як бедная авечка ў воўчай пашчы».
Антымагнацкі настрой выразна праявіў-ся i ў трох арыгінальных «Дадатках» М. да зробленага ім перакладу на польскую мову «Сатыр» Гарацыя (1784). Калі ў «Мемуарах...» залежнасць ад магнатаў i паслужніц-тва апісваецца ім як нешта само сабой зра-зумелае, то ў «Дадатках», напісаных у апошні перыяд яго жыцця, больш сур'ёзна крытыкуецца сквапнасць, прагнасць, сва-вольства i помслівасць буйных феадалаў. Так, у другім «Дадатку» ён адзначаў, што т.зв. «прыяцелі» магнатаў з ліку шляхты вымушаны былі пастаянна рабалепстваваць перад імі. Ix «дружба» з багацеямі «тужлі-вая», ніхто з ix «не свабодны сказаць смела праўду» i даводзіцца ім або «выконваць несправядлівыя загады», або «баяцца пан-скай пометы i крыўды». Аднак крытыка магнацкага свавольства ў М. спалучалася з абаронай «залатой вольнасці» шляхецтва. Праўда, у «Мемуарах...» параўнальна мала гаварылася пра дробную шляхту, да якой i сам М. як прадстаўнік сярэдняй шляхты ставіўся пагардліва. Што датычыць простых людзей, еялян, то пра ix ён згадваў вельмі рэдка, мімаходзь, толькі ў сувязі з апісаннем учынкаў магнатаў i шляхты. Але i тыя нешматлікія матэрыялы пра еялян сведчаць, што у маёнтках магнатаў i шляхты сістэматычна прыніжалі ix чалавечую годнасць, расплачваліся прыгоннымі за ўзаемныя даўгі i паслугі, за самую нязнач-ную правіннасць ix збівалі i катавалі.
Адно з цэнтральных месцаў у «Мемуарах...» М. адведзена павятовым соймікам i трыбуналам, якія адыгрывалі выключна вя-лікую ролю ў жыцці правінцыяльнай шляхты. 3 твора відаць, што магнаты выдзялялі значныя сумы на падачкі сваёй кліентуры, на подкуп паслоў з процілеглага лагера, за што тыя павінны былі паведамляць пра ўсё, што там адбывалася. Так, у 1757 І.Ра-дзівіл асігнаваў на правядзенне брэсцкага сойміка грошы, з якіх на вярбоўку шляхты брэсцкія ротмістры Іеранім i Ян Дамброў-скія атрымалі па тысячы злотых, брэсцкі харунжы Верашчака, які належаў да проці-леглай партыі, — 2 тыс. злотых, брэсцкі пісар Букавецкі, пра якога было вядома, што ён «ад усіх браў, але ні да кога не быў добразычлівым», — 2 тыс. злотых. Най-больш важныя пытанні, паводле сведчання аўтара, вырашаліся не на саміх пасяджэн-нях, а за кулісамі. Амаль усе соймікі супра-ваджаліся ўсеагульнымі папойкамі, а то i крывавымі сутычкамі: не дапамагалі грошы i віно — у ход ішлі шаблі i пісталеты. Подкупам i спойваннем дэпутатаў, інтрыгамі i шантажом суправаджалася i дзейнасць трыбуналаў. Сам М. неаднаразова выбіраў-ся членам трыбунала, не раз выступаў там то ў ролі «істца», то ў ролі «адказчыка». Ён шчыра прызнаецца ў атрыманні «прэзен-таў», якія давалі членам трыбунала, назы-вае прозвішчы дэпутатаў i сумы грошай на-ват у тых выпадках, калі подкупам займаў-ся ён сам. Часам абставіны складваліся так, што ўдзельнікі судовых працэсаў упар-ціліся, цяжба зацягвалася, а, каб выйграць справу, дастаткова было толькі атрымаць перавагу ў адзін голас. У такіх выпадках ра-біліся загады любым спосабам пазбавіцца ад аднаго з дэпутатаў, не спыняючыся на-ват перад злачынствам. 1.М. прыводзіць та-кі прыклад: у 1755 у час Віленскага трыбунала пінскі падстароста Францэвіч запрасіў да сябе ў госці дэпутата Юзафа Валадкові-ча i разам са сваім прыяцелем напалі на яго. Валадковіч атрымаў 26 ран ад табельных удараў і ледзьве выжыў. Расказваючы пра дзейнасць трыбунала ў Навагрудку (1757), якім верхаводзіў М.Чартарыйскі, М. адзначае, што дэпутаты «па загадзе князя канцлера ад хрысціянскай веры маглі б адступіць». Залежнасць судоў і трыбуналаў
288
ад самавольства магнатаў М. паказваў і ў «Дадатках». Паводле яго слоў, у судзе магнат мог абвінаваціць свайго праціўніка ў нешляхецтве, абвясціць яго незаконнана-роджаным, а папярэдне выкрасці дакумен-ты ці зрабіць фальшывы запіс; ён «сумлен-не страціць», але «на чужой пагібелі разба-гацее». У творах М. асвятлялася не толькі дзейнасць соймікаў i трыбуналаў, якія фун-кцыяніравалі на ўзроўні паветаў, ваявод-стваў i правінцыі, але i палітычнае суп-райьстаянне магнатаў i шляхты на ўзроўні вышэйшых дзяржаўных інстытутаў Рэчы Паспалітай, ix барацьба за павелічэнне сваей долі ў раскрадаемай дзяржаўнай маёмас-ці, за даходныя пасады. Знайшлі ў «Мемуарах...» адлюстраванне i кансерватыўна-рэ-лігійная ідэалогія шляхецтва, побыт i нора-вы царкоўнаслужыцеляў, здольнасць нека-торых з ix знайсці самыя «высокамараль-ныя» аргументы ў абарону сваіх уласных, карыслівых інтарэсаў. Сярод духавенства нярэдка сустракаліся людзі невысокай марал!, a ў духоўных судах, як i ў свецкіх, працвіталі хабарніцтва. папярэдняя апра-цоўка членаў суда, умяшанне магнатаў, несправядлівыя прыгаворы i г.д.
Прыведзеныя ў творах М. канкрэтныя факты сведчылі пра складаныя працэсы i супярэчнасііі ў сацыяльна-эканамічным, палітычным i духоўным жыіші Беларусі i Літвы ў сярэдзіне 18 ст. Вядомы даследчык гісторыі Рэчы Паспалітай 18 ст. Ю.Барта-шэвіч назваў «Мемуары...» М. творам «неа-цэннага значэння ў гістарычных i бытавых адносінах». У артыкуле «Пра брэсцкага кашталяна Матушэвіча як паэта» (1759) ён даў высокую ацэнку яго паэтычнай i пера-кладчыцкай дзейнасці. В.Спасовіч напісаў спецыяльную працу «Марцін Матушэвіч як мемуарыст» (1881), у якой назваў яго га-лоўны твор «багацейшай крыніцай для паз-нання маральнай фізіяноміі Польшчы ся-рэдзіны 18 ст.», а яго аўтара «адным з най-больш характэрных нашых прадстаўнікоў гэтага рухавага веку». Многія польскія гіс-торыкі выкарыстоўвалі творы М. для ўзнаўлення гістарычнага фону даследуемых падзей, вывучэння псіхалогіі i побыту розных слаёў грамадства ў тагачаснай Рэчы Паспалітай. На жаль, да багатай спадчыны М. вельмі рэдка звярталіся беларускія ву-чоныя, хоць у яго «Мемуарах...» пераважа-юць матэрыялы па гісторыі, звычаях i но-равах насельніцтва беларуска-літоўскіх зя-мель.
Te: Diariusz życia mego. Т. 1—2. Warszawa, 1986; Бел. пер. — Дыярыюш жыцця маяго... // Спадчына. 1996. № 5; 1997. № 1—2.
Шт.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII —середине XVIII в. Мн., 1971; Кутше -б а С. Очерк истории общественно-государственного строя Польши: Пер. с пол. СПб., 1907; М а л ь д з i с АЛ. Беларусь у люстэрку мемуар-най літаратуры XVII ст. Мн., 1982; Królików s k i В. Marcina Matuszewicza o czasach saskich świadectwo // Kwartalnik historyczny. 1968. №2; Яго ж. Marcin Matuszewicz, zapomniany satyryk wczesnego Oświecenia // Przegląd Humanistyczny. 1965. №5.
C. Ф.Дубянецкі.
MEEP
Андрэй Казіміравіч (1742—1807)
Беларускі краязнавец, этнограф, гісто-рык 2-й паловы 18 ст. Складальнік «Бата-нічнага слоўніка» (кн. 1—2, 1781—83). Аў-тар складзенай у 1786 працы «Апісанне крычаўскага графства або былога старос-тва», у якой побач з характарыстыкай пры-родна-геаграфічных умоў, стану сельскай гаспадаркі i мануфактурных прадпрыем-стваў, складу насельніцтва па этнічнай i канфесіянальнай прыкметах апісаў народны побыт i культуру беларусаў, змясціў не-калькі беларускіх фальклорных твораў. Гэта праца — каштоўная крыніца для вывучэння гісторыі i культуры Беларусі. Яна надру-каваная ca скарачэннямі Е.Р.Раманавым у зборніку «Магілёўская даўніна» (вып. 2, 1901). Рукапіс зберагаецца ў архіве Казан-скага універсітэта.