Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Вольскі

Мікола (1762—1803)

Мысліцель, гісторык, літаратар. Пахо-дзіў са шляхецкай сям'і. Навучаўся ў Га-лоўнай школе Вялікага княства Літоўскага, дзе дзякуючы сваім станоўчым якасііям (добразычлівасці, добрай памяці i інш.), захапленню астраноміяй звярнуў на сябе ўвагу Ы.Пачобута-Адляніцкага i стаў яго любімцам. Не адну ноч правялі яны ва уні-версітэцкай абсерваторыі, назіраючы за зорным небам. В. — аўтар вершаў, пера-кладаў i твораў па гісторыі. Яшчэ студэн-там ён апублікаваў свой першы твор «Mowa zowierająca uwagi nad pierwiastekowemi dziejami świata...» («Прадмова, якая мае заўвагі пра першапачатковую гісторыю сусвету», Віль-ня, 1784). Пісаў вершы-панегірыкі, пры-свечаныя Т.Масальскаму, А.Сапегу i інш.,

перакладаў з Юнга, Вергілія, Бамаршэ. Па рэкамендацыі Пачобута І.Храптовіч запра-сіў В. на работу бібліятэкарам сваёй біблія-тэкі ў Шчорсах. Праз жаніцьбу з Красуц-кай, якая была прыяцелькай «першай кра-каўскай пані» І.Бранеўскай, i не без пра-тэкцыі Пачобута В. наблізіўся да караіеў-скага двара i ў хуткім часе ўвайшоў у ласку да Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які надаў яму тытул камергера i прыцягваў да выканання розных даручэнняў ва ўрадавых камісіях, у прыватнасці да распрацоўкі мытных тарыфаў, цывільнага i крыміналь-нага кодэксаў. В. прымаў удзел у палітыч-най барацьбе, пісаў публіцыстычныя тво-ры, у якіх адстойваў праграму рэформ Рэ-чы Паспалітай, прапанаваную каралеўскім дваром. 3 Панятоўскім пасля яго адрачэн-ня ад прастола ў 1795 накіраваўся ў Пецяр-бург i знаходзіўся пры былым каралі да яго смерці. Пакінуў у рукапісе ўспаміны пра апошнія дні караля. У канцы жыцця В. жыў у Беластоку, дзе i памёр.

Прысвячэнне «Прамовы...», з якім ён звяртаўся да сваіх калег па вучобе ў Галоў-най школе, В. пачынаў словамі: «Няма болыл страшных для грамадзяніна свабод-нага народа тыранаў, чым увядзенне ў зман i неасвечанасць». Па яго перакананні, нізкі ўзровень культуры i няведанне мінулага абарачаецца для народа вялікімі бедствамі. Гісторыю, лічыў ён, трэба вывучаць не дзе-ля забавы ці пашырэння сваіх ведаў, а каб надаць гэтай навуны прыкладны характар, шырока выкарыстоўваць атрыманыя вынікі для ўдасканалення сацыяльнага жыцця. Псторыя павінна накіроўваць свае нама-ганні на пазнанне «чалавечай прыроды», высвятленне прычын шчасця або гора лю­дзей, павелічэнне трываласці дзяржаў ці ix заняпаду, «адшуканне ісціны i выкарыстан-не яе з карысцю». В. зрабіў спробу адка-заць на пытанні пра пэўныя прычыны раз-віцця чалавечага грамадства i паходжанне дзяржавы. Ён лічыў найважнейшай задачай высветліць, у якой ступені са старажытных часоў рэлігія, земляробства, урад, гандаль, рамяство, мастацтва i навукі ўплывалі на ўдасканаленне чалавецтва. Ён надаваў вялі-кае значэнне ролі матэрыяльнай вытвор-часці ў развіцці чалавецтва. В. настойваў на крытычных адносінах да кожнай гіпотэзы наконт старажытнай гісторыі, патрабаваў рашуча адкідаць здагадкі i зыходзіць з фак-таў у пошуках праўды. У адпаведнасці з на­туральным правам В. называў прычыны,

98

якія ўплываюць на ход гісторыі чалавецтва: нязменную прыроду чалавека, акалічнасці, у якіх ён знаходзіўся, i лёс ці нечаканасці, ад якіх ён залежаў. Чалавек яму ўяўляўся не вынікам гістарычнага развіцця, а яго зыходным пунктам; чалавечую прыроду выкладаў абстрактна ад сацыяльнай струк­туры грамадства i пэўнага дзяржаўнага ла­ду. Акалічнасці, у якіх жыве чалавек, па-водле В., не аднолькавыя i не пастаянныя. Чалавек жыве ў розных прыродных умовах, набывае неабходныя прадукты ў працэсе працы, яго здольнасці не заўсёды выкарыс-тоўваюцца надежным чынам, а некаторыя схільнасці накіраваны на зло. Таму немаг-чыма, каб усе былі роўныя, багатыя і шчаслівыя. Лес жа ў многім вызначаў і вызначае жыццё людзей i народаў. Паводле В., жыць асобна, без дапамогі іншых лю­дзей чалавек не можа, таму людзі з самага пачатку жылі супольна. Нават у першапа-чатковым, прыродным стане людзі жылі гуртам. Яны аб'ядноўваліся для задаваль-нення элементарных патрэб, сярод якіх першай была ежа. Толькі сыты чалавек мог займацца іншымі справамі. У сваім развіц-ці чалавецтва прайшло тры вялікія стадыі: паляванне, пастухоўства i земляробства.

Пераход да земляробства В. тлумачыў павелічэннем колькасці насельніцтва, збяд-неннем прыродных паляўнічых i пашавых угоддзяў, неабходнасцю аседлага жыцця. 3 павелічэннем колькасці вырабленых пра-дуктаў i рэчаў узнікла патрэба ў ix абмене, што дало пачатак гандлю. Гандаль памна-жаў багацце, багацце нараджала новыя па-трэбы, у т.л. тыя, што прыносяць уцехі. Маёмасная няроўнасць, рознасць інтарэсаў i варожасць выклікалі неабходнасйь усталя-вання парадку i правоў. Так узнікла дзяр-жава. У «Прадмове...» В. на прыкладах Асі-рыі, Егіпта, Персіі i інш. («Што значаць законы там, дзе самадзержац гуляе лёсам i жыццём чалавека?») асуджаў дэспатычныя рэжымы i войны. Выказаныя ім смелыя погляды ў час, калі ў Рэчы Паспалітай да-сягнула вяршыні магнацкая алігархія, гуча-лі своечасова i садзейнічалі росту прагрэ-сіўных тэндэнцый i грамадскай думкі Бела-русі i Літвы.

Літ.: Бирало А.А. Философские пробле­мы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и Литве. Мн., 1979. С.В.Кузшш.

БУЛЬ

Ялегі Пранціш

(сапр. Карафа- Корбут Элігій Францішак Маўрыкіевіч; 21.4.1835—1880-я гады)

Беларускі паэт. Нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і дробнага чыноўніка. Вучыўся ў Ві-цебскай гімназіі. У 1856—62 працаваў піса-рам у Віцебскай палаце дзяржаўных маё-масцей. За ўдзел у паўстанні 1863—64 ра­зам з бацькам i братам сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыў у Варшаве, дзе з В.Ка-ратынскім i А. Плугам стварыў беларускі гурток. Як паэт фарміраваўся пад уплывам А.Вярыгі-Дарэўскага. У 1859 упісаў у «Аль­бом» Вярыгі-Дарэўскага свой адзіны вядо-мы на бел. мове верш «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» — узор бел. грама-дзянскай лірыкі сярэдзіны 19 ст., які яс-крава выяўляе талент i дэмакратычныя па-зіцыі аўтара. Ад імя прыгоннага беларуска-га селяніна В. вітаў творчасць i дзейнасць Вярыгі-Дарэўскага, накіраваную на абаро-ну i асвету працоўнага народа. Верш адмет-ны дасканаласцю формы, паэтычнай сім-волікай, натуральнасцю i чысцінёй мовы. Менш арыгінальны яго польскі верш «Ня-новая думка» (1859), таксама ўпісаны ў «Аіьбом». Творы В. пры жыцці не друкава-ліся. Верш «К дудару Арцёму...» ўпершыню апублікаваны ў «Нашай ніве» (9.11.1912).

Те.: У кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1977. С 112—113; Пачы-нальнікі. Мн., 1977. С 262—264.

Літ.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С 166—167, 203—207; Каваленка В.А. Вытокі. Уплывы. Паскора-насць. Мн., 1975. С 122—123.

ВЫРВІЧ

Кароль (1717—93)

Педагог, філосаф. Нарадзіўся ў Браслаў-скім пав. ў беднай шляхецкай сям'і. Пер-шапачатковую адукацыю атрымаў у езуіц-кіх калегіумах Пінска i Дынабурга. Пасля ўступлення ў ордэн езуітаў некаторы час выкладаў у пачатковых класах навучальных устаноў ордэна ў Вільні i Пінску. У 1746 скончыў Віленскую акадэмію. 3 1747 пра-фесар рыторыкі ў Крожскім, з 1749 прафе-сар рыторыкі, гісторыі i геаграфіі ў Нава-грудскім езуіцкіх калегіумах. У 1751—57 вы-хавацель сына віленскага ваяводы Яна Пльзена. Жыў пры яго двары ў Дынабургу

99

i Полацку, разам са сваім выхаванцам быў у Францыі, Галандыі i Германіі, дзе выву-чаў арганізацыю асветы. У 1757 прызнача-ны прафесарам Варшаўскага Collegium Nobilium — узорнай на той час навучаль-най установи, дзе вучыліся сыны магнатаў i багатай шляхты. Пазней В. стаў рэктарам гэтага калегіума, прымаў актыўны ўдзел у рэформе езуіцкіх навучальных устаноў, уваходзіў у бліжэйшае акружэнне караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аўтар двух падручнікаў па гісторыі на француз-скай мове: «Паходжанне сучасных дзяржаў i народаў» (Варшава, 1769) i «Кароткае сіс-тэматычнае выкладанне ўсеагульнай гісто-рыі» (т. 1—2, Варшава, 1766—71). У калек-тыўным творы «Палітычная гісторыя стара-жытных дзяржаў» (Варшава, 1772) В. змяс-ціў свой пераклад з французскай мовы на польскую некалькіх вытрымак з кнігі Ш.Мантэск'е «Пра дух законаў».

Як гісторык В. зазнаў уплыў француз­скай асветнай гісторыяграфіі, асабліва Ш.Мантэск'е i Вальтэра. Ён адмоўна ста-віўся да традыцыйнага разумения гісторыі як гісторыі палітычных падзей i войнаў; тлумачыў гісторыю народа як сукупнасць змен у палітычным жыцці, звычаях, рэлігіі, навуцы, мастацтве, эканоміцы; падкрэслі-ваў, што вывучэнне гісторыі дазваляе атры-маць веды, неабходныя для накіраванай змены ладу сучасных дзяржаў.

Шырокую вядомасць В. атрымаў дзяку-ючы сваім падручнікам па геаграфіі, якія адыгралі важную ролю ў пашырэнні геагра-фічных ведаў у Польшчы, Літве i на Бела­русь У 1786 ён выдаў у Варшаве «Сучасную геаграфію» (у 1794 перавыдадзена ў Вільні), што паводле задумы павінна была скласці 1-ы том усеагульнай мнагатомнай геагра-фіі. У 1773 у Варшаве выйшаў другі пад-ручнік «Усеагульная геаграфія», у якім быў вялікі самастойны раздзел «Аб палітыцы». Палітыку В. лічыў навукай, блізкай да геа-графіі, i выкладаў яе ў той меры, у якой яна ўваходзіла ў геаграфію. У гэтым раздзе-ле асвятляліся асновы прыродазнаўчага права, права народаў, цывільнага i царкоў-нага правоў, апісаны дзяржаўны лад еўра-пейскіх дзяржаў, ix рэлігіі, секты i інш. Усё гэта дазволіла выкарыстоўваць кнігу як падручнік палітычнай эканоміі.

Светапогляд В. супярэчлівы. У яго тво-рах перакрыжаваліся традыцыйныя тэала-гічныя i прагрэсіўныя асветніцкія тэндэн-цыі: з аднаго боку, ён далучаўся да тэалагічных асноў навучання ордэна езуітаў; з другога — разумеў, што ва ўмовах пашы-рэння рацыяналістычнай філасофіі актыў-нае адлюстраванне тэалагічнага тлумачэння з'яў прыроды i фамадскага жыцця можа прывесці да адваротных вынікаў. Таму ён аддаваў перавагу кампраміснай пазіцыі i вельмі часта проста замоўчваў прынцыпо-выя праблемы ў светапоглядзе.

Важнае месца ў яго працах займалі пы-танні ролі эканомікі ў жыцці грамадства, а таксама эканамічнага развіцця Рэчы Пас-палітай. Вялікае значэнне ён надаваў ган-длю, у якім бачыў галоўную крыніцу багац-ця краіны. На яго погляд, сродкам пашы-рэння гандлю з'яўляецца развіццё прамыс-ловасці i земляробства; асуджаў вываз сы-равіны за межы краіны i выступаў за ства-рэнне ўласных мануфактур па яе перапра-цоўцы.

Літ:. Бирало А.А. Философские пробле­мы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и Литве. Мн., 1979. С. 41—49.

ВЯЖБІЦКІ (Вяржбіцкі; Wierzbicki)

Казімір (1704—55)

Прафесар Віленскай акадэміі. Нарадзіў-ся на Віцебшчыне. Вывучаў рыторыку, фі-ласофію, тэалогію ў Вільні, быў рэктарам вучылішча ў Жодзішках. У сваёй «Логі-цы...», выдадзенай у 1738 у Вільні, крыты-каваў вучэнне памяркоўных рэалістаў пра рэальнасць універсалій i іманентнасць ix рэчам пачуццёвага свету. Адхіляючы пункт погляду крайніх наміналістаў, якія ператва-ралі універсаліі ў простыя знакі, фікцыі, В. сцвярджаў, што універсаліі ўзнікаюць у розуме ў выніку абстрагавання падобных рысаў рэальна існуючых асобных рэчаў. У тэорыі пазнання В. падзяляў многія пала-жэнні вучэння Дунса Скота. У яго выразна выступалі эмпірычная i сенсуалістычная тэндэнныі. Пачаткам пазнання В. лічыў дзейнасць органаў пачуццяў. У адрозненне ад тамістаў, якія з недаверам ставіліся да паказанняў органаў пачуццяў, ён сцвяр-джаў, што пачуццямі можна пазнаваць рэ­чы навакольнага свету. Калі б было інакш, то, паводле яго слоў, розум апынуўся б не ў стане што-небудзь сказаць пра рэчы. Ро­зум, які валодае дзейнай сілай, пераўтварае пачуццёвыя вобразы ў пазнанне. В. пры-знаў за аксіёму вядомую формулу сенсуа-

100

лізму: «Няма нічога ў розуме, чаго раней не было б у пачуццях».

Літ:. Бирало А.А. Философская и об­щественная мысль в Белоруссии и Литве в кон­це XVII —середине XVIII в. Мн., 1971. С. 35— 36.