Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Мялешка

Іван Ілья (каля 1552—13.5.1622)

Дзяржаўны i ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Паходзіў ca шляхецкага роду на Слонімшчыне, дзе меў некалькі маёнткаў, у т.л. Жыровічы. У чэрвені 1593 кароль Жыгімонт III Ваза даў яму прывілей на пасаду стольніка Гродзенскага пав. 3 1599 М. мазырскі падкаморы (галоўны ме-жавы суддзя), у 1602 быў маршалкам сло-німскім, у 1603—15 — кашталянам мсціс-лаўскім, брэсцкім. 3 1615 займаў пасаду смаленскага кашталяна, пасол на сейм 1605. Уваходзіў у склад сенатарскай рады пры Жыгімонце III Вазе. У 1613, займаўся размежаваннем зямель паміж Мазырскім пав. i Кіеўскім ваяв. (1598 i 1601). Яму прыпісвалі аўтарства сатырычнага твора «Прамова Івана Мялешкі, кашталяна сма­ленскага, на Варшаўскім сойме ў прысут-насці караля Жыгімонта III Вазы ў 1589 го-дзе». Але на падставе аналізу шматлікіх крыніц даследчыкі лічаць, што М. не з'яў-ляўся аўтарам «Прамовы...», хоць ён мог выступаць з ёю на сойме ў Варшаве ў 1609, а не ў 1589. Хутчэй за ўсё матэрыялам для «Прамовы...» паслужылі ўласнаручныя за­тею мсціслаўскага кашталяна Івана Мя-лешкі, напісаныя ім пасля Варшаўскага сойма 1609. Пазней ананімны аўтар надаў гэтым запіскам своеасаблівую літаратурную форму. Існуюць i яшчэ 2 версіі, чаму наз­ваны твор прыпісваўся менавіта М. У свой час М. быў папулярным дзяржаўным дзея-чам за свае шчырае непрыняцце i вострую крытыку польскага засілля на Беларусі. Яго прозвішча было пашыраным на землях Вя-лікага княства Літоўскага (асабліва на Ук-раіне) i нярэдка выкарыстоўвалася для іра-нічнага абазначэння «пустамелі», што ў не-каторай ступені адпавядала фрывольнаму, гумарыстычнаму характару «Прамовы...».

У 17 ст. «Прамова...» бытавала ў шыро-кіх колах грамадства, неаднаразова пера-раблялася i дапаўнялася. Існавала мноства разнастайных спісаў i рэдакцый «Прамо­вы...», але да нашага часу дайшлі толькі тры рэдакцыі. Упершыню яна надрукава-ная польскім гісторыкам Ю.У.Нямцэвінам у 1822 у перакладзе на польскую мову. Нас-тупныя выданні выходзілі ў сярэдзіне 19 — пач. 20 ст., прычым за аснову браліся роз-ныя варыянты. Паводле зместу «Прамо­ва...» — хутчэй палітычны памфлет, пара-дыйна-сатырычны літаратурны твор, а не

301

соймавая прамова. Яе аўтар смела выступаў супраць узмоцненага польскага культурнага i палітычнага ўціску, асабліва пасля Люб-лінскай уніі 1569 i Брэсцкай царкоўнай уніі 1596, з'едліва высмейваў побыт i норавы апалячанай, акаталічанай беларускай i ўкраінскай шляхты. Галоўная мэта твора — супрацьпастаўленне Вялікага княства Лі-тоўскага i Польскага Каралеўства, беларус-кага укладу жыцця i польскага, увогуле ўсяго роднага, беларускага i іншаземнага, чужога, а таксама аналіз сацыяльна-экана-мічных умоў i праблем духоўнага развіцця грамадства. Раней, лічыў аўтар «Прамо-вы...», гаспадары княства (Жыгімонт I Ста­ры i інш.) клапаціліся пра сваю зямельку, дабрабыт свайго народа, збіралі дзяржаў-ныя тэрыторыі, мужна бараніліся ад вора-гаў з усходу i захаду, а потым «каралі больш немцаў, чым нас улюбілі, i зараз, што старыя нашыя сабралі, то ўсё нямцом раздалі». Вельмі адмоўна i непрыязна ацэньвалася i ўладаранне Жыгімонта II Аў-густа, якога нібыта «нечага i ў людзі лі-чыць», бо ён «Падлясьсе вынішчыў, ляхам менючыся». I ў тым, што Беларусь пасту-пова падпала пад замежны ўціск, паводле «Прамовы...» «не так вінаваты кароль, як гэтыя радныя баламуты, што пры ім «ся-дзяць i круцяць», якія паддаліся нацыя-нальнаму нігілізму i інтарэсы Польшчы ставілі вышэй за інтарэсы i патрэбы сваёй Бацькаўшчыны. Сур'ёзную пагрозу дзяр-жаўна-палітычнай незалежнасці Беларусі, яе свабоднаму нацыянатьна-культурнаму развіццю сатырык бачыў не толькі з боку польскай экспансіі i ўвогуле з захаду, але i з усходу, з боку Маскоўскай дзяржавы, якая на працягу многіх стагоддзяў вяла шматлікія войны з Вялікім княствам Літоў-скім i Рэччу Паспалітай. Выйсце з такіх складаных для Айчыны абставін аўтар «Прамовы...» бачыў у як мага больш хуткім выгнанні ўсіх чужынцаў, што «да нас улезлі насуперак праву нашаму». Па сваёй аб'ек-тыўнай накіраванасці «Прамова...» — глы-бока патрыятычны літаратурны твор, этап­ная з'ява ў развіцці беларускай літаратуры, узбагачэнні яе сацыяльнага i духоўна-ма-ральнага зместу.

Літ.: Г a р э ц к i М. Псторыя беларускае лі-таратуры. Мн., 1992. С 138—141; Яго ж. Хрэстаматыя беларускае літаратуры, XI век — 1905 год. Вільня, 1922. С. 38—40; Ігнатоў-с к i У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5 выл. Мн., 1991. С. 135—136; Крапивин П.

К вопросу о времени появления «Речи Ивана Мелешки» и ее авторства // Изв. АН БССР. 1955. №5; Хрэстаматыя па старажытнай беларус­кай літаратуры. Мн., 1959. С. 357—36!; История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 269—271; Майхровіч CK. Нарыс гісторыі старажытнай беларускай літаратуры XIV—XVIII ст. Мн., 1980. С. 191—196.

Э. С.Дубянецкі.