Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Шымкевіч

Фёдар Спірыдонавіч

(28.2.1802—15.4.1843)

Мовазнавец, педагог. Нарадзіўся ў Магі-лёве. У 1827 скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію. Стварыў першы ў гісторыі ай-чыннай лексікафафіі этымалагічны слоўнік рускай мовы «Караняслоў рускай мовы, параўнаны з усімі найгалоўнейшымі сла-вянскімі гаворкамі i з дваццаццю чатырма замежнымі мовамі» (ч. 1—2, 1842). Дасле-даваў старарускія летапісы i іншыя помнікі рускай, беларускай i ўкраінскай моў i літа-ратур, вынікам чаго сталі яго працы «Пог-ляд на расійскія летапісы ў філалагічных адносінах» (надрукаваны пад псеўданімам Фёдар Касцеша), «Апісанне рукапісаў, якія знаходзяіша ў бібліятэцы Кіеўскай акадэміі» (абедзве 1830). Сярод рукапіснай спад-чыны Ш. слоўнікі беларускай, украінскай, сербахарвацкай, верхнялужыцкай, гоцкай i славенскай моў, «Нямецкая граматыка» i інш.

ШЭЙН

Павел Васілевіч (1826—27.8.1900)

Этнограф i фалькларыст, педагог. Нара-дзіўся ў Магілёве. Вучыўся ў нямецкім ву-чылішчы пры лютэранскай царкве св. Мі-хаіла ў Маскве. 3 1851 працаваў выкладчы-кам у розных павятовых вучылішчах i гім-назіях Тулы, Віцебска (1865—73), Калугі i інш. 3 1881 у Пецярбургу. Збіральніцкую дзейнасць пачаў у сярэдзіне 1850—х гадоў. Выдаў напісаную пад уплывам міфалагіч-най школы «Праграму для збірання помні-каў народнай творчасці» (Віцебск, 1867) — адну з першых спецыяльных фальклорных праграм у Расіі — i разаслаў яе па Белару­сь Меў шырокую сетку карэспандэнтаў, сярод якіх былі А.Я.Багдановіч, Я.Ф.Карскі, Ю.Ф.Крачкоўскі, Я.Лучына, М.Я.Нікіфароў-скі, З.Ф.Радчанка i інш. Зрабіў некалькі па-ездак па Беларусі, самую вялікую ў 1877. Найбольш поўны беларускі матэрыял прад-стаўлены ў кнізе «Матэрыялы для вывучэн-ня побыту i мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» (т. 1—3, 1887— 1902). У кнізе змешчаны апісанні хрэсьбін, калядных, масленічных, купальскіх, жніў-йых, вясельных, пахавальных абрадаў бела-русаў з песнямі i фаіьклорнымі тэкстамі, міфалагічныя i бытавыя казкі пра жывёл, легенды, паданні, анекдоты, прыказкі

475

прымаўкі, загадкі, звесткі пра матэрыяль-ную культуру беларусаў (жыллё, адзенне, ежу, занята) i інш. Складальнік зборнікаў «Рускія народный песні» (1870), «Беларус-кія народныя песні...» (1874), «Велікарос у сваіх песнях, абрадах, звычаях, вераваннях, казках, легендах i да т.п.» (т. 1, вып. 1—2, 1898—1902). Тэксты адметныя высокімі паэтычнымі якасцямі, многія вылучаюцца сацыяльнай вастрынёй. Архіў Ш. зберага-ецца ў Архіве Акадэміі навук у Санкт-Пе-цярбургу.

Літ.: Новиков Н.В. П.В.Шейн. Мн., 1972.

ШЭМЕШ

Адам (1808—64)

Жывапісец-партрэтыст i мастацтвазна-вец. Нарадзіўся ў Слуцкім пав. Мінскай губ. ў сям'і старасты. Мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце (1826—31). Пасля заканчэння яго вярнуўся ў Мінск. Тут актыўна займаўся творчай i грамадскай дзейнасцю. У гэтыя гады ім напісаны пар-трэты У.Сыракомлі i СМанюшкі. Паводле сцвярджэння гісторыка М.Балінскага, у гэ-ты час Ш. ствараў гістарычныя i бытавыя кампазіцыі, у якіх вобразы дробнай шлях­ты i простага народа былі «паказаны вельмі праўдзіва». Ш. быў вялікім паклоннікам паэзіі К.Міцкевіча. На мясцовым матэрыя-ле ён рабіў ілюстрацыі да паэмы «Конрад Валенрод» i іншых твораў паэта. Ш. меў аўтарытэт у моладзі. За парадамі да яго звярталіся жывапісцы Я.Дамель, В.Ванько-віч, М. Кулеша i інш. За прагрэсіўныя дум-кі i выказванні Ш. цярпеў ганенні з боку царскага ўрада. У 1842 ён высланы ў Расію. У 1846 вярнуўся ў Мінск, потым жыў у Вільні. У Мінску намаляваў некалькі пар-трэтаў дзеячаў культуры, у т.л. адну з леп-шых сваіх работ — партрэт Е.Фялінскай. Ш. зрабіў некалькі кампазіцый на рэлігій-ныя тэмы. Ён аўтар шэрага артыкулаў, «Успамінаў пра Віленскую мастацкую шко­лу», «Успамінаў пра Дамеля» i інш., апублі-каваных у 1840-я гады ў віленскім час. «Athenaeum» («Атэнэум»). Ш. пакінуў праўдзівае, гістарычна дакладнае апі-санне мастацкага жыцця Беларусі 1-й паловы 19 ст.

Літ.\ Псторыя беларускага мастацтва. Мн., 1989. Т. 3. С 85—86. В.В.Краснова.

ЭЛЬКІНД

Аркадзь Данілавіч (1869—?)

Антраполаг. Нарадзіўся ў Магілёве. Аду-кацыю атрымаў у Маскоўскім універсітэце. Аўтар даследавання «Прывісленскія палякі. Антрапалагічны i краніялагічны нарыс» (1896) i вялікай працы «Яўрэі» (1903).

ЭШМАХ-ШЫПІЛА

Браніслаў Ігнатавіч (4.9.1859—6.6.1934)

Дзеяч беларускай культуры, выдавец, фалькларыст, мовазнавец. Правадзейны член Інбелкульта (1924). Нарадзіўся ў фальварку Будзькаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Рыжскую гімназію (1880), Пецярбургскі універсітэт (1885). Працаваў у бібліятэцы універсітэта (1891—1925), адначасова выкладаў грэчас-кую i лацінскую мовы ў вышэйшых i ся-рэдніх навучальных установах Пецярбурга. 3 1925 рэдактар, у 1927—29 дырэктар камі-сіі Інбелкульта па складанні слоўніка жы-вой беларускай мовы. Збіраў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, фальклору Беларусь

476

Укладальнік рукапіснай «Беларускай хрэс-таматыі» (1889—1931; зберагаецца ў Бела-рускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры i мастацтва). У ёй сабраны творы Ф.Тап-чэўскага, Я.Лучыны, А.Паўловіча, У.Сыра-комлі, А.Плуга, Цёткі, некалькі ананімных твораў. У 1893 зрабіў рукапісную копію п'есы «Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча, меў рукапіс зборніка «Скрыпачка беларус-кая» Ф.Багушэвіча i інш. Матэрыялы хрэс-таматыі выкарыстаны ў працы Я.Ф.Карска-га «Беларусы» i інш. публікацыях. Э.-Ш. — ініцыятар стварэння i адзін з кіраўнікоў бе­ларускай выдавецкай суполкі «Загляне сон-ца i ў наша аконца», фактычны кіраўнік Беларускага навуковага літаратурнага гур-тка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. Як актыўны ўдзельнік беларускага культур-на-грамадскага руху, ён падтрымліваў твор-чыя сувязі з Ф.Багушэвічам, А.Ельскім, А.Сапуновым, Я.Карскім, Цёткай, Я.Кола-сам, М.Багдановічам, З.Жылуновічам, А.Паўловічам, К.Буйло, Б.Тарашкевічам, Я.Драздовічам, А.Грыневічам, У.Ігнатоў-скім, з рэдакцыяй газ. «Наша ніва». Адыг-раў значную ролю ў жыцці i творчасці Я.Купалы, які ў 1909—13 жыў у яго кватэ-ры ў Пецярбургу. Ён рэдактар першага зборніка Я.Купалы «Жалейка», збярог ру-капісы многіх вершаў паэта перыяду 1909—07 (часткова апублікаваны ў 1929—30; сабраныя ім творы Я.Купалы пецярбург­скага перыяду зберагаюцца ў Літаратурным музеі Я.Купалы ў Мінску). Я.Купала пры-свяціў Э.-Ш. вершы «Прафесару Б.Эпімах-Шыпілу з Новым 1910 годам» (1910), ле­генду «Паляўнічы i пара галубкоў» (1912). Э.-Ш. прымаў удзел у падрыхтоўцы «Ме-морыі прадстаўнікоў Беларусі на III канфе-рэнцыі народаў» (Лазана, 1916), дзе выка­заны пратэст супраць паднявольнага стано-вішча беларускага народа, абгрунтавана яго права на самастойнае развіццё. Пад яго рэ-дакиыяй (з М.Байковым) выйшлі «Віцебскі краёвы слоўнік» М.І.Каспяровіча (1927), «Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны» М.В.Ша-тэрніка (1929). Аўтар рэцэнзій, у т.л. на зборнік А.К.Сержпутоўскага «Казкі i апа-вяданні беларусаў з Слуцкага павета» (1918). У 1929 Э.-Ш. перадаў АН Беларусі асабістую бібліятэку — 5 тыс. тамоў, пера-важна па беларусазнаўству.

Літ:. Семашкевіч Р.М. Браніслаў Эпі-мах-Шыпіла. Мн., 1968; Александро-в i ч С.Х.Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971; Мядзёлка П.В. Сцежкамі жыцця. А.К.Каўка

ЮНДЗІЛ

Станіслаў Баніфацый (6.5.1761—18.4.1847)

Прыродазнавец, адзін з першых даслед-чыкаў расліннага i жывёльнага свету Бела-русі. Нарадзіўся ў в. Ясенцы Лідскага пав. (цяпер Воранаўскі раён). Пачатковую аду-кацыю атрымаў у бацькоўскім доме. По-тым вучыўся ў піярскай школе ў Лідзе, пасля заканчэння якой вырашыў прысвя-ціць сябе служэнню рэлігіі. У 1799 атрымаў права выкладаць i 2 гады працаваў настаў-нікам у піярскіх школах мяст. Расены i ў Вільні. У 1781—82 быў слухачом 2-гадовага курса філасофскіх навук у Вільні, аднача-сова наведваў публічныя лекцыі па хіміі ў Віленскай акадэміі. У 1783 пасвячоны ў святары. У 1785 перасяліўся ў мяст. Шчу-чын i ў мясцовым вучылішчы займаў паса-ды галоўнага наглядчыка i выкладчыка. У вучылішчы ён увёў лекцыі па батаніцы, заснаваў пры ім невялікі батанічны сад. У 1786 яго адклікалі ў манастыр выкладаць логіку i метафізіку. Неўзабаве ўладальнік Шчучына Сцыпіён запрасіў Ю. ў свой ма-ёнтак для выхавання сыноў. На гэтай

477

службе Ю. меў даволі вольнага часу, каб займаіша самаадукацыяй i навукай. Ен пе-ракладаў з італьянскай мовы на польскую, у т.л. працу Дж.Бекарыі аб штучнай i пры-роднай электрычнасці, збіраў у наваколлі Вільні, Ліды і Шчучына ўзоры мясцовых флоры i фауны (сабраныя ім багатыя ка-лекцыі загінулі ў час паўстання 1830—31). Удасканаліўшы веды ў прыродазнаўчых на-вуках, Ю. пачаў чытаць лекцыі па заалогіі ў піярскіх школах. Але яго педагагічная дзейнасць ускладнялася адсутнасцю неаб-ходных дапаможнікаў i падручнікаў. Гэта i падштурхнула яго да складання адпаведных настаўленняў, у якіх даў звесткі пра лека-выя расліны Беларусі, Літвы i Польшчы i ix выкарыстанне. Да гэтага настаўлення дада-ваўся навуковы трактат па батаніцы, біблі-яграфічны нарыс i біяграфія натураліста К.Лінея. Другой працай было «Апісанне лі-тоўскіх раслін паводле сістэмы Лінея» (Вільня, 1811), за якую кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўзнагародзіў Ю. залатым медалём «Merentibus» (Ю. быў першы, каго ўзнагародзілі гэтым медалём). Другі такі медаль Ю. атрымаў за даследаванне «Аб са-ляных радовішчах i солі ў Стоклішках» (Вільня, 1792), якое ён прадставіў каралю разам з пробамі солі, атрыманай шляхам вымарожвання з вады. У 1792 ён прызна-чаны экстраардынарным прафесарам нату-ральнай гісторыі ў Галоўнай школе Вяліка-га княства Літоўскага i яму былі выдаткава-ны сродкі на паездку за мяжу з мэтаю ўдасканалення ў навуках. У Кракаве i Вене Ю. слухаў лекцыі па хіміі i мінералогіі, знаёміўся з аўстрыйскай флорай, пабываў у наваколлі Карпат, азнаёміўся з акадэміч-ным батанічным садам у Вене i шэрагам іншых добраўпарадкаваных садоў. Адтуль ён накіраваўся ў Саксонію, дзе вывучаў мі-нералогію i знаёміўся з мясідовымі горна-металургічнымі заводамі, наведаў Прагу, Дрэздэн i інш. У 1793 ён аглядаў руднікі i горныя заводы ў Венгрыі, знаёміўся з Вен-скай ветэрынарнай школай, на узор якой меў намер стварыць школу ў Вільні. Калі Ю. сабраўся вяртацца ў Вільню, палітыч-ныя абставіны тут ускладніліся (трэці па-дзел Рэчы Паспалітай). Астаўшыся ў Вене без матэрыяльных сродкаў, ён заняўся прыватнымі ўрокамі па батаніцы i мінера-логіі, паралельна 2 гады вывучаў ветэрына-рыю. Атрымаўшы ў 1797 паведамленне аб прызначэнні яго экстраардынарным пра­фесарам на кафедры натуральнай гісторыі ў Віленскай акадэміі, ён у кастрычніку таго ж года вярнуўся з Вены ў Вільню, дзе i зас-таваўся да канца свайго жыцця. Тут ён за-няўся арганізацыяй батанічнага саду i міне-ралагічнага кабінета пры Віленскай акадэміі, абсталяваў прыродазнаўча-гістарычны кабі-нет, экспанаты для якога паступілі з калек-цый i ўзораў, падараваных Ж.Жьйіберам, Г.Форстэрам i былым вялікім гетманам лі-тоўскім М.Агінскілі. У 1798 яму присвоена ступень доктара філасофіі. У 1799 Ю. выдаў падручнік «Прыкладная батаніка» (Вільня). Калі ў 1799 педагагічная камісія прыняіа ра-шэнне пра заснаванне батанічнага саду i да-ручыла Ю. ўзначаліць яго, ён ахвотна зга-дзіўся i выконваў гэтыя абавязкі 27 гадоў. У 1800 атрымаўшы ступень доктара багаслоўя, паралельна займаў пасаду цэнзара духоўных кніг; ад прапанаванай яму пасады віленскага кафедральнага каноніка адмовіўся з-за заня-тасці навуковымі працамі. У 1801 ён апублі-каваў у Вільні «Дысертацыю пра саранчу i сродкі яе знішчэння», у 1807 — падручнік «Заалогія» (ч. 1—3). У 1802 ён прызначаны ардынарным прафесарам Віленскай акадэміі. У 1824 выйшаў у адстаўку, але прадаўжаў на-вуковую дзейнасць, быў членам многіх на-вуковых таварыстваў. У ліку першых на Беларусі i ў Літве Ю. тлумачыў працэсы жыцця з матэрыялістычных пазіцый.