Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Ваньковіч

Валенцій Мельхіёравіч (12.5.1800—12.5.1842)

Жывапісец, прадстаўнік рамантызму. Нарадзіўся ў в. Калюжыца на Міншчыне ў сям'і павятовага суддзі. Дзіцячыя гады прайшлі ў в. Сляпянка пад Мінскам. Тут пачалося яго захапленне маляваннем. Па-чатковую адукацыю атрымаў у Мінску. Ву-чыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме пры езуіцкай духоўнай акадэміі, потым у Вілен-

87

скім універсітэце (1818—24) у Я.Рустэма. Пасля заканчэння універсітэта В. за дзяр-жаўны кошт быў накіраваны на вучобу ў Пецярбургскую мастацкую акадэмію i залі-чаны (1824) на старшы курс натурнага кла-са. Дыпломнай яго работай была карціна гістарычнага зместу «Подзвіг маладога кі-яўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе» (1827). Мастак быў адным з трох выпускнікоў, якія за дыпломныя работы атрымалі малы залаты медаль.

В. цікавіўся літаратурай, гісторыяй, доб­ра ведаў лацінскую мову i антычных паэтаў (Гамера, Вергілія) i гісторыкаў (Герадота); Цэзара чытаў у арыгінале. Быў знаёмы з А.С.Пушкіным, напісаў яго партрэт (1826—27, загінуў у час паўстання 1863). Аўтар партрэтаў іншых славутых людзей, у прыватнасці паэта А.Гарэцкага, скрыпача К.Ліпінскага, піяністкі М.Шыманоўскай (1827). У 1828 намаляваў карціну «Міцкевіч на скале Аюдаг», дзе паэт у рамантычнай паставе на фоне хмарнага неба ўдумліва глядзіць удален, на плечы накінута чэркес-кая бурка.

Скончыўшы навучанне, жыў у Мінску. Меў майстэрню ў Сляпянцы, дзе намаля-ваў партрэт бацькі, аўтапартрэты, а таксама партрэты сваіх блізкіх знаёмых па Вілен-скім універсітэце: Э. i С. Хамінскіх з Аш-мян, К.Пясецкага з жонкай i дзецьмі (1834), К. i A. Тавянскіх (1837). У 1834 стварыў карціну «Напалеон к&та вогнішча».

В. высока развіў i тэхніку мініяцюры, пераважна на паперы i косці. У гэтай тэх-ніцы ім выкананы партрэт графа С.Строга-нава (1831), аўтапартрэт на табакерцы, пар­трэты бацькі i сястры. Шмат увагі аддаваў мастак копіям карцін на міфалагічную i рэ-лігійную тэматыку. Асабліва захапляўся творамі Рафаэля. Яны паслужылі мастаку ўзорам пры напісанні многіх твораў, у прыватнасці карцін «Дзева Марыя Вастра-брамская», што ўпрыгожвае алтар касцёла Севярына ў Парыжы, «Мадонна з дзіцем» («Марыя з дзіцем»), якая знаходзіцца ў Луўры, «Святы Ян-Хрысціцель», што ў свой час была падаравана А.Міцкевічу. В. зрабіў некалькі копій з карцін Тынтарэ-та («Пакланенне трох каралёў»), Чаховіча («Смерць святога Бенядзікта» i «Святая Ка-цярына»). Вобразы святых у мастака нату-ральныя. Ён адмовіўся ад іканаграфічнай манеры пісьма пры адлюстраванні біблей-скіх сюжэтаў. Прастата партрэтнай кампа-зіцыі была галоўнай у яго творчасці.

Моцна знясілены працай, не маючы падтрымкі ад мясцовых улад, у 1839 мастак пакінуў радзіму. Памёр у Парыжы, пахава-ны на могілках Манмартр. Некаторыя яго карціны захоўваюцца ў Дзяржаўным мас-тацкім музеі Рэспублікі Беларусь i ў Нацыя-нальным музеі ў Варшаве (Польшча).

Літ.: Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі XIX стагоддзя. Мн., 1971; Яго ж. Живопись Бело­руссии XIX—начала XX в. Мн„ 1974.

Васільева

Настасся Якаўлеўна

Беларуси этнограф, фалькларыст i края-знавец 2-й паловы 19 ст. У 1874—80 жыла на Палессі, пэўны час працавала валасным пісарам у в. Грабаў (Петрыкаўскі р-н). 3 1880 у Бабруйску. Даследавала побыт, ма-тэрыяльную культуру, абрады, фальклор, вывучала гісторыю i этнаграфію вёсак Ма-зыршчыны. У газеце «Минские губернские ведомости» ў 1877 апублікавала артыкулы «Вясельныя абрады ў раёне Грабаўскай во-ласйі Мазырскага павета», «Кароткі нарыс вёскі Грабава Мазырскага павета», «Сялян-скія памінкі ў Мазырскім павеце», «Князь», ці «Жыд-возера» (легенды); у 1878 — «Ка-лядныя святы ў сялян Мазырскага павета», «Нататка пра абшчыннае земляробства ў сялян Мінскай губерні», «Нататка, як пра-водзяць вясну сяляне Мінскай губерні», «Веснавыя песні і абрады ў вёсках Мазыр­скага павета»; у 1879 — «Легенды i павер'і ў Мінскай губерні», «Нататка пра побыт сялян Мазырскага павета», «Веска Бяседкі Мазырскага павета». У газеце «Виленский вестник» надрукаваны яе артыкулы «Кір-машы ў Мазырскім павеце» (1879), «Знаха-ры» i «Вытрымкі з жыцця беларускай жан-чыны» (1880), «Веска Грабава» (1881) i інш. Супрацоўнічала з Мінскім губернскім ста-тыстычным камітэтам, Таварыствам амата-раў прыродазнаўства, антрапалогіі i этна-фафіі пры Маскоўскім універсітэце, з бела-рускім этнофафам i фатькларыстам П.В.Шэй-нам i інш. Крытычна ставілася да прыгонна-га права i яго перажыткаў, захаплялася на­родным мастацтвам, выступала за развіццё асветы, раўнапраўе жанчын i інш. А.Ю.Лозка.