Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Кавалеўскі

Аляксандр Ануфрыевіч (19.11.1840—22.11.1901)

Біёлаг, адзін з заснавальнікаў параўналь-най эмбрыялогіі i фізіялогіі беспазваноч-ных жывёл, эвалюцыйнай i эксперымен-тальнай гісталогіі. Акадэмк Пецярбургскай АН (1890). Нарадзіўся ў с. Шусцянцы Ды-набургскага пав. Віцебскай губ. Брат пале-антолага У. A. Кавалеўскага. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Потым вучыўся ў прыватным пансіёне, дзе ў выніку выдат

190

най падрыхтоўкі вывучыў некалькі замеж-ных моў. Пазней бацька накіраваў яго ву-чыцца ў корпус Шляхоў зносін. Але, заха-піўшыся прыродазнаўствам, К. перайшоў на падрыхтоўчае аддзяленне Пецярбургска-га універсітэта. У 1861, калі з-за студэнцкіх хваляванняў універсітэт быў зачынены, К. паехаў у Гейдэльберг, дзе ва універсітэ-це слухаў лекцыі па хіміі i надрукаваў 2 на-вуковыя працы. Але хімія не стала яго сты-хіяй. Пазнаёміўшыся з вучэннем Ч.Дарвіна аб самаразвіцці арганічнага свету шляхам натуральнага адбору, К. стаў заолагам i паслядоўным прыхільнікам Дарвіна. У 1862 ён вярнуўся ў Пецярбург, каб здаць экза­мены на званне кандыдата навук, i засяро-дзіў свае навуковыя інтарэсы на найменш вядомай галіне заалогіі — зародкавым раз-віцці беспазваночных. Тут ён распачаў вы-кананне самастойна намечанага плана на-вукова-даследчай працы, разлічанай на многія гады.

Працаваў за мяжой, вывучаў марскую фауну Неапалітанскага заліва, вынікам чаго з'явілася вядомая яго праца «Гісторыя раз-віцця ланцэтніка» (1865), у якой ён прый-шоў да высновы, што ланцэтнік займае прамежкавае становішча паміж пазваноч-нымі i беспазваночнымі, i тым самым звя-заў два вялікія раздзелы жывёльнага свету. Гэта адкрыццё з'явілася адным з новых до-казаў эвалюйыі арганічнага свету. У 1865 за гэту працу ён атрымаў ступень магістра i мог бы заняць месца дацэнта ва універсітэ-це, але аддаў перавагу даследчыцка-натура-лістычнай дзейнасці. У 1867 К. абараніўдоктарскую дысертацыю «Анатомія і гісто-рыя развіцця «Phoronis». Быў абраны пра-фесарам Казанскага (1867), Кіеўскага (1869), Новарасійскага (1874) універсітэтаў, у 1890 — членам Расійскай АН i прафеса-рам Пецярбургскага універсітэта. Але пра-фесарскія абавязкі не астудзілі яго даслед-чага захаплення. Ён даследаваў прэснавод-ную фауну воз. Кабан пад Казанню, ездзіў з навуковымі мэтамі ў дэльту Волгі i на Каспій, пабываў у Неапалі, на Сіцыліі, у Егіпце, Алжыры, Аравіі. Пасля вяртання з Аравіі друкаваў (з 1871) у «Мемуарах ака-дэміі навук» (Пецярбургскай) вынікі шмат-лікіх даследаванняў. 3 1874 жыў у Адэсе, выкладаў у Новарасійскім універсітэце. К. не быў бліскучым лектарам, але мог за-цікавіць слухачоў зместам сваіх лекцый. Часта бываў са студэнтамі на экскурсіях i ў экспедыцыях, на Севастопальскай i Сала-вецкай біялагічных станцыях. У Адэсе ён з'яўляўся папячыцелем гарадскіх школ, быў дырэктарам Севастопальскай біялагіч-най станцыі, старшынёй «Таварыства вып-рабавальнікаў» (у Адэсе i Пецярбургу). Калі ў канцы 19-га стагоддзя ў Бесарабію была занесена філаксера — няшчасце вінагра-дарства, ён многа зрабіў для прапаганды барацьбы з ёю. Выязджаў у Францыю, каб вывучыць там вопыт барацьбы з філаксе-рай i перанесці яго да сябе на радзіму. Аў-тар больш як 80 навуковых прац. Тв.\ Избранные работы. М., 1951.