- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Лянкевіч
Габрыель (15.3.1722—11.11.1798)
Каталіцкі рэлігійны дзеяч, архітэктар, педагог. Нарадзіўся на Полаччыне. 3 1745 член ордена езуітаў. Вучыўся архітэктуры ў Віленскай езуіцкай акадэміі (1752—54) у Т.Жаброўскага i ў Рыме (1762—65). У 1765—73 выкладаў філасофію, архітэктуру i матэматыку ў калегіумах Нясвіжа i Полацка. У 1768 выканаў праект перабудовы капліцы ў касцёле св. Яна ў Вільні. Пасля выдання ў 1773 папскай булы аб скасаванні ордэна разам з С.Чарневічам дамогся захавання дзейнасці езуітаў у межах Расійскай імпе-рыі i адкрыцця ў 1780 у Полацку навіцыя-та. 3 1782 рэктар Полацкага езуіцкага кале-гіума. У 1785—98 — генеральны вікарый ордэна езуітаў. Аўтар шэрагу архітэктурных праектаў.
ЛЯНЧЫЦКІ (Łęczycki)
Даніэль
(Д a н i э л ь з Л я н ч ы ц ы;
каля 1530 —каля 1600)
Друкар, прадаўжальнік традыцый Ф.Скарыны ў кнігадрукаванні. Выдаваў кні-гі на польскай i лацінскай мовах. Працаваў у Пінчаве (Польшча, 1558—62), Нясвіжы (1562—71), Заслаўі (ці Уздзе). У 1572—76 кіраваў Лоскай друкарняй. У 1576—80 пра-цаваў у друкарні М.Радзівіла ў Вільні, у 1594—1600 трымаў уласную друкарню. Вы-даваў кнігі С.Буднага, Пятра з Ганёндза i інш. У выданнях Буднага выкарыстоўваў элементы аздобы кніг Скарыны. Пасля смерці Л. абсталяванне яго друкарні, вера-годна, адышло да акадэмічнай друкарні.
Jlim.: Анушкин А. На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс, 1970.
269
Лянчыцкі
Мікалай (10.12.1574—1653)
Дзеяч беларускай культуры 1-й паловы 17 ст. Нарадзіўся ў праваслаўнай сям'і, ве-рагодна, на Беларусі. Адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце. Пасля пераходу ў каталіцтва прадоўжыў адукацыю ў Рымскім каіегіуме езуітаў (1593—1601). Пасля гэта-га быў прафесарам Віленскага універсітэта, потым выкладаў кананічнае права ў Ня-свіжскім калегіуме, працаваў у інш. наву-чальных установах Польшчы, Літвы, Бела-русі, Чэхіі. Ён паслядоўна выступаў за аб'яднанне навучальных устаноў розных канфесій, бо бачыў у гэтым шлях да павы-шэння ўзроўню адукацыі. Хоць займаў вы-сокія пасады ў адміністрацыі каталіцкай царквы, быў прыхільнікам верацярпімасці, дамогся забароны для каталіцкіх прапавед-нікаў i настаўнікаў выступаць супраць пра-васлаўных догматаў i літургіі. Яго творы пераважна прысвечаны пытанням мараль-на-рэлігійнага характару: «Аб правільна пражытым юнацтве», «Аб кіраванні чалаве-чымі пачуццямі», «Аб знешняй падрыхтоў-цы цела». Але ідэалы практычнага дзейсна-га жыцця ён ставіў вышэй за сузіральныя ідэалы. Зборнік рэлігійна-маральных разва-жанняў Л. «Аб праведнай любві да Бога i небажыхароў» перакладаўся на нямецкую, польскую, французскую, англійскую i інш. мовы i карыстаўся вялікай папулярнасцю ў 17 ст. Яго 2-томны збор твораў выдадзены ў Антверпене ў 1650 пад назвай «Духоўныя творы» (у ім 21 твор).
Ляскоўскі
Юльян
(псеўд. Бандурыст Карабіч, Ю.Карабіч, Марцін Мізэра; 1826 — пасля 1888)
Пісьменнік, журналіст. Нарадзіўся ў в. Новая Жосна Вілейскага пав. Віленскай губ. (цяпер Мядзельскі р-н, Мінская вобл.). Паходзіў са старадаўняга шляхецка-га роду герба «Кораб» (адсюль псеўданім). Пачатковую адукацыю атрымаў у адной з бернардзінскіх школ (відаць, у Будславе). Працаваў канцылярыстам у Вільні. Удзель-нічаў у вызваленчым руху, таму ў 1849 вы-мушаны быў эмігрыраваць, перажыў шмат нягод. У адным з вершаў з сумам згадваў «гэтыя вандроўкі i прыгоды, што зламалі век мой малады» («Мая ўява», 1858). Твор «Гетманская магіла» (1858), прысвечаны гетману С.Жулкеўскаму, які загінуў у 1620 у бітве з туркамі, сведчыць пра знаходжан-не пісьменніка на Украіне (верагодна, у Галіцыі) i ў Румыніі. Нейкі час жыў у Лон-дане, там у 1855 напісаў паэму «На чужой старане». Паметы пад творамі 1856—60 (Шчучын, Карсы, Осек, Зелюнь, Елень) не ўсе паддаюцца пэўнай прывязцы да кан-крэтнага рэгіёна, але частка ix, відаць, звя-зана з Пазнанскім княствам. Пасля агуль-най амністыі ў 1860 вярнуўся з эміграцыі i пасяліўся ў Вільні, дзе знаходзіўся пад на-глядам паліцыі. У 1861 удзельнічаў у анты-ўрадавых дэманстрацыях. Тады за свой кошт у друкарні А.Кіркора выдаў кнігу паэ-тычных твораў на польскай мове «Беларус-кі бандурыста. Зборнічак вандроўны». Для змешчаных там твораў (паэма «На чужой старане» i інш.) характэрны сувязь з бела-рускім фальклорам (выкарыстаны часткова i ўкраінскі фальклор), шматлікія беларусіз-мы i беларускія рэаліі (рэкі Дзвіна, Бярэзі-на, Сергуч, вёска Жаркі), патрыятычныя пачуцці, пратэст супраць сацыяльнага пры-гнёту. Як паэт-рамантык Л. складваўся пад моцным уплывам заснавальніка ўкраінскай школы ў польскай паэзіі Б.Залескага (на гэты конт у творах Л. ёсць адпаведныя прызнанні). Пра зборнік «Беларуси бандурыста.. .» выказвалася думка, што ён спа-чатку быў напісаны на беларускай мове («Наша ніва», 1913, №37). У 1870—80-я гады часта выступаў у польскім друку (пад псеўданімам). На пачатку 1880-х гадоў у Варшаве дапамагаў вядомаму педагогу К.Прушынскаму (родам з Беларусі) у рэда-гаванні папулярнага выдання для народа «Gazeta Świąteczna» («Святочная газета»), на старонках якой выступаў супраць эміграцыі сялян у Амерыку. Нейкі час рэдагаваў газету «Echo Łomżyńskie» («Ломжынскае рэха»). Аўтар аповесці «У Амерыку па золата» (1888) пра цяжкае жыццё сялян-эмігрантаў з Польшчы i Беларусі, паасобных вершаў у перыёдыцы, брашур i артыкулаў на экана-мічныя і сельскагаспадарчыя тэмы, адмет-ных клопатам пра народны дабрабыт. У ар-тыкуле «Слова пра песню» (1882) выявіў добрае веданне беларускай мовы i фальк-лору, падкрэсліваў ix багацце i самабыт-насць, прывё'ў тэксты беларускіх (мабыць, уласных) вершаў «Зямелька мая» i «Пад дуду». У пісьме А.Рыпінскага А.Плугу (1883) названы ў ліку беларускіх пісьменнікаў.
Г.В.Юсяяёў
ЛЯХОВІЧ
Фелікс Юзафавіч (22.1.1804—3.12.1878)
Удзельнік рэвалюцыйнага руху 1-й пал. 19 ст. Наралзіўся ў мястэчку Высокае (ця-пер у Камянецкім р-не Брэсцкай вобл.). Навучаўся ў Беластоцкай гімназіі (1818— 20), скончыў Свіслацкую гімназію (1824). Пад уплыва.м М.З.Руневіча заснаваў i кіра-ваў тайнымі вучнёўскімі таварыствамі «Заране» філарэцкага кірунку — спачатку ў Беластоку (1820, першапачатковая назва «Згодныя сябры»), потым у Свіслачы (1822). У 1826 арыштаваны, пасля 6-месяч-нага зняволення ў Бабруйскай крэпасці высланы ў 42-і егерскі полк Каўказскага асобнага корпуса. Удзельнічаў у руска-ту-рэцкай вайне 1828—29 i Каўказскай вайне 1817—64. 3 1842 у адстаўцы, жыў на Валы-ні. Выконваў абавязкі акцызнага нагля-дальніка Оўруцкага пав.
Літ:. Шолкович С О тайных обществах в учебных заведениях Северо-Западного края... Вильна, 1840. В.В.Швед.
ЛЯЦКІ
Яўген Аляксандравіч (15.3.1868—7.7.1942)
Даследчык беларускага фальклору i эт-награфіі, гісторык рускай літаратуры. На-радзіўся ў Мінску. Скончыў Маскоўскі уні-версітэт (1893). Арганізаваў у Пецярбургу выдавецтва «Огни». Удзельнічаў у фальк-лорных экспедыиыях на поўнач Расіі, у Паволжа, Літву, на Беларусь (Палессе) i інш. Пасля Кастрычніцкай рэв&іюцыі жыў у Празе, выкладаў у Карлавым універсітэ-це. Збіраў i даследаваў беларускі фальклор, народную міфалогію. Свае артикулы «Уяў-ленні беларуса пра нячыстую сілу» (1890), «Хвароба i смерць ва ўяўленнях беларусаў» (1892) i інш. змяшчаў у час. «Этнографическое обозрение». Аўтар даследаванняў пра стараж. пісьменнасць i «Слова аб палку Ігаравым», пра А.Пушкіна, Л.Т&істога, Ф.Дастаеўскага, І.Ганчарова, А.Чэхава, М.Горкага i інш., рэцэнзій на працы М.Доўнар-Запольскага, М.Нікіфароўскага i інш. У 1927—28 у чэшскім час. «Slavia» апублікаваў цыкл артыкулаў «Нататкі па беларусазнаўству», у італьянскім час. «Rivista de letterature slave» («Часопіс сла-вянскай літаратуры», 1927) — артыкулы пра творчасць Я.Коласа.
Те:. Материапы для изучения творчества и быта белорусов: Пословицы, поговорки, загадки. М., 1898; Материалы по белорусской словесности и языку // Изв. Отд-ния рус. языка и словесности Имп. Академии наук. 1904. Т. 9, кн. 4.
І.К.Цішчанка.
МАЙ М АН
(сапр. X е й м а н) Саламон (Шлома; 1753 або 1754—22.11.1800)
Філосаф-асветнік. Нарадзіўся ў мяст. Мір (Карэліцкі р-н). Яго дзед i бацька былі арандатарамі ў адным з маёнткаў князя Ра-дзівіла. Пачатковую адукацыю атрымаў дома пад кіраўніцтвам бацькі, потым скон-чыў яўрэйскую школу ў Міры, працягваў навучанне ў талмудычнай школе ў мяст. Івянец (цяпер у Валожынскім р-не) i да 9 гадоў спасцігнуў усе «прамудрасці талмудычнай вучонасці». Вельмі рана пачаў чы-таць гістарычныя i астранамічныя кнігі, якія меліся ў багатай хатняй бібліятэцы i спадабаліся яму больш, чым Талмуд. М. не было яшчэ i 12 гадоў, калі яго ажанілі з дачкой гаспадыні заезнага двара ў Нясві-жы; у 14 гадоў ён ужо быў бацькам i зараб-ляў на хлеб выкладаннем Талмуда. Выву-чыўшы, хоць i недасканала, нямецкую мо-ву, ён адправіўся пешшу ў Слуцк да галоў-нага рабіна, які атрымаў адукацыю ў Гер-маніі, i ўзяў у яго навуковыя творы па фізі-цы, оптыцы i медыцыне. «Калі я прачытаў гэтыя кнігі, — успамінаў пазней М, — то мне адчыніўся новы свет. Я лічыў, што цяпер валодаю ужо ключом да ўсіх тайнаў прыроды... Я ганарліва глядзеў на ўсіх тых, хто яшчэ не ведаў гэтага, смяяўся над ix забабонамі і выказаў гатоўнасць прасвят-ліць ix паняцці i розум». Ва ўзросце каля 25 гадоў М. паехаў у Германію вывучаць медыцыну, філасофію, фізіку, матэматыку. Некаторы час жыў у Кёнігсбергу i Штэць не, потым перабраўся ў Берлін. Адтуль яго выслалі незадаволеныя кіраўнікі яўрэйскай
271
абшчыны, якія палічылі яго намеры ерэ-тычнымі, i ён пасяліўся ў Познані. Тут М. на працягу 2 гадоў быў настаўнікам у багатай яўрэйскай сям'і, але ў 1780 пад на-ціскам рэлігійных фанатыкаў Познані быў вымушаны пакінуць горад i вярнуцца зноў у Берлін. Тут пазнаёміўся з вядомым філо-сафам i пісьменнікам Мендэльсонам, доступ да якога яму адчыніла напісаная на яў-рэйскай мове філасофская манаграфія. М. настойліва вывучаў філасофію i фізіку, выявіў здольнасці ў матэматыцы i ў пэўнай ступені авалодаў французскай мовай. У жа-данні М. паглыбіцца ў вывучэнне навук i «развіць свой розум i веды» набожныя яў-рэі ўбачылі штосьці небяспечнае для рэлігіі i добрых нораваў, наракаючы за гэта на польскіх рабінаў, якія «шчаслівым выпад-кам вызваліліся ад рабства забабонаў, рап-там убачылі святло розуму i знялі раней-шыя кайданы». Пазбаўлены сродкаў існа-вання, М. у 1782 адправіўся ў Галандыю, але расчараваны вярнуўся ў Гамбург. Тут, каб атрымаць матэрыяльную падтрымку, ён наважыўся перайсці ў хрысціянства, хоць лічыў яўрэйскую рэлігію ў дагматыч-ным плане больш чыстай, чым хрысціян-скую, i таму больш сумяшчальнай з яго светапоглядам. Аднак адзін евангельскі святар адгаварыў яго ад гэтага кроку. Жы-вучы ў Гамбургу ў беднасці, М. монна хва-рэў, але ў 30-гадовым узросце паступіў у гімназію ў Алтане, вывучаў філасофію, ма-тэматыку, лацінскую, англійскую мовы. 3 Гамбурга М. пераехаў у Берлін, а адтуль у Брэслаўль. Тут ён пераклаў «Ранішнія часы» Мендэльсона, напісаў «Дапаможнік да прыродазнаўства i пачаткаў Ньютана». Пасля некалькіх гадоў вандраванняў i распаду сям'і М. зноў вярнуўся ў Берлін, дзе вывучаў творы Канта, Спінозы, Лока i ў 1790 выдаў першую сваю філасофскую пра-цу «Спроба трансцэндэнтальнай філасофіі» на нямецкай мове. У гэты перыяд пашыра-юцца яго сувязі з вядомымі філосафамі, вучонымі i пісьменнікамі канца 18 ст. Творы М. чыталі i высока ацэньвалі Кант, Гё-тэ, Шылер, Гумбальт; яго таленавітасцю захапляўся Фіхтэ, які ў сваёй філасофіі раз-віў далей асобныя яго ідэі. Свае апошнія гады з 1795 па 1800 М. правёў у маёнтку графа Калькрайта (каля Познані), выслана-га з Берліна за вальнадумства. Пахаваны ў Глогаве. Ёсць звесткі, што ўсе рэчы i творы М., якія знаходзіліся ў мясцовай абшчыне, былі ёю спалены. У навуковай літаратуры М. называюць нямецкім, яўрэйскім або польскім мыслі-целем, хоць вядома, што значную частку свайго жыцця ён правёў на Беларусі, дзе фарміраваўся яго светапогляд, дзе ён пачаў сваю выкладчыцкую i літаратурную дзей-насць. Станаўленне М. як філосафа непа-срэдна звязана з асноўнымі перыядамі яго жыішя i дзейнасці на Беларусі, у Польшчы i Германіі. 3 дзіцячых гадоў ён быў сведкам сайыяльнай несправядлівасці, прыгнёту i бяспраўнага становішча сялян-беларусаў, сваіх землякоў-яўрэяў, самавольства i па-гардлівых адносін да людзей з боку магна-таў i князёў. У сваёй «Аўтабіяграфіі» (1791) М. усебакова адлюстраваў жыццё i побыт насельніцтва Беларусі, надзённыя прабле-мы сацыяльна-эканамічнага i духоўнага жыцця грамадства. «Тагачасны лад нашай краіны наогул, — адзначаў ён, — i нашага народа, які, як асёл, стагнаў пад дзвюма ношамі — сваім уласным невуцтвам i заба-бонамі пануючага насельніцтва, няшчасці маёй сям'і — усё спалучылася разам, каб памяшаць майму развіццю i перашкодзіць праяўленню маіх прыродных здольнасцей». М. падкрэсліваў змешаны характар польс-кага i беларускага дваранства, сярод якога толькі нямногія маюць магчымасць пра-святліць сябе выхаваннем, навучаннем i мэтазгоднымі падарожжамі i садзейнічаюць такім чынам свайму агульнаму дабру i даб-ру сваіх падданых, а большасць праводзіць сваё жыццё ў невуцтве i амаральнасці, без-разважна аддаецца самым гнюсным захап-ленням, якія губяць тысячы ix падначале-ных. «Яны, — пісаў М., — адзначаюцца тытуламі i ордэнамі, якія знеслаўляюць сваімі дзеяннямі, валодаюць велізарнымі маёнткамі, якімі не ўмеюць кіраваць, пас-таянна вядуць паміж сабой сваркі, у выніку чаго дзяржава непазбежна становіцца зда-бычай суседзяў, што зайздросцяць яе вялі-касці». У пацвярджэнне сваіх вывадаў М. прыводзіў шэраг канкрэтных прыкладаў жорсткасці i нядобразычлівых адносін да людзей з боку прадстаўнікоў улады, у тым ліку гетмана польнага i ваяводы літоўскага Радзівіла. У светапогляднай эвалюцыі М. паказальным з'яўляецца яго стаўленне да яўрэйскага рэлігійна-містычнага вучэн-ня Кабалы, якое прыцягнула ўвагу прагна-га да ведаў юнака найперш сваім метадам, што дазваляў развіваць новыя палажэнні з законаў Свяшчэннага пісання. Пазнаёміў-шыся з асноўнымі палажэннямі гэтага ву
272
чэння, ён пераканаўся, што яно «ёсць не што іншае, як наданне тайнам прыроды формы баек i алегорый». Падобнымі тлу-мачэннямі М. выклікаў незадаволенасць з боку артадаксальных кабалістаў, якія сідвярджалі, што Кабала — гэта не чаіаве-чая, a боская навука i тлумачыць яе тайны згодна з розумам i прыродай — значыць прыніжаць яе. М. зрабіў крытычны аналіз палажэнняў i практыкі хасідызму — рэлі-гійнага руху сельскага яўрэйскага насель-ніцтва Валыні i Падоліі, асноўная ідэя яко-га заключалася ў прынцыпе «літара мёртвая, дух жыватворны, мэта жыцця — злу-чэнне з Богам пры дапамозе малітвы». Вы-хаваны ў духу іудаізму, М. стаў гарачым прыхільнікам філасофіі яўрэйскага тэолага i ўрача 12 ст. Майсея Майманіда, таму i змяніў сваё прозвішча. Яшчэ ў Польшчы ён пазнаёміўся з найбольш вядомым тво-рам Майманіда «Морэ Небухім» («Даведнік блукаючага») i напісаў да яго каментарый, у якім падкрэсліваў рацыяналізм свайго ду-хоўнага настаўніка, яго імкненне абмежа-ваць веру на карысць ведаў, растлумачыць усё незразумелае i загадкавае натуральнымі законамі. Паводле ўласнага прызнання М., авалоданне вучэннем Майманіда стала па-варотным момантам у станаўленні яго як мысліцеля, дало моцны штуршок развіццю яго здольнасцей. Пры гэтым, як адзначаў М., пераважны ўплыў на яго мела не ўлас-на фііасофская сістэма Майманіда, а смелы палёт яго думак, яго любоў да ісціны, цвёрдасць у прынцыпах, строгі метад дас-ледавання, энергічны пратэст супраць не-вуцтва i забабонаў. Праз Майманіда М. прыйшоў да арыстоцелевай філасофіі, што дазволіла яму пазней напісаць спецы-яльную працу «Катэгорыі Арыстоце-ля»(1794). Думкі Арыстоцеля аб прымаце формы над матэрыяй, а таксама вучэнне Платона аб ідэях сустракаюцца i ў «Тран-сцэндэнтальнай філасофіі» М. На станаў-ленне яго светапогляду на першым этапе паўплывала i знаёмства з філасофскай сіс-тэмай Спінозы. «Глыбокія думкі гэтага фі-лосафа, — пісаў М. у «Аўтабіяграфіі», — i яго любоў да ісціны мне моцна спадабалі-ся, i так як я ўжо ў Польшчы пры дапамозе кабалістычных кніг наткнуўся на яго сістэ-му, то я зноў пачаў разважаць аб е'й i да та-го пераканаўся ў ісціннасці яе, што ніякія старанні Мендэльсона не ў стане былі ад-цягнуць мяне ад яе». Уплыў Спінозы пра-явіўся і ў вучэнні М. аб бясконцым розуме, у яго спробах стварыць, падобна геамет-рычнаму метаду Спінозы, сваю ідэальную, чыста аналітычную сістэму.
Пастаянным творчым пошукам, нястом-най працай у авалоданні асновамі навук, плённай асветніцкай дзейнасцю пазначаны другі перыяд жыцця i творчасці М., які па-чаўся з другога наведвання Берліна (1780). Тут вырашальны ўплыў на яго зрабілі філа-софскія погляды І.Канта, глыбокае выву-чэнне яго сістэмы i абгрунтаваныя спробы ўдасканаліць яе. Спачатку М. склаў заўвагі да «Крытыкі чыстага розуму» Канта, потым на аснове гэтых матэрыялаў падрыхтаваў фундаментальную працу «Спроба транс-цэндэнтальнай філасофіі», у якой найбольш поўна i грунтоўна выкладзены яго філасофскія погляды. Азнаёміўшыся з ру-капісам М., Кант адзначаў, што ніхто з яго праціўнікаў не толькі не зразумелі яго i га-лоўнага пытання так добра, як М., але «вельмі нямногія асобы наогул валодаюць такой дасціпнасцю для падобнага роду дас-ледаванняў». 3 пункту гледжання М., існуе толькі свядомасць з яе ўяўленнямі, якая з самой сябе па сваіх уласных законах упер-шыню стварае свой уласны прадмет i тым самым надае яму аб'ектыўнасць i рэаль-насць, гэта значыць усеагульны i неабход-ны характар. Паводле М., усякае пазнанне магчыма толькі як пазнанне працэсу ўзнік-нення прадмета: яно спасцігае толькі тое, што само стварае ў выглядзе сваіх аб'ектаў, надаючы ім характар неабходнасці. Законы ж прыроды вызначаюцца дзейнасцю розуму, a катэгорыі логікі з'яўляюцца ўмовамі існавання ўсіх прадметаў магчымага вопы-ту. У сваёй крытыцы філасофскай канцэп-цыі Канта ён зыходзіў з палажэння аб тым, што па-за межамі нашай свядомасці нічога не можа існаваць, i таму з пункту гледжання тэарэтычнага розуму ўяўленне незалеж-най ад свядомасці, без канкрэтных пры-кмет «рэчы ў сабе» з'яўляецца неймавер-ным i немагчымым. «Усякая прыкмета, — пісаў М. у сваёй працы «Аб прагрэсе філа-софіі», — пры дапамозе якой мы ўяўляем які-небудзь прадмет, знаходзіцца ў свядо-масці, рэч у сабе павінна быць па-за свядо-масцю i незалежнай ад яе: значыць, яна ёсць рэч без прыкметы, неўяўляемая, ней-маверная рэч, бяссэнсіца. У паняцці рэчы ў сабе заключаецца цэнтр цяжару дагма-тычнай метафізікі, з ім яна стаіць i падае». Такім чынам, М. пераадольвае дуалізм Канта, суб'ектыўна-ідэалістычна лічыць,
273
што існуе толькі адзін свет — свет свядо-масці i як дадзенае не можа быць растлу-мачаны. Філосаф Вітэ адзначаў, што М. стаў «пачынальнікам таго філасофскага кірунку, у якім зыходзяцца Фіхтэ, Гегель i Шэлінг, ён з'явіўся пачынальнікам маніс-тычнага ідэалізму, які ў 1-й палове нашага стагоддзя адыгрываў вялікую ролю не толь-кі ў філасофіі, але ва ўсёй навуцы i вынікі чаго ўсё яшчэ відавочныя». Пэўны ўклад зрабіў М. у распрацоўку трансцэндэнталь-най дыялектыкі (вучэнне аб катэгорыях, аб антыноміях i паралагізмах i інш.), праблем логікі, этыкі i эстэтыкі. Як i іншыя вальна-думцы-асветнікі, М. сцвярджаў права лю-дзей на жыццё, авеянае радасцю пазнання, напоўненае святлом розуму i ісціны. У ад-розненне ад Мендэльсона, які патрабаваў ад яўрэйскай інтэлігенцыі «разумнай мара-лі» i «натуральнай рэлігіі», М. лічыў, што людзям найперш неабходна даць кнігі, у якіх галоўнае месца займалі б пытанні прыродазнаўства, матэматыкі i філасофіі. 3 уласцівай яму энергіяй М. узяўся за выдан-не навуковай літаратуры для польскіх яўрэ-яў, але адсутнасць сродкаў i адмова сяброў Мендэльсона фінансаваць такія выданні сарвалі гэта пачынанне. Адной з прычын такога становішча магло быць i тое, што, як пісаў М. у сваёй «Аўтабіяграфіі», пры тагачасным рэлігійным i палітычным ста-новішчы яўрэяў частка адукаваных людзей не жадала вывучаць навуку па падручніках на яўрэйскай мове, «нязручнай для выкла-дання навуковых палажэнняў», а неадука-ваная болыиасць народа лічыла ўсякую навуку, хоць i на яўрэйскай мове, забароне-ным плодам i займалася толькі вывучэннем Талмуда i яго шматлікіх каментарыяў. Ас-ветніцтву М. адводзіў асабліва вялікую ролю ў вырашэнні надзённых праблем, рэ-фармаванні існуючай сістэмы ўлады i гра-мадскіх адносін, маральным i духоўным уз-багачэнні людзей.
Те:. Рус. пер. — История жизни Шлома Маймона, написанная им самим // Европейская библиотека. СПб., 1871—72. Т. 1—2; Из автобиографии Соломона Маймона: Отрывки // Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — начала XIX в. Мн., 1962; Из книги «Опыт трансцендентальной философии» // Тамсама.
Uber die Progressen der philosophie... Berlin, 1793; Die Kategolen des Aristotele. Berlin, 1794; Versuch einer neuen Logik oder Theorie des Denkens. Berlin, 1794.
Jlim;. Фишер К. История новой философии. Т. 6, гл. 6—7, СПб.. 1909; Яковенко Б. Философская концепция Соломона Маймона // Вопр. философии и психологии. 1912. Кн. 114(4)—115(5); Zubersky A.S. Maimon und der kritische Idealismus. Leipzig, 1925. Купчин H.C. Философские взгляды Маймона // Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — начала XIX в. Мн., 1962; История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977.
С. Ф.Дубянецкі.