Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Прадмова

Першая спроба пазнаёміць грамадскасць краіны з гісторыяй развіцця філасофскай i грамадска-палітычнай думкі зямлі Беларускай у біяграфіях яе прадстаўнікоў была зроблена выдавецтвам некалькі гадоў назад у кнізе «Мысліцелі i асветнікі Беларусі» (Мн., 1995). Чытач станоўча ўспрыняў кні-гу, яна неўзабаве разышлася i стала рарытэтам. У выніку наспелай неабход-насці яе перавыдання супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» за аснову гэтай перапрацаванай i дапоўненай кнігі «Асветнікі зямлі Беларус­кай» узялі большасць матэрыялаў з папярэдняга выдання i значна дапоўнілі ix новымі. Зменена таксама структура кнігі — у ёй строга вытрыманы эн-цыклапедычны прынцып алфавітнага размяшчэння артыкулаў. У даведніку змешчана каля 750 біяграфій прадстаўнікоў грамадска-палітычнай думкі i асветнікаў. Сярод ix дзяржаўныя, грамадска-палітычныя i рэлігійныя дзея-чы, філосафы i педагогі, вучоныя i вынаходнікі, пісьменнікі i мастакі, кам-пазітары i музыканты, выдаўцы i бібліятэкары, прыродазнаўцы, падарожнікі i краязнаўцы, удзельнікі нацыянальна-вызваленчага i рэвалюцыйнага руху, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці, грамадскай пазіцыі i светапог-ляду — усе, хто на працягу апошняга тысячагоддзя (ад 10 да пачатку 20 ста-годдзя) сцвярджаў аўтарытэт краіны i яе народа, рабіў свой важкі уклад у скарбонку нацыянальнай i сусветнай культуры, ствараў падмурак дзяржаў-насці i незалежнасці Беларусі. Падставай для ўключэння пэўнага дзеяча ў гэтае выданне з'яўляецца факт яго нараджэння на этнічнай тэрыторыі краі-ны, незалежна ад таго, дзе адбывалася яго станаўленне як асобы, дзе прахо-дзіла яго жыццядзейнасць, якому народу ці краіне пайшлі на карысць яго думкі i справы. У роўнай ступені гэта адносіцца i да тых дзеячаў, якія хоць i не былі ўраджэнцамі Беларусі, але значную частку свайго жыцця правялі менавіта на яе зямлі i тут плённа здзяйснялі свае творчыя задумы.

Апрача апісання жыццёвага i творчага шляху ў біяграфічных звестках аналізуецца светапогляд дзеяча, называюцца яго асноўныя друкаваныя i py-капісныя працы, жывапісныя палотны, адкрыцці i вынаходствы. Пад арты-кулам прыводзіцца бібліяграфія (пры наяўнасці) пра гэтага дзеяча. Артыку-лы пра асветнікаў, як правіла, ілюструюцца партрзтамі (пры ix наяўнасці). У тэксце артыкулаў прозвішчы дзеячаў, біяграфіі якіх ўтрымліваюцца ў гэтым даведніку, пазначаны курсівам.

Выданне разлічана на навукоўцаў, студэнтаў i навучэнцаў, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі, філасофіі, развіцця грамадскай думкі i асветы на Беларусі.

3

АБІХТ

Адольф Іванавіч (1793— 3.8.1860)

Вучоны-медык. Нарадзіўся ў сям'і філо-сафа І.Х.Абіхта. У 1810 скончыў Віленскі універсітэт. Магістр філасофіі (1811), док-тар медыцыны (1815). Кіраваў гінекалагіч-най клінікай пры Віленскім універсітэйе. У 1820 накіраваны на 3 гады за мяжу на пад-рыхтоўку да прафесуры. Падарожнічаў па Германіі i Францыі, слухаў лекцыі ў Вене i Парыжы. У 1823 атрымаў кафедру галоўна-га курса паталогіі ў Віленскім універсітэце. У 1827 прызначаны ардынарным прафеса-рам. Пасля закрыідця універсітэта з 1832 быў прафесарам Віленскай медыка-хірур-гічнай акадэміі. Лічыўся першым меды-цынскім кансультантам у Вільні, Літве i прылеглых рэгіёнах Беларусі. Аўтар прац «Пра атручэнні i спосабы ix лячэння» (Вільня, 1829), «Заўвагі адносна паталогіі, як асновы медыцынскай сістэмы» (1831). Пасля закрыцця акадэміі займаўся лячэб-най практыкай у Вільні.