Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Ваўжэцкі

Тамаш

(паміж 1753 i 1759—5.8.1816)

Грамадска-палітычны i вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага, адзін з кіраў

88

нікоў паўстання 1794. Нарадзіўся ў Брас-лаўскім пав. Харунжы браслаўскі. 3 мала-дых гадоў, калі працаваў у земскіх судах, набыў вядомасць як выдатны знаўца права i практык-юрыст. 3 1782 падстароста, з 1784 падкаморы ковенскі. Пасол ад Брас-лаўскага пав. на Чатырохгадовым сойме 1788—92. На сойме далучыўся да дэмакра-тычнай плыні і разам з Ю.Нямцэвічам выступаў за паляпшэнне становішча сялян. У сваім маёнтку ліквідаваў паншчыну і даў сялянам волю. Адстойваў пашырэнне пра-воў мяшчанства. Разам з пінскім паслом Бутрымовічам распрацаваў ухваленую сой­мам (1789) рэформу мясцовага адміністра-цыйнага кіравання ў Вялікім княстве Лі-тоўскім і Кароне шляхам утварэння вая-водскіх i павятовых цывільна-вайсковых парадкавых камісій (пазней выкарыстаны А.Т.Касцюшкам як мясцовыя органы па кіраўніцтве паўстаннем 1794). Не жадаючы ўмешвацца ў барацьбу магнацкіх партый у Вялікім княстве Літоўскім, адмовіўся ад пратэкцыі польскага караля Станіслава Аў-густа Панятоўскага ў набыцці ўплывовай пасады падскарбія літоўскага. 3 1790 ха­рунжы літоўскі. У снежні 1790 выбраны ў склад дэпутацыі сейма па выпрацоўцы за-конапраекта аб правах «дысідэнтаў» (пра-васлаўных i пратэстантаў) у Рэчы Паспалі-тай.

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 быў радцам камандуючага літоўска-беларускай арміяй генерал-лейтэнанта Ю.Юдыцкага. Удзельнічаў у бітве пад Мі-рам. Актыўны ўдзельнік паўстання 1794 на Беларусі i ў Літве. 24.4.1794 пасля перамогі паўстання ў Вільні ўвайшоў у склад Най-вышэйшай Літоўскай рады — рэвалюцый-нага ўрада Літвы i Заходняй Беларусі. Прымаў удзел у арганізацыі віленскай муніцы-пальнай гвардыі. 3 сярэдзіны мая 1794 адзін з кіраўнікоў паўстання на Жмудзі i ў Курляндыі. У канідьі мая Касцюшка пры-значыў яго сябрам Найвышэйшай Нацыя-нальнай рады ў Варшаве — галоўнага орга­на па кіраўніцтве паўстаннем у Рэчы Пас-палітай. 20.6.1794 атрымаў ад Касцюшкі патэнт на званне генерал-лейтэнанта. У канцы верасня пад націскам намнога боль-шых сіл расійскага войска вывеў рэшткі сваіх атрадаў са Жмудзі пад Гродна. Пасля паланення Касцюшкі выбраны «вышэй-шым начальнікам» — кіраўніком паўстан-ня на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пасля капітуляцыі Варшавы трапіў у палон i зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дзе напісаў успаміны пра паўстанне. У снежні 1796 па амністыі імператара Паўла I вызвалены, вярнуўся на радзіму. 3 1808 старшыня судова-адукацыйнай камісіі Ві-ленскага універсітэта, адначасова ўзначаль-ваў дабрачыннае таварыства ў Вільні. У канцы 1811 прымаў удзел у антынапалео-наўскім з'ездзе шляхты ў Вільні. У 1812 уз-началіў Літоўскі цывільны камітэт па за-беспячэнні харчаваннем расійскага войска. У час вайны 1812 знаходзіўся ў Санкт-Пе-цярбургу. Пасля вайны быў міністрам юс-тыііыі i пажыццёвым ваяводам у Каралеў-стве Польскім. Памёр у Варшаве, пахаваны ў г.п. Відзы Браслаўскага р-на.

Літ:. Szyndler В. Tomasz Wawrzecki: Ostatni naczelnik powstania. Kościuszkowskiego. Warszawa, 1976; Пракопчык Л. Генералкасінераў // Пракопчык Л. «Дрэмле памятка дзён...» Мн., 1991. У.П.Емельянчык.